Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Л дачка была файная, зграбная, далікатпая, адрознівалася добрым густам. У Веры быў шарм дастатковы, каб мець сваё кола прыхільнікаў. He такі шумны, як у маці, што ажно біў па вачах, але мякчэйшы, цішэйшы адцення гіразрыстага халодпага возера, а не летняга мора. Ды ўсё роўна скразіла ў ейнай знешнасці свякроў, і маці бачыла ў ёй нерэалізаваную, занядбаную старую. Некалі, праўда, сапраўды быў у Веры перыяд, калі яна пачала, як і ейная бабуля, усяляк маскіруючыся, хавацца. Вера тады была студэнткай-першакурсніцай і вярталася з сяброўкамі з тэатра. Яны праехалі некалькі станцыяў на метро, а затым чакалі свайго аўтобуса на прыпынку. Стаяла вясна, дзяўчаты былі апранутыя ў лёгкія сукенкі. Вера, вядома ж, у шытую маці. Пасля спектакля яны былі ў прыўзнятым настроі, смяяліся, радаваліся. Тут каля прыпын-
ку прытармазіла машына, і вьшшлі з яе некалькі хлопцау, пачаўшы заляцацца да дзяўчат, а па вялікім рахунку, чапляцца. Сітуацыя гіагражала прыгіяць непрыгожы абарот. Людзі на прыпынку назіралі за тым, як павернецца справа, за дзяўчат ніхто не заступаўся. Тады нехта з сябровак выгукнуў: «Мы зараз міліцыю паклічам!» Л другая дадала: «Прыглядайцеся да іх, дзяўчаты, каб потым лягчэй было скласці фотаробата!» Хлопцы сцішыліся, але, адступаючы, самі напужалі дзяўчат: «Мы вас запомнім і япгчэ знойдзем!» Якраз падышоў аўтобус і сяброўкі заскочылі ў яго. Праводзілі дахаты перпіай Веру: яна жыла бліжэй да прыпынку, а тады ейны бацька праводзіў дадому астатніх. Вера тады моцна перапужалася, не магла заснуць. А дванаццатай ночы прыйшла ў бацькоўскі пакой і папрасіла сябе пастрыгчы. Бацькі пагутарылі-пагутарылі з ёй і ў рэшце рэшт пагадзіліся зрабіць ёй кароткую стрыжку. Бацька стараўся жартаваць, каб падбадзёрыць дачку: «Добра, што я цесцю ў свой час дапамагаў авечак стрыгчы!» Вера ўгаварыла маці пафарбаваць ёй валасы мацерынай цёмнай фарбай. Назаўтра дзяўчына выправілася на заняткі ва ўніверсітэт у новым вобразе: з каштанавым вожыкам на галаве, у шырокіх нагавіцах, у даўгой капіулі навыпуск і ў цёмных акулярах. Яна хадзіла ў такіх балахонах і цёмных акулярах ледзь не да самай зімы. Тады ўжо троху супакоілася: вырашыла, што ў жахлівай вязагіай шапцы і ў штучным футры ніхто не пазнае гэтую прывабную даўганогую дзяўчынку. Ды й змарылася баяцца.
За той час, іпто Вера існавала ў сваім новым выродлівым выглядзе, маці ўпэўнілася, што прырода стварыла ейную дачку вельмі нрыгожай. Што яна дасканала выглядала са сваімі светлымі валасамі, шэрымі вачамі, малочнай скурай. Яна была самой сабой, са сваім характарам і сваім лёсам. Але ў маці ўсё роўна заставалася нейкая жывёльная рэакцыя на дачку, і тая здавалася ёй невыноснай і агіднай. Свякруха памерла, калі Веры было гадоў сем, але засталася напамінам у дачцэ на ўсё жыццё. I ўся крыўда, якая павісла не высветленай паміж нявесткай і свякроўю, перакачавала ў адносіны маці і дачкі. Гэта было дзіўна: Ларыса была знаёмая са свякрухаю нейкіх дзесяць гадоў, а крыўда перажыла старуіо па бясконцы тэр-
мін. Нявестка не магла ўжо парахавацца з нябожчыцай, але несвядома помсціла той праз падобную да бабулі дачку.
