• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    А пакуль... Калекцыянер дабрадзейна напізваў кампаніі, джазавыя кавярні, напаўэлітарныя клубы, «гюстэлітарнае» кіно... Былая прыязнасць да людзей, музыкі перайшла ў любоў да прыязнасці, і ўжо цяжка было разабрацца, ці сутнасць гэтыя густы, ці «прафесія». Прынамсі, гульнёй у бізнес жыццё ўсё-ткі стала. I ў гэтым свеце штучных умоваў адггойчы мела адбыццаздзелка. Нават відавочна было, што Галоўны Гапдляр Рабамі ніколі не дасць Калекцыянеру тое нясцерпнае Нешта, што лунала іюбач, але не знаходзіла ўвасаблення. Ды й якаянебудзь суджаная Яна ніяк не хацела ступіць у халодны ручай падрыхтаванага вобразу.
    3 прыкрасці Калекцыянер сціснуў у кішэні нерасколаты каштан, калючкі яго супакоілі й суцешылі небараку. Ён пачуўся змоўшчыкам у цёмным горадзе жаданняў: усе тут мелі каханне альбо поўную яго адсутнасць, а ён, Калекцыянер, шчаціністы каштан.
    Але хвароба ўжо цалавала паветра, і прадбачанне зусім не прадухіліла, а паскорыла Яе надыход. А менавіта... наступпым днём. Калі валасы аптэкара яшчэ не абсохлі пасля душа. I далікатпая парфума апраўдана песціла фанабэрыю. Разам з яго сябрамі ў дзверы ўіпчамілася трамвайная дзяўчына з тварам коткі.
    He палі...
    Яна пачынала рухацца так рэзка, быццам Яе казыталі, a працягвала ляніва, нібы паблажліва да ўласпага ўмення хадзіць. Япа размаўляла так хутка і такім мятным голасам, што Калекцыянер пачырвансў. Яна была непрадказальная, але сказаць паспявала ўсё. Яна назвалася ўсімі, кім толькі можна: перакладчыцай, студэпткай, геніем, удавой, мастачкай і, здаецца, журналісткай. Сапраўды, Яна рабіла ўражаппе ачумелай коткі, якую бесперапынна то гладзілі, то тузалі за хвост.
    Але ж не палі.
    ...Дома, на аіюшнім, трэцім, паверсе белага будынку, Япа ўвесь час снакутпала саксафон і падалася не такой мітуслівай, хаця шапялявай і досыць з’едлівай. Калекцыянеру тіадабалася, што ўсё, што Яна ні рабіла, выглядала неяк культава, хоць і высветлілася іютым, што абрадавая засяроджанасць ад дрэннага зроку. Наоіул жа герой крыху асцерагаўся Яе розуму, але зацята прасоўваўся ў напрамку Яе нрывіднасці. Успрымальная да ліслівасці, Яна ацаніла такую дагодлівую настойлівасць і ўзвяла Калекцыянера ў каханкі. Вас гэта рассмяшыць, але яшчэ два гады мы абодва былі ўпэўненыя, што сустракасмся ўпотай. Употай адзін ад аднаго. Далібог, не ведаю, напгго я згадзілася на гэтую свядомую памылку, але нрызнаюся, Калекцыянер адзіны чалавек, які мяне перахітрыў. Прасвятленне не каштавала мне ні жыцця, ні веры, але, прыхаваная здзічэлым павуцінпем парку, я разамкнула вусны:
    He палі.
    Але чаму, урэшце?
    Проста мне патрэбны твой пах.
    Пах?!
    Пах сліваў і апельсігіаў.
    ...Мой мілы Калекцыянер. Ты памрэш на сваёй канапе ў паптофлях, агорнутых пылам, і гэта будзе не пыл падарожжаў, а пыл здзейсненага жаданпя, дасяпіутай мэты, блазнаватай задаволенасці. Гэта будзе след няпройдзенага, непражытага, непераадоленага ці то ўсяго, што ты вылучыіп сваім запаветным спакоем сярод дробных экспанатаў. Твой твар скамянее, каб адбіць наталагічную прагу адзіноты і свабоды. Як іпкляр, яны выдзьмулі тваю надзвычайную непранікальнасць, і яна няцямна бянтэжыцца перад чужым дрыжаннсм. I ў гэтай дрыготкай неспасціжнасці ты выбіраеш свае калекцыйныя штучкі: адчыненае вакно, канапу, птупіак і кнігу. Ты нават не хаваешся ты проста разводзіш рукамі. А я у самоце, сухой і нервовай, глынаю адраджальную й ненавісную непазбежнасць... адчыненай форткі, каналы, птушак і кнігі. I няхай я даследую ў недарэчнасці смак віна, але ўсё ж дачакаюся тваёй добраахвотнай уважлівасці і гарбаты. Як кадкамі з фікусамі, я дагіамагу табс засадзіць маім імем дом, каб яно пацямнела й знікла. I сярод жудаснай абыдзёншчыны, з мяккай булкай, зморшчаная старая, я ўсё-ткі застагну ад жадання, калі выстрымну крошку па твой мёртвы рот. Hi зганеная, ні ўзнагароджаная. За ўсё жыццё твой адзіны перл.
