Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Тая іхняя паездка выклікала ўсеагулыіае спачуванне да Любы з боку суседзяў і сяброў. Кожны другі дзелавіта пытаўся: «У машыне не смярдзіць?» «Не, адказвала пацярпелая, муж прапыласосіў і памыў. Здымаў нават сядзенні. Знайшоў нямецкую яшчэ чайную лыжку і пяцьдзясят эўрацэнтаў».
Рэагавалі амаль адіюлькава: «Лепей пашукаў бы, дык і каску б нямецкую знайшоў». Але мыццё гэтае было часткова дарэмным. Галя з Валерам ператварылі добрасуседскія адносіны ў тэрор: часта яе не турпалі, але раз на тыдзень настойвалі на сумеснай вылазцы ў краму. «Хоць бы грошай не прасілі, падбадзёрвала сябе Люба, a то мы самі жабраваць пойдзем».
Хутка пачаліся пазачарговыя просьбы. Неяк раніцай Люба мыла ў сенцах іялаву. Ведаючы, што ў вёсцы амаль нікога няма, бо ўсе бабкі сядзяць у лісічках, сенцы яна не зачыніла. Калі ў дзвярах з’явілася Галя, дзяўчына ажно здрыганулася. Было ад чаго: мала таго, што яна спужалася, дык яшчэ і здзівілася. Да вяселля іхняга трэцяга сына заставаўся япічэ тыдзень, але Галя была акуратна прычасаная, умытая, апранутая ў чыстую светлую крымпленавую сукенку. На ёй былі блакітныя баваўняныя шкарпэткі і белыя басаножкі. Без каросты на твары суседка выглядала як тыповая сібірачка з Алтайскага краю. Люба стаяла, разявіўшы рот, і вада з мокрых валасоў цякла на плечы і станік.
Галя сціпла прысела ў дварышчы на лаве. У руках яна сціскала рудую сумку яшчэ гадоў дзесяць таму з такімі сумкамі бабкі ездзілі ў райцэнтр па хлеб і цукар.
Мыешся?
Мыюся.
I я сёння галаву мыла. М-м.
Давай з’ездзім у Святкі.
Я ж мыюся.
Ты ж ужо шампунь змыла.
А я япічэ бальзамам намажуся.
Ну дык і яго некалі змыеш.
Чакаць трэба.
Я пачакаю.
Мне яшчэ сохнуць.
У цябе ж у машыне печка.
Усё роўііа. Я мокрая пе паеду.
А я пазней падыду.
Бензіну мала.
Грошай няма. Гроіпы ў мяне адкуль? Я ж ірыбы і ягады не здаю.
Галя, здаецца, пераканалася, што надзея на транспарт не спраўдзіцца. Неяк бокам устала з лавы, як быццам абмякла, аплыла ўся ўнутры сваёй параднай сукенкі, у задуменні папаўзла з дварыінча. Праз паўгадзіны яна ўжо дзяўблася ў бок Святак у сваім звычайным вобразе: спартовыя штаны, расцягнены сіні гольф, брудная цёплая хустка на галаве, на пагах гумовыя боты. Люба думала, што памрэ ад сораму: чалавек, можа, новае жыццё збіраўся качаць, а тут такі нядобрасуседзкі аблом. «Няўжо я зброя цемры на гэтым свсце?» жахалася Люба і папівала з васьмідзесяцігадовай сваячкай Рэпяй свежавыціснуты гіарэчкавы сок.
