Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Л затым ён загніў, але выкінуць было шкада, і застаўся засыхаць, каб аднойчы нечакана напоўніць сенцы незабыўным пахам цэдры. У пятнаццаць хвілінаў на шостую, калі я звычайна п’ю каву (вясною у дварышчы, як цяпер), калі няма кахання й нянавісці таксама няма. I толькі аблокі ладзяць у небе нейкую няўцямную батлейку ці то пра мінулае, ці то пра будучыню. Толькі мне гэта ўсё роўна: я не хачу ведаць ні аднаго, ні другога няхай сабе плывуць. Я й сама плыву цяпер праз свае дні, як вялізны пусты-пусты шар. I ў самай сярэдзіне маленькае-маленькае сэрца... He, зусім не гэтак: раздзьмутас, пабрынялае сэрца, абторканае стрэламі Купідона, дзідамі помсты, шпількамі крыўды й падобнае да тоўстай гультаяватай падушкі для іголак.
Пастаяпства непастаянства аблокаў гэта я й маё жыццё.
Хоць на самой справе я не жыву я толькі расстаўляю й разглядаю дэкарацыі свайго жыцця й распытваю пра іх суседзяў. А для астатніх я эўфемізм на задворках чужых пастскрыптумаў. Для іх я прайграла, як толькі прыехала на вёску. I тым больш калі запрасіла іх на Каляды на нашую п’есу.
Я напісала яе ў самым пачатку кастрычніка, калі ўсталявалася тут. У мяне нават хапіла вар’яцтва чытаць яе па вечарах Віктусю з Махмудам і дзяўбсці потым: «Зразумейце, мае героі гэта я, але я гэта не мае героі. Mae п‘есы як яшчаркі, якія сноўдаюць па маім целе, і калі да іх нехта дакранаецца, яны пакідаюць на мне свае хвасты...». Mae слухачы па прымусе вагаліся паміж паіпанай да мяне й паўтара літрамі самагонкі ў бутэльцы з-пад кока-колы. «Вазьмі больш!». I мы бралі.
А п’еску гэтую мы паказалі перад сваімі і гасцямі на Новы год. Гралі ў ёй я, Віктусь, Махмуд і цётка Каця. Цётка Каця хацела сабе галоўную ролю, бо ў дзяцінстве пела ў хоры й мела «найвыдатнейшы артыстычны талент», але піяк не магла стрымаць слёзы, калі прамаўляла словы. Па-праўдзе, я таксама плакала, калі пісала ўсё гэта, але нічога не зробіпі прыйшлося ратаваць сітуацыю й загартоўваць характар: сыграць саму сябе яшчэ раз.
На спектаклі прысутнічалі:
5 бабак і 2 дзяды з вёскі Зарэчча (усе, хто меліся там у наяўнасці);
2 п’яныя пастухі з вёскі Статкі бацькі выканаўцаў мужчыпскіх роляў;
пачэсны камбайнёр калгаса Дрыла;
мае бацькі з выразам абсалютнага жаху на тварах і надзеяй, што Бог на мяне не забудзецца;
мая чырванашчокая сястра ў дарэмным пошуку кумі іяка;
мая сяброўка-рэжысёр: «Вялікі дзякуй! Гэта так шчыра, так матуральна! Сапраўднае жывое мастацтва!»
Дзіва што: Віктусевы металічныя пярэднія зубы гэта не грым, а сумная рэчаіснасць...
...Тым не менш я да самага сакавіка пісала Віктусю лісты. Азяблыя, яны ляжалі халоднай кіпай у блакітнай скрыні з надпісам «Пошта», бо паштарцы не было як хадзіць з вёскі ў вёску праз снег. А Віктусь штодзень сядзеў у мяне за вячэрай і распавядаў пра лясніцтва, пра лес, пра лісічкі ў 55 квартале, і па колькі прымаюць чарніцы ўлетку. А я ўсё тлумачыла ў сваіх лістах пра сябе, пра былое жыццё, пра Кірылу, пра тое, што было да яго. Алс што нашыя прызнанні? Усё роўна япы падаюць, як камяні ў ваду. Нехта бухае іх абдумана й трапна. Нехта пускае каменьчыкі рыкашэтам. А я не ўмею ні так, ні гэтак. У мяне яны сыплюцца й сыплюцца без глузду скрозь пальцы, і я ніколі не ведаю, што значаць гэтыя прызнанні для тых, каму я іх раблю...
