• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Таму, калі Гіюм прапанаваў мне паехаць у яго любімую Нямеччыну, «дзе нам было так добра», я адмовілася. А вы б захацслі згарэць жыўцом?
    А вось цяпер чакаю. Ужо й прадпрымальніцкі аўтобус з Нямеччыпы прыходзіў, а Гном не прыехаў, як не прыехаў і ў тыя дваццаць дзён, што я стаяла тут ля Дома настаўнікаў. Мне і не надта што шкада, толькі дзіўна, чаму я так выяўна адчуваю, піто хутка павішіа ўбачыць яго.
    А трамваі адзін за адным ідуць на вакзал, а потым вяртаюцца. I гэтак па коле, каторы дзень, як і я. Стары зачытаны сцэнар, кожны раз той самы маршрут толькі пасажыры крыху іншыя. А як мне сысці? Як нерастаць ненавідзець гэтых шалёнікаў і тым самым адасобіцца ад іх? I як пераканацца, што я не з імі, а сапраўды ў паўразбітай шкарлупіне свайго «Сітраена» і разумею Гнома? Як мне запэўніць сябс, што нашыя адносіны падмыла не розніца менталітэтаў, а сексуальная несумяшчальнасць?
    Але ж я ведаю, што гэта мана і што я такая самая, як Міхаіл, як Цыдлоўскі і гэтыя людзі, што невядома чаму так позна вяртаюцца на «сямёрцы» дамоў. Адзінае, што адрознівае мяне ад іх, гэта мой, відаць, няправільны светапогляд: наіўны, адцягнены, дзівацкі такі, як быццам я гляджу праз заштрыхаванае марозам шкло, хаця для астатпіх за трамвайным вакном жнівень. Мне хоць-калі нават здаецца, што калі б вокны, якія заўсёдна цікуюць за мной, маглі смяяцца, то наўкола стаяў бы непераносны рогат.
    Лепш, пэўна, падацца дахаты, дзе я з’ява ўжо даўно натуралыіая і будзённая пават для сваіх агрэсіўных шпалераў.
    Пап’ю гарбаты, прыму душ, апрану новую ггіжаму і, можа, хоць сёння засну.
    ...Калі я заходжу вечарам у сваю кватэру, у мяне з’яўляецца пачуццё цягніка: адчыняю-зачыняю ўваходныя дзверы, затым лазенку, зачыпяю кухню, запальваю цыгарэту і п’ю гарбату. «Я гэта ўжо недзе бачыла, я гэта ўжо сто разоў рабіла». Такі аўтаматызм заканчваецца тым, што перастаеіп успрымаць свае паводзіны як рэальнасць. Глядзіш на сябе як быццам збоку і міжволі каментуеш свае ўчынкі ў трэцяй асобе. Часам гэта нават падбадзёрвас, асабліва калі кажаш: «Каця, здаецца...». Так і адчувасцца, што летуценнае «здаецца», індульгенцыя ўсіх манюкаў, будзе працягненае чымсьці загадкавым і грандыёзным. Што ні кажы, а гэта адна з гаючых перавагаў адзіноты, і піхто не падловіць цябс на тым, што ты размаўлясчп сама з сабой. «Мама, я не звар’яцела я проста складаю ўголас».
    ..Лісце на кветках пагойдваецца, і я разумею, што не адна: на кухні вецер. Напэўна, калі б я расшкумутала яго кветачкі, Гіюм бы прыехаў «ратаваць прыроду». Хаця наўрад ці... Ды і як я іютым даведаюся, што ёсць нехта побач?
    Дарэчы пра кветкі. «Калі Ваіпыя кветкі крыва растуць, бо выцягваюцца да сонца, перавярніце іх, каб яны канчаткова не скрывіліся, а развіваліся гарманічна, прапарцыйна...». Ці не робіць тое самае з намі Бог? А мы галосім. Я во якраз хацела перакруціць адзін вазон, але схамянулася, як заўважыла, што нейкі аблезлы лісцік схіліўся да іншага, пекнага, у гаршчочку побач. Хто іх ведае можа, у іх каханне. Гары потым праз іх у пекле. Бедны Бог: як цяжка яму, напэўна, вырашаць...
    Затое ў добрых газетах цяпер гапьбяць рашэнні неабвсржныя і аднадушныя, геніяльныя і выратавалыіыя. Прысмна, вядома, толькі калі раней я чытала газеты як псторыю хваробы, то цяпер яны сталі суцэльнымі некралогамі. Нашто я іх панавыпісвала? Можа, таму, што тайна чакаю адной весткі? Дай Бог. Але пакуль пакладу я газсткі ііа лядоўню, каб не заміналі есці і было на чым чысціць чаравікі ўвосень.
