Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
На лецішчы ўсе разбрыдаюцца хто куды: муж Дзяніс займацца гаспадаркай, а дзеці да дзеда. Дзед вярнуўся ў бацькоўскую хату недзе ў другой палове двухтысячных. Папершае, выйшаў на пенсію, а па-другос, не змог прыняць тое жыццё, якое цяпер прапаноўвалася яму ў горадзе. Сказаў: «Я саджаю сад і гарод. Праходзіць час, і я бачу плён сваёй
працы. Я працаваў болей за сорак гадоў на карысць сям’і, на карысць краіны, і я не ведаю, ці мела гэта нейкі сэнс». Дзед быў выкладчыкам-філолагам і паэтам. Яму здавалася, што ягоныя веды і вершы мяняюць людзей да лепшага і служаць радзіме. Можа быць, і людзі змяніліся знешне да лепшага, і радзіма хвалілася тым, што ніколі не было ёй лепей, чым зараз. Ды неяк не верылася ў гэта на фоне таго бруталу, што даводзілася назіраць. Здаецца, была Бсларусь, былі беларускія кніжкі, музыка, але гэта была не тая краіна, пра каторую дзед марыў, і ён не пазнаваў і не прызпаваў яе. I галоўнае, праўды болей было не дашукацца, а пачні з кім гаворку, дык скажуць: «Мы з вамі слухаем рознае радыё». Хай сабе і так, але ж ёсць яшчэ і факты, а не толькі каментары па тэлевізары і ў сацыяльных сетках. А інакш крыўда нейкая атрымліваецца. Адна крыўда. I дзед з’ехаў пакрыўджаным чалавекам. Асабліва адказнымі ў тым, што адбываецца, ён лічыў малодшыя пакаленні. Яму хацелася знайсці аднадумцаў сярод людзей бліжэйшага да сябе веку, але васьмідзесяцігадовыя бабулькі, ветліва гатовыя пранікнуцца ягонымі ідэямі, адна за адной сыходзілі ў іншы свет. Людзі маладзей, гадоў пяцідзесяці-шасцідзесяці, падзяляліся на гаспадароў і п’яніц. Гаспадарам не было калі гутарыць пра абстракгныя рэчы, а п’яніцы праяўлялі прыхільнасць адно пры наяўнасці бутэлькі. I дзед расчараваўся, затужыў. Крыўдаваў на дачку, на зяця. Сумаваў па ўнуках. Разжыўся прыблуднымі катом і сабакам, і абодва хадзілі за ім у грыбы. А тады неяк паваліла яму бура на хату таполю, і паламаўся дах. Пакуль страхоўка, пакуль дачка з зяцем купілі дахоўку, пакуль прыгатавалі дошкі, іпіоў неяк праз вёску пастух па мянушцы Ахмет. Яго так празвалі, бо ягоны бацька-нябожчык быў татарын. I Ахмет гэты пахваліўся, што некалі з хлапцамі ездзіў на заробак ажно пад Маскву будаваць катэджы. Слова за слова і Ахмет ўзяўся рамантаваць дах. Дзед яму гатаваў есці, наліваў чарку, бавіў байкі, чытаў свае вершы, скардзіўся на сям’ю і палітыкаў. Ахмет рабіў, еў, піў, з усім пагаджаўся, дзе трэба пасмейваўся, за вершы паважаў. I гэтак ён, бязбацькавіч, у дзеда і прыжыўся. Хоць-калі запіваў, і тады дзед тэлефанаваў Веры, уздыхаў і казаў, што Ахмет ненадзейны, бо п’яніца і за-
станецца цяпер участак някошаным. I вось прыязджала Вера з сямействам, і зяць ішоў да цесця на дапамогу, але Ахмет ужо праспаўся і дзед праганяў гэтых гарадскіх: «Ніхто гэтак, як Ахмет, не зробіць, а вы толькі языком мянціць умееце». Гэтак у іх пачынаўся новы сезон разладу. А Вера мітусілася паміж бацькам, мужам, дзецьмі і сціскала вусны, мінаючы Ахмета. Бяда ў тым, што на Ахмета нават злаваць было пемагчыма, бо ён быў абсалютна незласлівым, і з дзяцінства Вера памятала, што ён толькі «хі-хі ха-ха». Але ж вось ён фаварыт бацькі, і той гатовы аддаць Ахмету родную хату, і гэта будзе страчаны рай для ейных дзяцей. Вера ведае кожную рысачку на столі, а цяпер тут жыве Ахмет.
