• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    нымі, нязначнымі, мізэрнымі ў параўнанні з вялікім сусветам, у каторым яны жылі. «Мы зараз бачым святло ад зорак, каторыя стаялі над зямлёй у часы старажытных грэкаў», прамовіў Пятрок. Верка была настолькі ўражаная, што ўвесь час думала пра тое, хто ж будзе глядзець на святло ад зорак, каторыя зараз стаяць над імі. Гэтая сустрэча ўсё змяніла, і Всрка пайшла жыць да Петрака, гадаваць пляменніка. А тады знайшоўся Лёнік. Ёй было ўжо сорак тры гады, і яна нават не снадзявалася, што некалі народзіць дзіця. Лёнікаў прыход у свет яна ўспрымала як цуд, думала, што, можа, гэта сястра-нябожчыца ў гіадзяку за тое, што яна глядзіць ейнага сына, папрасіла для Веркі ў Бога дзіцё. Калі Верка была цяжарная Лёнікам, то ёй часта сніліся сны, што выношвае яна байструка і тата яе пытаецца: «Дык хто, хто можа быць ягоным бацькам?» I тады яна перабірала імёны, вобразы і ніяк не магла прыгадаць, ад каго зацяжарала. А неяк ёй прыснілася, што Пятрок узяў яе за руку, падышоў разам з ёй да святла, каторае ўяўлялася ім Богам, і сказаў: «Гэта мая жонка». I тады яна ўжо ведала, што сын не народзіцца бязбацькавічам і будзе благаслаўлёпы. А праз меней як два гады вярнуўся з турмы ейны былы муж. Яго, як высветлілася, не расстралялі, а проста далі тэрміп, a тады выпусцілі па амністыі. Што ім было рабіць? У новай сям’і ўжо было двое дзяцей: адзін сястрын, другі іх агулыіы з мужам. Пасядзелі яны, паплакалі разам. Былы муж пажыў у іх з тыдзень, і вырашылі яны ў рэшце рэшт пакінуць усё як ёсць. Былы муж паехаў да радні забіраць сваіх дзяцей, а яна засталася з Петраком. Можа, гэта Бог так пакараў яе цянер за здраду бацюшку, за паламанае дзяціпства прыёмных дзстак?
    Верка з сваіх роздумаў вынырнула ў рэчаіснасць у тое, што ад яе засталося. Быў пачатак верасня. Прастора зрабілася іпырэйіпай і святлейшай, але гук не ляцеў яшчэ праз голае гюле, як у лістападзе, калі чуваць, як пастухі ў суседняй вёсцы пакрыкваюць на кароў. Верку з Лёнікам прывялі на выган. Каля хат паўкругам стаялі бабы, падлеткі, дзеткі. Некаторыя кабеты прыціскалі да роту рог хусткі, гаротна раскачваліся. Сярод іншых з поўнымі жаху вачыма таўклася і Надзька Паўлючыха. Сыночка яе, наводчыка, нідзе не было відаць
    не прыйшоў адкрыта пазлараднічаць. Пасярод выгану стаялі япічэ дзве жанчыны: Самасеіха і Дарка. У абедзвюх мужы былі радавымі на фронце. Чым гэтыя бабы праштрафіліся, было Верцы невядома. 3 дзіцём адна яна.
    Па дарозе, што ішла праз лес ад суседняй вёскі, прыкаціла чорная машына. Выйшлі талмач і немец. Немец высокі, з тоўстым доўгім носам, лысы. У акулярах. Немец мільгам зірнуў на іх, перапужапых, абы-як апранутых баб. Адсутна, гідліва. На імгненне затрымаў накіраваны ў сябе позірк на Лёніка. «Можа, сам які настаўнік, падумала Верка. Робіць цяпер работку». Немец пагутарыў праз талмача з паліцаямі. Запісаў нешта ў нейкім гросбуху. Яшчэ раз, пагардліва скрывіўшы вусны, паглядзеў на натоўп, на арыштаваных. Загадаў нешта праз талмача Мацею, сеў з талмачом у машыпу і з’ехаў. «Канцылярыя», падумала Всрка. У трыццатыя сярод жаху рэпрэсій, калі здавалася, што нават дыхаць можа быць небяспечным, тут таксама была канцылярыя. Усушка і ўтруска. Можна было змяніць імя, зайсці замуж, знікнуць, з’ехаць на будоўлю ў Расею, схавацца ў недасяжнай за балотамі вёсцы. Пятрок тады быў дырэктарам іпколы, ездзіў на нарады ў райана. Неяк ён даведваўся, каго будуць браць наступнага ці ў бліжэйшай будучыні. Папярэджваў людзей, даставаў пуцёўкі: каму на вучобу, каму на будоўлю. Ёй з Лёнікам во зараз не пашанцавала: дарога ў іх добрая, блізка да цэнтральнай калгаснай сядзібы, дзе атабарыліся немцы. Можна і парадак падтрымліваць. I няма каму папярэдзіць, няма каму дапамагчы. Пятрок на фронце. Сам ці жывы яшчэ? Валодзька сышоў у лес да партызанаў: баяўся, што яго, пятнаццацігадовага, пагоняць на працы ў Германію. Але ж адкуль Валодзька можа ведаць, што тут робіцца? Зараз раніца, усё адбываецца маланкава, будзённа. Нідзе ў небс старажытныя грэкі не напісалі ім: «Беражыся, Верка, беражы дзіцё: цябе сёння расстраляюць». Гросбух. Хаця б імёны іхнія туды запісалі?, Ці проста пазначылі: «бабы 3 адзінкі, дзіцёнак 1 адзінка»?
