• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Дзядзька з цёткай сябравалі болей за дзесяць гадоў, і толькі калі сын атрымаў кватэру, выправіла дзядзьку законная жонка з іхняй нягеглай сям’і ў белы свет. Такія вось саўковыя расклады. Дзядзька асеў у Марыі Іванаўны, і праз год-другі яны ажаніліся. Дзядзька, як заўважыла ўся сям’я, моцна змяніўся: зрабіўся дагледжапым, сытым, спакойным. Толькі вось новая жонка ледзь не трыццаць гадоў іхняга сумеснага жыцця ўздыхала, што зайпіла замуж не за князя Балконскага. Дзядзька, пасмейваючыся, згадваў, што ягоныя продкі таксама добрай пароды: «выслужаныя дваране на цывільнай службс», як наггісана ў старых, цудам ацалелых разам з бацькавым настаўніцкім дыпломам паперах. «Кулакі», адмахвалася жопка. Дзядзька толькі задзірыста пакрэкваў.
    Марыя Іванаўна была першай у іхняй сям’і, хто ўзняў «нацыянальнае пытанне». Да сямі гадоў Таццяна не чула, каб нехта абмяркоўваў своеасаблівасці беларусаў: жылі сабе і жылі, паходзілі з Беларусі, БССР, на мове размаўлялі паміж сваімі. «Ужасно грубый язык!» паведаміла Марыя Іванаўпа. «Трапка! Мора! Язык сломаеш! He то, что тпря-пка, мо-ре». «Мора.., думала Таццяна, вялікае, шырокае. Mope халаднаватае, падобнае да крэму-бруле на палачцы. Трапка...Тлк толькі прыбіралыпчыца ў краме кажа у іх жа кажуць ануча. Але ж з дарослымі спрачацца нельга». Асцярожнасць гэтая была дарэчы, бо цётка хварэла на хваробу многіх расейскіх «малых народнасцяў» зацятае чарнасоценства. Калі нехта, даведаўшыся, што Марыя Іванаўна паходзіць з Чувашыі, заўважаў, што ў яе «сапраўды, тыгювыя сібірскія вочы», жанчына
    апыпалася на мяжы шаленства. Гэта было дзіўна, бо калі беларусу нехта закідае, што ён жыд ці татарын, беларус пасмяецца ды прыгадае якоіа-небудзь дзеда Саламона ці Салтана. Кожны ж друіі рускі быў у Беларусі нашчадкам Пушкіна ці князёў Галіцыных. Некаторыя «вялі радавод» ад Мечнікава і Мендзялеева. Здаецца, яны б і сабаку Паўлава прыплялі, каб гэта дапамагло давесці празрыстасць блакіту ў іхняй крыві. У крайнім выпадку прыбіваліся дажыдоў. Аякі-небудзь шляхцюк-беларус сядзеў сабе і думаў: «От, не дацягнуў. У майго дзеда ўсяго й было, што маёнтак ды сорак гектараў зямлі. А ў ягонага меншага брата-бясспадчынніка дык і таго меней толькі Віленскі ўніверсітэт за гілячыма».
    Марыя Іванаўна, як і шмат хто з ейных суайчыннікаў, сваю «нсдарускасць», гэтак небяспечную ў Расеі, вымяшчала на «талсрантных» беларусах. 3 канца васьмідзясятых кожная сямейная сустрэчасуправаджалася палітінфармацыяй Марыі Іванаўны гіра ганебных нацыяналістаў, добрага Сталіна, а з канца дзевяностых і пра супернацыю рускіх, пераможцаў у другой сусветнай вайне. Беларусы былі ні на што не прыдатныя, пагражалі шматнацыянальнай суполыіасці нрымусіць усіх гаварыць па-беларуску. «Вы столькі народаў абавязалі паруску размаўляць, і ніхто вас не чапае», бухцела падлетакТаццяна. «Это совсем друтое! Русскнй велнкмй язык!» пярэчыла цётка. Дзядзька, зноў-такі пасмейваючыся, казаў: «Маша, не перажывай ты так! Чамадан з антрэсоляў я табе дастану. Калі ўжо сабраліся, усёй радзіпай праводзім цябе на цягнік да Масквы». Марыя Іванаўпазаломвала рукі і лямантавала: «Вот! Вот! Он меня ннкогда ііе любнл! Прн Сталнне бы вам такого не позволнлн нацноналнсты поганые!» Дзядзька заліваўся сваім заразлівым смехам. Таццяніна маці паддражнівала нявестку: «Вы ж ведалі, што не за князя Балкопскага заходзілі». Праз колькі хвілінаў весяліліся ўсе разам з той жа Марыяй Іванаўнай, якая, склаўпіыся папалам ад рогату, крапаноўвала ўсім выпіць каньяку. У апошнія дваццаць гадоў ейнага жыцця сцэна з нацыяналістамі, чамаданам, вакзалам, Сталіным і Балкопскім зрабілася руціннай сямейнай традыцыяй. Да таго ж беларусы абралі сабе гіравільнага прэзідэнта,
    і Марыя Іванаўна нарэшце палюбіла гэты, на першы погляд, нікчэмны народ. Цётка здалася: «Белорусы, русскне какая разняца. Всс мы пострадалн в войну. Давайте-ка выпьем!» «Жыве Беларусь!» нахабна выкрыквала тост дваццацігадовая Таццяна. Ізноў пасмейваліся кожны пра сваё, а цётка нене ды ўсплаквала, узгадваючы сваю загубленую маладосць і адышоўшых ў недзе стогадовым веку бацькоў і сясцёр-братоў.