I калі Віктусь нарэшце начытаўся маіх недарэчных споведзяў, ён прыехаў на ровары, у лясніцкай форме, і злосна, але снравядліва сказаў: «Я, канечне, за любоў, але гэта ужо бл...ства». Баюся, ён меў рацыю: я, здаецца, так і не змагла забыць Кірыла, і я ніколі не была свабоднай за ўвесь гэты час. Вядома, мне было добра й я спазнала натуральны лад жыцця, але ўсё часцей і часцей я адкрывала п’есу на тым месцы, дзе Соня адчыняе на ноч фортку й бачыць, як выязджае з двара таксоўка. I кожная машына за занавешанымі шторамі потым здавалася Соні таямнічай утульнай таксоўкай. I не было гэтай Сопі ніякага паратунку...
* * *
...He ведаю, чаму я вырашыла, што Зіна з’яўляецца адзіна магчымай суперніцай. Увогуле, я піколі асабліва й не зважала на яе, маленысую, рыжую, разяватую. I таму Зіна абсалютна безбалюча ўпісвалася ў сцэнар майго будучага замужняга жыцця як бяспечная штатная палюбоўніца. Я выключна лёгка ўяўляла сабе, як мы пабярэмся з Кірылам дзе-небудзь у чацвер, ускладзем кветкі на магілу Паўлкжа Труса й у лепшых традыцыях Міхася Стральцова вып’ем тамака з вяселыіымі гасцямі па чарцы гарэлкі. Л потым я, у белым строі, павяду сваю старэнькую машыну, і не дам даішнікам ніякай нагоды ні аштрафаваць мяне, ні пазбавіць мяне правоў, бо калі я вып’ю, то раблюся па-агрэсіўнаму засяроджанай. Л ў шлюбную іюч я буду танчыць танга па прыступках ііадвальнай майстэрні свайго мужа, і а трэцяй гадзіне раніцы да нас прыедзе на таксоўцы Зіпа й скажа: «Е... вашу маць мне сумна». He, Зіна не вульгарная проста яна любіць гуляць у словы дзеля праўды характару. Да таго ж Зініны лялькі ўпарта маўчаць, і яна мусіць размаўляць за іх у рэальным жыцці. Так што я амаль заўсёды магу здагадацца, каго Зіна «ваяе» сёння. Ды доўга думаць нават і не трэба, бо ледзь не ўсе Зініны лялькі гэта я, і, што самае цікавае, ніводная з іх не смяецца, ніводная не мае спакойнага выразу твару, але ўсе яны толькі пакутуюць і плачуць. Здаецца, цяпер я разумею, адкуль у маім жыцці бяруцца раптоўныя, неабгрунтаваныя пяшчасці. Так што мая вам парада: не заводзьце сабе сябровак-лялечніц, тым болып прафесійных. Мужы-сцэнографы таксама не найлепшае выйсце, але гэта ўжо лёс (альбо не-лёс, як у маім выпадку). Пры гэтым у мужа-сцэнографа могуць мецца лішнія квадратныя метры ў выглядзе бацькавай майстэрпі, што, хаця б у першыя месяцы, стане зарукай шчаслівага сямейнага жыцця. Вы будзеце цягаць у гэтай майстэрні рамантычныя напаўпразрыстыя сукенкі, а ваш муж таемна марыць стаць драматургам. Вы будзеце захлынацца ў прыгодах, выпрабаваннях і гіроста прыколах свайго жыцця (у некаторай ступепі, усё ж такі асабістага, бо гарбатага магіла выправіць) і скардзіцца на
іх мужу (у межах разумнага), а ён будзе «выдумляць» файны сюжэцец, а Зіна... Зіна забяспечыць яго патрэбнымі словамі. I гэтак вы ўтрох пражывяце ў згодзе доўгія-доўгія гады з адной толькі абмоўкай, што гэта ўжо будзеце не вы. Па-першае, вы ўжо будзеце не Соняй Дзядзінец, а прэтэнцыёзнай Соняй Атрамант, а па-другое...
...А па-другое, я думала, што калі гэта сапраўды лёс, то, можа, усё мусіць адбыцца само па сабе? Чаму я павінна зараз прымаць нейкае рашэнне, тэлефанаваць Кірылу й казаць: «Я згодная»? Калі б нашае аб’яднанне было непазбежным, яго не трэба было б абмяркоўваць і тым больпі рэгістраваць. I потым, адкуль мне ведаць, ці з’яўляецца Кірыла маім суджаным і ці прызначаны ён мне Богам? I што такое Бог, і што лёс? I як вырашыць, дзе памылковае дзеянне й дзе правільнае? I ці трэба дзейнічаць увогуле? I ці вартыя памылкі таго, каб іх учыняць? I ці стане маё каханнс лічыцца памылкай, калі я дзеля эксперыменту вазьму й адмоўлю Кірылу? Ці абясцэніцца яно тады й ці будзе лічыцца несапраўдным? I ці ёсць маё пачуццё каханнем, калі я сумняваюся? I ці ёсць гэтае пачуццё? I ці ёсць у нас насамрэч выбар?
