• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Верка ішла цяпер лёгка, спора. Падняла галаву да неба, глядзела на аблокі, на ліпялы блакіт. Япа была шчаслівая. Япа ўсміхалася. Яна не баялася памерці, бо ведала, што ўсе дзеці выжывуць. I што за вартасць у ейнага жыцця? Толькі дзеці. Што яна пра сваё жыццё памятала? Як закрычалі нованароджаныя Лёнік і Толік. Лёнік зароў на ўсё горла, моц-
    ным хлапечым голасам. Абвясціў усім пра свой прыход. Яна параджала яго ў бальніцы ў райцэнтры. Як памылі, здзіўлена аглядаўся, тарэшчыўся на лямпачкі на столі. Толік парадзіўся зімой у перпіы год вайны. Нараджала яна яго дома з бабкайпавітухай. Толік спачатку неяк заквакаў, а тады заплакаў панемаўлячы, жаласліва, просячы абароны. А як абмылі, спавілі, паклалі ў рукаво ад кажуха, і хлопчык адразу заснуў.
    Што яііа памятала асабіста са свайго жыцця? У галаву лезлі нейкія нязначныя кур’ёзы. Прыгадалася чамусьці, як яна яшчэ дзеўкай, жывучы з бацькамі на сядзібе, пасвіла кароў у полі. Статак у іх быў невялікі усяго дзесяць кароў. Была гюзняя восень, пахаладала, і яна надумала апрануць лісінае футра. Добра, што не ў вёсцы жылі, a то людзі б засмяялі. Маці таксама нічога не бачыла: была занятая гаспадаркай, a Верачка рана выганяла. I вось дайшлі каровы да лесу, і бачыць яна на дрэве нейкі чорт чырвоны сядзіць. Ды такі выяўны: з рагамі, нагамі і капытамі. Верачка са страху забыла і пра статак і пра футра. 3 усіх пог кінулася дахаты. Пабеглі яны тады назад разам з бацькам, братамі і меншай сястрой Настай правяраць, што за чорт такі ў іхпім лесе пасяліўся. Мужчыны са стрэльбамі, Наста з іконай. Падышлі да дрэва, а гэта авечка аблуплегіая на сасне вісіць, а пад дрэвам гультай і злодзей мясцовы, накрыўшыся знятай шкурай, спіць. Гэта ён ноччу авечку ў вёсцы скраў, аблупіў і прылёг паспаць. «Ну добра, падумала Верачка, хоць не адна я сёння ў футры».
    Бабы параўняліся з калгаснай лазняй. Раней яна была бацькавым хлявом, а як бацьку раскулачылі, перанеслі яе да канюшні як агульнуіо маёмасць. Гэтак і іхнюю будаваную сваімі рукамі двухпавярховую хату неравезлі ў суседнюю вёску пад школу. Рэчы з хаты вяскоўцы парасцягалі і нават яблыкі ў садзе паабдзіралі. Дык хай бы ўжо бралі ды не ламалі дрэваў, а так крыўдна было Верцы глядзець, як яблыні, з гэткай любоўю імі ўсёй сям’ёй саджаныя, без віны гінуць.
    Паліцай крыкнуў ззаду: «Усё! Прыйшлі!» Самасеіха і Дарка залямантавалі. Всфка спужалася, выразна зразумела, што праз некалькі хвілінаў памрэ. У яе ад хвалявання пацякло малако. Яна ўявіла сабе, як, відаць, плача па ёй зараз у шко-
    ле галодны Толік. Ніколі яна ўжо не пакорміць яго, піколі пе абдыме, не пацалуе, не ўдыхне ягоііы немаўлячы пах. Верка заплакала. Яна плакала па сабе, па дзецях. Па мужу і па бацьках. Па сёстрах і братах. I па старажытных грэках. Недзе зараз глядзелі на яе зоркі і толькі нраз тысячы гадоў нейкая жанчына ўбачыць люстраны адбітак Веркі ў іхнім святле. «Заходзьце ў лазню!» загадаў Валерка. Бабы закрычалі, яна таксама заплакала ўголас. Паліцай зайшоў за імі ў прылазнік і прамовіў: «До раўці! Будзеце сядзсць тут ціха! Каб ніводнага гуку ад вас не было. Я стрэлю чатыры разы ў паветра. Праз пару дзён выйдзеце. Я скажу, піто немцамі забаронена нават хаваць жонак савецкіх афіцэраў. I ты, Лявонаўна, маліся, каб твой малы не швэндаўся на вуліцы і не выдаў нас без пары». Валерка развярнуўся, выйшаў з лазні і зачыніў за сабой дзверы. Тады яна пачула чатыры стрэлы. Блізкія, страшныя, яны бы працялі ейныя грудзі, прайшоўшы праз намоклыя ад малака пінжак і кашулю. Недзе далёка ў вёсцы пачуўся бабскае выццё. Выбухпуў нізкім голасам паліцэйскі воклік Мацея. Для ўсіх яны ў гэтае імгненне памерлі. Яна толькі падумала, ці зразумеў што-небудзь Лёнік.
