• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Правінцыйнае жыццё жахала дзяўчыпу, але з цягам часу ў яе склалася ўражанне, што альбо ўся Гермапія правінцыя, альбо там правінцыі проста няма. Жыла Ганна ў пятнаццаці кіламетрах ад сталіцы федэральнай зямлі, у кіламетры ад крамы экалагічпа чыстай сжы і касметыкі, у трохстах метрах ад булачнай, дзе рапіцай можна было купіць свсжага самапечанага хлсба ды патачыць лясы з патомным пекарам. Лмаль усюды лёгка было трапіць на ровары і не забруджваць паветра машыііай.
    У іхнім гарадку парадкі былі ледзь не як у заходнебеларускай вёсцы, прынамсі, паразмаўляць у краме ці на вуліцы з суседзямі ды знаёмымі ёй даводзілася часцей, чым дома ў Мспску. Пальцам на Ганну не паказвалі, прынялі за сваю і раілі як добрага псіхолага знаёмым. Візітоўка з усімі рэгаліямі (нямецкім доктарам і беларускім кандыдатам навук), добра падвешаны язык вось уся яе рэклама. На працу Ганна магла ездзіць у розныя гарады, бо праводзіла семінары, трэнінгі, давала кансультацыі. Калі нарадзіліся дзеці, выязджала яна радзей толькі па прывабных замовах. У яе і так быў тузін справаў: звазіць дзяцей у парк адпачынку, у басейн, у кавярню, падскочыць самой ці са свякрухай за дзвесце кіламетраў на новую выставу. А гатаваць! А пачытаць цікавую кніжку!
    А вырвацца сям’ёй на выходныя на Паўночнае мора! Якая ж тут праца?
    Жытла свайго ў іх не было. Аляксавдр не выключаў неабходнасці пераехаць аднойчы на новас месца. Таму яны здымалі асобны дом і самі здавалі Аляксандраваму практыканту гасцявую хатку, што стаяла ў ружовым садзе. Муж жартаўліва пераконваў яе: «Нашто нам дом у Германіі? Гэта не цікава. У маіх продкаў іх было дастаткова. Лепей будзем класці грошы па рахунак, а на старасці гадоў купім вілу на Міжземным моры. Пададзімся бліжэй да сталіцы: усё ж Германія былая рымская правінцыя». Ганне не падабалася такая няпэўнасць, але яна спадзявалася, што Інгрыд у скрайнім выпадку прыгрэе іх у сваіх берлінскіх харомах. Нарэшце можна будзе вярнуцца ў сапраўдны горад у раскоішіую кватэру з садам, куды трапляеш праз французскае вакно на кухні. Але паціху мара гэтая зусім згасла дзяўчына зрабілася тыповай нямецкай правінцыялкай у няіснай правінцыі. Ганнін свёкар інжынер на пенсіі, які пачынаў дзень на тэрасе за філіжанкай кавы, праглядаючы газетныя аб’явы пра распродажы і аўкцыёны, у свой час не памыліўся: дзяўчына сталася для іхняй сям’і добрым укладаішем па сходным кошце.
    ...3 таго незабыўнага вечара на вакзале прайшло дзесяць гадоў. Налета старэйшае дзіцё трэба было аддаваць у школу. I сын, і дачка не маглі дачакацца той вучобы, бо ім увялі ў вушы, што каб быць паважаным чалавекам, трэба здабываць веды. Абодва хацелі зрабіцца ўрачамі на радасць Аляксандру і Ганніным бацькам тандэму хірурга і анестэзіёлага. Сама ж Ганна снадзявалася, што нры такім развіцці падзеяў дзеці будуць дактарамі ў Нямеччыне, а не ў Беларусі. Альбо паедуць у якую-небудзь місію ў Афрыку не так крыўдна будзе за гады цяжкіх штудыяў. Так ці ілачай, але ў Менску дзеці размаўлялі на такой мудрагелістай нямсцка-руска-беларускай трасяпцы, што ў іх не мелася шанцаў быць калі-небудзь прынятымі на вучобу ці працу. А ўсё таму, што Ганна ўпарта гутарыла з дзецьмі па-беларуску. Аляксандр адпачатку не верыў у гэтую задуму: «Лепей бы ты з імі па-ангельску размаўляла». Невядома, ці была з гэтай упартасці якая карысць, бо
    дзеці загаварылі ледзь пе ў тры гады і па-нямецку. Ганна сама здзіўлялася, як малыя разумеліся з менскімі дзедам і бабай, але нейкім чынам яны знаходзілі агульную мову і добра ладзілі.