    ...Першы верасеньз Гіюмам. Менскія наркі. Шчаслівая парачка. праз нейкі год я ўжо сама ні ў чым не змаіу абвінаваціць Гнома, бо самымі надзейнымі сведкамі застануцца толіжі гэтыя раскіданыя на стале фотаздымкі. Бязглуздыя вечарыны, шматзначныя сустрэчы, замсжныя паездкі, Філіп з напіымі старымі сябрамі. Што ён рабіў тады тут? Толькі што вярнуў-
    ся з Амерыкі або ізноў ад’язджаў? Ладзіў канцэрт у Менску або проста наведваў маці?
    Неверагодна, але я нават не пагутарыла тады з ім. He растлумачыла, дзе Цыдлоўскі, чаму ў пакоі ўсё такое прыгнятальна сіняе і хто такі Гном. Сменша, што япы сапраўды так падобныя з твару. I жудасла крыху, піто я так баялася пакахаць Філіпа, бо не хацела пакутаваць праз яго вечную адсутнасць і апантанасць музыкай, а звязалася з яго двайпіком, да таго ж чужаніцам, і не змагла пазбегнуць чакання.
    Цяпер хагіаю ўспаміны пра Філіпа, як матылёў за крылы, але тыя няўмольна труіпчацца паміж пальцаў і рассьпіаюцца... Было нейкае грачынае шчасце. Вярнулася пачуццё колеру. Але, відаць, Філіп немагчымы ўіснаванні побач. Ён пеабавязковы ў прысутнасці на гарбатным самотным ляспалпі. Спакваля Філіп стаў ключыкам да майго эстэтычнага ўспрымання свету, мужчынам-марай, якой зусім не трэба збывацца.
    Таму кожны раз, Філіп, калі ты ў маіх летуценнях спрабуеш кахаць мяне, я хаваю цябе ў шкляііы іпар і трымаю ла выцяглелай далоні. Кажуць, калі пакутуеш ад якога-небудзь запаленчага працэсу, трэба доўга-доўга ўзірацца ў бліскучы прадмет, і тады паправішся. Я б магла такім чынам глядзець у твае вочы, і, можа, прайшоў бы тады гэты боль пякучая брыдота, што ты закінуў у мяне. Маленькі, дурацкі такі вугалёчак, але як балюча. I як доўга.
    I гэта праз яго я не магу заснуць, калі жыву адна, і праз яго крычу па начах, калі ёсць каму супакоіць. Я загнала свае перажыванні некуды ўсярэдзіну, я думала, што змагу адмовіцца ад сябе і ўсцерагчыся цябе, але толькі нашкодзіла.
    Аднойчы ў кавярні я ўбачыла, як пара ідзе ад гарачай, але пустой піклянкі, нешта падобнае здарылася і са мной. Я ўлазіла ў сваім жыцці шмат у якія авантуры, але, калі мы былі разам, Філіп, разводы ў бензіне сваіх пачуццяў я маляваць любіла, але з запалкамі была разважліва асцярожнай. Вогнішча толькі мелася на ўвазе, але ж не палала.
    ...Памятаю, я сядзела ў ценю сярод мух, у вёсцы: сцерагла жыта, каб ле падзяўблі куры. Павярнулася да іх спінай, бо нельга было чытаць нраз солца, і толькі прыслухоўвалася да
    ўсялякіх перамяпгчэнняў у двары. Куры з нудой у сэрцы прахаджваліся каля зерня, але схапіць што-небудзь не адважваліся. За імі нават і сачыць не трэба было: яны самі сябе выдавалі, бо як натуры слабапервовыя пачыналі са страху працягла паквохтваць, як толькі набліжаліся да жыта. А маглі сёе-тое ўварваць: я б, можа, і дазволіла каторай.
    Магла б і ўварваць. Як гэтыя куры, я зрабіла дзікас глупства і цягаю цяпер на сабе ў пакаранне скафандр заўсёднай прысутнасці Філіпа. Ён як быццам стаў маімі валасамі, неад’емнай маёй часткай, якая амаль неадчувальная, але нры халодным ветры ўсё ж сагрэе...
    Пад коўдрай цёпла. Трэцяя гадзіна ночы, і чакаць ужо, пэўна, не варта. Цяпер можна паспрабаваць заснуць і ўбачыць...
