Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
А цікава было б даказаць, што кахання няма? Таго, якое людзі ўважаюць за нейкую знешнюю сілу. Даказаць, што каханне гэта індывідуальная ўласцівасць кожнага чалавека, а не неіпта наканаванае, непазбежнае, на нябёсах вызначанае. Патрэба арганізма ў эмацыянальным узрушэнні, прага стварэння, творчасці, самаздзяйснення. I жахліва было б даказаць адваротнае: што каханне як вышэйшая моц існуе, прычым незалежна ад нашых жаданняў, памкненняў, волі. Жахліва й прыгожа адначасова. I дзіўна, што людзі так просяць сабе кахання, а потым прыніжаюць яго, як могуць, альбо, наадварот, гвалцяць, як заўзятыя некрафілы, старое, памерлае, пачуццё, бо «так трэба»...
He, не трэба, Мізэрыя. Дзякуй. До мне ўжо піць «кампары». ІІасля яго мне заўсёды хочацца смяяцца, а ў мяне ж зараз такі адказны, сур’ёзны момант у жыцці трэба трымаць марку. Што зробіш узрост. Цягне ўжо на паслядоўнасць, сталасць, стабільнасць. Ну што ты? He варта плакаць! А што болей рабіць? Ды нічога. Ну вось хаця б намаляваць цыгарэтай у паветры вялікую літару Z і спакойна пайсці спаць. А назаўтра...
1998
ПЯСНЯР ПЛТАЛАГІЧНАГА КАХАННЯ
Яна сноўдае пад самымі маімі вокнамі. Яна не зважае на тое, што я жыву на нершым паверсе й выдатна бачу яе. Недзе а сёмай, калі я па шматгадовай звычцы сядаю да вакна папіць гарбаты, яна выходзіць з тралейбуса й накіроўваецца ў двары. Падцягвае вялікім пальцам сумачку на лсвым плячы, a правай рукою закладвае за вуха растрапаную пасму. А потым яна ўваходзіць у арку, злсва ад маіх вокнаў, і я ўжо не магу віжаваць за ёю. Гэтак яна знарок мяне дражніць. He. Яна не мае намеру нешта змяніць альбо пачаць спачатку яна ўсяго толькі забаўляецца гэткім чынам.
О так! Яна ўсё пралічыла! Арка знаходзіцца за два пад’езды ад майго, і я дакладна памятаю, колькі ёй трэба часу, каб прайсці паўз іх, збочыць у мой пад’езд, падняцца на прыступках, пакурчыць люстэрку грымасы, прыпудрыць нос, уздыхнуць і націснуць на званок. Ну хіба гэта не здзек? Яна хоча, каб я думаў, што яна збіраецца да мяне. Каб спадзяваўся й чакаў, як раней. Альбо яшчэ горш: каб кідаўся пераапранацца ці прыбіраць у хаце.
Па-праўдзе, я некалькі разоў усё ж такі трапляў па гэты кручок асабліва ў першыя дні, калі япа толькі пачала блытацца тутака. I калі мінаў час і было ўжо й дзевяць гадзіпаў, і дзесяць, я суцяшаў сябе, што яна, бадай іпто, не наважылася зайсці.
Але ў такім разе ўсё гэта цягнецца занадта доўга: яна прыязджае сюды тыдні са тры, а пры яе характары такая нерашучасць мала праўдападобная. Нешта яна цямніць. Хаваецца. Задумвае. Хоча звесці мяне з глуздоў. Мяркуе, што я буду лётаць за ёй, як і раней. Што буду ўсё прабачаць. Што буду завіхацца вакол яе й не дбаць пра сябе, абы толькі ёй было добра. Што буду даваць грошай, рамантаваць аўто, абслугоўваць кампутар. Што туфелькі будуць падбітыя, а парваныя пацеркі нанізаныя на новую лёску. Што карніз і дзверы ў лазнічку будуць пафарбаваныя, а туалетная папера своечасова купленая. Што ўсё будзе на сваім месцы, і Вераніцы трэба будзе толькі запытацца: «А ці ёсць у нас батон? А ці будзем
мы сёння вячэраць?» і ўсё з’яўлялася б само па сабе. Калі б так. А яна б толькі сябс даглядала, толькі б сабою была занятая й пра мяне ўзгадвала, калі ў яе бяспечныя дпі былі (хаця я б усё роўна гайсаў на ёй з цэльным пачкам прэзерватываў напагатове). Альбо калі б яе кінуў чарговы палюбоўнік.
