Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
«...Я хацела б жыць, як немаўля, у калысцы ягонай моцы. Можа, тады б ён не пакідаў мяне так надоўга адну кожны ж ведае, што маленькія дзеці баяцца цемры. А тут... А ў гэтым склепе жах капае са столі й ліжа мой мозг няўцешнасцю бяссонніц. Я кожную раніцу апранаю бутафорскія строі гу-
сара (памятаеш, у такія любяць прыбіраць дам на ўсялякіх урачыстасцях) і йду на цябе са сваім барабанам, але ж туга...».
«...Простасці, простасці... Мы ніколі не будзем “марацца” простасцю. А я ўжо знямог. Як абліты ў трыко дрэсіроўшчык, з удавана шчаслівым павіскваннем паганяю свой лёс, а той шалёна выконвае “па”, рагоча, матляе кветкаю за спацелым вухам. Зазірні гэтаму коніку пад павекі няўжо ты бачьпп што-небудзь, акрамя круга й маёй самоты?»
...Маіпына прашаргатала пакрыўджана й высунула знадворку ў кухню святло фараў, быццам кіроўца локаць у адчыненае акенца. 3 напружаным ад блізарукасці вострым тварам Яна пацягнулася цераз стол, зачапіла слупок печыва, акупула варсінкі швэдра ў сочыва на скібачцы адкусанага батону, нарэшце, зло плюхнулася на зэдлік, і храпкі Яе зарухаліся ненасытнымі зябрамі. Ён усміхнуўся, заўважыўшы, што Яна капрызліва спадзяецца на здагадку, адкінуў важкія валасы й суцешыў: «Не трэба завешваць. Дарэмны страх, супакойся. Эх, гора ты маё, гора...».
«Гора, гора. Калісьці ты сачылася ў маё прыстанішча, прыжмурыўшы легкадумнае вока, і вада свістала праз ўсе пічыліны. Ты абкручвала мае ногі хітраю хваляй і загадвала ў мегафон з крэсла ля прайгравальніка: “Дождж і затапленне! Дождж і затапленне!” I тады мы прымалі суровы выгляд і дэманстравалі адно аднаму стылі плаваі-шя. А ты патэтычна крычала: “Мы маем шанец супраць паражэння: нас папярэдзілі, што паводка ўсё ж спадае, таму мы дасягнем мора загадзя”. Я пярэчыў у адказ: “Яно забітае мясцовымі аўтарытэтамі, a нам так добра ў сваім сховішчы. Але. Паспешлівасць загубіла й нас з табой: цяпер вось варушым пясочак ды пускаем бурбалкі за нясцерпным шклом”».
Яна пстрыкнула пазногцем па слоіку і прапанавала, нібы паскардзілася:
Куплю сабе рыбак. Усё ж нейкая забава. Раты круглыя.
Ён згадзіўся, выпусціўшы дым:
Купі. Яны будуць дохнуць з голаду, і ніводная не паспее цябе абразіць сваім маўчаннем.
I без таго тонкія вусны Яе зусім запалі ўсярэдзіну, скранулі рэзкае падбароддзе, што вытыркнулася, бы грувасткі прас.
«Маўчашіем. Як растлумачыць яму, што ён адзіны, хто прыходзіць сюды? Як вытрымаць? Мяне ўдарылі кійком пад калені я звалілася, але паспела сказаць: “Напэўна, гэта сэрца”. Цяпер глебу размыла, і вось ужо чужыя абцасы топчуць мяне, а я то тварам у гразь, то з тварам у гразі. I пікога, каб дапамагчы, і тэрмін убірае ў сябе новую вільгаць, і выйсце толькі ў дзверы тваёй безвыходнасці. Зачыні іх, дружа, бо я не дапаўзу!»
«...Марнасць, поўная недарэчнасць дзеяння. Куды ж яна так сутаргава імкнецца, нашто кратаецца, калі ведае, што не ўмее больш хадзіць? Час спыніцца. Сядзь побач, сонца, ля маёй вады, адчуй, як нябесная кропля драпане цёплую скуру, аблізніся на грымоты усё роўна навалыііца пройдзе бокам. Няўжо ты не хочаш гэтага заспакаення? Хоць... Ты маеш рацыю: мы задушылі тваю радасць, цяпер валочым яе за горла й цябе ж вінавацім у вечным адчаі. Але ж... Я ім не вораг».
«Ведаеш, на іх марудна-адсутнае “як справы” так і карціць пахваліцца: “У мяне добры сон апошнім часам, калі-нікалі я сплю нават удзень...”».
Ен нечакана голасна пазяхнуў, і раптам стала заўважная лянівая шчэць, якая раўніва адштурхнула ад іюўных вуснаў Яе дбайную далонь. Ен расслаблена засмяяўся, і шорсткае брыво Яго выгнулася, як разваруіпаны кот, якога паклікалі есці:
He змяііілася. Усё клапоцішся пра дробязную прыстойнасць, а ў кватэру тваю небяспечна пускаць дзяцей: нейкі вядзьмарскі прытулак.