    Всрка з бабамі зайшлі ў лазню, схаваліся ў самым дальнім куце. Верка села на лаву са слядамі ад газеты, якую падкладалі дзеля гігіены. Прытулілася галавой да шэрага бярвення, паглядзела на святло ў акенцы. На падваконні ляжаў высахлы абмылак, і па ім укругавую хадзіў матыль. I ён хаваўся ў лазні, ратуючы ад восені сваё жыццё...
    Верка не ведала, колькі часу яна прасядзсла ў лазні, спала ці не сііала. Ад тых дзён яна запомніла толькі шэрае бярвенне і адбітак ад газеты з нечытабелыіым тэкстам. Калі яна ачуняла, дзверы ў лазпю былі адчыненыя, а Самасеіха з Даркай ужо сышлі. Верка ўзнялася, вынрастала задубелы ад малака пінжак і выйшла на святло. Асенняе сонца разанула вочы. Зрабілася холадна. Ад вопраткі ейнай смярдзела, грудзі балелі. Верка гародамі вярнулася дамоў. У хаце было стыла, ціха. Верка памылася, перааііранулася. Набрала ў калодзежы свсжай вады, прынесла ў хату і павесіла вядро з вадой на крук. Хацела запаліць печ. Тады перадумала, бо пабаялася, што, пакуль яе
    не будзе, згарыць хата. Завязала чыстую хустку, нацягнула яе на твар і пайшла збіраць дзяцей...
    3 гэтай лазні Верка выйшла абсалютна сівой. Ёй яіпчэ дасталася ў гэтую вайну. Усс ж згарэла хата: нашыя абстрэльвалі з гарматаў немцаў, якія заселі ў школе, і папалілі хаты людзям. Добра, што выратавалі сякі-такі скарб: за лісінае футра паставілі новы зруб, а за швейную машынку «Зінгер» паклалі дах. Калі адступалі немцы, давялося дванаццаць гадзінаў стаяць з Лёнікам і Толікам на руках у халоднай рацэ пад абрывам. Верка здранцвела і не магла сама вылезці, хоць і скончыўся бой. Выцягнулі яе з вады суседзі, каторых паклікаў, здолеўшы сам выкараскацца з вады, Лёнік. У сорак чацвёртым забралі на фронт сямнаццацігадовага Валодзьку. Ен пачаў вучыцца на механіка ў вучэлый, і яго ўзялі кіроўцам да пейкага чына, таму, дзякаваць Богу, хлопец выжыў. На другі год вайны ўцёк з палону і вярнуўся дахаты муж, але пасля вайны яны мала пажылі разам, бо Петрака накіравалі гірацаваць у іпколу за дваццаць кіламетраў. Пятрок жыў пры школс і вяртаўся дадому толькі на выходныя ў суботу вечарам. Сама яна болей у школе не працавала, бо свая згарэла, а ў суседняй вёсцы хапала настаўнікаў. Ды й узрост. Ды й хустка, ды й босыя ногі. Верка з Лёнікам і Толікам засталіся па гаспадарцы. Валодзька паехаў вучыцца далей. Малыя хадзілі за сем кіламетраў у піколу. Але ўсе вывучыліся. Валодзька з Лёпікам атрымалі вышэйшую адукацыю, выйшлі ў людзі, ажаніліся, панараджалі ёй унукаў. Толік застаўся пры ёй, бы прыстыў. А яна гэтак і пражыла наступныя сорак гадоў у насунутай на твар хустцы і босай да самых маразоў не абувалася. Нешта ёй гэтак зрабілася пасля таго арышту, ды й холад быў не холад у параўнанні з гэтым днём, калі яе вялі на расстрэл. Што датычыцца гэтых паліцаяў, яны нс захацелі адступаць з немцамі: яны лічылі, што, па вялікім рахунку, нічога благога аднавяскоўцам не зрабілі, хутчэй, сапраўды збераглі. Але людзі, маючы досвед трыццатых гадоў, настроілі іх высхаць у Расею, і след іхні згубіўся нават для блізкай радні. Наводчык Генюсь таксама падаўся на ўсход. Спіўся, і казалі, што сабутэлыіікі выкінулі яго з пятага паверху ажно галава ўвайшла ў тулава па ногі.