    1996
    КЛІНІЧНЫ ВЫПАДАК, альбо ДАРЭМНЫЯ ЎЦЁКІ
    У мяне другі год «Сітраен-Качка». Чорны, з белымі сядзеннямі. Я прыязджаю на ім да Дому настаўнікаў і вучуся любіць народ. Бязглуздая задума, але ўсё ж штовечар я стаўлю машыну за скрыняй для смецця і сачу, як вы боўтаецеся ў піўным святле трамваяў. Так, проста назіраю, як вы хістаецеся і чамкаеце ратамі, як выгінаецеся і спакушаеце шыбы, як сціскаеце поручы і цягнеце рукі да нябачных багоў, але яны глядзяць вам якраз у вочы.
    А я прыязджаю да вас у даўгой бурштынавай сукенцы і чышчу яблык. Цені дрэваў разбэшчана шнараць па сценах. Старое заюзганае неба сядае на дах майго аўто, і сіні пачок «Галуаз» прытульваецца да каленяў. Кажэрына яблыка зняможана выкручваецца перад нажом, але з’ядаю яе я і думаю, што хутка восень. Чаму гэты самы яблык з выразаным гніллём павінен быць з’едзены мною? МНОЮ? Таму...
    Што я не ўмею быць такой, як птушкі, і як зоркі не ўмею. Я ўсё шукаю лучнасці і несамоты. Але ж я страшэнна адзінокая. У пятнаццаць гадоў я перажывала, што калі ў мяне будзе мала кахання альбо не тое, што трэба, то я захварэю на сухоты. Можа, гэта сапраўды нейкая хвароба, якую я пусціла ў сябе? Але ж я была такой ггільнай! Хаця... Чаму здзіўляцца: мая галава гэта колба з матылямі. Праз іх усё, што я пішу, спалучэнне колераў, гукаў, пахаў і смакаў. Усё, што я добра ўмею, гэта граць на альт-флейце. Мая сціплая надзея сумнеўная пяшчота адданага розуму альбо цела. Мая душа маленькая кіслая кропля, якая чакае, што яе зліжуць. Дурніца: хто ж ёй сказаў, што гэта шчасце?
    I я блытаюся. У парасонах, шаліках, пальчатках, сумках. Жамярою яны лятуць мне ў твар, лезуць у нос, у рот, у воочы. Ты не думай я проста грымаснічаю, а не саромеюся, што мушу жангляваць такімі слухмянымі ў тваіх руках рэчамі.
    А пальчаткі я ўжо ўсё адно згубіла. У далёкім нямецкім горадзе з бадзяжнымі трусікамі, адсутнай балбатнёй звапоў і сапраўдным Гномам: даўгавалосым, у замшавай куртачцы і зялёным капелюшы.
    У тую вясну, увечары, калі чайкі жахліва пакрыквалі над штучным возерам, Гном злазіў з ровара і выглядаў кагосьці праз шкляныя дзверы гатэля. А потым у светлым пакоі на мансардзе сцягнуў з пальцаў завялікую чорную скуру і без мяне піў цёмнае піва. Каханпе маё, каханне, ты падобнае да ягадзіны, якую ціснеш на языку. Спаліў бы ты тады лепш гэтыя пальчаткі.
    I ў чым бы я магла тады спавядацца бацюшку? У тым, што ішоў снег і падаў на гарачыя нарцысы? Альбо ў тым, што прыйшоў чалавек і размаўляў ласкава? Альбо ў тым, што я не пазнаёмілася з Гномам, а пазнала яго, калі нас прадставілі ў семінарскай залі таго гатэлю? Ці, можа, у тым, што Гном быў як нечакана зялёнае дрэва, якое глытае сонца ў чорна-белым кіно? Альбо распавесці пра тое, што я вырвалася тады з апантанасці болем і ўпала ў здранцвенне, але ў гэтай непарушнай зашклёнасці мяне сталі гнясці пяшчота і страх? I ці здолела б я растлумачыць, чаму мае ўцёкі сканчаліся толькі новаю пасткай і непазбежным вяртаннем да самой сябе?..