А Вера даволі арганічна пачувалася ў сваім целе здаровым, спартыўным, лёгкім. Яе ў прынцыпе задавальняла ейпая знешнасць. У Веры быў спакойны характар, яна любіла людзей, дзяцей, прыроду, кнігі, і жыццё з сярэдзіны ейнай істоты падавалася ёй прыгожым і светлым. Гэта было ўзаемадзеянне гарманічнага чалавека з гарманічным светам. Ёй здавалася, што ўсё тое прыгожае, што яна любіць і што яе атачае, робіць і яе прыгожым чалавекам. Калі ж Вера глядзела на свае фотаздымкі, то яна адчувала расчараванне: як быццам гэта фатаграфіі не таго чалавека, каторы здабывае ейны досвед. Можа быць, гэта не проста погляд маці, можа быць, яна сапраўды сваім не самым тыповым тварам засмечвае навакольную прастору, парушае яе гармопію? Веры думалася, што людзям брыдка глядзець на яе, і маці мае рацыю і пакутуе ад таго, што хоць ягіа сама мае тонкае пачуццё прыгожага і сваёй знешнасцю ўпрыгожвае свет, ейная адзіная дачка робіць гэты свет гідкім. Праз гады Вера вярталася да схаваных брыдкіх фотаздымкаў і бачыла на іх мілую маладую дзяўчыну. Тады яна пыталася ў сябе: «Чаму я гэтак не падабалася сабе? Я ж была такой маладой і гірывабнай. Я была здаровай». I паступова Вера зразумела, што, нягледзячы на неідэальнасць ейнай знешнасці, гэта ў першую чаргу погляд маці прымушае яе адчуваць сябе монстрам. Бо ў Веры былі сябры, у яе закохваліся мужчыны, і ніхто не хрысціўся, ўбачыўшы яе, як хрысціўся б, спаткаўшы страшнага чорта. Але ў падлеткавым узросце, калі пачалося ў яе сур’ёзнае самаўсведамленне і стаў мяняцца з дзіцячага на падлеткавы твар, Вера вырашыла шукаць для сябе занятак, які дазволіў бы ёй схавацца ад людзей. I неяк яна надумалася пайсці ў гісторыкі, каб нрацаваць у архівах і не кантактаваць з людзьмі. Падштурхнула яе да гэтага рашэпі ія яшчэ і тое, што ў адзінаццатым класе ліцэй арганізаваў для іх паездку ў Вільню, і там у музеях яна ўбачыла падобныя да свайго твары. Гэтая загадка пачала пераследаваць яе, і ёй захацелася знайсці на яе адказ.
Вывучэнне гісторыі, праца ў бібліятэках і архівах, паездкі ў Вільню і Полынчу замірылі калі не маці, то саму Веру з ейнай знешнасцю. Вера адчула сябе цэльнай, часткай большага, чым яна сама, хоць ужо і няіснага свету. Напачатку Веры хацелася вярнуцца назад у часе, каб паглядзець, што ж там насамрэч у гісторыі было. А потым япа зразумела, што там не мелася ніякага плану, вялікай задумы, накіду ўзору. А было тое, што ёсць звычайна: удых-выдах, дзень-ноч, каханне-нянавісць, нараджэнне-смерць. Шукала Вера і свой радавод. Знаходзіла неабходныя заггісы аб нараджэнні, хрышчэнні і смерці ў царкоўных і касцельных кнігах, «обыскі» шлюбаў, вывады са сведчаннямі аб маёмасным і сацыяльным стане. Паступова яна высветліла, што Крумкач сапраўды мянушка, каторая ўтварылася ад назвы іхняга шляхецкага герба «Слепаворан». Па легендзе быў такі рымскі ваяр-трыбун, каторы прыняў выклік на двубой асілка-франка. Перад самай бойкай на шлсм рымляніпу сеў крумкач і пачаў так махаць крыллем, што франк не бачыў за імі ворага. 3 таго часу пачалі гэтага рымляніна клікаць Крумкачом. А ягоны нашчадак трапіў у Полыпчу і Вялікае Княства Літоўскае ў сярэднявеччы, шукаючы сабе рыцарскай славы. Крумкачамі называлі сябе і Верыны продкі падчас паўстанняў васямнаццатага-дзевятнаццатага стагоддзяў. Гэта была падпольная мянушка ды, відаць, не такая таемная, бо захавалася яна для наіпчадкаў лепей, чым іірозвішча. А можа быць, у гэтай ролі ейныя продкі былі больпі зразумелыя для людзей, бліжэйшыя да іх, калі менавіта пад паўстанцкай мянушкай яны захаваліся ў народнай памяці.
Сабраўшы неабходную інфармацыю пра сваіх продкаў, Вера змагла скласці фамільнае дрэва ад канца чатырпаццатага стагоддзя. Яна радавалася нават тады, калі ў дакументах апошніх двухсот гадоў знаходзіла старонкі са старанна замазанымі прозвіпгчамі, павыдзіранымі, абпаленымі агнём аркушамі, дзе, мяркуючы па іншых крыніцах, павінны былі быць дадзеныя пра ейных дзядоў так яна магла адчуць сувязь з гэтым «міфічным» стрыечным дзядзькам, каторы такім чынам ратаваў іхні род. Паўстанне Касцюпікі, паўсташіе 1830 года раз за разам яе продкі ўздымаліся на змаганне за гра-
мадзянскія правы свайго народа, кіруючыся ідэаламі Статута ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Французскай рэвалюцыі. Раз за разам розныя адгалінаванні сям’і пазбаўляліся шляхецкага гонару, маёмасці, захоўваючы толькі добрае імя. Бандыцкае для новых уладаў. Славутае для сваёй радзімы, вызначэнне каторай расплывалася і рассыпалася, саступаючы месца іншаму самаўсвсдамленню.