    Цяпер, калі Ганна прывозіла ўпукаў летам да сваіх бацькоў, сустракалі ўжо яе саму. Як вялікую, алс ўнутрапа чужую пані. Сёлета, за год да школы, вырашана было затрымацца ў Ганніных бацькоў да канца верасня. У першыя выходныя восені бацькі адвезлі дзяцей на лецішча, а Ганна кінулася наведваць старых знаёмых. Вось і гэтым днём яна выбралася да сяброўкі з ліцэя. Марына паўгода таму нарадзіла другое дзіцё і пераехала ў болыпую кватэру ў Лошыцы. Ганна памятала, што гэта было нейкае гістарычнае месца з сядзібай і рамантычным запуіпчаным паркам. Каля ракі ў ім яны некалі дзявочай кампаніяй святкавалі сяброўчын дзень народзінаў і ўвесь час трэсліся, што да іх прычэпіцца мясцовая набрыдзь.
    Марына жыла далекавата ад парку прыпынкаў пяць па аўтобусе. Наўкола месціліся даўгія рудыя дзевяціпавярховікі. Сярод іх тырчэлі рознакаляровыя дваццаціпавярховыя слупкі з французскімі вокнамі. Уражанне было, іпто трапляеш у новы мікрараён васьмідзясятых гадоў, толькі з прэтэнзіяй і расфарбаваны весялейшымі фарбамі. Каля крамы на прыпынку таўкліся цёмнай масай прасмердлыя тытунём і спіртным алкашы. Ганпа, стараючыся не глядзець на іх, перабежкамі рушыла ў двары. Там было пякней. Пад всжпамі буялі вераснёўскія кветкі, амаль усюды красаваліся фіялставыя хрызантэмы, хоцьдзе дажывалі сваё белыя гартэнзіі. Каля Марынінага пад’езду прыхіліліся да сцяны барвовыя пляцістыя ружы.
    Сяброўка ўжо чакала Ганну на вуліцы сын яе быў на строгім рэжыме і павінен быў зараз спаць на свежым ііаветры. Перспектыва бадзяцца сярод нудлівай мясцовай архітэктуры выклікала ледзь не зубны боль. Госця са скрухай пашкадавала, што да парку далёка. «А мы зрэжам», запэўніла яе Марына. Так яны зноў мінулі алкашоў, перайшлі дарогу і пакацілі вазок праз пустку. Трава вакол вузкай разбітай сцсжкі была пакошаная, далей высіўся атрутны баршчэўшк. Зямля былаўсыпаная пустымі бутэлькамі і пластыкавымі кубачкамі. Са здзіўленнем Ганна заўважыла нават імітацыю саўковай каньячнай чарачкі.
    Пах выхлапаў і пажоўклай травы змяніўся балотпым смуродам, потым патыхнула каналізацыяй. Ганна прыгадала, што калі пасля Вялікадня вяртаешся з Менску, на вакзале ў сталіцы іхняй федэральнай зямлі чамусьці павявае гноем з палёў. Асацыяцыі пераскочылі на нязменны водар кавы па прахалоднай кухні (ацяпленне на ёй эканомілі спадзяваліся на жар ад пліты). Успомнілася духмянасць спецыяў базіліку, шалфею і размарыну, якія яна вырошчвае на падвакопні. Шалфей яна кладзе ў бульбу, а размарын дадае да кураціны. «А я бульбу са свежым кропам вару!» з выклікам уставіла сяброўка, і ў абедзвюх маладзіц пацякла сліна.
    Справа цягнуліся вялікія гароды прыватнага сектара, пасвіліся козы. Паколькі былі выходныя, некаторыя людзі бралі бульбу. Ганна пацікавілася: «I не баяцца людзі гародніну ў такім атачэнпі вырошчваць? Тут жа могуць быць шкодныя рэчывы ў глебе дарога, горад побач». Марына адказала: «Горад тут толькі сёмы год, а раней поле было. А калі захварэе хто ці памрэ, мараль заўжды можна прачытаць: кара Боская альбо сурокі. Добра жыў, жонку кінуў, машыну меў, рана замуж зайшла, позна дзяцей нарадзіла, дзеці “мамуляй” клікалі прычына знойдзецца на любы густ. Ты б знарок не прыдумала. А ў нас зараз падцірачнай літаратуры ў гэтым кірунку мора. Яны яе і штудыруюць. Ты людзей лечыш, a гэтыя сабе адмыслова хваробы раскалупваюць».