Затое ў лазенцы чыста. У сястры рамонт зрэдку забягае сюды. Я ўсе астатнія пакоі зачыняю, яна й не зазірае спяшаецца.
Шляхетныя пальцы Яго затрэсліся, і попел таннай цыгарэты прагна й раздражнёна заглынула гарбата.
А зрэшты... Хутка вернуцца бацькі, вось тады сапраўды пачнеш марыць аб чараўніцтве. Цесната, пыл выціраць, галёканне. Зноў блукаць па горадзе. Шукаць... I нічога ўжо не знойдзеш.
Ён задуменна схаваў пяшчоту агню запалкі, а Яна зайздросна захінулася ўласнымі рукамі, учапіўшыся імі ў плечы.
«Немагчыма ажыццявіць. I ты, і я...».
Яна пашкрэбла па кнопачцы настольнае лямпы, разгублена падняла галаву светлыя валасы гультаявата папаўзлі ніжэй да рэменя... «Новага...».
Слухай, Дзіна... прадчувальна-недаверлівае мычэнне абмылкам слізганула па языку. Слухай, давай заўтра. Заўтра ўсё вырашыцца. Павер, так лягчэй.
Ён вымавіў гэта ненатуральна бадзёра, быццам паўтараў показку, якую яна не магла зразумець, а толькі вінавата-разгублена запіхвала блізкі плач за каўнер.
«Заўтра... Заўтра тут будзе трупны пах ад дыму й ніхто не прыйдзе. Санлівасць захныча аб літасці, а я без перапынку буду ўставаць з канапы й адказваць на памылковыя званкі па аб’явах, якіх ніколі не давала. Ах, як не трэба. He трэба прадвызначапасці...».
...Ён старанна сунакоіў па грудзях шалік, прыструніў паліто, самавіта пабразгаў кішэнямі.
Ну, пакуль.
Паку-у-уль.
Запаволены й вызвалены, Ён расцвяліў сцішаныя прыступкі, учадзела тыцпуў світанку няўважлівую руку. Белыя дзверы адчужапа замуравалі адыход, заспаная электрычнасць замармытала правілы адзіноты, а Яііа забаўлялася сваім злавесным сёрбаннем, каб не адляцець у цішыню. I толькі ў кугку, на банкетцы, крыўдаваў змораны Гасподзь і ўмудрана ўзіраўся ў сваё змучанае, непрыкаянае дзіця.
«Эх, Божа. Схапіць бы цябе за крысо і панрасіць: “Нс ўцякай, застанься са мною, пакуль мне будзе страшна. А я абавязкова засну. Да таго ж потым прыцягнецца ранак, і я не затрымаю цябе колькі-небудзь даўжэй.
Няхай ніхто цябе тут не знойдзе, але ж заставайся...”».
1993
КАЛЕКЦЫЯНЕР
Цяпер сцеражыся, каб не памерці раптам... Разанаўская «Гліна» спаўзла з паперы ўніз, распласталася белым на доле, сабрала нябачным магнітам у дбайную варону два чорныя слупкі штрыхоў. Бессаромная, дзяўбла скандальная асоба лёд і не чула, што слухае яе зверху ўніклівае вуха Калекцыянера.
Заспаны, ён называў сваё імя: дрыготка-шурпатае, з шапаценпем падсмажанага на ветры лісця. Але мяпе занадта спакушалі выцягнутыя ўперад вусны, таму не маю моцы ўзгадаць гэтую таямніцу, што раскрыла б вам карты альбо перасцерагла. Усё ж абяцаю, што навучу вас хадзіць па цнатліва скурчаных сцежках, хаця... Баюся, што цнота менавіта тая рэч, якую згубіў на іх Калекцыянер...
А на пяць паверхаў вышэй за варону, у пустой аўдыторыі ін’язу з адным стомлсным чаканнем мяне госцем, горад глуха загучаў. Перастаралася настырная нашая сяброўка: скубанула-ткі балючага нерву ажпо званы ліхтароў пахіснуліся па дратах. Ганарлівая вулка войкнула, сцялася, тарганула знянацку горад, пацягнула старыя струны спудзіла немы сон. Горад крутануўся пашарпанай нлытаю, і нрызначэнне не ўстояла: расціснула старэчыя нальцы, выпусціла ручку ад грамафону дзынь. Апладысменты дзвярэй, апантанасць тралейбусаў, істэрычнасць тэлефонаў, флегматычнасць лядоўняў, сутаргавасць відэльцаў у шуфлядзе, прывітанні, пацалункі, маланкі, шамнанскае, пырскі... зайгралі невыносны катастрафічны джаз. Ён ірваў нутро на словы і ўзрушваў імі, як румбай, у гонар першаадкрывальніка...
