Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
якая паліла за рогам пад вокнамі класа і псавала здароўе сабе і аднакласнікам. Гэтаяна, Вера Леанідаўна, амаральпая істота, якая ганьбіць саму ідэю вышэйшай адукацыі для нашай цудоўпай моладзі. I пе, правілы паводзінаў і элементарны нрылік не распаўсюджваюцца на платнікаў, і я вазьму лепей практыкантку ці магістрантку, каторыя будуць ганарыцца сваёй пасадай, працаваць за хлеб і шкадаваць студэнтаў. I не трэба нам тут мацёрых дацэнтаў, досведу і ведання прадмсту у нас свая бухгалтэрыя.
Вера дыхала павольна удых-выдах каб не заплакаць перад Тарапахам, каб не сціснуць ад злосці вусны, каб не быць непрыгожай. I нават не таму, што маці ў дзяцінстве кідала ёй у твар сваю самую моцную карту: «Ты непрыгожая, калі плачаш», хоць разумець гэта трэба было як «Пастарайся хаця б не плакаць, каб быць гірыгожай». He, не таму, а каб захаваць яіпчэ хоць тропіачкі годнасці, бо яе так мала заставалася, калі цябе сканавалі вочы бесклапотных, забяспечапых бацькамі студэнтаў, у каторых усё, вядома, будзе лепей, чым у цябе: і касцюм, і абутак, і дом, і машына, і суперсучасныя гаджаты. Будзе, бо гэта тое, да чаго яны імкнуцца, а не да ведаў па гісторыі ці нейкіх там адкрыццяў з тваёй дысертацыі. Твой занятак, тваё дацэнцтва, твая кандыдацкая ступень, якія сёння здабываюцца, як права на жыццё, калі табе ўдасца сысці з інквізітарскага слупа, значаць толькі, што ты боўтаешся недзе на днс сацыялыіа-маёмаснай іерархіі.
I пе, яна не будзе тлумачыць гіра тое, што цэлы тыдзень трэба, каб напісаць чарнавы варыянт лекцыі, і некалькі дзён, каб зрабіць талковую PowerPoint прэзснтацыю. А яшчэ трэба ўсё жыццё, а найперш адпачынак, чытаць, шукаць матэрыялы, каб потым выйсці да студэнтаў і паўтары гадзіны ўтрымліваць іхнюю ўвагу. Пазначыўпіы прысутных. Вось у акцёраў адзін спектакль у дзень, і скажуць, што пачэспая праца. Л ў цябе такіх спектакляў тры-чатыры ў дзень і скажуць: «Лайдачка працус паўдня». А ты працуеш бясконца і нават на працу ездзіпі lie на машыне, a на транспарце. I не толькі таму, што шкада грошай на бензін, а яшчэ і таму, што ў аўтобусе, сеўшы на канцавым прыпынку, можна паўгадзіны папрацаваць.
I так, ёсць яшчэ дом, сям’я, дзеці. Нявыцерты пыл, нямытая падлога, заплямленыя кранікі, нячышчаныя ўнітазы, закарэлая пліта, посуд, гатоўка, прасаванне вопраткі, як справы, што было ў школе, а кэт гэта кот?, няма калі папіць кавы, прагулка ў парку, соплі, тэмпература, запішамся да лора, няма ўрача, пойдзем у платную, не буду піць цёплае, хачу халодны ёгурт, пойдзем у цырк, вятранка, а першай лягла а чацвёртай пад’ём, бо ізноў соплі, і хоць ты валасы па галаве ірві. Бо трэба пісаць лекцыю. Ставіць пальцы на клавіятуру і друкаваць. Калі гэтыя пальцы вызваляцца ад усіх іншых клопатаў і абавязкаў. I вось нейкім чынам усе справы робяцца. Дзеці ідуць у садок і ў піколу, лекцыя пішацца, а каля ноўта стаіць кава, бо гэта нездаровая раскоша піць каву і губляць каштоўныя пятнаццаць хвілінаў нрацы. А потым ты, шчаслівая ад таго, што ў цябе такая цікавая прафесія і ўдалая лекцыя не без інтрыгі, прыбіраешся па ўсіх канонах французскага стылю, пшыкаешся вытанчаным парфумам і едзеш на працу. На вуліцы пахне ранкам і выхлапнымі газамі. У аўтобусе ты чытаеш што-небудзь для душы часопіс ці кніжку па псіхалогіі, засынаеш, прачынаешся на канцавым прыпынку і пераходзіш у метро. Сустракаеш калегу, гаворыш пустыя словы. Дабіраешся да ўніверсітэта, здаеш у гардэроб паліто. Бярэш на вахце ключ. Заходзіш у лекцыйную аўдыторыю. I каб не трэба было пазначыць прысутных, то студэнты, відаць, і не замоўклі б. Бо ў іх таксама быў ранак і выхлаішыя газы, і канспект у транспарце, і УКантакце. А цяпер ім трэба расказаць суседу пра ўсе тыя вялікія падзеі, што адбыліся з імі з учарашняга вечара. Па-першае, таму што яны сапраўды адбыліся, а падругое, таму што ў маладосці жыццё доўгае і насычанае, а ты не паспееш азірнуцца, як ізноў прыбіраеш навагоднюю ялінку. Студэнты паступова замаўкаюць, калі пачуюць за гвалтам, што ты ўжо чытаеш спісы, і баяцца прапусціць прозвішча, бо атрымаюць потым малы рэйтынг. I яшчэ гэты платнік.