Кіравацца падказкамі сэрца, зыходзіць з досведу, прыслухоўвацца да інтуіцыі. Розумам ацэньваць сітуацыю, патэнцыял дзеючых асобаў, магчымыя вынікі. Я як быццям бы гуляю ў найскладанейшую гульню й баюся прайграць. Але хто сказаў, іпто мужчына гэта мая самая галоўная партыя на шахматным іюлі жыцця? Хто сказаў, што гэта маё прызначэнне? I што калі зараз, калі я разлічваю хады, захопліваю пазіцыі, радуюся альбо пакутую, крычу ад адчаіо альбо задавальнення, я прадуваю па гюўнай праграме?
Тым больш, што я абсалютна выяўна адчуваю, што пайсці замуж за Кірылу гэта тое самае, іпто апрануць сабе на галаву кошык: гэтак жа дарэчы й натуральна. He, як ні круці, але ў замужжы ёсць нешта ад забабонаў, ад суседзяў, ад... не ведаю яшчэ, ад чаго. Мне здаецца, што калі сапраўды кахаеш чалавека й зпаходзііп з ім паразуменне, схіляць каханага да шлюбу гэтае амаль тое самае, што грашыць ахвярапрынашэннем. Так інто я не магу. Я не магу ўзяць на сябе такую
адказнасць. Я не хачу, каб за мяпе плацілі мае дзеці, бо вядома, што мы не заўсёды самі разлічваемся за свае грахі. Я не магу адступіцца ад сябе. Маё прызначэнне свабода, свабода быць самой сабой. I я ліоблю яе й Кірылу таксама люблю, але гіа-за мсжамі сваёй свабоды й свайго жыцця.
...I ў рэшце рэшт я ўжо зусім заблыталася. Я захліпалася ва ўласных разважаннях, бегала да ўсіх знаёмых і сяброў, да Кірылы, ажно пакуль мяне не пачалі папракаць загадзя купленымі вясельнымі падарункамі, ажно пакуль Кірыла мяне не кінуў. Ён сказаў, што будзе заўсёды чакаць мяне, што ён не верыць, што ўсё, што гіаміж намі было, можа знікнуць ушчэііт гіраз які-небудзь фемінісцкі артыкул у жаночым часопісе. Накшталт: «Вызваліцеся з гэтага рабства!» А па наступнай старонцы варажба: «Як знайсці свайго адзінага». (Няпраўда. Нс было там ніякага артыкула варажба была, але артыкула не было.) Япічэ ён дадаў, што ягоная майстэрня заўсёды ў маім распараджэнні, і што, калі я прыйду туды са сваімі рэчамі, ён мне прабачыць. Але ці варта было гэта рабіць?
Канечне, я магла спакойна сабраць свае манаткі й пераехаць да Кірыла. Я магла адчыніць сваім ключом майстэрню й, стоячы па самай верхняй прыступцы падвалыіай лесвіцы, сказаць якую-небудзь гарэзлівую прамову. Я пасылала б паветраныя пацалункі Кірылу й, магчыма, нават тым жабам, якія б таўкліся ў яго ў маю адсутнасць. Я б нават не выдрагіала ім вочы. Пра мой гуманізм пісалі б у газетах. Мы былі б гіарай тысячагоддзя. (Па-тэатралыіаму раскінуўшы рукі: «Тут, на заранку дваццаць першага стагоддзя, я ўжо не Пенелопа я Уліс, і ты дачакаўся мяне, каханы».) Толькі, як высветлілася, ты мянс зусім не чакаў. Ды й я, насамрэч, ніякага спакою не адчувала.
Бо я так і нс змагла для сябе нічога вырашыць. А знікненне Кірылы толькі пераканала мяпе ў бессэпсоўнасці якіх-пебудзь рашэнняў увогуле й нашага шлюбу ў нрыватнасці. Хаця мне й хацелася, каб усё было, як раней... Але гэта, пэўна, тая адзіная ўмова ў свеце, якая ніколі не прымаецца, калі гэта трэба, і наадварот. I я толькі пакутавала. Сядзсла па вечарах ля вакна, пад фортачкай, у абдымку з цацачным груганом і глядзела, як