Праз колькі хвілінаў хату мінуўзмрочны Валсра. «Во, апрануўся, як пастаўнік! У чорпым пінжаку у крэмавых нагавіцах! Сэканд хэнд ім на дзяцей прысылаюць! Далібог, як польскі кавалер! Хоць ты кніксен перад ім рабі. Я ў польскую школу хадзіла, шэсць класаў скончыла. Мяне настаўнікі любілі, далей вучыцца клікалі, але я часта хварэла. Ды ў нас зямлі было! Трэба ж некаму рабіць. Дзеўка павінна была ткаць і прасці, a не кніжкі чытаць. Я па-польску вершы ўмею. А за саветамі я непісьменнай лічылася», затараторыла баба Рэня. «Валера ж Галю з Сібіры прывёз, без пераходу працягвала сваячка. Ён раней у Мінску жыў, жонку меў, кватэру і дзіцё. Казаў, на дошкі нейкія на танцы хадзіў. Вось праз допікі гэтыя і разыпюўся. За аліменты яго ў калонію і ўпяклі. А там ён з Галяй распісаўся і з двума дзецьмі яе сюды прывёз. Наташа з Мішкам не ягоныя, у іх сваіх толькі двое дзяцей. Во як жыццё, бывае, павернецца. I я школу не скончыла. А настаўнік да мяне прыходзіў, угаворваў. Пераконваў бацьку: “Чловекем бэньдзе!” Была б зараз настаўніцай, як ты». «Настаўніца ўжо даўно за чалавека не лічыцца», хацела супакоіць бабку Люба, але вырашыла не расчароўваць старую і не разбураць чароўнай мары.
Увечара яны з мужам пілі гарбату і гаманілі гіра здабыткі дня. Муж Віктар быў гісторыкам, рабіў на кафедры ва ўні-
версітэце. Пасля абароны дысертацыі змог нарэшце спакойна заняцца любімай справай: ездзіў па наваколыіых вёсках, паданні запісваў, корпаўся ў курганах каля Княжына. У яго ўжо склалася свая паралельная гісторыя гэтага краю, і Люба ўважліва слухала пра невсрагодныя выкрунтасы людзей і часу. Жонка любіла такія расіюведы, ахвотна ездзіла з Віктарам на ровары да старэнькіх апавядалыгікаў з папаўжывых падслепаватых вёсак, але курганы рушыць баялася. Нягледзячы на свой халодны навуковы розум, яна верыла ў показкі гіра містычных ахоўнікаў гістарычпых месцаў. Да таго ж пераказвалі, што ейпы прадзед бачыў неяк ноччы каля Княжыпа дзяўчыну ў белым, а ў Матусевічах пераймаў людзей прывідны чорны чалавек у капелюшы. He, лепей ужо жывыя суседзі-алкашы, чым гэтыя здані.
Нечакана з вуліцы Любу паклікала жанчына. Праз занавескі і прыцемак не відаць было, хто гэта, толькі вылучаўся сілуэт у яскравым чырвоным швэдары. «Бабы Рэніна дачка», здагадалася Люба і не марудзячы адчыніла акно. Жах! Гэта зноў была Галя. Вясёлая, прыязная. «Не пакрыўдзілася», суцешылася Люба. «Грошай папросіць», прашаптаў Віктар. Прыгрэла алкалоідаў!»
Любка! Я пытацца прыйшла. Як па-беларуску «жаворонок» будзе? Я ж сама руская. Песня ёсць такая: «Жаваранак звініць і плача». А Валерка кажа «жаўрук».
Жаўрук. Так і ёсць «жаўрук». Але песню я не ведаю. Я рок слухаю.
А-а. А мы сядзім, вершы адзін аднаму расказваем, пяём. Ну, я пайду. Во Валерка! Во разумны! Ледзь не такі прахвесар, як ты.
Я не прафесар, я дацэнт. I тое не па званні, а па пасадзе. Гэта благая прыкмета званне накідваць. Сурочыш.
Ой, цяжкае ў цябе жыццё, Любка. Жаўрук. Ха-ха. Ну, я пайду.
«Бачыш, паддражніла мужа Люба, вершы расказваюць, пяюць. А мы развялі тут з табой гістарычную трупярню».
