• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Ізноў суд, рака, бомбасховішча, дзіцячая пляцоўка. Ніяк мы не дойдзем на гэтае бязглуздае пахаванне. Стомленыя, няшчасныя й замерзлыя. Раззлаваныя на гэткую недарэчную, заўчасную, разумовую, незасведчаную смерць.
    Смерць нашага ўзаконенага кахання.
    Красавік 2001 г.
    ПІЛЮКІ-ЛІКВІДАТАРЫ
    Гарачыня вісела страшпая: здавалася, што нават пломбы ў роце плавіліся ад спякоты. Ды толькі Ядзя ўмудрылася захварэць. Другі тыдзень у вачах плавала брыдкая цёплая смуга, а цела трэсла ад холаду. Тэмпература 37, баліць горла. Самы непрыемны стан.
    Ядзін муж Андрэй апошнімі днямі зандаваў глсбу й распавядаў ііра выгоды выходных на прыродзе. Андрэй снадзяваўся пакрысе схіліць Ядзю да радыкалізму вывезці яе на лецішча. Жонка была не супраць выбрацца з горада, каб потым сказаць, што «так, была вясна, была», але здаровы сэнс перамагаў любоў да сімвалічнага пазітыву.
    Можа, Ядзя й ператаўкла б жыццялюбства мужа засталася б дома, ігіла лекі і нават ахвяравалася б схадзіць у кіно. Але ў пятніцу вечарам Андрэй заявіўся з новай рэальна аптымістычнай пагрозай: пікнік у Драздах з сябрамі-айкідокамі. Народ паедзе з дзё й бакенамі будуць трэніравацца.
    Перспектыва назіраць выкшталцоныя айкідошныя танцы бела-чорных буслоў была вельмі стылёвай, але, як для чалавека, прастылага ў травеньскую спякоту, нагадвала харакіры. Таму Ядзі рашуча закарцела на лецішча: «адпачываць актыўна, вапдруючы» гэта значыць, вялай хадой прайсці чатыры кіламетры ад электрычкі.
    У суботу ў электрычку было не ўбіцца: пацяплела, скончыўся навучальны год, агюшні цягнік у Маладзечанскім накірунку перад перапынкам. Здаецца, ва ўсім горадзе не жыве столькі людзей, колькі іх пазапаўзала ў вагоны. Але Ядзі пашчасціла: дасталася месца каля поручня. Андрэй спрактыкавана ўтрымліваў раўнавагу злева ад жонкі. Насупраць іх сядзелі дзве дзяўчынкі. Маладыя, у крыклівым адзенні, без клунак. Можа, едуць на Менскае мора? Адна з дзяўчат была даволі пекнай. Твар не ўзгадаеш, але па ўсіх нануючых стандартах прыгажуня. Дзяўчыгіа, відаць, добра гэта ведала, таму ўсім, хто заходзіў у вагон, даставалася ад ейнага ацэпьваючага позірку. З’яўленне асабліва крывых, тоўстых ці проста старых дзяўчына каментавала на вуха менш прывабнай прышчавай
    сяброўцы, на што тая павінна была ўсміхацца й ківаць галавой у знак згоды.
    Калі Ядзя з Андрэем спыніліся насупраць, дзяучыне выяўна адняло мову. Ядзя ледзьве не засмяялася. Зразумела, што япы з мужам выглядалі зусім не правілыіа, не па-тутэйшаму. Лпранутыя проста, але стылёва й камфортна па-еўрапейску. Псуюць сумленным дзяўчыпкам карціну свету! Пра твары й казаць няма чаго. У Андрэя была выяўная шляхецкая знешнасць, якая жанчынам адразу кідалася ў вочы. Пакаленні Татураў, Наўроцкіх і Сушынскіх праступалі ў кожнай рысе твару, рухах і паставе. Жанчыны, гледзячы ча яго, губляліся й не разумелі, у якім жывуць стагоддзі. Здаецца, у іхніх вушах гучаў грукат конскіх капытоў і звінела шабля казачнага прынца.
    Дзяўчаты перавялі позірк на Ядзю: што ж за яна такая побач з ім? Урадзіўшаяся ў сваю рэпрэсаваную бабку Вераскоўскую, жанчына всдала, што валодае настолькі нязвыклай, не папсовай нрыгажосцю, што толькі моцная энергетыка й валявая спіна, як на фатаграфіі ейнай дзевяностагадовай бабкі, ратуюць яе звычайна ад расцярзанпя кірпатымі жанкамі. Ядзя пераханіла разбуралыіы позірк дзяўчат, усміхнулася й сказала пра сябе камунікатыўную мантру «Веды й давер!» На ўсялякі выпадак дадала, што ейны прадзед меў трыста душ, але сама яна прытрымліваецца сацыял-дэмакратычных поглядаў.