    У старасці Лявонаўна думала, іпто цудам выжыла ў рэпрэсіях, у вайне, толькі, каб ваяваць са сваімі нявесткамі. Асабліва не ладзілася ў яе з Лёнікавай жонкай. Тая, ганарыстая, маленькая і чарнявая, бы цыганка, не шанавала яе і ўпотай, a то і адкрыта ваявала супраць свекрыві. Лявонаўна як ведала, што гэтак атрымаецца. Неяк, яшчэ напачатку вайны, зайшла да яе ў хату цыганка і патрабавала аддаць золата, a то муж з вайны не вернецца. Верка хацела прагнаць зладзейку, накрычаць на яе, а тады раптам сумелася і аддала тое, што было: залатыя завушніцы і заручальны пярсцёнак. Цыганцы было гэтага мала, і яна сама хуценька адчыніла шуфлядку стала, як галодная жывёла, пакорпалася ў ёй і дастала адтуль вышыты бісерам пусты кашалёчак і складное люстэрка ў металічнай асадцы колеру золата. Яшчэ з Всрчынага дзявоцтва. Цыганка задаволена выйшла, наплявузгаўіпы брыдкасцяў і пашаптаўшы нешта каля рога хаты. А Верка так і засталася стаяць пасярод гіакоя усё адбылося імгпенна, як у сне. Добра хаця б, што злодзейка не знайшла залаты хрысцільны крыжык. Верка неяк даўна зняла яго, бо Толік, калі карміўся малаком, чапляўся за яго ручкай і моцна торгаў. Япа баялася, што малы парве ланцужок, зняла крыжык і схавала ў шуфлядку швейнай машынкі. Калі хата гарэла (вось што нашаптала гэтая цыганка!), выкідвалі самае каштоўнае гэтак і крыжык потым знайшоўся ў машынцы. Але тое люстэрка не давала Верцы спакою. Усё ёй здавалася, што сочыць цыганка праз люстэрка за ёй і ейнай сям’ёй. А неяк прыбег Лёнік, задыханы, са школы і давай расказваць, што іх з астатнімі дзецьмі пагнала ў лесе падвода, поўная цыганоў, і адзін з іх кажа: «Ну што, каторага з іх возьмем?» А другі адказвае, паказваючы на Лёніка: «А давай вось гэтага, чарнявенькага». Лёнік тады, што было моцы, даў лататы праз лес. Верка і падумала, што гэта цыганка сваіх супляменнікаў праз люстэрка на Лёніка навяла. Ну, а калі ўжо Лёнік гірывёз дамоў з гораду паказаць сваю жонку, апранутую ў чырвоную сукенку, то Верка адразу зразумела, што высачыла яго ў рэшце рэшт гэтая цыганка і да цыгапкі ж і гірыжаніла.
    Дзеці Верчыны ў Пстрака гэткія чарпявыя пайшлі. Ён быў чарнавалосым, блакітнавокім. У такога паспрабуй нс закахайся. Празвалі іх людзі Крумкачамі. I Всрка думала, іпто гэта праз колер валасоў. Але нехта са старых людзей бавіў, што не гэта мянушка ад іхняга сапраўднага прозвііпча. Яны былі раней шляхцюкамі і мелі маёнтак. А тады ці тое сам прадзед, ці тое ягоны брат нрыняў удзел у паўстанні супраць Расеі. Ніхто не мог ягоны атрад разбіць, а яго самога ўлавіць, бо ён быў загавораны. Маці яго супраць кулі і шаблі замовіла, трымаючы за пятку. А пятка незагаворанай і засталася. Тады царскія салдаты пацэлілі яму са стрэльбы ў пяту і ўзялі ў палон. Сядзсў ён у адной камеры са слуцкімі князямі. За ўдзел у паўстанпі маёнтак аддалі манахам, а ўвссь іхні род быў пазбаўлены шляхецкіх правоў, абвешчаны разбойнікамі, і ніхто з іх не мог болей вучыцца. А што за паўстанне, калі гэта было і як дакладна яны зваліся, не скажу, бо не ведаю. I Верка з Пстраком пасмейваліся з гэтых старэчых баек, бо япы адукаваныя людзі і чыталі легенду пра Ахілсса. Усёй шляхетнасці ў Петраковай сям’і былі певядомага паходжання акварэльныя карціны на сценах. Зболыпага гэта былі выявы мясцовага возера, пабуранай за саветамі царквы і няіснага маёнтка, ад каторага застаўся падмурак і кусты буйной шыпшыны. Калі ў вайну гарэла хата, то выносілі самае важнае для жыцця, ды ніхто не парупіўся ратаваць малюнкі. Але Пятрок пацвярджаў, што прозвішча іхняе несапраўднае, змененае, здаецца, ягоным стрыечным дзядзькам-святаром, бо ягоны продак насамрэч удзслыіічаў у нейкім паўстанні і яны не маглі рухацца па службс, а найперш пабываць адукацыю, а гэта сямейная традыцыя. Толькі як яны зваліся і іпто да чаго, Пятрок таксама не ведаў, акрамя той легенды пра Крумкача з замоўленай нятой: надта ўжо іхнія продкі стараліся захаваць сваю таямніцу баяліся, што дзеці прагаворацца і быць бядзс.