• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    выязджаюць з двара мапіыны. Я зайздросціла тым, каго яны везлі. Яны ехалі да сваіх каханых, яны ўдыхалі пах скурапых сядзснняў у таксоўках і слухалі апантаныя перамовы дыспетчара. Япы ехалі насустрач мяккасці й пяшчоце, а магчыма, сваркам і расставанню, але яны ехалі насустрач. I хоць-калі мне здавалася, што я таксама змагу апрануцца, сесці ў аўто й прыехаць да цябе. I ты мяне зразумееш і прамовіш тое, чаго не здагадаўся сказаць раней: што гэта лёс, і што Бог ёсць любоў. Але я так нікуды й не выйшла з кватэры, таму што болып за ўсё мне хацелася, каб ты мучыўся гэтак жа, як і я. Каб ты піў мяне павольна-павольна, як сонпы сабака хлебча ваду з лужыны ў чыімсьці сне. Ты, чорны, рыжым сабакам піў бы ваду з жоўтай лужыны й бачыў бы ў ёй сваё рыжае адлюстраванне, якое распаўзалася б кругамі й якое ты гііяк не мог бы схапіць. А я... А я зразумела, піто ў маім жыцці няма нічога, акрамя яго самога, і што я муіпу ЖЫЦЬ СВАІМ ЖЫЦЦЁМ.
    Маё жыццё завяло мяне тады пе надта што далёка: усяго толькі ў глінтвейную, разам з Мізэрыяй. Мізэрыя гэта мой антыпод. Яна рэжысёрша й абсалютна цвёрда, без мітусігі, (сама!) распараджаецца сваім жыццём. Яна псракананая, што шчасце ва ўменні ўдала запаўняць арганайзер і размяркоўваць ролі. Яна кажа, што трэба проста бачыць усю карціну цалкам і абдумана ўпісваць у яе дэталі. У гэтым якраз і справа: сама я раблю мультфільмы, мне ўсё прыходзіцца раздрабняць, разбіраць на часткі. Для мяне імгненны рух мае болыпае значэнне, чым якая-небудзь канцэпцыя ў цэлым. I, напэўна, таму я й прайграю ў побыце, у той час як Мізэрыя, кульгавая па адну нагу, худая, з хлапечай чорнай стрыжкай, жыве з італьянцам-дызайнерам у пяціпакаёвай кватэры на вуліцы Кульман. Так што я падпарадкавалася Мізэрыі, падпарадкавалася як персанаж, калі яна загадала мне йсці да Кірылы так бы мовіць, зрабіць разведку боем, высвстліць, якое становішча там у нас на фронце. Трэба было бачыць, як п’яная Мізэрыя ваяўніча скакала наперадзе, а я самааддана круціла сцёгнамі (што заўсёды здарасцца пры хуткай хадзе й маёй непамернай задніцы), натхнёная новай ідэяй пра тое, што «свабода свабодай, але мы яму так не дадзім сысці!..»
    ...A na фронце ўсё было да смешнага проста: цёмныя вокны майстэрні й зачыненыя дзверы. Пусты двор з абыякавай да маіх ідэй і канцэпцый дзіцячай пляцоўкай. Два мянты, якія чамусьці наважыліся выпіцьз гіамі гарэлкі, разлітай у пластмасавыя кубкі. Маленькая карусель, на якой мяне круцілі ў кампенсацыю за тое, што мне не было ўжо як піць, бо, здавалася, ажію з веек капаў глінтвейн. Цыгарэта, за якую я трымалася, адзінае каб не выпасці з сядзення. Забытыя дома ключы. I ніякага жалю, ніякага, акрамя таго, што мне давядзецца адной цягнуцца дахаты ў такім стане. Я прыклала намаганні. Я дзейнічала. Маё сумлснне было чыстым: я нарэшце зрабіла тое, што залежала ад мяне. I я мусіла цяпер выбіраць. Дачакацца Кірылу й атрымаць яго на нскалькі гадзінаў, на год альбо пе памыляцца йзноў і атрымаць Кірылу назаўсёды? Пры гэтым ніколі яго не бачыць, ніколі не быць з ім побач, ніколі яго не мець. Кахаць яго волыіым, кахаць яго самога па сабе, а не ў дачыненні да маіх асабістых перспектываў. Глядзець яго, як кіно. Назіраць за ім, як за ліобімым акцёрам што з таго, калі ў абдымках розных жанчынаў? Самае разумнае, што я магу зараз учыніць, гэта адмовіцца ад Кірылы. Ад Кірылы, які прачынаецца па раніцах, майструе макеты, магчыма, спіць дзе-небудзь цяпер з Зінай. Гэта адзінае, напэўна, піто дазволіць мне захаваць таго Кірылу, што ў маёй дуіпы. Яна мой адзіпы тыл, і мне няма куды адступаць, анроч як да самой сябе...