    Ці тое мантра падзейнічала, ці тое дзяўчаты зблудзілі ў астральным лабірынце сацыялыіа-духоўных разважанняў, але агрэсаркі адвярнуліся ад Ядзі з мужам і зноў заняліся аглядам тамбура.
    Тым больш, што ў тамбуры было на што паглядзець. На станцыі ўшчамілася новая кампанія: маладая дзяўчына гадоў шаснаццаці і некалькі крыху старэйшых хлогіцаў. Дзяўчына была страшна спітая, кароткастрыжаная, з распухлым носам. Ейны выгляд ніяк не вязаўся з чысцюткай белай кашуляй, чорнай адпрасаванай спадніцай да каленяў і белымі няроўна абвіслымі гольфамі. I толькі запыленыя рудыя туфлі сведчылі пра беднасць, п’яны гармідар у педружалюбнай хаце з гэткімі, як яна сама, бацькамі-алкашамі. Хлопцы, што ехалі разам з дзяўчынай, былі амаль аднолькавыя: бястварыя, з бялява-
    шэрымі валасамі. Іэткіхжа толькі штонепрапітых можна бачыць каля пэўнай установы ў мёртвай зоне праспекту, дзе не любяць гуляць прыстойныя людзі.
    Разам з моладдзю ўсунуўся паджылы дзядзька з расадай, пастаўленай на металічную цялсжку-калыску. Лкуратны, годны савецкі чалавек з сумнымі, але спакойнымі вачмі падмануты пранырлівымі, паспяховымі круцялямі. Побач з ім да вагонных дзвярэй прыхінулася поўная ўсмешлівая жанчына з правінцыйнай завіўкай у стылі васьмідзясятых гадоў. У чырванаватых ад загару руках, уціснутых у кароткія вузкія рукаўчыкі, цётка ашчадна трымала прадаўгаватую скрынку. Па валтузні й папіскваннях, якія даносіліся адтуль, можна было меркаваць, што жанчына вязе толькі што купленых пішклянятак.
    Ядзя ўсміхнулася. Ёй узгадалася, як на летнія вакацыі бацька звычайна адвозіў яе на сваіх чырвоных «Жыгулях» да бабкі з дзедам разам з пішклятамі, пасаджанымі ў плеценыя простакутныя кошычкі ад трускавак. Усю дароіу дзяўчынка забаўлялася на заднім сядзенні тым, што разглядала, як пішкляты штурхаюцца, распушаюць свае жоўтыя футрыкі, міргаюць цёмнымі вочкамі без веек. I як абавязкова адзін з іх выбіваецца наверх. Стаіць, пагойдваецца на танюткіх лапках і ўрэшце правальваецца ў іпкубатарную пішклячую масу.
    Раптам народ заварушыўся: у супрацьлсглым канцы вагону з’явіліся музыкі. Змрочны гарманіст татарскай знешнасці й высокі загарэлы пясняр. Заспявалі «Сёння ў нашай хаце свята...». Людзі разняволіліся, пачалі па-загаворніцку пераглядацца, выцягваць грошы з кішэняў і кашалькоў. Андрэй таксама торкнуў нейкую дробязь на развіццё беларускага мастацтва. Дзяўчаты насупраць, пахіхікваючы, абмяркоўвалі гарманіста. Дарэчы, на Менскім моры яны не выйшлі. Цікава, куды можна ехаць у такім парадным пляжным выглядзе ды яіпчэ з нейкай «завупшіцай» на пазногці? Да бабкі ў вёску? На лецішча? У Маладзечна да сяброў? Няўжо... ў Вязынку да Купалы?!
    Ядзяз Андрэем выйшлі на станцыі «Беларусь». Ездзіць на леціпічаяны пачалі пасля вяселля, а дагэтуль грэбавалі гэткім «плебсйскім заняткам». Другі дзепь вяселля, адсвяткаваны
    на свёкравым лецішчы з сябрамі, паказаў ім, што там можна «цывільна» й утульна адпачываць. ПІмат хто, у адрозненне ад пачатку дзевяностых, гэтаксама, як і Ядзя з мужам, прыязджаў толькі па шашлыкі, лазню, гультаяванне на шэзлонгах і добрую размову за грузінскім віном.
