• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Ганна сустракала. Стаяла, агорнутая прыцемкам, хвалямі электрычнага святла, чыіуначнымі пахамі, і хацела толькі адпаго з’ехаць. Аддацца на волю лёсу, патануць у жыццёвай плыні, не разважаць рухацца і рабіць. Тое, што хочаіп. Тое, што можаш. Тое, што любіш. Хацелася дазволіць таму, што павінна адбыцца, здзейсніцца. I падзеі пачалі разгортвацца самі па сабе, ды як пад наркозам.
    Учора Ганна купіла віннага адцення пітроксы, каб канчаткова развітацца з псіхалагічнай залежнасцю ад былога сябра. У знак пратэсту замест дазволснага шэрага і чорнага перакінулася на жыццесцвярджальныя колеры. Хацелася пачувацца жывой, здолыіай на вар’яцтва. Апошняс ёй добра ўдалося. Калі япа ішла на вакзал у чырвоных, крыху раскляшоных пітроксах і белым швэдары ў абцяжку, яе пераняў бомж. Паглядзеў у вочы і выразна прамовіў, бы паставіў дыягназ: «Путана». Ганна была згодная з ім, што такі знешні выгляд не зусім пасуе сур’ёзнай дзяўчыне, але трэба было неяк змагацца за свае правы на жаноцкасць, эмансіпавацца. Як гэта ўсё растлумачыць бамжу? I да таго ж абуць туфлі на абцасах яе прымусілі абставіны: яна запрацавалася і не мсла часу пакараціць новыя нагавіцы.
    Цягпік з Берліну прыйшоў без спазнення. Ганна падлічыла вагоны, руіныла да гіатрэбнага, стала чакаць. Павінен быў прыехаць сын ейнай былой навуковай кіраўніцы. Тая за шчаслівы час берлінскай дактарантуры зрабілася ёй настаўніцай і вялікай сяброўкай, лсдзь не другой маціНездарма
    навуковая кіраўніца называецца па-нямецку «Doktormutter». Інгрыд узяла дзяўчыну з Менску ў дактаранткі, бо сын ейны праходзіў альтэрнатыўную службу ў Беларусі. Краіна гэтая зрабілася амаль роднай, і хацелася мець яшчэ адну зачэпку да Аляксандравага новага прытулку. Важна гэта было яшчэ й таму, што акурат на вьшускным балі сын закахаўся ў аднакласніцу, а тады хутка трэба было ад’язджаць на службу ў Менск.
    Каханне на адлегласці вялікае выпрабаванне і для закаханых, і для сяброў-бацькоў. Агеньчык таго пачуцця падтрымлівалі і раздзімалі ўсе разам. Далучылася да гэтай адказнай справы і Ганна: вазіла лісты, пасылкі, перадавала на словах усё тое, чаго не выказаць на паперы. Як ён наглядзеў, што сказаў, а ці няма вакол яе новых кавалераў, ці маркоціцца яііа без яго. У Ганны таксама заставаўся ў Менску хлопец, ад чаго ўся гісторыя набывала містычны сэнс і касмічны маштаб. Ці варта казаць, што абедзве парачкі, вытрымаўпіы разлуку, з вялікім болсм і здзіўленпем разышліся праз некалькі месяцаў пасля ўз’яднання.
    Ганна, каторая праз свайго сябра адмыслова вярнулася на радзіму, выкладала ва ўніверсітэце псіхалогію і перапісвала дысертацыю ў адпаведнасці з мясцовымі патрабаваішямі. Аляксандр скончыў у Берліне вучобу на ветэрынара. Абодва толькі паціскалі плячыма ў дачыненні да выбару другога: бесперспектыўная кар’ера. Абодва ўжо аплакалі сваё старое каханне толькі Аляксандру чамусьці яшчэ хацслася вярнуцца ў «горад маладосці» і надыхацца ўспамінамі перад сталым жыццём.
    Інгрыд перадала з Аляксандрам новыя навуковыя часопісы і кнігі: яна не пакідала сваёй выхаванцы. Хлопец злаваў: яго абцяжарвалі і цэлая торба цяжкіх кніжак, і былая дактарантка маці сведка няўдалага раману. Калі цягнік спыніўся, Аляксандр дачакаўся сваёй чаргі выходзіць, затрымаўся ў дзвярным праёме, каб удыхнуць на поўныя грудзі nepmac ўражанне ад Менску, і толькі гютым саступіў на перон. Падплыла Ганна. Яны ветліва павіталіся. Хлопец, не хаваючы сваёй незадаволенасці, торкнуў ёй у рукі матчыну псрадачу. Ганпа зрабіла выгляд, што не заўважае негатыўнай рэакцыі,
    і прашчабятала нешта пра дарогу і «як даехалі». Задача была як мага хутчэй запхнуць сыночка ў таксоўку і вярнуцца дахаты парабіць, a то і адпачыць.