У 1863 Крумкачы ўжо пе бралі актыўнага ўдзелу ў паўстанні рабілі, што маглі. У іхняй мясцовасці паўстанне ішло стыхійна: у горадзе ваявалі гімназісты, за ягонымі межамі аб’ядналіся шляхта, святарства і некаторыя сяляне. Калі пасыпаліся галовы, высветлілася, што іх было шмат. Шмат, але недастаткова, хоць доўга яшчэ ўспыхвала ў ворага пад нагамі зямля. А Крумкачы толькі-толькі залізалі раны ад двух папярэдніх паўстанняў. Вярнуліся і пасяліліся ў вёсцы, а не ў маёнтку сасланыя ў Сібір. Большасць іхняга роду ўжо лічылася сялянамі. I ў іх нарэшце з’явілася новас гірозвііпча: ірвалася і налілася гіапера з царкоўных і касцельных кнігаў лічы і не было крыміналу, бо палала ўсё наўкол. Япы марылі пачаць гісторыю роду наноў, яны маглі б цяпер здабываць адукацыю, рабіць кар’еру.
Вывучаючы гістарычныя матэрыялы, робячы свой радавод, Вера пыталася ў сябе, ці былі ў паўстанняў 1794, 1830 і 1863 гадоў шанцы па перамоіу ці гэта былі проста заканамерныя сутаргі выяўна паміраючага арганізма. Альбо арганізма, які перажывае перараджэнне, нараджэнне новага. I тады яна падыходзіла да іншага пытання: «Як бы склаўся лёс Беларусі і Еўропы ў дваццатым стагоддзі, калі б гэтая жменька грамадзян перамагла, калі б шляхта і кіраўнікі паўстанняў былі цалкам паслядоўныя ў сваіх ііеракапаннях і дзеяннях, калі б не здрада магнатэрыі і значная лічбавая перавага ворагаў ? Ці мелі б месца дзве сусветныя вайны? Ці спыніла б гэтая перамога іхніх ваяўнічых суседзяў?» А калі зрабіць у разважаннях яшчэ адзін крок назад у часе: «Ці мела б месца ўся гэтая крывавая калатнеча паўстанняў і войнаў, калі б не падзелы Рэчы Паспалітай?» Так, гісторыя не ведае ўмоўнага ладу. Але
хіба іхняе, так званае сапраўднае жыццё, не ёсць няпэўным, умоўным ладам?
Так ці іначай, але хаця б план прадзедаў даць дзецям адукацыю ўдаўся. Дзед Пётр вывучыўся на настаўніка і, атрымаўшы ў васямнаццаць гадоў дыплом, амаль адразу пайшоў у боты на Псршую сусветную вайну. Выратавала яго менавіта пісьменнасць ён адслужыў пісарам у штабе. Пасля рэвалюцыі іхні полк апынуўся ў Вугоршчыне. Пад канец грамадзянскай ягіы прарваліся на радзіму праз восем гадоў пасля мабілізацыі. Пятрок імкнуўся настаўнічаць, верыў у будучыню Беларусі. Выжыў у трыццатыя, выратаваў пімат людзей, але шмат было і страчана.
У сорак пяць гадоў Петрака прызвалі радавым на Другую сусветную. На дзесяць чалавек у іх была адна вінтоўка. Іх гналі на мяса, відаць, каб немцы патрацілі патроны. А можа быць, меўся нейкі хітрэйшы план. Пятрок са зброі меў прыхоплены з дому сцізорык. У періпым жа баі камандзіры адправілі салдат на верную смерць. He на перамогу. He за радзіму. He за сям’ю. He за дзяцей. За Сталіпа? Дзеля Сталіна, дзеля Гітлера і іхняй хворай псіхікі. Хлопцы крычалі, лаяліся. Сярод іх былі амаль падлеткі, якія маглі б быць Петраковымі вучнямі. Хто меў зброю, страляў. Астатнія з тварамі, пакручанымі страхам, адчаем і бездапаможпасцю проста беглі шэрагам, падалі, курчыліся ад болю, паміралі адразу, мучыліся, прыціскаючы акрываўлсныя рукі да прастрэленых галоваў і жыватоў. Нечыя дзеці. Нечыя былыя немаўляткі, што вучыліся пры мацярках садзіцца і поўзаць, гаварыць і хадзіць. He на славу чалавечага генія, а каб памерці ад фашысцкай кулі. А на адну такую кулю наштампуюць яшчэ сотню ці тысячу. Але гэтыя загінулыя салдаты, будучыя ці існыя ўрачы, інжынеры, настаўнікі, паэты, мастакі, сяляне і рабочыя не народзяць ужо дзяцей. He спраўдзяцца самі, не сплоцяць Богу свой чалавечы талент.