Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
I яна пачала сумаваць па Всры, па Лёніку. Можа быць, не на сённяшніх, a на тых, якімі япы былі ў сямідзясятыя і васьмідзясятыя, у самым пачатку на шляху да шчасця. Сучасныя Вера і Лёнік разам з Верыпым мужам Дзянісам ператварыліся ў нейкіх псіхаў і маііьякаў, якія змагаліся паміж сабой за хату Лявонаўны, а заадно грызліся з любой нагоды: ад пытання, на чым смажыць бульбу на алеі ці тлушчы, да таго, хлусня і развод экалагічныя ўцяпляльнікі для дома ці не. Здавалася, што ў іхнім жыцці не было іншага сэнсу, акрамя як высветліць, хто каго. Уцягнулі ў гэтыя разборкі дзяцей. Дзяніс крычаў пра сына Фелікса: «Гэта ён да твайго бацькі падобны барап упарты! Добра, што япічэ дачка ў маю маці пайшла не гэткая ілтрыганка, як вашыя боны сфорцы!» Вера баялася, што
і ейным бязвінным дзецям дастанецца ў спадчыну гэткі ж лёс, што і ёй. I яна не ведала, як гэтага пазбегнуць, як гэтую дзірку псіхалагічнай шкоды зацыраваць. А бацька з мужам, здаецца, і самі не памяталі, чаго ваявалі абы змагацца. Калі пачалася вайна ва Украіне, Ларыса прасіла Веру па скайпе: «Маўчы. Маўчы сама і Дзянісу скажы, каб не падбухторваў бацьку да палітычных спрэчак, a то пазабіваецеся». Вера ж у дачыненні да ўкраіпскіх падзеяў была спакойная, бо ў іншых сем’ях панаваў яіпчэ страшнейшы разлад, а яны з бацькам якраз ад пачатку вайны болып-менш прыйшлі да згоды. Бацька праявіў, у адрозненне ад прадстаўнікоў свайго пакалення, наяўнасць розуму. Можа, таму, што ў іх у вёсцы тэлевізар прымаў толькі адзін канал, ды й той беларускі? Асабліва Веру здзіўляла, калі бацька і Дзяніс (заклятыя ворагі, калі гаворка ішла пра тое, хто апошні браў касілку, хто згубіў пласкагубцы і ці можна самому вастрыць ланцуг для бензапілы) казалі неверагодныя для абодвух словы: «Тут я з ім згодны. Ён мае рацыю». Вера адно думала: «Няўжо трэба было пачацца вайне ў братняй краіне і гінуць людзям, каб мае бацька і муж прадыхнулі ў асабістым супрацьстаянні не на жыццё, а па смерць?» Ваяўнічыя стасункі паміж мужам і бацькам, гэтая гісторыя з хатай, якую, невядома чаму, пачалі дзяліць і збіраюцца пакінуць чужому чалавеку, а раней развод бацькоў зрабіліся для Веры найвялікшымі расчараваннямі ў жыцці. Няўжо нельга было проста жыць, як людзі, радавацца ўнукам, дапамагаць адзін аднаму, бавіць разам час, ганарыцца адзіп адпым? Яны ж не алкашы якія-небудзь, у іх ва ўсіх ёсць адукацыя. Няўжо адукацыя не дае ім ніякіх жыццёвых перавагаў і гарантыяў разумнасці і шчасця?