    Мацей падышоў да вяскоўцаў. Стаў паміж імі і асуджанымі са стрэльбай наперавес. Валерка з тварам чалавека, які здзейсніў ненаўмыснае, але ўсё ж забойства крочыў да
    прыгавораных. «I выраку не абвясцілі, надумала Верка. Заб’юць, як быдла. Іншы гаспадар нават са свойскай жывёлай перад тым, як забіць, нагаворыць і развітаецца». Валерка махануў рукой у бок калгаснай стайні. Асуджаныя бабы і назіральніцы завылі. Нехта зрабіў першы крок можа, нроста пахіснуўся. Але яны зварухнуліся, як адно цэлае, пацягнуліся перад паліцаем на расстрэл. У Веркі нарадзілася ўпартае жаданне не парадаваць смерць, гора, чорта, паліцая, немцаў і ўсіх тых падлаў, праз каторых ішла вайна, сваім плачам. I яна не хацела спужаць Лёніка. Сціснула зубы. Ад злосці на ўсю гэтую брыду і чалавечую пошасць, якія спаганілі ім жыццё і цяпер збіраюцца скончыць яго гвалтоўна. Сціснула Лёнікаву руку, быццам хацела нешта яшчэ зрабіць для яго ў апошнія імгненні. Быць добрай маці, падтрымаць, супакоіць: маўляў, не бойся пакуль я з табой, нічога не здарыцца. Відаць, яна зрабіла яму балюча, бо ён паглядзеў на яе поўнымі болю і жаху вачамі. Яна ўсміхнулася яму, успомніўшы, як вучылі яе жанкі любіць дзяцей былога мужа: «Клапаціся пра іх, усміхайся ім, і яны будуць верыць, што ты іх любіш». Ізноў зірнула на сына. Слёзы міжволі паліліся з ейных вачэй. Яна ішла павольна, але праз высокі рост крок у яе быў шырокі, і Лёнік ледзьве паспяваў за ёй. Перабіраў подбегам іюжкамі, прытрымліваючы правай ручкай каля шыі незашпілены швадарок. Скібка хлеба засталася ляжаць у пяску. На твары страх, разгубленасць: «Куды нас вядуць? Што тут робіцца?» Левай рукой трымаўся мёртвай хваткай за мацерыну руку. Мёртвай хваткай. Мёртвай. He! Толькі не Лёнік, толькі не ейны першынец, ейнае нечаканае мацярынскае шчасце!
    Яны ішлі па дарожцы каля крайніх хат. Наперадзе быў Стэпчын сад. У Стэпкі не было плота, а хата, у адрозненне ад астатніх, стаяла ў глыбіні сада. Той быў зарослы кустамі, травой, крапівой. Людзі казалі: «Нашто Стэпцы плот? Яна ж чарнакніжніца!» Калі б хто запытаў, чаму чарнакніжпіца, то адказалі б: «Таму што ёсць у яе чорная кніга». Ніхто ніколі не бачыў, каб яна варажыла толькі загаворвала сякія-такія хваробы, але ў сад па яблыкі да яе лазіць баяліся. I цяпер сад ламаўся ад яблыкаў. «Хай бы хоць пасушыла, падумала
    Верка. Да Вялікадня б не з’ела». Вядома, сапраўдная прычына адсутнасці плоту была ў тым, што Стэпка зайпіла замуж і пабудавала хату перад самай Першай сусветнай. Мужа прызвалі, і ён загінуў. Засталіся толькі хата, самыя неабходныя гаспадарчыя пабудовы і дачка. Верцы ўспомнілася чамусьці, як брат, вярнуўшыся пасля гэтай вайны з нямецкага палону, навучыў іх на Вялікдзень хаваць у садзе фарбаваныя яйкі, развешваць распісаныя шкарлуіны ад яек на дрэвах. Яны тады заможна жылі вялікай сям’ёй, весела. Але і з Петраком яны працягвалі так рабіць. Спачатку для Валодзькі, потым для Лёніка. Верка ўважліва паглядзела на сына. Пагладзіла па галоўцы. Азірнулася на паліцая. Валерка дзёўбся за некалькі метраў ззаду, адной рукой прытрымліваў на плячы рэмень ад стрэльбы. Глядзеў сабе пад ногі, бы школьнік, які