    Насустрач маладым жанчынам рухалася дзяўчына з сабакам. Высокая, прыгожая. У твары ейным угадваліся пару пакалсішяў якаснага харчавання, жыццёвай уладкаванасці. Марына ўздыхнула: «Ох, а мы з табой савецкія недакормышы». Ганна ўсміхнулася: «Не брашы. Твая маці заўжды скардзілася, што ты адно малако да трох гадоў піла ад усяго іншага адмаўлялася». «Не пельмені ж мне было крамныя есці», буркнула сяброўка. Ганна рассмяялася: «У мяне быў далікатнейшы густ я, акрамя вясковых прысмакаў кілбасы і кумпяка, яшчэ крамныя вэнджаныя скабачкі і смажаную мойву любіла». Жанчыны засакаталі. Дзяўчына з сабакам якраз мінала іх. Зрабілася няёмка, як быццам бы яны з яе насміхаліся, і Ганна апусціла вочы. Вось дык дзіва: дзяўчына
    была абутая ў зялёныя гумовыя боты. У ангельскай глыбінцы гуляюць у такіх на фоне пагоркаў з авечкамі. Той самы колер ці тос моху, ці тое восеньскай травы.
    Ганна рэзка абярнулася, каб яшчэ раз паглядзець на дзяўчыну тая была добра, на-сучаснаму апранутая, упэўнена ішла сабе ў бок гораду, задаволена гіазіраючы на свайго сабаку. «Не баіцца», задуменна прамовіла жанчына. «Чаго не баіцца?» не зразумела яе сяброўка. «Дзяўчына гэтая не баіцца, што яе калгасніцай называць будуць сабаку ў гумовых ботах выіульвае». «Хіба мы з табой разбіраемся? Тыя боты, можа, з мой вазок каштуюць. А на калгаснікаў ты яшчэ з’ездзі паглядзі у іх такія маіпыны на грыбах-ягадах пакупляныя, што і табе не сорамна было б мець. А ўлетку яны боты не носяць у іх туфлі нейкія гумовыя. 3 кветачкамі». «Так, жыццё не стаіць на месцы, цяпер тут новыя разлікі», прамовіла Ганна, і яны пайшлі далей.
    Мімаволі Ганне ўзгадаўся Райнер. Ён служыў разам з Аляксандрам. Лічыўся ветэранам цывільнай службы, вялікім спецыялістам па Беларусі і дбайна маскіраваўся пад мясцовае насельніцтва. Калі Ганна ўбачыла яго ўпершыню, ёй захацелася як мага хутчэй схаваць ці як інакш уратаваць яго. Зімой, у дваццаціградусны мароз, у Чыжоўцы ён быў абуты ў парсючкова-ружовыя гумовікі, над кругленькімі акулярамі сядзела футровая шапка са спушчанымі вуіпамі. «Як жа яго не б’юць?» здзіўлялася тады дзяўчына і вырашыла, што яго проста не заўважаюць, як якога-пебудзь іншапланецяніна, бо такі цуд не можа разгульваць па вуліцы.
    Пакрысе жанчыны надышлі да прыватнага сектара. Тут было файна, амаль як у вёсцы: уласныя дамкі, нават катэджы, сады, каты і сабакі. Адзін з іх забрахаў на іх на ўсё горла, але, убачыўшы вазок, схамянуўся і сарамліва залез у будку. Побач блукалі таўстаногія бройлерныя пілюкі ростам са шчанюка. Вылупіў вочы і закукарэкаў певень. Марына толькі за галаву хапалася: маглі разбудзіць дзіцё. Каля адной з хатаў пічаслівыя гаспадары разбіралі зарэзаную свінню. Гарачая вада і кроў цяклі праз дарогу да даўно пс вывожанай сметніцы-кантэйне-
    ра. Маладзіцы перанеслі праз гэты ручай вазок і і іаспяшаліся да гіарку.
    Спусціўшыся па крутым схіле да ракі, Гапна з Марынай дайшлі нарэшце да моста. Ехаў якраз вяселыіы цуг. Старыя даўгія мерседэсы, бээмвэ. За стырном адныя жанчыны. Выгляд правінцыйны. Правінцыя не рымская. На дарозе гразі было па лыткі. Ганна пацікавілася: «Няўжо столькі вяселляў, што гэтак дарогу разбілі?» «Не, патлумачыла Марына, гэта цяжкая тэхніка. Тут жа рэстаўрацыя». Азірнуўшыся, Ганна заўважыла, што будыпкі былой вінакурні, дзе раней жылі «мясцовыя», стаяць без вокнаў і дахаў. Дзве жанчыны няпэўнага ўзросту з савецкай хімічнай завіўкай якраз міналі іх разам з дзецьмі гадоў дзесяці. Малыя спыталіся: «А гэта хто будынкі пабурыў фаіпысты?» «Не, адказалі кабеты, гэткія благія дзеці, як вы». Задаволеныя сваімі выхаваўчымі мстадамі, цёткі рушылі на выхад з тэрыторыі сядзібы.