    ...Мне трэба было тады тэрмінова адасобіцца, схавацца, залегчы на дію, выгадаць час. Мне трэба было ўцячы ад тэлефонаў, ключоў, майстэрняў. Ад абавязкаў, абяцанняў, сяброў дзяцінства, мультфільмаў. Ад тых, хто чакаў, як я буду выкручвацца са свайго становішча, як наладжу сваё жыццё. Мне трэба было цягіср соўкацца з гэтым сваім жыццём, таму іпто яію было адзіным, піто ў мяне засталося. Мне варта было хаця б крыху пабыць самой сабой, а не дзяўчынай, якая вечна жыве ў прадчуванні будучыні. Я павінна была зразумець, што ўяўнае пічасце гэта няшчасце. Што будучыпі можа й не быць, алс што яна немінуча надыходзіць. Што мінулае гэта вопыт, а не гіерашкода. Што яно зямля, на якой я стаю, у той
    час як будучыня гэта неба над маёю галавою, і аб’ядноўваю іх я увасаблепне й шукальніца гэтага моманту.
    I дагэтуль я ніяк не магла атрымаць ад яго асалоду, таму што я толькі тое й рабіла, што балансавала між каханнем і свабодай і не ведала, што выбраць, не ведала, ці трэба выбіраць. Я ўсё хацела даўмецца, што ёсць маёй сутнасцю каханне альбо свабода, і не ўсведамляла, што ўсё далей адыходжу й ад таго й ад другога. Я ж усё роўна разбіла сваё сэрца дык лепш бы яно ўжо было разбітае праз пачуццё, а не праз глупства й не праз самоту. Таму што хаця свабода і высакародная мэта, але вынік яе непрадбачапа жахлівы й цана за яе занадта ўжо вялікая пякучая адзінота. I я ўсё кідаюся з крайнасці ў крайнасць. У мяне ж заўжды так: спачатку гранічная жаноцкасць, а потым бязмежная туга. Я ужо нават не намятаю, якія такія моцныя жарсці панеслі мяне той вераснёўскай ноччу да майстэрні. Цяпер гэта проста фізічнае адчуванне суму, а не напружанасць кахання. Гэта сум, які слізкім васьміногам утулыіа размясціўся на дне маёй дуіпы. Лле іютым з гэтай вільгаці й гнілі палезлі тугія бутоны на полых тоўстых сцяблінах. Чырвоныя бутоны жарсці. I хаця я дбайна выдзірала іх, яны прарасталі зноў, ціснуліся ў душы, цягнуліся праз горла, распускаліся нахабна ў роце й заміналі мне дыхаць...
    * * *
    ...Так, я заўжды падазравала, што ў дуівы маёй хаваецца непастаянная, непаслядоўная котка. Звычайна яна спіць, уціснуўшыся ва ўласнае цела, чорная й адчужаная. Але калі яна прачынаецца, запускае ў мяне кіпцюры й мяўкае ў бясконцасць, хаця ж дакладна ведае, гадаўка, што ніхто не здолее яе суцешыць. Вось і зараз, калі я сяджу ля вакна ў прыцемку й слухаю навальніцу, нешта занадта моцпа хвалюецца мая котка, намоклая ў слізі, што крапае з чырвоных кветак, павылезлых з глыбіняў памяці й прадчуванняў. Кідаецца, рвецца з грудзей вонкі й просіць у мяне паратунку. Лгідная й бедная котка. Дарма ты баішся грымотаў: і гэтая навальніца нас абміне. Дарэчы, бабуля Соня неяк распавяла мне, што ейны бацька
    быў хворы на сухоты й шукаў сабе смерці. Так, адпойчы ён расчыніў у буру вакно й чакаў, што маланка заб’е яго. Але ніводная з іх не аказалася дастаткова міласэрнай, і дзед памёр сваёй смерцю, бо менавіта гэта было ягоным лёсам. Таму кожны раз, калі дзе-небудзь за лссам пачынае бурчэць пярун, мне робіцца неяк спакойна й радасна праз магчымасць працягу й мудрую дасведчанасць і непазбежнасць лёсу. I ты не лямантуй, перапалоханая адзінокая котка, грымоты не ёсць прадвеснікамі ні небяспекі, ні выратавання, якое ты ўпарта хочаш бачыць у каханні. Тым больш, што каханпя няма звонку. Так, яно ёсць ва ўсім: у травс, у лісці, у збялелым ад страху небе, у навальніцы, у шапаценні дажджу і ў шаляванай столі, але таго кахагпія, якога ты зараз просіш у мяне, на якое ты мяне падбухторваеш, няма па-за межамі маёй асобы. Лепш кладзіся спаць, мацней уцісніся ў сваё цела, чорпая й адчужаная. I хто ведае, магчыма, заўтра я зразумею, што каханне й свабода не йснуюць паасобку, а йснуе зусім нечаканая рэч, а мепавіта: каханне ў свабодзе. I, можа, я нарэіпце даўмеюся, што, каб быць вольнай, не варта аб’ядноўвацца альбо адасабляцца, a трэба проста пачаць жыць...