...Калі бацькі разыходзіліся, высветлілася, што ўсе пражытыя імі разам гады былі несапраўднымі, няспраўджанымі, няшчырымі. Кожны з іх цяпіуў Веру на свой бок. Маці знаходзілася ў поўным неадэкваце: незразумела было, нашто, калі яна ўжо цярпела столькі гадоў, ірваць з бацькам. Веры здавалася, што гэта проста нейкая гулыія, спектакль, чужы сцэнар: «Можна паехаць у Францыю, у лепшае жыццё, і зайсці там замуж значыць, паеду!» Ізноў пра свякруху, пра Лявонаўну,
і ipa дачку не такую-не гэткую. Бацька спачатку разгубіўся, потым азлобіўся, называў іх абедзвюх няўдзячнымі, скардзіўся, што патраціў на іх амаль сорак гадоў жыцця, не пакрыўдзіўшы іх ні словам, ні справай. Дакараў: «Я голасу на вас ніколі не павысіў, рукі ніколі не падняў! Клапаціўся пра вас, стараўся для вас!» Нейкім чынам у сваёй свядомасці ён далучыў дачку да здрадніцы-маці. Ад таго часу Вера несла на сабе цяжар адказнасці за развод і мусіла выслухоўваць і трываць бацькавы папрокі за разбураны шлюб. Пакуль яны яшчэ жылі ўсе разам у сваёй з горам папалам атрыманай некалі бацькамі двухпакаёўцы, якая падавалася ім нагіачатку велізарнай, Веры хацелася толькі аднаго разысціся са сваімі бацькамі, гэтак, як тыя разыходзіліся паміж сабой. Менавіта так афіцыйна разысціся, каб не мець да іх аніякага дачынення. Яна пачувалася адрынутай, ледзь не сіратой. Як так атрымалася, што яна хацела вызваліцца ад людзей, якіх так любіла? Веры здавалася, што яна страціла да іх усе роднасііыя пачуцці. Гэта было жахліва, але гэта была адзіная магчымасць для яе захаваць сваю іісіхіку і не паламаць сваё ўласнае жыццё. Яна зразумела, што не ўмела ўтрымліваць з бацькамі дыстанцыю, што маці і бацька гэта не адно цэлае, а два асобныя чалавекі са сваімі адрознымі ўяўленнямі, перакананнямі і чаканнямі. I яна, Вера, пе ўпісвалася ў іхні свет. I які ён быў, гэты свет? Ейныя бацькі мяняліся на працягу ўсяго свайго жыцця. I зараз гэта былі зусім не тыя шчаслівыя маладыя людзі, каторыя пабраліся некалі шлюбам ці якімі яны былі ў Верыны шэсць гадоў. Час віць гняздо і гадаваць птушаня для іх прайшоў, быў пражыты і павінен быў застацца ў мінулым. Толькі праблема ў тым, што маці выпырхнула з гнязда і паляцела ў вялікі прыгожы свет, а бацька ў гэтым разваруіланым гняздзе застаўся і мусіў потым назіраць, як яго абжывае іншы самец, пасля таго як Вера зайшла замуж. Гэта было невыносна. Нават любімыя ўнукі не згладжвалі ўражання пакінутасці, здрады, непатрэбнасці. А калі яшчэ і Толік памёр ад сардэчнага прыступу, крыху не дажыўшы да сямідзесяці гадоў унаў, як мёртвы, грабучы сена Лёнік канчаткова вырашыў з’ехаць на радзіму.