    Разам япы рушылі па пероне ў бок пераходу. Размаўлялі, каб падтрымліваць свецкі прылік і выказаць павагу да Інгрыд. I тут раптам на іх накаціла салодкая млявасць, лёгкасць, неабцяжаранасць ніякімі абавязкамі. Горад накрываўся вечаровай смугой, запальваліся дрогкім святлом ліхтары, пастэль беларускага паветра рабілася густой і мяккай. Нейкая лагодная сіла вынесла іх у сваіх пяшчотных абдымках на прывакзальную плошчу, да таксоўкі, па праспекце да Аляксандравай былой гаспадыні. Хлопец з дзяўчынай развіталіся значна больш нрыязна, чым павіталіся, бо разам перажылі чароўную трансфармацыю вераснёўскага вечара. Разамлелая да іюўнай адключкі пачуцця рэчаіснасці, Ганна паехала на гэтай самай таксоўцы дахаты і толькі перад сваім пад’ездам спахапілася, ці ёсць у яе ўвогуле грошы. На шчасце, грошай хапала з гакам, і таму Ганна схадзіла ў кандытарскую па пірожныя. Там ёй нс сапсавалі настрой нават аморфныя смярдзючыя істоты ў непазбежным віна-гарэлачным аддзеле.
    Ганна не падабалася Аляксандру. Яна была старэй за яго на тры гады, пасіла швэдары і джынсы, туфлі без абцасаў, амаль нс фарбавалася. Ільняныя валасы свае магла заплесці ў касу, закруціць у хвосцік, бы тая школьніца. Яна была занадта немкай, а яму апаскудзелі немкі і прываблівалі апантаныя сваёй знешнасцю беларускі. Але гэтым вечарам дзяўчына была сама не свая страціла над сабой кантроль ці што? Гледзячы на агні праспекту, паглынаючы вачмі яскравае жоўтае марыва, ён перавёў позірк на Ганну. Тая шчыра, бы дзіцё, усміхалася гораду, будзённаму святу і яму чужому госцю. Паўнрыцемак таксоўкі, водбліскі вулічнай падсветкі змякчылі яе твар, характэрны для старой еўрапейскай пароды. Пластычныя рукі абдымкам прыціскалі да белага раблёнага швэдара торбу з кнігамі. 3 другога боку валізку падтрымлівалі каленкі ў мяккім барвовым штроксе. Гэта было пякней і прасцей за кіно можпа было працягнуць далонь і датыкнуцца да запаволе-
    нага каляровага віру. Але добра выхаваны Аляксапдр гэтага, вядома ж, не зрабіў.
    Наступны тыдзень перабывання Інгрыдавага сына ў Менску Ганпа чаргавала выкладанне, перапісванне дысертацыі і клопат пра хлопца. Зарабіўшыся, яна магла спазніцца на сустрэчу на паўгадзіны, але цешылася з выкананай працы. Аляксандр чакаў дзяўчыну і ненавідзеў яе. Калі Ганна нарэшце з’яўлялася, ён радаваўся, што ягонае вымушанае бяздзеянне мела выпік, і забываў, хто быў таму чаканню гірычынай.
    Далей парачка бадзялася па кавярнях Ганна праводзіла экскурсію па месцах, дзе кажуць «дзякуй» і «калі ласка». Аляксандр паблажліва трываў гэтае дзівацтва, бо шмат дзе можна было сядзець за столікам знадворку, любавацца архітэктурай цэнтру і ўспамінаць рэдкія наведвашіі ў Менск былой сяброўкі. Хлопец з дзяўчынай не ўзгадвалі яе гутарылі пра Інгрыд, Берлін, беларускую гісторыю. Аляксандр пасмейваўся: «Я хутка зраблюся свядомым беларусам». Ганна толькі хмыкала: «Хоць нсдзс табе, немцу, можна быць нацыяналістам». На іпто госць заўважаў: «I не кажы. Я лёгка магу прызнацца ў любві да ваіпай краіны, але мне няёмка будзе заявіць, іпто я люблю Дойчлянд». Дзяўчына падсумоўвала: «А мне дазволена любіць Беларусь, ды нельга быць тут беларускай...».
