• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Ваўкалак ледзьве не прысядзе: іпстынктыўна захоча схавацца, зліцца з асфальтам, казуркай запаўзці за калону. Такога проста ле бывае, каб у адзін момант трапіліся абедзвс гэтыя дзяўчыны. Гэта ж яна. Яна насмешліва падыме ладбароддзе, схіліць набок галаву з непаўторнымі рудымі кучарамі маўляў, як жа ты цяпер будзеш выкручвацла, свае паводзіны тлумачыць. I яшчэ гэты ідыёцкі касцюм і кейс! Ён спужаецца, што яна будзе лічыць яго безаблічным яппі! Высокая, зграблая, у элегантнай зялёлай сукенцы, што струменіць каля лрыгожых ног. Свецкая ільвіца, якой непатрэбная машына, бо яна жыве і тусуецца на пары квадратных кіламетраў у сэрцы гораду.
    Ен не падыдзе. Гэты офісны касцюм і дурацкі кейс... Да таго ж праз якую хвіліну падруліць з падземпага пераходу дылер. Нейкі схілены набок, з даўгім носам, дзіцячай кніжачкай у кішэні курткі. Трэба будзе хутка і беспамылкова зрабіць справу: грошы тавар. Тады ўжо не да першага кахання. Пакуль ён будзе калупацца з кейсам, дылера некуды знясе леабавязковым травеньскім ветрам. Пад’едзе аўтобус адзіп, другі. Ён заўважыць у заднім акне толькі нейчыя чужыя твары, поўныя вясновых надзеяў наступіць на старыя граблі. Яна з’едзе.
    Ён пойдзе ў двары, сядзе ў машыну, паторкаецца па вузкіх дарожках. Хвілінаў праз пятнаццаць прыедзе дахаты. Адчыніць новае «шклопакетнае» вакно на старой кухні, падыхае выхлапамі, дзіцячымі крыкамі. Паглядзіць з вышыні ла гэткіх жа, як і сам, мэтанакіраваных хлопчыкаў на «жалезных конях». Правядзе рукой па прыробленым да стала дзедавым такарным станку. Пацешыцца сваімі кар’ернымі дасягненнямі праграміст з напаўкрымілальнымі захапленнямі. Зачыніць вакно. Запаліць самакрутку. Дасць вачам адпачыць на кудлатай лістоце лаверхам ніжэй. Зноў узгадае яе.
    Ваўкалак яе нічым не пакрыўдзіў. Усяго толькі на ейны дзепь народзінаў выпаўз ноччу з ейнай лспшай сяброўкай прагуляцца па праспекце. Было свежавата, чыста, яны ўзялі з сабой па кубачку гарбаты. Гэткая дробязь, а перавярнула ўсё жыццё. Бязвінны жарт, кураж, які скончыўся нічым для ўсіх траіх.
    Ноччу ваўкалак будзе добра спаць. Прысніць яе ў мужчынскім манаскім аблачэнні з капюшонам на галаве. Са схаванымі валасамі ейны твар будзе іншым спакойным, дружалюбным, пазбаўленым жарснасці. Ён запытаецца: «Нашто я тады за ёй пайшоў? Чаму ты тады засталася?» Яна пацісне плячмі і ўсміхнецца. У наступны момант ён убачыць яе за шклом у аграменным аўтобусе. Яна будзе есці заварное пірожнае і задумліва ў нешта ўглядацца. Калі яна падыме да галавы руку, каб зняць капюшон, ён ад жаху прачнецца.
    3.	У аграгарадку пакінуць недаробленымі гарышчы. Хто захоча, дабудуе сабе другі паверх. Жонка будзе настойваць, каб ён змайстраваў хаця б прыстойную лесвіцу, калі не жадае рабіць мансарду. На гарышчы можна захоўваць яблыкі, сушыць зёлкі, пакінуць вопратку старэйпіых дзяцей, пакуль падрастуць малодшыя. Ён адмовіцца. Разбурчыцца: «Пастаўлю сабе там ложак і буду ўцякаць ад вас. Ты са сваёй вагой мяпе ўжо дакладна не дастансш».
    Ваўкалак будзе хавацца на гарышчы, паліць пад жончына крыклівае абурэнне і ўспамінаць яе. Звычайныя летнія вакацыі, паездкі на рэчку на роварах, дзіцячыя анекдоты на ганку каля нежылой хаты. Начныя вылазкі ў суссдскія ігрушы разам з гаспадаровымі ўнукамі. Як яна студэнткай здала па правы і вазіла іх футбольную каманду на гульню ў суседнюю вёску. Яны прайгравалі, і супернікі смяяліся: «Трэба было сваіх гульцоў перад машынай пускаць. Хай бы беглі ды трэніраваліся! Можа б тады й выйгравалі!»