Толік быў моцным і адносна маладым гаспадаром. Людзі казалі: «Пакуль Толік жывы, Калінаўка не занепадзе». He пашчасціла яму толькі з жонкай: яна не жадала з ім распісвацца, сварылася з Лявонаўнай, не глядзела мужа, не карміла яго, дзяцей не хацела, увосень забірала ўсс грошы ад продажу мяса і ўцякала да вясны ў райцэнтр. Толік зімаваў з маці, пакуль тая была жывая, а потым адзін. Цягнуў на сабе ўсю гаспадарку, і невядома, і й еў досыта, і ц спаў дастаткова. Пасля Толікавага пахавання ягоная грамадзянская жонка, прыхапіўшы нават рэшту грошай, сабраных раднёй на хаўтуры, знікла ў невядомым накірунку. Бацькоўская хата засталася пустой, і пару гадоў Вера з Дзянісам карысталіся ёй як лецішчам. Непад’ёмную Толікаву гаспадарку яны з дзедам Лёням распрадалі. Хату вычысцілі, пафарбавалі, паслалі на падлогу дываны, абставілі старой мэбляй з гарадской кватэры. Каля варотцаў па гароды пасадзілі гартэнзію, па перыметры ўчастка насаджалі шыпшыны. Вера зачытвалася часопісамі на садоўніцтве, Дзяніс падкупляў дачную тэхніку. Курчылі з сябе дачнікаў. Дзед Лёня крыўдаваў: Вера дзіцё, якое выгадавалі ў гэтай хаце не павінна была ў ягопым родным гняздзе нешта кратаць і тым больш камандаваць. Дастаткова было таго, што дачка з зяцем і так, маючы грошы, памянялі гарадскую кватэру, якую некалі законна дала Лёпіку дзяржава. А цяпер ён прыжывала, які мусіць быць удзячпы за свой дабрабыт зяцю. Яго жахала тое, што гадамі абжываная, хоць і маленькая кватэра болей не належала яму. Лёнік зрабіў выснову, што гарадское жытло сплывае, а хаты на зямлі застаюцца. I ён учапіўся за гэтую хату, як некаторыя хапаюцца на пахаванні за дамавіну, не жадаючы адпусціць гіябожчыка на той свет. Лёнік вырашыў асесці на радзіме, каб захаваць бацькоўскі дом і каб вёска не памерла, хай сабе і сыпіоў Толік. Але хоць Лёніка шанавалі і шкадавалі суседкі-бабкі былыя вучаніцы ягоных бацькоў, ён пачуваўся вельмі самотным. Ён быў адзін. Адзін у цэлым свеце. Раней у ім жыла ўпэўненасць, што ён заўжды знойдзе дома роднасную дупіу: маці, бацьку, брата, суседак, каторыя ведалі яго з маленства і для каторых ён вечна заставаўся дзіцёнкам. Але вось ён прыехаў дахаты, і яму няма да каго прыхінуцца.
Праўда, у Менску жыў яшчэ Валодзька, але яму было за восемдзесят, ён пахаваў ужо другую жонку і старэйпіую дачку. Неяк кратаўся паціху каля сына і ўнукаў: зімой у горадзе, летам на лецішчы ў радаіпковіцкім кірунку. А Лёпік застаўся сам-насам з нялёгкім сялянскім побытам, гютым у разваленай бурай бацькоўскай хаце. I калі Ахмет дапамог яму, нават тады, калі ён проста спыніўся каля ягопай хаты спытаць, піто здарылася, і потым палез без лішніх размоваў на дах, Лёнік падумаў, што ў яго яшчэ ёсць надзея не памерці ў пустэльні. Ахмет яму быў як малодшы брат не, як сын, ніколі не народжаны, бо дысертацыі замянілі Ларысе наступных дзяцей. Ён адчуў сябе так, як тады, калі маці, нейкая адрозная ад сябе ранейшай, прыйшлаза ім да Стэнкі, і потым яны разам рушылі да Коласіхі і забралі дамоў Толіка, і цётку Зіну, і Зосю, і Рыму. Ён сумаваў па гэткай вялікай сям’і, па шуме і гомане ў хаце, па радасці, якая ахапіла яго, калі прыйшоў дадому, уцёкшы з палону, счарнелы і схуднелы бацька. Як быццам усе, хто для цябс важныя, каго ты любіш, што б ні здарылася, нечакана вяртаюцца да цябе. Але няма ўжо каму вярнуцца. Здаецца, на могілках у яго болей радні, чым на гэтым свеце.