На наступны дзень Галя з Валерам зніклі з вёскі. На вуліцы не з’яўляліся, па бырла ехаць не прасіліся. Нехта мерка-
ваў, што яны выправіліся да сына, дапамагаць рыхтавацца да вяселля. Іншыя, як баба Рэня, лічылі, што алкапіы проста не вытрымалі і закупілі выпіўкі на сабрапыя з ягад грошы для сына. Вокны ў іхняй хаце былі занавешаныя, а праверыць, зачыненыя дзверы на засаўку знутры ці на замок знадворку, нават пшіёнкі-бабкі не парупіліся. «Хоць бы яны там жывыя былі», нервавалася Люба, але ў астатнім бестурботна дажыла апошні тыдзень вакацый, у той час як Галя з Валерам нема і зацята прапівалі на падлозе ў хаце вяселыіы падарунак сыну.
Калі адпачынак скончыўся, Люба з Віктарам выправіліся ў горад. Асаблівага сгіадзеву на хуткае вяртанне не было, бо працавалі сем дзён на тыдзень. Пасля параў у суботу не мела сэнсу некуды далёка кідацца, і таму Віктар лічыў за шчасце пасядзець у архівах, а Люба нават у нядзелю сустракалася з сваімі аспірантамі і магістрантамі. Да таго ж увосень у горадзе віруе свецкае жыццё. Усе свежанькія і творчыя пасля адпачынку так і струменіць крэатыў, толькі паспявай перабягаць ад музея да тэатра.
Але цалкам неспадзеўна верасень пайшоў па зусім іншым сцэнары. Упершыню за пятнаццаць гадоў гірацы расклад у абодвух зрабілі так, што ў суботу не было параў. I хоць начальства ўважліва сачыла за выкананнем кантракту і папярэджвала, што шэсць дзён на тыдзень раб-выкладчык павінегі знаходзіцца ў пятнаццаці хвілінах язды ад універсітэту, Люба з Валерам вырашылі рызыкнуць ездзіць па выхадных на сваё лецішча ў вёску. «Зараз людзі яшчэ ні бульбу не бяруць, ні гароды не парадкаваюць. Ягады адышлі, восеньскія грыбы не прымаюць. Я шмат чаго змагу запісаць. Зацішна, сентыментальны вераснёўскі настрой у старых языкі развяжуцца», строіў планы Віктар. «Мая прафесарка з Масквы палову былога Саюзу на лецішчы кансультуе, а потым два дні на тыдзень такія лекцыі чытае, якія ў нас дакладна не пачуеш. I ніхто не загадвае ёй бязвылазна сядзець на кафедры», бухцела Люба. «Прарвёмся. Ад нашай кватэры на ўскрайку столькі ж ехаць да ўніверу, колькі адсюль з перавышэннем дазволенай хуткасці на якіх-небудзь дзесяць кіламетраў», падбухторваў яе Віктар. «А калі пазногці будуць брудныя, bo-
пратка прасмердне печчу?» вагалася Люба. «Слухай, твая загадчыца не Шэрлак Холмс. Да таго ж ты сама казала, што яна сама ніколі пазногці не фарбуе. Можа, яна цябе нарэшце палюбіць?» пасмяяўся муж.