Вера глядзела на Тарапаху і чамусьці ўспомніла, што ён некалі выкладаў у іхняй групе і яны, у прынцыпе, любілі яго. He баяліся, бо яму і іс трэба было нікога застрашваць настолькі ён быў паважаным спецыялістам. Веру заўжды выбіралі да-
рыць Тарапаху ружу на дзень народзінаў, і яна казала яму шчырыя пажаданні здароўя і даўгалецця ў прафесіі. Аднагрупнікі стаялі паўкругам вакол іх і ўсміхаліся ад вуха да вуха, і было ў гэтых усмешак падвойнае дно. Дэкап нарадзіўся восьмага сакавіка, але бацькі абачліва запісалі яго васямнаццатым, каб не псаваць яму дзень народзінаў. Усе гэта ведалі, і на міжнародны жаночы дзень ледзьвс стрымліваліся, каб у істэрычным запале не сказануць «Са святам Вас!», бо атрымалася б, што віншуюць яго з бабскім святам. Затое ўжо васямнаццатага кланяліся яму ў пояс, як японцы, як бы паказваючы, што не, мы і не думалі віншаваць Вас восьмага і чуць нічога такога не чулі, і ведаць не ведаем. А цяпер сядзіць гэты Тарапаха і лае яе за тое, што яна добра робіць сваю працу і, па вялікім рахунку, не нашмат болей, чым за хлеб. Вера разумее, што яна рабіла б і проста за дзякуй, бо яна гісторык-фанатык, алс вось дзякуй якраз і не сказалі. «Пытанні ёсць?» скончыў залівацца салаўём пра платнікаў і «выкіну ўсіх па вуліцу» дэкан. Пытанняў няма. I так усё зразумела. Вера Леанідаўна выпаўзае з кабінета, стараючыся не зачапіцца нагой за нагу. I якая карысць прыгожа апранацца і добра выглядаць, калі зусім не цэняць і не шануюць? I нашто столькі працаваць? Усё. Усё ўжо напісана, начытана, і не трэба марнаваць на працу жыццё. Лепей згатаваць мужу смачную вячэру і займацца дзецьмі. Трэба будзе запісаць сына на дадатковы гурток. Якраз вечарамі ў гімназіі каратэ пе было каму раней вадзіць. А цяпер яна будзе. Выйдзе з універа, сядзе на метро, накупляе ў пераходзе часопісаў, нажарэцца салодкага і будзе ляжаць на канапе. А на працу ёй цяпер пляваць. Хай Тарапаха працуе, а ў яе ёсць дом і сям’я.