Так, я й пра гэта ведаў. Усё разумеў, усё заўважаў, але адмовіцца ад яе не мог. Яшчэ й вінаватым пачуваўся. Як бачыў яс пакрыўджаны іюзірк, дык адразу мог на што заўгодна пагадзіцца й заўсёды толькі на сябе наракаў.
Хаця ўвогуле яна й не такая ўжо дрэнная была мілая пават, пяшчотная. Па нядзелях пірагі з капустай пякла, вясной перад святамі вокны мыла. Памятаю, стаяла на каленях на падвакоппі, церла шкло газецінай і гучна-гучна спявала, каб віску не было чуваць. На яе ўсе людзі з прыпынку ды й з транспарту заглядаліся. Яна яшчэ й сукенку кароткую ў такіх выпадках апранала. Ну, хіба не сцерва? Але гэта я пазней усвядоміў. А тады я яе па-страшэннаму раўнаваў і сам сваіх брыдкіх падазрэнняў саромеўся. Асуджаў сябе. Нізкім, нявартым яе чалавекам сябе называў, бо вось жа япа шчыруе, бедная, і піякіх ганебных думак не мае, а я яе, такуіо чыстую й цнатлівую, падазраю. Божа! Малады я тады быў. Жанчын не ведаў. Яе не ведаў. Нават не ўяўляў, што ў яе на душы. Ідэалізаваў, карацсй. А ёй пгго? «Сскс, мяса, грошы па цыгарэты й пральная маіпына» вось і ўсё, што ёй ад мужчыны трэба. А астатняе не яе сфера ўнлыву, так бы мовіць. He яе сфера інтарэсаў. Усё! «Зрабі мне добра й пакармі мяне, калі я з гуляў варочаюся». Нічога іншага яна ў цябе не просіць! «Вы сваю місію выканалі, цяпер можаце адпачываць. Дзякуй». А! Яшчэ «пагаварыце са мпой па-беларуску: гэта для мяне істотпа!» Ну, як? Хіба яе нармальны чалавек вытрывае?
Так што я яе цяпер нават не раўную я спачуваю таму няшчаснаму (калі ён ёсць), які зараз з ёю. Хаця я й моцна сумняваюся, што нехта на яе, такую невыносную, паквапіўся. Ну, можа, забулдыга які. Бяздомны. Былы зняволены. Альбо нехта з перыферыі. Хто яшчэ на яе можа спакусіцца? Ой, ну няхай, пяхай але пават калі з ёю й прыстойны чалавек, так добра, як са міюй, ёй ніколі не будзе. А хіба не? Хто аб ёй бу-
дзе клапаціцца гэтак, як я? Хто будзе сачыць за тым, каб у яе тампоны заўсёды загадзя ў шуфлядзе з бялізнай ляжалі? Хто яе будзе на прыпынку, які за два крокі ад дому, пасля працы ўвечары сустракаць? Хто ёй будзе бапкі ставіць, а потым з гэтымі ейнымі чорнымі кругамі каханнем займацца? Хто, акрамя мяне, на ўсё гэта ахвяруецца? Хто, дарэчы, стане гэтак слугаваць бландзінцы, калі ягоны тып брунеткі? Хто? Ды ніхто. Ніхто, калі ён не вар’ят.