    Хата ў свёкра была файная, перавезсная з адіюй туманнай прыазёрнай вёскі яшчэ за савецкім часам. Тады свёкар быў праграмістам, але любіў, як і ягоны бацька, майстраваць. Калі іхняя калтора, якая працавала на абаронку, развалілася, свёкар, здаецца, уздыхнуў з палёгкай. Ён не стаў перавучвацца на гювыя кампутары, а заняўся вырабам мэблі, што прынесла яму прыбытак і дазволіла павандраваць з замовамі па былым саўку. Гасгіадаркай яны з жонкай амаль не займаліся мелі толькі добры сад, клумбы й пару градаў з кабачкамі-морквамі. Свякруха, праграмістка й модніца, лецішча ўвогуле не любіла выпраўляла мужа, а сама заставалася дома фарбаваць пазногці, глядзець тэлевізар і пасвіць малодшага сына, якому ўжо, дарэчы, мінула дваццаць пяць гадоў.
    Па дарозе на лецішча Ядзя з Андрэем мусілі зайсціся ў краму. Проста пасярод лесу для дачнікаў была настаўленая будка пад назовам «Купалінка». Рэч гэта была зручная, асабліва, калі жывеш на лецішчы некалькі дзёп, а машыны не маеш. Андрэй з жонкай аўто не завялі, бо Андрэй быў экалагістам, а Ядзя, хоць і мела правы, знаходзіла кіраванне пудотным і да таго ж не хацела ездзіць сярод хамаў, якія не зважаюць на правілы дарожнага руху. Таму парачка вапдравала на роварах, цягніках, электрычках і часцей за ўсё з намётам.
    Каля будкі-крамы нехта пакінуў каня з калёсамі. Відаць, дачнікі зладзілі гешэфт з вяскоўцамі. Вакол жывёліны таўкліся падлеткі. Андрэй ужо зайшоў у краму, а Ядзя адстала. Яна ўнутрана сціснулася, бо недаросткаў гэткіх ненавідзела. Ад іх усяго можна чакаць. Бы здранцвелая, жанчына рушыла да ўваходу. Грэблівая грымаса скрывіла ёй вусны дарма, што выкладчыца, але ж у кансерваторыі, а не ў калоніі для няпоўнагадовых. Самы вялікі падлетак, відаць старэйшы за ўсіх, рэзка працягнуў руку... й пачаў гладзіць каня па пысе.
    «Прыгажун, праўда?» ласкава й паблажліва звярнуўся ён да малых.
    Пакуль Андрэй купляў усялякую дробязь і марозіва, жонка разглядала ў краме стэнд з пасведчаннямі. У адну з пластыкавых кішэняў быў уторкнуты згублепы некім пашпарт. Ядзя машынальна прачытала дадзеныя: Бжазоўскі СебасцьянМікалай, 1986 год нараджэння. Дзевятнаццаць гадоў, звычайны серабранска-гетаўскі твар. Магчыма, пасеяў пашпарт, калі прыходзіў у краму альбо ехаў па лесе на ровары. Жанчына ўпершыню адчула, што старэе: міраліобныя падлеткі, паўсядзённыя антыкварныя імёны, марозіва ў далечыпі ад цывілізацыі... Можа, гэты час не такі ўжо і страпіны, як яны прызвычаіліся думаць?
    Далей ісці было нядоўга, але праз гусцейшы лес. Сцежка рабілася ўсё больш засмечанай. Паўсюль валяліся пластыкавыя бутэлькі, кавалкі цыраткі, нават старыя акумулятары. Праз кожныя трыццаць метраў павыварочвалі вантробы звалкі. Андрэй з Ядзяй пазлавалі, панаракалі на бессаромнае праўленне, пашкадавалі пра зніклыя ўзносы, але рабіць няма чаго пайпілі сабе наперад, каб хутчэй убачыць свае кветнікі й забыцца на гэтае быдляцтва.
    Раптам хваля смярдзючага паветра гнілым языком ўвапхнулася Ядзі з Андрэем у рот. «Fuck! Смецце паляць!» вылаяўся муж. «Здагадаліся ж рабіць гэта гарачынёй», падхапілажонка. Наперадзе, на ўскрайку лесу, паказаўся дым. Гарэла галоўная звалка. Андрэй з Ядзяй зморшчыліся, закашлялі й пачалі клясці неразумную ўтылізацыю адкідаў. Чамусьці вырашылі, што вогнішча цалкам лсгальная акцыя, для якой выбралі нязручны час. Дымок ішоў пакуль што ад верхняга смецця, але можна было ўявіць, як засмярдзіць, калі загарацца нетры. Пазлаваўшы, яны рушылі далей, бо хто ж можа перамагчы беззаконне ды негаспадарлівасць?