Сказаць праўду, цяжар славы мучыў Калекцыянера яшчэ ў дзяцінстве. Уявіце сабе, якая гэта пакута для дзіцяці ў клятчастай кашульцы і памаранчавых калготках не марыць, a ведаць, што ты станеш знакамітым мастаком, пісьменнікам, музыкам... Таму, калі аднагодкі ў «Планетарыі» глыталі ад захаплення зоркі, бедны Калекцыянер са скрухай шаптаў сабе: «Вам дык добра дзівіцца, а мне туды сапраўды ляцець...». Лле ўсё ж наканавана яму было застацца ў вялізнай каробцы
з чалавечкамі, з якімі забаўляліся няўмолыіыя і адчужаныя волаты.
Па сутнасці, яны не перашкаджалі маленькаму Калекцыянеру і нават дазволілі, гадоў праз дзесяць, абазваць сябе прымхамі. Калекцыянер жа крыўдзіўся, калі ліхтугі адскубалі жывое мяса з яго душы, і ўсё гадаў, чаму волаты такія несумленныя і несправядлівыя да любага хлопчыка. Паверце, ён бы здаўмеўся, каб не адна супярэчлівая асаблівасць: Калекцыянер адчуваў, што ведае ўсё, таму нічога не дадумваў да канца. Наш празарлівец навучыўся толькі злёгку дакранацца да клавіятуры, бо кожная ідэя абяцала быць удалай і кожная загадка самааддана скідвала чаравікі, Лле паступова сэнсы зашыліся ў шкляную глыбіню, на паверхні якой ужо пемагчыма было ўтвараць разгадкі. Раней шчыры й непасрэдны, творца злякаўся альбо проста аступіўся і паспяхова саслізнуў на шахматную дошку. Там ён перыядычна займаў то чорныя, то белыя клеткі абы жыць паводле правілаў, шчаслівым падданым Яе Вялікасці Неабходнасці.
Наваяўлены пераможца ў шахматах і файны артыст, Калекцыянер прыхільна прыняў сяброўства Заведзенага Парадку. Па-брацку падзяліўпіы ўтульны фатэль (Калекцыянер ленавата, у атачэнні трох мяккіх сценаў, Парадак груганом на спінцы), яны каціліся па аб’езджанай вузкакалейцы (дзякуй Богу, не ііад адхон), маўчалі, вылуплівалі вочы на сонца, ніколі не бачылі месяца і наогул славіліся як самыя дабрадзейныя персоны. (Сумняюся, праўда, што на іх калінебудзь глядзеў свет.) Але, як прынята, аднойчы рэйкі скоігчыліся, і пад руку не трапіла ніякай маны, акрамя ўласнай далоні. I ці то сэнсы варухнуліся ў сненні, ці то смутак па іх уткнуўся ў шыю, аднак нешта далікатнае й кіслявае здрыганулася, прашкраблося па горле і выскачыла вонкі. Прэч. Прэснае бяссілле расплылося ў душы й роце. Раптоўная спустошанасць абясквеціла выратавалыіыя семафоры й агірасціла смерць. Тытры з акцсрамі-агучвальнікамі й імёны перакладчыкаў-былых паэтаў угрызліся пячаткай у «Сертыфікат Калекцыяпера». Ды й што заставалася чалавеку, які больш не ўмеў жыць, калі не калекцыяніраваць? Адчуванні, уражанні, дні, думкі...
Цяпер Калекцыянер дакладна быў асуджаны на ад пачатку добрае, але не на жаданае. Снабісцкі лёс клапатліва выкрасліў стылёвыя памылкі і нават нязначныя сентыменталыіыя банальнасці. О не, Калекцыянер не быў адзінокі яму бясконца дапякалі карагоды разнастайных дабрадзеяў, але ніхто з ягоных прыяцеляў не падазраваў, што ён меў патрэбу ў іхніх пустых кватэрах, але не ў спачуваннях. Можа, гэтая цяга да замкнёных бязлюдных памяшканняў і зрабіла Калекцыянера начным вартаўніком у аптэцы, дзе ён спаў нераспрануты на чорнай дэрмацінавай канапе. А зранку (калі снег слязліва бурчэў на святло) яго вытачаная, быццам спісаная з дыпілонскай амфары пастава атручвала лекавым пахам трамвай. Стомленыя вочы колеру поўні счышчалі з мяне пыл, як пэндзаль археолага, калі я цікавала за «ой-якім-бледным-вытанчаным-хлопчыкам... -напэўна-раснуснікам» з апошняга сядзення. Тады я яшчэ не спрабавала намаляваць, як Калекцыянер вяртаецца ў трохпакаёвую кватэру, дзе бегаюць мама, тата й сястра. Я не ўяўляла, як ён іірымае душ, п’е каву, чытае свежыя газеты і ўключае «Радыё Рокс». Гэта пазней я даведалася, што пакой Калекцыянера зборыіпча прыгожых шматзначных рэчаў і нават на заплечніку, з якім ён ідзе на вечаровы архітэктурны факультэт, рэпрадукцыя Пікаса. I, бадай, адзінае, чаго мне не ставала месяцы праз тры, гэта пракрасціся ў дом Калекцыянера і падгледзець, як ён чытае, паліць, думае й засынае на зялёнай канапе да чарговага тэлефоннага званка.