    ...як люстра на столі захісталася і ў акне таксама ўсё як быццам ап’янела. Я паклікала тату, але для яго землятрус быў не такім моцным я магла пра гэта меркаваць па тытрах татавых думак, якія адначасова сніліся мпс.
    Потым я гіатрапіла у цягнік, у калідор ля купэ, і разглядала натоўп жанчын, апранутых па модзе трыццатых гадоў. Усе хацелі патрапіць у вагон, але ніхто не лямантаваў, не сварыўся, як быццам яны спадзяваліся, што такая жахлівая катастрофа не можа быць сапраўднай, альбо проста прадчувалі, што выратаванне немагчымае.
    Пасля я апынулася сярод непраўдападобна белага святла, тварам да белага муру, насупраць праходу ў ім. Шматлікія спакойныя людзі дзелавіта праходзілі праз праём і... узляталі белымі галубамі...
    А назаўтра раніцай прыйшла да мяне чорная у чорнай кашулі, з чорнымі валасамі і вачмі занэцканая фарбамі Вятрыцкая і падарыла карціну з белай скрыпкай. Называецца «Час падумаць пра Гэта».
    Ведаеш, Вятрыцкая, мне так карціць намаляваць штонебудзь простае, светлае, але я гэтага не ўмею. I дзяцей саромеюся. Япы зараз сядзяць на кухнях, п’юць сабе каву і не робяць з гэтага ні культу, ні рытуалу. А для мяне распіццё кавы на кухні патрабуе больпі мужнасці, чым самагубства.
    Гэта так, Кузьміч. Толькі кава шкодзіць дзіцячаму арганізму, таму яны яе не спажываюць.
    Во! Бачыш ты? А мне дазвалялі! I не мая гэта, значыць, віна, што я па начах на «Сітраене» гойсаю і па мужыках бадзяюся. А папраўдзе, мне сёння ранкам падалося, што я апошнія гадоў сем пражыла ў нейкім піянерскім лагеры з пошлымі і грубымі завядзёнкамі. Цяпер вярнулася дамоў, прачнулася ў сваім ложку і чую, што ўсталі ўжо мама і тата, бразгае начынне і будзе нешта смачнае. I надалей усё будзе добра: бацькі, крыху старых сяброў, выпадкова знойдзеныя кнігі, вёска па вакацыях. Нічога, здаецца, не змянілася, а мяне як быццам вызвалілі. Я і да Дома настаўнікаў сёння не паеду. Гэта мяне сумленне туды ралей цягнула. Я ўжо даўно здагадвалася, што Гном быў толькі сродкам майго пераўтварэння, а не сутнасцю яго і не прычынай. Ен быў толькі сродкам майго вяртання да сябе, а ніякім не каханнем. Толькі маім уласным натхненнем, азарэннем, узрушэннем. Разумееш, я, як хмара, якая стала навалыііцай і запаліла маланкай самотнае дрэва, а потым здзівілася, што яна гэткае ўмее. А дрэва тое пагарэла-пагарэла і стала лопелам, часткай маёй свядомасці, але не каханнем. I ў гэтай свабодзе, дзе мне патрэбнае апраўданне не перад людзьмі і не перад сабой, а перад Богам, я не магла болып заставацца з Гномам. Ен быў бы мне ўжо не сябрам і не каханкам, а сабачкам. Залогам таго, што мне не страшна будзе спаць па начах, што я буду смачна есці і весці «свецкае жыццё». А жыццё гэта не размалёўка, і мужчыны не цюбікі, з якіх трэба выціскаць фарбы. I масм сэнс толькі мы з табой, і асабістае наша ўспрыманне свету, і нашыя ўласныя лёсы, а не невядома якімі суседзямі панапісваныя праграмы...
    Гэта слушна, Кузьміч, гэта абсалютна слушна. Толькі вось, нгго я табе параю. Купі ты сабе цыгарэтаў, слабейшых за гэты дынаміт, схадзі ў царкву, а потым выпраўляйся да бацькоў і паспі ў іх дні са два запар. А потым я прыйду да вас, і мы адсвяткуем твой дзень нараджэння, таму што сёння, я бачу, ніякіх тортаў ад цябе не дачакаешся.
    I гэта быў мой дзень нараджэння. I мне было сорамна. I я пасля паўдпя ўсё ж паехала да Дому настаўнікаў, але толькі каб пераканацца, што Гном, і Філіп, і ўсе астатнія нядобрыя страсці не маюць болып нада мной улады. I ведаецс, на чым? На сямёрцы. Разам з вамі.