    Гадоў у дваццаць пяць Таццяна неяк замірылася з цёткай. Вялікадзяржаўная нянавісць і жаночая зайздрасць Марыі Івапаўны да яе сямнаццаці-дзевятнаццацігадовай, з даўгімі светлымі валасамі, зграбнай фігурай і, галоўнае, жыццёвымі перспектывамі, а не вошамі і траншэямі, змяніліся спачуванпем. Таццяна ўсё яшчэ была не замужам, ссутулілася ад вечнай вучобы, сядзення над кнігамі і за кампутарам. Па старых панятках дзеўцы няма чаго было чакаць ад свайго лёсу. Таццяна ж, як перакананая нацыяналістка, пачала разумець эмігранцкі патрыятызм цёткі. Яны час ад часу сустракаліся ўдваіх у кватэры Марыі Іванаўны. Таццяна прывозіла мёд з сардэчнікам і пірожныя, а цётка з расчараваннсм пасмейвалася, што лепей бы селядца паела, і ўсё спрабавала пачаставаць пляменніцу разведзеным мс'дыцынскім спіртам з Чэбаксараў. Ці то ён там быў таннейшы, ці то гэта было патрыятычнае дзівацтва, алс менавіта чэбаксарскі спірт лічыўся каштоўнай рэліквіяй. Ад тых сустрэчаў у Таццянінай памяці засталіся жарсныя размовы Марыі Іванаўны пра дзядзькаў невыносны жартаўлівы характар і пра ейную рэўнасць да яго. Узгадвалася дзяўчыне і тое, як япа непазбсжна засынала ад мёду з сардэчнікам у сёмым трамваі па дарозе ад цёткі дахаты.
    Пасля трыццаці Таццяна рэдка бачылася з Марыяй Іванаўнай. Тая альбо ездзіла на радзіму даглядаць магілы і інваліда-пляменніка, альбо сядзела на лецішчы, альбо рабіла чарговую аперацыю: рак гуляў па целе. У Таццяны была ўжо свая сям’я, праца, лецішча, цяжарнасці, дзеці. На сямейных пасядзслках цётка выглядала нязменнай і толькі страціла палітычны запал. Схуднелая, яна падаставала з «засекаў» цудоўныя квяцістыя сукенкі сваёй маладосці і ў памяці засталася як на адпой з фатаграфій у гасцях у Таццяны беленькая,
    каравокая, у яркай валошкавай сукні на блакітнай канапе. У адрозненне ад сваіх аднагодкаў, Марыя Іванаўна захоўвала цвярозы розум, мысліла рацыянальна, а не тлумачыла жыццёвыя выпрабаванні сурокамі ці, у лепшым выпадку, Боскай воляй. Цётка любіла паразважаць пра сацыяльныя ўплывы і індывідуальную адказнасць, але часта пад ейным позіркам Таццяна нечакана вылівала на новы ўбор ксліх віна, як быццам яго нехта выбіў з рук, ці адчувала сябе невылечна хворай. Відаць, яны так і не змаглі, нават прыняўшы палітычную арыентацыю адна адной, пераадолець дурную спадчыннасць сярэднявечча.
    ...На пахаванні Таццяна паклала даўгія ружы ў труну і снужалася, што тыя будуць калоцца Марыі Іванаўне. Глупства, але пляменніца ўсё роўна перажывала. Нябожчыца была апранутая ўва ўсё чорнае. Ляжала такая маленькая, пафарбаваная танальнікам і ружовай памадай, непадобная да сябе... Скончылася жаночае жыццё. I што запомніцца? Таццяне прыгадаўся пявучы цётчын голас, нечакана дзявоцкі смех. Жэст, якім Марыя Іванаўна, седзячы, абцягвае свае кароткія сукенкі на гірыгожых худых нагах. Памідорная расада, якую дзядзькава жонка рыхтавала вясной для ўсёй новай радні. Скончылася жаночае жыццё, а перастаў існаваць цэлы свет... Таццяна пазірала на бабулек-сябровак і мімаволі пралічвала, хто можа быць наступпай. Шэранькія, перапужаныя, яны, здаецца, і самі былі занятыя тым, што як мага мацней упіраліся нагамі ў зямлю, чапляліся вачмі за труну, каб не выпасці з рэчаіснасці.