У мікрараённым гастраноме вельмі добры капдытарскі аддзел. I тут, Вера ведае, ейнае чырвонае паліто нараспашку і цёмна-сіні касцюм з нагавіцамі, ейны скураны партфель пад кракадзіла і нямецкія паўбоцікі выклікаюць у прадавачак непадробныя павагу і зайздрасць, класавую нянавісць, ад каторай у Веры вырастаюць крылы, і яна адчувае, што не дарма ішла сваім шляхам. Прадавачку, суседку Алю з першага пад’езда, трэба доўга чакаць, каб папрасіць заварных пірожных. Аля
ненавідзіць Веру за ўсё тое, што прымушае выкладчыцу пытацца ў сябе, ці правільны яна рабіла ў сваім жыцці выбар, і што выглядае для прадавачкі вяршыняй жаночага поспеху. Аля працуе таксама ў вагавой і пірожныя ўспрымае як сваю крэатуру. I менавіта для гэтай фіфачкі ёй гіірожных шкада. А раней жа яны выгульвалі сваіх дзяцей разам у пясочніцы, сядзелі ў чэргах у паліклініцы і нават падтрымлівалі гутарку. Праўда, Аля выгульвала не роднае дзіцё, а пляменніцу бацькі дзяўчынкі лепей піва пап’юць дома, чым будуць валэндацца з дзіцём. Аля шкадуе пляменніцу і займаецца ёй болей, чым некаторыя мамачкі з так званых добрых сямей: водзіць у садок і з садка, па паліклініках і гуртках, вучыць чытаць і пісаць, вымаўляць гукі. Дваровае сяброўства скончылася, калі Вера выйшла на працу пасля дэкрэту і завітала ў гастраном у працоўнай амуніцыі з іголачкі, а не, як звычайна, у паношаных джынсах і стаптаных і сапсаваных пяском туфлях. У Алі не было дэкрэту, выхаду на працу яна заўжды насіла сваю самую прыстойную вопратку невыразную і танную. А туг учорашняя роўня раптам апынулася элегантнай дамай, пры бранай па ўсіх законах французскай моды. Так заўжды бывае з гэтымі маладымі мамкамі: сустрэнеш іх пасля дэкрэту і пе ведаеш куды вочы падзець ад сораму такія яны багатыя і ўладкаваныя. Тут і сяброўству канец.
Нарэшце Аля падыходзіць да пакупніцы і, гледзячы ўбок, скрывіўшы рот, пытаецца, чаго тая жадае. Чатыры заварныя пірожпыя з масляным крэмам, як заўжды. «Зараз ніхто не хоча масляны крэм. Усе бяруць бялковы. Мы стараемся многа не пячы пірожных з масляным крэмам, і невядома, ці будуць яны заўтра», маўляў, не спадзявайся, што ты будзеш і далей жыць сваім прыгожым жыццём. Вера з мужам купляюць масляііыя пірожныя, таму што бялковы крэм ужо зусім не бялковы адна хімоза, а хочацца ж нейкай стабільнасці, пераемнасці пакаленняў, захавання традыцыяў. Таму Вера і не чытае цэтлік са складам начынкі ёй хочацца верыць, што ейны масляны крэм сапраўдны і самы што ні на ёсць масляны як у дзяцінстве.
Для Веры гэта маленькі рытуал выбавіцца з аўтобуса і зазірнуць у дзяржаўны гастраном на прыпынку «Суперфуд». Яны з мужам называюць яго крамай для бедных: у адрозненне ад гіпермаркетаў сюды прыходзяць па масла-малако, хлеббатон. Пару яблыкаў, пару ёгуртаў, сок і пірожныя. Мяса і ўсялякія выкрунтасы купляюцца ў ппермаркеце, і гіажадана ў дзень зарплаты пакуль не патраціш упічэнт. Веры шкада, што паміж ёй і пірожнымі стаіць Аля. 3 іншага боку, гэта напамін пра тое, што Бог няроўна дзеліць і іпто яна вельмі добра жыве ў параўнанні з некаторымі іншымі жанчынамі. У гіпермаркеце паміж табой і пірожнымі ўвоіуле ніхто не стаіць. Бяры і кладзі ў пакецік, і ніхто не зверне на цябе ўвагу, бо ні сямействам з вазкамі, ні гуртам падлеткаў, патыхаючых таннай парфумай і пральным парашком, няма да цябе ніякай справы. «Суперфуд» для Веры месца, дзе яна пачуваецца сацыялыіа пасняховай.
Выйшаўіпы з крамы, Вера прагулялася да дома. У прынцыпе, гэта не прагулка проста дарога да дому, і бліжэй да яго піяк не падбярэшся, хіба толькі на машыне. Вера лянуецца ездзіць на машыне па горадзе. Сама не ведае, чаму. Затое ў суботу а шостай раніцы нейкі гон падымае яе з ложка, у спешцы збіраюцца рэчы, муж, дзеці і загружаюцца ў машыну. Вера сядае за стырно і цягне іх праз увесь горад і далей, далей па трасе болей як за сто кіламетраў на лецішча. На лецішчы ў яе пачынаецца сапраўднае жыццё. Таму і прыехаць трэба як мага раней з сонным сямействам, якое, магчыма, таму і не пратэстуе, што яшчэ спіць. Калі выехаць а сёмай, можна, прыехаўшы, сесці на тэрасе і папіць ранішняй кавы. Як быццам ты толькі ўстала, выйшла на вуліцу, а там ўсё заліта святлом, пахне садам, троху холадна і ціўкаюць птупікі. I гэта тваё жыццё, твой свет.