    Час з Ганнай праходзіў нязмушана і весела, але ўсё ж на выходных Аляксавдр з палёгкай уцёк ад гэтай разявы з’ехаў да прыяцеля Паўла ў правіпцыю. Мужчынскае сяброўства не параўнацьз бабскімі выкруіітасамі. Хлопцы хадзілі ў вандроўку ў пушчу, сплаўляліся па рэчцы, парыліся ў лазні, каталіся на роварах. Аляксандр вярнуўся ў Менск толысі на два дні разам з Паўлам. Той ужо даўно жыў у Гсрманіі, таксама толькі што скончыў універсітэт і знайшоў сабе працу. Цяпер ён прыехаў на колькі тыдняў развітацца з бацькамі. У Берліп хлопцы ад’язджалі разам. На Ганну часу не было: трэба было збірацца, купляць падарункі і абавязкова снедаць-палуднаваць-вячэраць у гаснадыні, каторая ўжо паціху паплаквала праз неабходнасць чарговага развітання са сваім любімым пастаяльцам. Аляксандр абмсжаваўся тэлефонным званком да Ганны, абяцаў перадаць маці і бацьку прывітанне. Хлопец
    з дзяўчыпай шчасліва пазбавіліся адзін ад аднаго і зажылі сваім звычайным жыццём.
    Калі ад Аляксандра прыйшоў сардэчны і-мэйл, можна было б сказаць, піто здзіўленню Ганны не было межаў. Але гэта не так. Яна часта ўзгадвала гэты вечар на вакзале і адчувала, што ейнае жыццё прыме новы абарот. Аляксандр настальгічна пісаў, што Менск для яго непапраўна зрабіўся горадам кахання і што сустрэча на вакзале нейкім чынам перавярнула яму душу. Гэты вечар патрабаваў працяіу а чыгуначная дэкарацыя павінна была замяніцца новай. Ліставанне зрабілася сталым. Гэтыя двое, здасцца, былі аматарамі кахашія на адлегласці, бо былое вялае зпасмства ўрэшце псрарасло ў знітаванасць. Можпа толькі развесці рукамі, але і Ганна выправілася ў вырай і зайшла замуж за немца, марыўшы дагэтуль пра «добрага хлопца з суседняга двара».
    Свякруха заўжды свякруха. Інгрыд, здаецца, пакрыўдзілася спачатку на Ганну. Вось: гадавала-гадавала сабе навуковуіо змену, а тая ўзяла і каварна ііадабралася да ейнага адзінага сына. Але Інгрыд была з тых, каго Ганніна бабуля называла «файная кабета». Па непрацяглым роздуме будучая свякроў выдала, іпто нявестка гэта вялікая непрыемпасць, і што залатакудры хлопчык-арыстакрат з добрай ангельскай ці італійскай фаміліі быў бы болыл прыемнай парай ейнаму сыночку. Лле ёй не хацелася б апускацца да радыкалізму, да таго ж унукі. Таму лепей ужо Ганна, чым якая-небудзь іншая чужая дзяўчына.
    Так Ганна сталася нявесткай файнай кабсты. А замужпяя жанчына часта робіцца падобнай не да маці, а да свекрыві. Япічэ падчас дактарантуры дзяўчына пераняла шмат якія гюгляды і пабытовыя звычкі рафінаванай Інгрыд, хоць і пазбавілася ад першага шчанячага захаплення. Аляксандр не пачуваўся косткай, якую маці з жонкай, бы дзве ашалелыя сукі, выгрызаюць адна ў адной з горла. Прафесарская ўнучка Ганна і Інгрыд, у каторай прадзед-пастар валодаў мануфактурай, лёгка сышліся ў новай якасці. Абедзве жанчыны любілі наведвацца адна да адной, сустрэцца ў кавярій ці пагуляць па крамах. Ганне падабалася ездзіць да свекрыві ў Берлін, а той
    прыемна было зазірнуць у паўночны N-штадт, дзе Аляксандр завёў пасля абарогіы доктарскай дысертацыі практыку.
    Непадалёк ад N-штадта знаходзілася ці то мястэчка, ці то вёска, дзе жыў некалі Інгрыдзін прадзед. Дом ягоны быў даўно прададзены, але каля брукаванай дарожкі ў суседнюю вёску застаўся пасля продка велізарны каштан. Прадзед пасадзіў яго на тым месцы, дзе некалі спыніўся жахлівы патоп. Продакпастар прыпісваў гэты цуд сваёй агулыіай з вяскоўцамі малітве. Інгрыд з Ганнай хоць-калі ездзілі да гэтай славутасці. Самае дзіўнае, што на страчанай зямлі Ганнінага прадзеда таксама рос магутны каіптан на паўвыспе ў трыццаць гектараў, утворанай ракой. Лле Ганна ад самага дзяцінства не вярталася туды, бо зусім побач знаходзілася адселеная пасля Чарнобыля зона.