Калі пачалася гэтая гісторыя з дахам і дзеда выратаваў Ахмет, Вера з мужам купілі ў стрыечнага дзядзькі маленькую хатку. Бабкі раілі ёй па тэлефоне: «Купляй і пераходзь. Там такая планіроўка, што можна адразу ўлазіны ладзіць». Калі б яно так было. Хата была купленая не гледзячы, пры дапамозе дзеда. У ёй даўно ніхто не жыў, і япа стаяла зарослая непралазным сліўняком. Калі Вера з мужам прыехалі, то зразумелі, што нават у сенцы ўвайсці ўжо небяспечна для жыцця, не тое што ў хацежыць. Падмурак паехаў, сенцы праваліліся, дзіркі паміж бярвёнамі былі на некалькі пальцаў, смярдзела адсырэлай тынкоўкай і, што найгорай, чужым жыццём. Але, агледзеўшы свой набытак, Вера з Дзянісам выйшлі на вуліцу, акінулі вокам наваколле, і Дзяніс, бы гірачытаўшы ейныя думкі, прамовіў: «У мяне такое адчуванне, што гэта мой дом. He будзем прадаваць. не будзем вяртаць грошы. Будзем адбудоўваць». Чатыры гады. Чатыры гады заробкаў, скандалаў, сварак і спрэчак пра матэрыялы, печы, вокны і фарбу. Чатыры гады вайны, калі Всра заракалася вяртацца ў гэтую хату і ўпрошвала Дзяніса прадаць яе і зпайсці новае месца, бо будавалі цесць з зяцем і барацьба была, такое ўражанне, не на жыццё, а на смерць. I пасярод гэтага жаху яна старалася жыць нармальным жыццём, займацца навукай, гадаваць дзяцей і малілася, каб яны не выраслі праз гэтую вайну псіхамі. I гіатроху кожны нешта рабіў: адзіп габляваў, другі цясаў, трэці фарбаваў, чацвёрты зарабляў грошы. Усе ненавідзелі адзін аднаго відаць, нават
Ахмет, бо быў уцягнуты ў незразумелую яму бітву. I потым неяк усё сціхла. «До, загадала Вера. До будавацца. Рамонт немагчыма дарабіць яго можна толькі спыніць». I гэтак усё скончылася. Ужо потым Ахмет дабудаваў ім тэрасу, а Всра з Дзянісам купілі плеценую мэблю і на столік паклалі шкло, якое не даходзілі ні ў каго рукі ўмацаваць, і Вера баялася, каб яго не скінулі дзеці. Але яна магла папіць тут ранішняй кавы, а дзеці пайсці ў госці да дзеда Лёні. Цяпер, калі іхняя вайна скончылася. I пачалася іншая сапраўдная у суседзяў. Хай сабе і за сотні кіламетраў. Няўжо ў гэтай частцы свету ніколі нельга будзе спакойна папіць кавы?
А сёння накрычаў дэкан. Вера прайшла ад крамы ўздоўж суседняга дома пад дрэвамі, што закрывалі яго ад дарогі. Адчыніла пад’езд, павесіўшы сумачку і пакет з пірожнымі на левую руку. Паднялася да ліфта, пераступаючы праз некалькі прыступак. Калі б маці зараз убачыла яе, то сказала б: «Вылітая свякруха! I за што мяне Бог гэтак пакараў?» Вера ўсміхнулася. Бабка яе была даволі высокай для свайго часу і ніколі не ступала па прыступках ганка жыргала праз іх з зямлі адразу на парог. Дзіўна, што гэткія рэчы перадаюцца ў генах. Вера зайшла ў ліфт падымацца па лесвіцы дзеля кардыёнагрузкі не было настрою. Націснула кнопку. Пачытала непатрэбныя аб’явы. Ліфт хутка спыніўся. I вось ужо быў іхні паверх, з добрымі, талковымі суседзямі і кветкамі каля смецценравода. Вера ўвайшла ў тамбур. У суседзяў пахла сушанымі грыбамі і карвалолам: з імі дажывала век дзевяностагадовая бабка. Адчыніўшы сваю кватэру, Вера адчула водар шарлоткі і духоў. Неразгаданых і таму любімых. Чым яны пахнуць? Грушамі? Лілеямі? Летам. Заціўкала канарэйка. Жоўтая, з заўсёдна палыселай халоднай парой спінкай яна таксама чакала лста. Увайшоўшы і пляснуўшы на канапку каля ўвахода партфель і пакет з «Суперфуда», Вера разулася, скіпула паліто, параспіхвала адзенне і абутак па шафах. Яна любіла чысціню і парадак, але рукі ў яс праз сілу заварочваліся на ўсю гэтую будзёншчыну, звязаную з пераапрананнем і прыбіраннем. Паклаўшы пірожныя ў лядоўню, Вера пайшла ў лазенку, каб прыняць гарачы душ. Яна заўжды так рабіла, каб змыць
з сябе горад, працу і чужыя позіркі. Захутаўшыся пасля душа ў малочна-белы махровы халат, удыхаючы пах міндальнага гелю, Вера стала перад люстэркам, каб намазаць твар крэмам. Гэта быў для яе адначасова святы рытуал і вялікае задавальненне, таму што маці прысылала ёй даражэзпую элітную касметыку.