Вырашана было ў пятніцу гіасля заняткаў заскокваць у машыну і імчаць за горад. Аспіранты-магістранты мусілі адрывацца ад падпрацовак і абурана выпраўляцца на кансультацыі да Любы сярод тыдня, а архіў чакаі [ь зімы і змены раскладу. А трэцяй гадзіне дня Люба ўжо зарульвала на перакрыжавапне ля дзяржаўнай крамы. Яна ўспомніла Галю з Валерам і тую летнюю засаду, а заадно і тое, што ў хаце няма запалак. Люба спынілася каля распіснога плота настаўніка малявання і пабегла ў краму. Тая, праз суседскую павіннасць, асацыявалася ў яе выключна з бырлам. Некаторыя з яшчэ ўцямных мясцовых п’яніц нават мелі ў краме крэдыт і вярталі грошы з палучкі альбо са здадзеных чарніц і лісічак. Таму, купляючы запалкі, Люба мімаволі кінула позірк на паліцу з алкагольнымі напоямі і здзівілася, убачыўшы на ёй «Беларускі бальзам». П’яніцы такога не пацягнуць па гроіпах альбо проста пагрэбуюць, бо п'юць, па іхніх меркаваннях, ііармальнае віно. Здаецца, «Беларускі бальзам» быў выстаўлены на продаж адмыслова для такіх вытанчаных вераснёўскіх пакупнікоў, як Люба. Для такіх, што звараць сабе добрай кавы, дададуць туды кроплю бальзаму, сядуць каля печкі і будуць чытаць навуковы часопіс альбо разумную кніжку ці балбатаць ііа мабіле з якім-небудзь менскім інтэлектуалам альбо калсгам з Берліну. Зачараваная намаляванай карцінай і сваёй выкшталцонасцю, уцёкшая на выхадныя раба-выкладчыца запрасіла сабе бутэльку бальзаму і дома з гонарам паставіла яе каля кафейпага сервізу з кельцкім арнаментам. Але кавы яна не папіла ні ў гэты, ні на наступны дзень.
Спачатку бліжэй да вечара скончыўся газ да Радаўпіцы яны пе меліся вяртацца ў вёску і не замовілі повы балон. Проста заліваць каву кіпенем з электрачайпіка Люба палічыла плебействам і прыгатавалася трываць цяжкасці, пакуль не прывязуць электраплітку бацькі. Тыя, па шчаслівым супадзенні, вырашылі якраз прыехаць пахадзіць па грыбах.
Назаўтра нараніцу перагарэлі пробкі, і Ліоба з Віктарам, паснедаўшы сухапярам бутэрбродамі, выправіліся ў азызлы лес, малюючы ва ўяўленні сваё бясслаўнае вяртанне ў межы «пятнаццаці хвілінаў язды». Поўныя кошыкі дыхтоўных баравікоў неяк суцешылі іх, але халодная драбніца прабівала на кашаль. Люба баялася захварэць і пачала прыкідваць, як бы папіць гарачага. Пайсці да бабы Рэні, папрасіць гарбаты? Але ў вёсцы свае законы падумаюць, што яна напрошваецца паесці ці ўвогуле звар’яцела хадзіць да паўдня ў госці, прасіць гарачага папіць. Зазірнуць да Галі з Валерам? Лле ці вядзецца ў іх піто ў гаспадарцы, акрамя бырла, ды ці ў вёсцы яны можа, ужо балююць дзе ў Святках? Люба начала паціху падвываць і скардзіцца Віктару на нягоды. «А ты выпі бальзаму, прапанаваў ён. Там зёлкі ёсць гэта лячэбная рэч. I моцная. Дагіаможа». Так Люба ііасмактала грамаў дваццаць таго напою. I праўда, зрабілася цяплей, і горла ўжо не балела. Вядома, магла б цяпер патэлефанаваць і ейная сяброўка з Гумбальдтаўскага ўніверсітэту ці сябар-рэжысэр, але адбылася болып утулыіая і пе менш прыемная падзея. Прыехалі нарэшцс бацькі з сябрамі, прывезлі замоўленыя пробкі і электраплітку. Пачалося бясконцае перабіранне грыбоў, варка супу, і за агульным тлумам да кавы каля печы снрава ў гэты дзень ізноў не дайшла. Пастаўленая нечай дбайнай рукой на старую абшытую дрэвам лядоўню «Снайгэ», бутэлька з бальзамам была забытая па паўгода. Толькі хоць-калі зімой Люба ўзгадвала пра яе ў горадзе. Яна разважала, што было б болып дарэчы, калі б яна зараз пе на парах сядзела, а пакаталася на лыжах у вёсцы: гэтая нявыпітая кава з бальзамам ці гарбата з духмянага малінніку...