Сам дык я цалкам нармальны проста ў мяве асаблівы выпадак: я яе яшчэ іншай памятаю. Мы з ёю са школы знаёмыя яна тады такая забаўная была. Сціплая, уважлівая, ветлівая такая. Бог яго ведае, ці бачыў я яе раней, але ў дзясятым класе, у калідоры, кажа мне неяк прыяцель: «Глядзі, якая пухленькая. Вось бы з такой ажаніцца». Я тады яе неяк і прыкмеціў. Ззаду. Думаю: «I праўда, нічога сабе дзяўчынка». Так і пачаў заляцацца. Да таго ж я ў яе трэці мужчына. Так, трэці. Лле «тры» лічба не абы якая. Сімвалічгіая. Да таго ж першы мужчына гэта так, проба пяра, можна сказаць. Клякса. Другі дзеля размінкі, дзеля вопыту. А трэці гэта ўжо абдуманае рашэнне, тут ужо адчуваецца стыль, індывідуальнасць, тэхніка. Так піто на мне ляжала падвойная адказнасць за Всранічын лёс, за яе дабрабыт, за яе шчасце. Я мусіў быць мужчынам, і я быў ім да самага канца, нават пасля таго, як яна паказала ўсім свой сапраўдны нораў, сваю сутнасць, сваю паскудную, здрадлівую натуру.
А адбылося ўсё гэта звычайна. Патэлефанавала, сказала, што затрымаецца на некалькі гадзінаў, а сама не прыйшла. Як не прыйшла ні назаўтра, ні наступнай ноччу, ні на трэці дзень. I калі праз тыдзень яна прыцягнулася, каб забраць свае манаткі й «адкараскацца» ад мяне, я быў ужо ў сваім уяўленні заторгапым, сівым і зарослым барадою. Праз страх за яе, а іютым праз крыўду й роспач. I я ўжо не баяўся прызнацца сабе, што «так, я паводзіў сябе, як апошні дурань, як тысячы іншых пакінутых мужыкоў». Спачатку мерз на прыпынку, зазіраў, як сабака, у вокны тралейбусаў. Тэлефанаваў у міліцыю, апісваў прыкметы й прыкрываў рукою вочы, калі ўзгадваў тыя рысы, якія, здавалася, былі прызначаныя толь-
кі для мянс. Я шчаміўся ва ўсе куты й шчыліпы, каб знайсці яе пах пі валасы. Абнюхваў спінкі фатэляў, канапу, падушкі й ручнікі. Апускаў у іх твар, праводзіў вуснамі па шорсткай паверхні, каб затрымаць Вераніку. Прагульваў працу. Я чакаў званку ці Веранічынага з’яўлення. He прыбіраў у хаце, бо як я мог сцерці маленькія часцінкі яе скуры альбо поту? Я хадзіў басанож, каб ступаць па брудзе й пяску, што раней абсыпаліся з ейных абцасаў.
I калі яна прыдзяўблася дадому, вы думаеце, яна хаця б крыху ацаніла маю дбайнасць, альбо мае хваляванпі кранулі яе? Нс. Я «ўсяго навыдумляў». Да таго ж я «канечне, добры й спагадлівы, але не ідэал», і тым болыл, не ейны. I калі яна ўжо не знайшла ўва мне свайго аднаго-адзінага мужчыну, то вымуіланая мець некалькіх. I з цягам часу ўсе разам яны як бы складуць архетып таго мужчыны, які ёй патрэбны. Проста як Адам Кадман альбо Рухані ў хазараў. Дзіва іпто. Mary вас запэўніць: былі ў яе потым і Кадымон, і Адам, і вусаты Рухані усіх хапала. Усякай масці сабс кавалераў награбла.