Акрамя Валодзькі, жыве яшчэ ў Львове Зося. Яна верная і адказная: піша яму рэгулярна лісты, піле віншаванні па збірапых у савецкія часы паштоўках. Зося адпрацавала сорак гадоў інжынерам, таксама, як і ён, пісала, беларускія вершы. У Львове яна была знакамітасцю, нават выступала са сваімі творамі на мясцовай тэлевізіі. Вершы пра радзіму яна чытала, як Інгеборг Бахман пра каханне, наўзрыд. Украінцы падыходзілі да Зосі і абдымалі яе, бы суцяшалі, а яна не давярала ім: ведала, што за спіной яны абзываюць яе маскалькай. Так і засталася адна. Лёнік падумваў забраць Зосю да сябе. Яны маглі б купіць увясну чырвоных курэй, развесці трусоў гэта не складана. На зіму б хапіла яек і мяса. Бульбу б выбралі, грыбоў насушылі, капусты б наквасілі, брусніц наварылі. Ці многа старым трэба? Толькі неабходна пенсію Зосіну ў Беларусь перавесці невядома, як гэта зрабіць і колькі часу гэта зойме. Лёнік думаў: «Зося хоць бы памерла на радзіме». Ды стрыечная сястра смяялася: «Мнс тут у Львове пяць хві-
лінаў ісці да тэатру, да беларускай суполкі. Рынак пад бокам». А сама ледзьве ходзіць, ды добра, казаў Валодзька, калі не пабіраецца гэткая там нэндза. Але ўсё роўна пераязджаць баіцца: прыжылася на чужыне, прызвычаілася.
Так што пакуль Лёігік жыў з Ахметам, катом Рыжыкам і сабакам Шкетам. Гэта залаты быў сабака! Суседзі прыцягнулі яго шчаняткам з фсрмы, а потым выкінулі: самім не было чаго есці толькі б выпіць. А Шкет да Лёніка і перабраўся. Бацька меркаваў, што гэта помесь скотчтэр’ера і бордэр-колі. Звычайігы кудлаты дварпяга насамрэч. Алс надзейны: ніколі не зачапіў Всрыных дзяцей, хоць яны яго цягалі і за хвост, і за вушы, і за вусы. А Рыжык Лёніка выратаваў: дзед ішоў некалі з поля, сабраўшы каларадскіх жукоў, і кот за ім увязаўся нехта выкінуў, відаць, у бульбоўнік. Мышы ў хаце глядзелі на Лёніка ў тое лета з недаўменнем, як на няпрошапага госця. А Рыжык, хоць і маленькае кацяня, павывеў іх усіх. Потым ужо распанеў мышы ў пакеце з хлебам шурудзілі, а ён, гультай, толькі ляжаў і паглядаў. Са стала, з талеркі Лёнікавай еў гэткі пястун. Толькі Верынага малога і баяўся: той да Рыжыка падыдзе, пагладзіць, а тады як запішчыць кот куляй ад яго ўцякае, а той смяецца. I сабака ад ката не намнога адстаў з хаты ад восені не выгнаць. Немагчыма дзверы адчыніць шасць у сенцы, і гэтак схаваецца, што і не знойдзеш. Всчарам ціхенька вылезе, калі Лёнік ужо паліць грубку, і давай хвастом круціць не выправіш жывое стварэнне ў цемру на холад. Тады ўжо стаяць удваіх з катом, задраўшы галовы, у сабакі хвост хадуном ходзіць чакаюць есці. Самыя надзейныя сябры. У Зосі ў Львове катоў ажно трое. Гэткія раўнівыя. Зося піша, прыязджаў да яе Валодзька пасля санаторыя ў Трускаўцы, яна яго частавала вячэрай псрад цягніком на Менск, дык каты пад пад’ездам стаялі і гаротнымі вачыма ейны балкон свідравалі, а ў кватэру не ішлі. I гэткія помслівыя: загадзілі Зосі гасцявыя гіантоплі, калі Валодзька паехаў. Рыжык бы так не зрабіў. Ен волыіы кот: не спадабалася нешта пайшоў сабе на гарышча ці ў поле паляваць. Усё-ткі ў гарадскіх кватэрах вар’яцеюць і жывёлы і людзі.