    * * *
    ...Калі я прачнулася, было ўжо трыццаць пяць хвілінаў на першую, і сонца ліўнем уваходзіла ў пакой. Я паставіла на прайгравальнік плыту, і маё адлюстраванне пакалыхвалася ў ёй, як у рацэ. Кава абяцала мне пазнавалыіасць дпя ў напаўзабытым горадзе. (Божа, як добра, што ў нас ёсць звычкі яны настолькі палягчаюць самаідэнтыфікацыю ў новых умовах!) Разгубленыя тралейбусы чужаніцамі праязджалі па праспекце. Машыны ні нрэч, ні насустрач проста рухаліся ўздоўж дамоў, ходнікаў і прыпынкаў. I таксоўкі цэлае мора таксовак пакідалі мяне шчасліва-абыякавай. Відаць, мая невылечная хвароба ператварылася ў зайздросную нелатапляльнасць. 3 такой сілай характару можна ісці ў любую разведку босм з поўнай упэўненасцю ў тым, што цяпер ужо нішто не прымусіць мяне хавацца альбо ўцякаць. Але, дзяка-
    ваць Богу, я пераадолела ў сабс ўсялякія жаданні ваяваць, і ў мяне зараз (спадзяюся, на гады) мірны час. Так што гэтым разам мы ўжо ідзём з Мізэрыяй у тэатр. У гонар перамогі над пошукам адказаў на гіытанні я й спала нават па канапе ў зале, што выходзіць вокнамі па праспект, а не ў ціхім сваім пакойчыку з гіганцкім цацачным груганом на ложку. Няхай жывуць знешняя няўтульнасць і ўяўная недарэчнасць гэтак мне лепш адчуваецца мая ўнутраная непарушальнасць! Бадай што, можна выпіць яшчэ кавы й з’есці што-небудзь больш значнае, чым бутэрброд, бо ўжо амаль поўдзень...
    Л недзе каля шостай мы сустрэліся з Мізэрыяй у маім двары й накіраваліся ў тэатр. Я глядзела той спектакль трэці раз, і, калі б не гэтая акалічнасць, наўрад ці зважала б на публіку. Мы сядзелі з правага боку, амаль з самага краю, і я пе ведаю, віто прымусіла мяне зірнуць праз усю залу ўлева на яго, на радзімага, у кампаліі з поўнай брунеткай у зялёным швэдары. Першая мая думка была: «Як ён мог так абысціся з Зінай, бессаромпы монстр!» Але потым высветлілася, ніто Зіны ў гэтым сэнсе ніколі не было, бо Зіна, аказваецца, «жыве цытатамі чужых жыццяў». Я пачула яшчэ тузін сваіх любімых словаў і выказванняў, але натуральна, што ягоная брунетка ўважала ўсе гэтыя перлы за аўтэнтычныя й літаральна не зводзіла вачэй з Кірылавага рота, праз піто я гэты рот пачала проста ненавідзець, а мая, разбуджаная, чорная котка смяротна на мяне пакрыўдзілася. Было за што: унутры сваёй, такой вольнай, асобы я магла б выпеставаць і лепшае каханне. I раз я ўжо такая свабодная, то я павінна была адмовіцца, калі Кірыла запрасіў нас у госці, алс я паплялася за ўсімі, як авечка на закланне, на повадзе абяцання, іпто «мы ёй пакажам, хто мусіць з ім быць». I тамака, у майстэрні, поўнай незнаёмых мне жаночых прычындалаў, я й даведалася.
    1998
    «ЯК МЫ ГРАЛІ РОЗНЫЯ ІГЕСЫ»