    «У той год, Вятрыцкая, мы кахаліся паміж маімі здрадамі. Mae раманы былі як дзіркі, прапоратыя ў нацягнутай газеціне, альбо змена часінаў году ў паскоранай здымцы. Можа, Цыдлоўскі нра што і здагадваўся і, напэўна ж, разумеў, што я яго хутка кіну. Смех сказаць, але я ад яго на досвітку ў піжаме, той жоўтай, пад паліто ўцякала. Гуляла і ўжо тады так марыла гіра Гіюма, так марыла! Халоднае ўсё яшчэ, шэрае, сцятае пасля ночы от, каб пацягнуцца, здаецца. Хто-ніхто ўжо ў вокнах корпаецца. Ранак а ў іх святло. Цыдлоўскі мяне нават да Філіпа раўнаваць перастаў. Вяртаюся, бывала, каву яму вару, а ён з лазенкі выпаўзае і ўсміхаецца: “Распусніца ты, Кузьміч. Хаця б паліто зняла”. Весела з ім было. Толькі скупы ён нейкі. На ўсё. He, ты не кажы, Вятрыцкая, што не была я яму всрнай жонкай. Тры гады... Я яго, здаецца, так кахала, толькі...».
    Толькі той вясной я стала шукаць выйсце, хаця й сама не ведала, адкуль. Я не ведала, куды мне бегчы, ад каго, прынамсі, уцякаць, але адчувала, што трэба. Тады я ўжо ўспомніла, што я да ўсяго япгчэ і перакладчыца, і што навошта я столькі гадоў вучылася, каб цяпер быць мужавай жонкай, і што яко-
    га чорта мне штораніцы смяшыць людзей, калі Гном рэалыіа існуе і калі я магу зноў паехаць туды, дзе яго сустрэла.
    ...I нс падобны ён да Філіпа, і не заканамернае гэта супадзенне, і пе таму, што Філіп у Амерыцы, а проста сябар. Пачуццё. Дазволь сабе заснуць. Даўгавая яма. Мая. Ёсць ты. Пачуццё абавязку. Цяпер ужо не спаць. Шэпт. Мяккая скура. ..? Так, вельмі. Накрый мяне цёплай коўдрай. He тонкай тканінай, не шоўкам. He мокрыя ў мяне валасы. He кроплі сцалоўваць з ключыцы. He горача. I фортку. He капрызнічаю. Проста кладзіся. Заўтра. Інакіп яго не будзе. Будзе толькі пацяжэлае сёння. Накрый мяне коўдрай. Захапі ногі шчыкалаткамі. У салодкім. «Паклапаціся пра нас...». He малюся з табой ніколі. Вачэй Божых? He баюся саромеюся. He размаўляй словамі. Позна. He перахацець спаць. Ведаю, што самотна. Сама нічога не ведаю. Мімаходзь. Адказныя за пустату размоваў. Давай спаць. Пяшчотна...
    Мама сказала, што ад сябе нельга збегчы, а тата што свайго лёсу канём не аб’едзеш. А, можа, у мяне лёс такі ратавацца ўцёкамі? Вось я і з’ехала ў Дойчлянд: не да Гнома ж, вядома, а працаваць. На мора. Перакладаць экскурсіі для турыстаў. А муж? Былы. Да таго ж ён сам захацеў застацца ў Менску? А Менск? Што Менск там нават ружы прадаюць, як шлюх: у чырвоным падманным святле...
    А на Балтыйскае мора я ўзяла з сабой машынку. Ніколі не мела моды друкаваць, а тут выраіпыла сталець, сур’ёзнець. Мне так патрэбная была агароджа, каб розум не бадзяўся па чужых кутах і дабрадзейпасць не франціла дзіркамі ііа нятках. Падумай толькі: чэрвень, а я шарсцяпыя шкарпэткі нрадзёрла і праз холад не магла памыць куслівую клятчастую сукенку. Пакуль не было працы, я выходзіла ў пазычаным паліто на пляж. Ішла, здавалася, па ільняной посцілцы, а набірала поўныя чаравікі пяску Як каханак, прымала мяне плеценае пляжнае крэсла, рыпела нешта па-хатняму, клапатліва. Я саджала сабе на прыпол машынку і здымала з яе белы пластмасавы футарал вызваляла, як з мяіпка котку. Яна плаціла мне заспакаяльнай важкасцю і, калі я парола яе ўпарта пальцамі, выцягвала доўгія жалезныя кіпцюры паўкруг маёй не-
    надзейнай абароны. Так і сядзелі мы ўтраіх: нерад санлівымі абрысамі Даніі, сярод закруглепага морам жоўтага шкла, па п’яным нахабным ветры...