насваволіў і ўсвядоміў віпу. Верка нахілілася да Лёніка, як бы супакойваючы, і пачала ціхенька гаварыць на вушка: «Лёнік, сыначка, памятаеш, як мы на Вялікдзень ясчкі ад зайчыка ў садзе шукалі? Зірні наперадзе Стэпчын сад. Ты ж ведаеш, яна чарнакніжніца, і сад у яе чароўны. Там і зараз велікодныя яечкі можна знайсці. Толькі за хатай. Як мы да саду дойдзем, ты адразу заскоквай у яго, як зайка, і хаваючыся за кусцікамі, бяжы за хату. А як ясчкі знойдзеш, ідзі ў хату да Стэпкі, пакажы ёй. А калі не знойдзеш, усё роўна ідзі да Стэпкі хай яна табе дапаможа шукаць. Толькі не плач, калі крапіўка ўкусіць, a то яечкі схаваюцца. I мяне не кліч. Я за табой гютым вечарам прыйду». «Мама, ты за мной прыйдзеш?» «Канечне ж прыйду, сыночак, куды ж я падзенуся? Я ж за табой заўжды прыходжу». Верка пацалавала Лёніка ў макаўку, паставіла перад сабой, шапнула: «Прыгніся і бяжы. I маўчы. Хаця толькі маўчы!» I, засланіўшы сабой, піргнула ў кусты. Прайшла яшчэ трохі, як бы хілячыся да іх, скрабучы спадніцай. Лёнік, прыгнуўшыся, шаснуў у кусты, зашорхаў па траве, па крапіве. Верка з бабамі і паліцаем пайпілі паперад, і хутка Стэпчыпа хата засталася далёка ззаду. Верка азірігулася на Валерку. Ён усё гэтак жа дзёўбся, нсвідушчымі вачыма гледзячы сабе пад ногі, і ёй здавалася, яна чуе, як сівеюць у яго на галаве валасы.
    Дзед Лёня распавядаў потым, што памятае, як яго вялі ма расстрэл. Вядома, ён успрымаў усё па-дзіцячы, але казаў, што разумеў, што яго чакае смерць, і ўсё думаў пра рапуху. Незадоўга да таго выраку, летам, Лёнік кінуў каменсм у тоўстую страшную рапуху. Пацэліў ёй па лапцы, і тая павісла на кавалачку скуры. Вылезла мяса, пайшла кроў. Маці тады на яго моцна лаялася: «Нашто ты жывую істоту накалечыў? Хай бы забіў, a то пакалечыў, і яна цяпер мучыцца будзе. А мне што яе цяпер ісці дабіваць? I хай бы дзеля яды ці самаабароны, a то проста дзеля забавы!» Ён не змог ёй растлумачыць, што хацеў забіць рануху, бо яна яго напужала. Ноччу Лёнік дрэнна спаў, кідаўся, плакаў. Нараніцу затэмпературыў. Маці пасадзіла яго сабе на калені, паіла малінай і цяпер ужо суцяшала: «Ну нічога страшнага, сыночак. Тую рапуху папэўна які-небудзь бусел падабраў, аднёс дзетак карміць. Будзем лічыць, іігго ты яму паляваць дапамог. А буслы ж яны вельмі карысныя: яны змеяў ядуць». I вось пакуль іх вялі на расстрэл, Лёнік усё пра гэта думаў: «А рантам не заб’юць, раптам толькі пакалечаць? I будзе нага вісець на скуры, вылезе мяса, і гюйдзе кроў. I буду мучыцца потым». Таму, калі маці нечакана выправіла яго шукаць яйкі за Стэпчынай хатай, ён адчуў вялікую палёгку ад таго, што можна нс думаць болей пра рапуху. Дзед Лёня не мог ужо прыгадаць, ці збіраўся ён сапраўды шукаць яйкі. Памятаў толькі, што за хатай, каля калодзежа, ён убачыў Стэпку і з дзіцячай непасрэднасцю, як бы завітаўшы на сяло, пачаў расказваць, што іх з маці арыштавалі і вялі на расстрэл. I япічэ дзвюх баб. А іпюў за імі Валерка са стрэльбай. А дзядзька Мацей застаўся на выгане. А мама загадала яму шукаць у садзе велікодныя яйкі. Невядома, што там падумала і псражыла тая Стэпка, але малога да сябе забрала і хавала яго, пакуль было трэба.