    На могілкі і на хаўтуры Таццяна не пасхала: трэба было вяртацца дахаты, глядзець малога. Яна дабралася без прыгодаў, прайшла на кухню, бо меншы сын спаў. Села за стол, пачала распавядаць мужу пра ўсё мерапрыемства, пра свае балючыя адчуванні. «Маскалыжая шавіністка! Мне яе не шкада», перапыніў яс муж. Таццяна напружылася, бо хацелася выгаварыцца: «Есць беларусы, горшыя за маскалёў». «Хто, напрыклад?» не здаваўся муж. У яе не было імпэту разводзіць палітычную дыскусію, але адбыўся наезд на хай сабе і не кроўную, але радню. Трэба было адбрэхвацца. «Напрыклад, твая
    цётка Ядзя», ленавата ўшпіліла Таццяна. Цётка Ядзя была ваяўнічай трасяначніцай з адпаведнымі поглядамі. Праўда, беларусаў яна лічыла «калхознікамі», рускіх ненавідзела. Калі ў яс пыталіся, хто ж яна сама, адказвала, што гіалячка, хоць па-польску ні слова не ведала і не разумела. Падставай для такога гонару было дзявочае прозвішча Вераскоўская, што адразу ж згадаў муж. Спрэчка не ладзілася. Спачування не знайшлося. Таццяна наліла сабе каньяку і з намаганнем адпіла крышанку. Прачпуўся сып, і трэба было ім займацца. Так за клопатамі жалобныя перажыванні адышлі на другі план.
    Увечары па радыё перадавалі савецкую эстраду сямідзясятых васьмідзясятых гадоў. Іншым часам Таццяна не стала б яе слухаць, але пакінула радыё ўключаным: чамусьці здавалася, што Марыя Іванаўна пачуе. Гэта быў добры для яе час: сорак-пяцьдзясят гадоў, замужжа, новае жыццё. Таццяна плакала: ад таго, што цёткі шкада, што і самі некалі будуць гэткімі старымі, што дай Бог яшчэ дажыць да такога сталага веку, што некалі з усяго сённяшняга пасыпецца пацяруха, і добра яшчэ, калі яе саму пахаваюць сыны і ўнукі.
    Нараніцу, снедаючы на кухні, Таццяна заўважыла на стале кола ад трохлітровага слоіка, у якім учора стаялі ружы для Марыі Іванаўны. «Ну вось, цяпер застанецца след на ўсё жыццё», раздражнёна падумала яна і, змянчоная, па-будзённаму заварыла сабе гарбаты.
    Жнівень 2006 снежань 2009 г.
    БЕЛАРУСКІ БАЛЬЗАМ
    Гэты чалавек адпяў акно, што выходзіла ў двор. Рама трымадася на трох цвіках і ўжо сама выпадала раз-другі ўлетку. Люба нават дзівілася, як гэта яшчэ ніхто да іх не ўлез у хату. Асабліва парачка мясцовых алкаголікаў заўсёды без грошай, засмяглых, прагных выггіць. Іхняя далікатнасць пераўзыходзіла ўсе межы: у Любы грошай не пазычалі, мыла з падворку нс кралі (у той час як на гэта скардзіліся ўсе суседзі). Адзінае што хоць-калі прасіліся, каб Люба адвезла іх на сваёй машыне па бырла ў суседнюю вёску. Аўтамабіль ейны, чырвоны «Форд Ка», яны празвалі божай кароўкай. Відаць, ім падавалася стылёвым пад’язджаць на гэткай адмысловай цацачнай машынцы да крамы на зайздрасць усім іншым засмяглым хадакам.
    А пачалося ўсё з таго, што суседзі-алкаголікі перанялі неяк Любу ў Святках каля дзяржаўнай крамы. (Сама Люба закупалася ў прыватнай крамцы пад назовам «Алеся».) Галя з Валсрам літаральна псракрылі целамі вузкую дарогу, расставіўшы ў бакі рукі. Звярнуць можна было толькі ў плот настаўніка малявання, таму жанчына мусіла спыніцца і запусціць пошасць у аўтамабіль. Парачка расцвіла. Кланяліся, усміхаліся шчарбатымі ратамі. Валера пачаў разувацца, стоячы на пяску. Люба запратэставала, але Галя таксама скінула гумовыя боты у раблёных шкарпэтках з асцём і саломай палезла ракам праз пярэднія дзверы на задняе сядзенне. Селі, паехалі. Галя з Валсрам радаваліся, як мурзатыя вясковыя дзеці. Раснавядалі пра дачку (Любіну сяброўку дзяцінства), ііра сваіх шасцярых унукаў, пра маленькага сына, адданага на выхаванне болып талковай за бацькоў дачцэ. Звычайнае кіно: алкашы вядуцца ў любым веку, як трусы, а нармальныя людзі вылічваюць дні авуляцыі, п’юць вітаміпы, вядуць стэрыльны лад жыцця і ніяк не пародзяць.