I, пэўна, мне варта было выгнаць яе тады, у той студзеньскі вечар, але я хацсў давесці ёй і найперш, відаць, самому сабе, што я ўсё ж такі найлепшы мужчына, які толькі можа трапіцца. I я пакінуў яе. Яе ўзяў яе халодныя рукі ў свае й сказаў, што мы проста стаміліся. Што мы павінны сёе-тое змяніць. Што мы яшчэ не зведалі адно аднаго да самых глыбіняў, не паказалі адзін аднаму, на што мы здолыіыя. Што яна мусіць мець камфорт, а не бадзяцца па чужых людзях. IIIто я пайду на яе ўмовы, што буду служкам, рыцарам. плюшавым мішкам, братам кім заўгодна, абы яна пагадзілася не рваць усяго таго, што было паміж намі раней. I што я хачу яе, што я невыносна хачу яе, і што маё жаданне прымусіць яе забыцца на ўсе яе часовыя ідэалы.
Сапраўды, ідэалы аказаліся часовымі, але яны саступілі новым, і жыццё маё пераўтварылася ў суцэльнае пекла. Па начах, пасля таго, як я ўжо адкрыта быў прызнаным «толькі адным з», я ляжаў побач з Веранікай і разважаў нра ўсіх гэтых людзей: пра заможнага каўказца кандыдата навук, пра баяніста, пра падлетка-француза, пра кіроўцу грузавіка, пра
настаўніка роднай мовы й пра ўсіх астатніх, пра каго яна мнс распавядала. Я ляжаў побач з усёй гэтай вар’яцкай калодай картаў і, не паверыце, нават ганарыўся, што на сённяшнюю ноч змог выбіцца на першае месца ў гэтым балагане. I я зноў ды зноў пытаўся ў сябе, што адчувала япа ў дачыненні да кожнага з нас (я ўжо станаўлюся салідарным з імі дзіва, што я не надумаў утварыць разам з імі прафсаюз), ці кахала яна каго-небудзь з нас на самой справе. Ці меў для яе хто асаблівае значэнне. I я амаль кожпы раз маладушна адказваў сабе, што гэта быў я. I ніякія знікненні, ніякія пагулянкі не змаглі пераканаць мяне ў адваротным.
Але я памыляўся тады не гіраз дурноту сваю, а праз тое, што ведаў Вераніку настолькі добра, наколькі добра можна ведаць вечна цёмны пакой, у якім заўсёды рухаешся навобмацак. Я ведаў Веранічына цела, яе звыклыя жэсты, але нават яны мяняліся з кожным новым мужчынам, і я ледзь паспяваў высачыць новую рысачку-злодзея. I калі мы запозна вячэралі разам і Вераігіка намазвала батон маслам і палівала яго вішнёвым сочывам, я ўсё гадаў, чаму яе кахаюць усе мае супернікі. Чаму яны жадаюць менавіта яс, і што ім у ёй так падабаецца. Бо сам я ўжо не бачыў у ёй нічога, акрамя чарады адбіткаў чужых мужчынскіх твараў па ейным. Чужых поглядаў, усмепіак, словаў, мімікі, пластыкі, валасоў. Усе гэтыя мужчыпы былі надзейна заспіртаваныя ў Вераніцы, і нават з’яўленне іювага кавалера не пагражала б ім нічым. Яны засталіся б пекранутымі, і толькі які-небудзь нязвыклы прыжмур вока дадаў бы пакутаў мне. Мне чалавеку, які столькі часу быў нязменным назіральнікам яе перажыванняў, тэлефонам даверу, гарантыяй гарбаты па вечарах, калі ў Веранікі нешта абламвалася альбо, наадварот, япічэ толькі пачыналася. I тады, у першым выпадку, япа сядзела са зморшчаным ілбом, з ценямі ўсіх былых перамог і пройгрышаў на твары. I мне хацелася пахапаць усіх гэтых дакучлівых чорных птушак сумнення, што кідаліся ёй у твар, запіхаць іх пад накрыўку ў рондаль, зварыць іх неабскубленымі, неабсмаленымі й паказаць Вераніцы. Паказаць, што гэта ўсяго толькі мяса й пер’е, а не нешта, што мусіць так мучыць яе й замінаць ёй жыць шчасліва.