    Ён адправіцца да маці ў родную вёску, каб пабачыцца з пляменнікам, якога адпусцяць з арміі ў адпачынак. Вьпі’е. Выйдзс ўвечары прагуляцца. Ногі самі прывядуць да ейнай хаты. Будзе гарэць святло, гуліць дзіцё. Ваўкалак зойдзе ў двор, ціхенька пашкрабецца ў засуненыя дзверы, але ніхто не адчыніць. He пачуіоць? He захочуць яго пусціць?
    Назаўтра днём ён ужо добра п’яны выйдзе на праменад да бабак. Сустрэне пасярод вёскі яе. Яна будзе ўсё гэтай жа жапчыпай-падлеткам, хоць у яе нарэшце народзіцца дачка. Летам заставацца ў горадзе будзе проста немагчымым: французскія
    вокны ў шыкоўнай новай кватэры дрэнна стасуюцца з патрэбамі малога дзіцяці. Яна рызыкне і нрывязе дачку ў вёску.
    Малая пацягнецца да яго, але потым на рукі не пойдзе. Ваўкалаку зробіцца прыкра. Каб схаваць няёмкасць, ён спытаецца:
    А бацька твой ці прыедзе?
    He. А што, справа якая? адкажа яна.
    He. Так, пытаюся: даўно не бачыў.
    У яго моцна зменіцца праз паленне голас, пасівеюць валасы, выпадуць пярэднія зубы. Ён пачне расказваць бабкам пра свае добрыя заробкі, сучасны дом з усімі выгодамі, нра тое, што старэйшая дачка мусіць паступаць налета. А яна будзе адыходзіць з вазком усё далей, бо малая заплача запатрабуе есці.
    Дома, пакарміўшы і пераапрануўшы дзіцё, яна падумае, што трэба будзе параней зачыніцца: у Мікалайкавых гуляюць яіпчэ прыцягнуцца, каб разам выпіць і паразмаўляць размовы. Добра, што ў болывасці вяскоўцаў ёсць прымхі альбо сумленне: адныя баяцца навесці сурокі, другія нанесці бацылаў, таму ніхто асабліва ў хату не шчэміцца. Файна, што хугка скончыцца лета, і можна будзе з лёгкім сэрцам і пачуццём выкананага абавязку ўцячы ў горад. Сядзець у бетоннай вежы, гуляць у парку і ведаць, што ніякі мужык нападпітку не будзе дыхаць над дзвярмі і барабаніць у вакенца ў сянёх. Як добра, што ўсе жыхары дома нагадзіліся пасадзіць у пад’ездзе кансьержку!
    4.	На сераду яму паставяць адну пару зранку. Гэта яго цалкам задаволіць. Ён вернецца з лецішча ў аўторак вечарам. Перадасць унука бацькам, а сам разгрузіць і ўпарадкуе гародніну, памыецца набранай загадзя ў вёдры вадой і пачне рыхтавацца да заняткаў. Назаўтра ўстане а шостай, каб паснедаць у цішы, на самоце, і папіваючы каву, пачытаць кніжку для душы. А сёмай ён уцячэ з хаты, каб не ўкрыпацца ў працэс абуджэння вялікай сям’і, і пешшу пойдзе ва ўніверсітэт.
    У сераду ранкам горад апануе пяшчотная смуга. Ваўкалак будзе пачувацца як пасля лазні на свежым паветры. Каты ўжо даўно будуць шаравацца па сваіх пільных справах. Людзі, яшчэ лрыязныя пасля летняга адпачынку, пакіруюцца да
    прыпынкаў, павядуць малых у дзіцячыя садкі. Гандляры на Кракаўскім кірмашы пацягнуць да латкоў цялежкі з перавязанымі сінтэтычнай вяроўкай скрынкамі.
    Ваўкалак любіць восень. Гэта пачатак настаўніцкага году, новыя знаёмствы, новыя стасункі, новыя кнігі. У верасні прыемна прысесці на лавачку перад універам і з’есці позні яблык з лецішча. Адчуваць спіной парк цераз плошчу, разглядаць маладых дзяўчат, прыслухоўвацца да іхніх поўных надзеяў размоваў. Ваўкалак і сам гатовы скінуць старую зашмальцаваную шкуру, забыцца на статус любімага бацькі і дзеда і перанесціся на трыццаць гадоў назад.
    Ён быў тады маладым выкладчыкам, пасля аспірантуры. Праца ў львоўскім упіверсітэце была марай ягонага жыцця, і здавалася, што ўсе астатнія спадзевы гэтак жа мусяць збыцца, дзякаваць патрэбным памаганням і пэўнай удачлівасці. Ён быў гатовы прыняць свой шчаслівы лёс, і сэрца ягонае было накшталт цёплай, нагрэтай ліпеньскім сонцам азёрнай роўнядзі.