Люстэрка запацела, у лазенцы стаяла пара. Бацькі звычайна кпілі з Веры: «Ты як твая прабабка Рахвсеўна: тую таксама сарокі гатовыя былі панесці». Бацька неяк расгіавядаў, што, калі яму было гадоў пятнаццаць, маці выправіла яго з малодшым братам у суседнюю вёску да сваёй маці Рахвееўны, гэта значыць Ерафееўны. Яе трэба было памыць у лазні. Бабку сваю бацька памятаў цьмяна: япа рэдка завітвала да іх. Ісці да Рахвееўны было, канечне, гідка. Думаў: «Ёй пад сто гадоў. Смярдзючая слінявая старая». Маці папярэдзіла, што бабка будзе ў полі пасвіць кароў. Калі ўнукі прыйшлі да яе, то ў іх літаралыіа адвіслі сківіцы. Сустрэла іх высокая, сухенькая, падобная да маці пажылая жанчына, якая з вельмі роўнай спінай стаяла, абапёршыся абедзвюма рукамі аб калок перад грудзьмі. Рахвееўна акінула ўсмешлівым вокам нашчадкаў і вымавіла: «Ну што, хлопцы, закурым?» Так ён упершыню і закурыў. 3 гэтай бабкай яны яілчэ нацярпеліся ў той дзень страху. Нацягалі ў лазню вады, дроў, напалілі моцна, як Рахвесўна і прасіла. I пайшла тая мыцца. Яны яе чакалі-чакалі, тады брат і ірапануе: «Давай праверым відаць, памерла ад моцнага духу. Нелыа ж так доўга мыцца». Дзеці падышлі бліжэй да лазні, пашкрабліся і гукнулі бабку: «Рахвееўна! Ці жывая ты там?» «Ой, жывая, мае хлопчыкі. Бэтак жа добра папарыцца. Калі вы яшчэ да мяне прыйдзеце...».
Вера сабрала перад люстэркам валасы ў хвост яна не любіла хаваць твар. Пакруціла галавой паглядзела на сябе і так і гэтак. Усё як раней усё той жа твар. He сучасны. Няправільны. У карцінных галерэях у Вільні гэткія ёсць, a па вуліцы з гэткімі тварамі не ходзяць. Бабчын авал твару, шэрыя каціныя вочы. Дзедава валявое падбароддзе. Профіль, як на рымскай манеце. Вера падцягнула ўгару скуру на пераноссі. Няпекна. He, ніколі ёй не быць падобнай да маці. Вера ўздыхнула і найшла па кухню варыць у турачцы каву. Узяўшы
пірожі іыя і вялікі кубак кавы (бо не нап’ешся ж з маленькага), яна прыладзілася з купленымі часопісамі па кутняй канапе пад вакном у зале. Паставіла кубак і талерку з пірожнымі на падваконне, накрыла ногі клятчастай ваўнянай коўдрай, паглядзела на свой вялізны стол, які займаў супрацьлеглы кут. На стале яе чакалі раздрукаваныя аркушы новага артыкула. Сярод іншых стаяла фатаграфія бацькавай радзіны. Здавалася, яны ўсе ледзьве-ледзьве ўшчаміліся ў кадр. 3 правага краю размясціліся ейная бабуля, маці і яна, трохгадовая стрыжаная гіад хлоігчыка бялявая дзяўчынка. Бабуля стаяла апусціўшы долу вочы, насунуўшы на твар хустку. Для васьмідзесяцітрохгадовай жанчыны у яе была нечакана зграбпая фігура, прыталены пінжак на адным гузіку і прыгожая спадніца-звон, якая адкрывала здаровыя босыя ногі з тонкімі шчыкалаткамі. Маці нобач з бабуляй выглядала зусім маларослай чарнявым дзяўчом у кароткай квяцістай сукенцы і басаножках на высокай платформе. Вера, трымаючы маці за руку, шукала нешта пад нагамі відаць, саромелася аб’сктыву. Закароткая крымпленавая сукенка з даўгімі рукавамі. Вера яе памятала цёмна руды монстр з тоўстай тканіны. Лкуратна падцягненыя белыя гольфы. Барвовыя пантофлікі. Былі ў яе тады і лепшыя строі: напрыклад, жоўтая піжама (таксама ёсць фота ў вёсцы снедаюць яны за сталом на вуліцы, бо столькі радні наехала ў бабчыну гасцінную хату, што туды не ўбіцца), сіняя сукенка ў сардэчкі (для нашчадкаў дакументальна не зафіксаваная). «У свае восемдзесят тры гады я хацсла б стаяць у цэнтры фотаздымка і з адкрытым тварам. I хаця б з прыблізна такой шыкоўнай фігурай, як у бабулі», надумала Вера. Яна выцягнула з-за шыі свой даўгі хвост, правяла ўказальным і вялікім пальцамі па светлых шаўкавістых валасах, пакруціла кончык. Нахмурылася, паглядзела на фатаграфію. Яе хаця б нроста выклікалі на размову да дэкана, а не прыгаварылі да расстрэлу, як бабулю Лявонаўгіу.