    Дзяўчына гэтая вялікай чорнай птушкай спусцілася на водную паверхню і годна разрэзала папалам ягонае жыццё. 3 нерсідскімі вачыма, густымі цёмнымі валасамі, пышнай фігурай, гэтак папулярнай у шасцідзясятыя гады, яна растурбавала ягоныя дні і ночы. Горад, і без таго казачны, расквеціўся яскравымі фарбамі. Колеры пульсавалі, згубілі мяккасць. Хацелася заплюшчыць вочы, каб не забыцца дыхаць, бо ўсяго гэтага было зашмат.
    Ваўкалак быў ейным выкладчыкам нямецкай. Ён, здаецца, страціў мову і родную, і замежную запінаўся, блытаў словы, мяняў тэму ўроку. Насмешніца, ганарыстая жартаўніца, дзяўчына кпіла з ягоных пачуццяў з анантанасцю разгуляўшагася дзіцяці. Гэтыя некалькі гадоў, што ваўкалак мусіў весці ў яе заняткі, былі для яго самымі салодкімі і самымі горкімі ўжыцці.
    Нарэшце яна скончыла вучобу, пайшла нрацаваць інжынерам на завод. Жыла, як і ўсе, у адноснай нэндзе. Купляла праз чыгуначную правадніцу масла ў Менску, чакала кватэры ад прадпрыемства. Спадзявалася толькі на сябе: бацька загіпуў на фронце, маці настаўнічала на радзіме, у Горках. Прыгажунясястра загіналася за садыстам-мужам.
    Ваўкалаку пасля ейнага выпуску палепшала. Зрабілася лягчэй дыхаць. На працы ён пачаў выпраўляць сваю нягеглую рэпутацыю мямлі і вар’ята. Ен ажаніўся з нармальнай западэнскай украінкай. Тыповыя вяселыіыя фоткі: мажная маладая, худзенькі-здыхленькі жаніх. Пайшлі дзеці, нарадзіўся ўнук. Адпусціла...
    ...У гэтую сераду ваўкалак з палёгкай скончыць сваю ранішнюю пару. Як заўжды задумаецца, ці не пайсці яму папрацаваць у бібліятэку. Павагаецца і вырашыць лепей пагуляць з унукам. Праз парк, праз Кракаўскі кірмаш рушыць дахаты. Яна гэтым днём запозніцца: будзе ўсё нешта корпацца ў сваёй аднапакаёўцы, прыбіраць «дзіцячыя пасцелькі». Потым схамянецца і кінсцца па кірмаш купляць катам вымя. Да Кракаўскага тры хвіліны ходу, алс яна ўсё роўна будзе хвалявацца, што які-ііебудзь злыдзень яе апярэдзіць. Яна пакульгае з калком па бруку, лаючы «вуйкоў» за вялікія і малыя грахі: вуліцы не мятуць, смецце не вывозяць, катоў памыйных крыўдзяць, a ёй іх падбірай, лячы, выкормлівай.
    Яна не зверне на гэтага прыстойнага дзядзечку ніякай ўвагі: будзе апантаная страхам, што «дзеткі» будуць злаваць па яе, бо не зварыла ім своечасова паесці. Ваўкалак жа летуценна міне кульгавую цётухну, бо паглыбіцца ў чароўныя ўспаміны пра сваё старое каханне, якое жыве ў двары напроць Кракаўскага. Ён і ходзіць гэтай дарогай не зусім дзеля таго, каб купіць унуку пакамечанага вінаграду, а каб спаткаць яе прыгожую, жартаўлівую, фііурыстую. Але не дай Бог гэтым дваім сустрэцца. Хай яны жывуць у сваіх мроях і не-нс ды ўзгадваюць такую нядаўнюю маладосць.
    Ліпень кастрычнік 2009 г.
    ОДА ЗЯЛЁНЫМ ГУМОВІКАМ
    Пахла чыгункай, воляй, вандроўкамі. Пабразгваў метал. Прыбіральшчыкі ў памарапчавых камізэльках прахаджваліся па перонах і падмяталі, здаецца, няіснае смецце. На платформах тоўкся разнамасны люд. Бабка з кітайскай клятчастай сумкай і студэнтка на шпільках на Баранавічы. Кабста ў замшавым бэзавым плашчы і гэткіх жа пальчатках на замсжны цягнік. Чорпа-шэрыя прыгарадныя жыхары на электрычку дахаты. Дачны піал пайшоў на спад месца ў вагонах поўна. Вечар будняга дня, верасень.