Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
вала гэтае пытанне ледзь не да дзевяноста гадоў. Дзед маўчаў, бо адзіным дзейсным сродкам уплыву па рэчаіснасць лічыў малітву. Як каментаваў тую жаіючую збянтэжанасць вядомы паэт, з цёткі не ўдалося выцягнуць, бо яна звычайна завароч вала размову на гімназічныя ўспаміны. Пра тое, як па закрыцці гімназіі выправілі іх, пяцярых дзяўчат, што засталіся з усяго курсу, у рускую школу, і слова «прастапад» замест «перпенднкуляр» выклікала ў новых аднакласніц здзеклівы смех. Як прыйшоў да іх некалі з Касіусём незнаёмец і паведаміў, што дырэктар гімназіі Грышкевіч выратаваўся: скочыў з цягніка, калі яго везлі ў Сібір. Ганна Раманаўна ўспамінала, што пакуль чалавек гэты гутарыў з ёй, яна ўсё цвердзіла, што не ведае ні гімназіі, ні дырэктара, бо гэта магла быць звычайная падстава. Чалавек гаварыў, а цётка ўсё выяўней усведамляла, што гэта гімназіст Зміцер Д. Падчас нямецкай акупацыі Вільні ён быў закаханы ў Ганну і праз сваё чамусьці ііе падзеленае каханне сабраўся загубіць сябе вар’яцкім чынам: паехаць на працу ў Германію. Грыпікевіч выклікаў тады дзяўчыну і ўпрошваў яе перакапаць хлопца застацца, што яна і зрабіла. Паехаў тады Зміцер ужо пасля вайны на ўсход нрымусова адпрацоўваць грэх нацыянальна свядомай адукацыі.
Вось так цэлае жыццё, адгалоскі гістарычных амбіцыяў і палітычных перспектываў захаваліся ў сумбурных успамінах былой балерыны, якая настойліва паўтарала адзін і той расповсд, бы мантру. Магчыма, яна баялася забыцца на мінулае, а можа, спрабавала дастукацца да сучаснікаў. Маўляў, глядзіце вось я, з плоці і крыві, такая, якая ёсць. Праваслаўная віленская беларуска, былая балетная зорка. Усё, пра што вы толькі чулі, адбывалася са мной, і я жывы помнік таму свету, які вы яшчэ хочаце пабудаваць. А ён ужо быў, і ў ім жылі людзі з цёплай скурай, разумнымі вачамі, таленавітыя і адукаваныя. I хто быў цішэйшы, хітрэйшы ці шчаслівейшы, той выжыў. А хто вытыркнуўся ў «няправільнасць» самім існаваннем сваім, у таго кроў даўно астыла і косці параць зямлю.
Плынь думак перапыніла Ганна Раманаўна. 3 няёмкасцю цётка пакратала маладую жавчыну за плячо і прапанавала пайсці пазнаёміцца з нямецкім кампазітарам. «Ідзі, пад-
бухторвала яе старая. Ты ж зорка. Кроўная радня. Сама па сабе, не за ягонай спінай. Пахваліся. Хай гэты немец бачыць, што Кастусь не дарма пражыў жыццё». Алесю ўскалыхнула спагадлівасць цёткі і жаданне адстаяць гонар маэстра. 3 вільготнымі вачамі дзедава ўнучка памкнулася была кінуцца ў кабінет, але сумелася. Раптам яна ўявіла сабе, як будзе выглядаць іхняя размова: «Лх, вы ягоная ўнучка! Ах, вьг так добра валодаеце нямецкай мовай! Ах, вы граеце фры-джаз!» I потым япы пойдуць піць брыдкую слабенькую гарбату з гатых страшных разнамасных кубачкаў без сподачкаў. А ён жа немец! Яна вандравала па Германіі. У іх за спіной пакаленні бюргерскай уладкаванасці і дасканаласці. I тое, што робіцца зараз у зале, запомніцца кампазітару як калгас, некультурнасць, выключная побытавая неахайнасць. Гэты стол, сервіроўка, манеры гэта ўсё не дзед. Гэта поўная яму супрацьлегласць.
Алеся тарганулася ўбок ад цёткі. Потым гэтак жа імпульсіўна абняла і пацалавала яе. Любоў, абурэнне, злосць, прыкрасць ад дзедавай цяпер ужо канчатковай смерці і прысутнасці ў доме чужых людзей пераліліся праз гэтыя дотыкі да Ганны Раманаўны. Маладая жанчына валявым голасам прамовіла, што ёй трэба бегчы дахаты: глядзець малога, праводзіць заняткі. Дзедава ўдава залямантавала, піто не адпусціць Алесю галоднай, але справа была вырашанай. Унучка маэстра выйшла з кухні ў прыхожую, пачала абувацца, птукаць куртку пад наваленай на фатэль вопраткай. На галашэнне гаспадыні выскачылі студэнткі. Алеся растлумачыла ім свой раптоўны адыход, усяляк падкрэсліваючы, што япа спадзяецца на разуменне такіх талковых дзяўчынак. Неабходнасць вяртацца да дзіцяці падзейнічала бездакорна. Студэнткі кіўнулі галовамі. Цётка войкнула і пабегла ў кабінет на Марынін прызыў.
Алеся рашуча рушыла да дзвярэй, потым крыху ніякавата азірнулася на бялявую і папрасіла зашчоўкнуць за сабой замок. Гэтак яна сыходзіла другі раз. У свой мінулы візіт сюды яна стаяла адна каля выхаду, а ў глыбіні кватэры цётка вяла хворага дзеда з кабінета ў спальню. Дзед гіамахаў ёй рукой і сказаў: «Ты такая далікатная. I твар у цябе беленькі і гладкі, як яечка». Усміхнуўся і зноў памахаў. А яна выйшла і зачы-
ніла дзверы, не замкнуўшы іх. Гэта была іх аіюшняя сустрэча пры дзедавым жыцці.
Раней Алеся не любіла вяртанпе з дзедавага дому ў рэчаіснасць. Заклапочаныя людскія твары, грубыя паводзіны паступова змывалі з яе чароўны флёр дзедавага і цётчынага свету. Цяпер маладая жанчына ўздыхнула з палёгкай, вырваўшыся з не зусім зразумелага ёй удовінага балагану. Каля пад’езда Алесю зноў агарнулі травеньскія пахі. Ей не хацелася злаваць на Ганну Раманаўну тая была ўсяго толькі бездапаможнай старой, даверлівай да тых людзей, каторыя гатовыя былі ўтварыць яе асабістую, а не маэстраву світу. Алесю прыводзіла ў шаленства зборышча чужаніцаў, якія не адпавядалі ейнаму ўяўленню аб дзедавым сусвеце. 3 іпшага боку, гата ўсё былі маэстравы знаёмыя, вучні, каторыя насамрэч таўкліся вакол дзеда апошнія некалькі гадоў ягонага жыцця. Гэтыя людзі даглядалі ўжо цяжка хворага прафесара, бо жонку бераглі ад клопатаў і перажыванняў, а для дзяцей і ўнукаў ён, магчыма, хацеў заставацца моцным і нязломным. А можа, не лічыў, што мае права патрабаваць іхняй апекі. Ці, што цалкам всрагодна, сумаваў у кампаніі радні, якая не была яму цікавай.
Алсся павольна пацягнулася да метро. Вецер дзьмуў у сніну, падганяючы яе дахаты, навяваючы патрэбны транспарт. Ужо ў аўтобусе ўнучка ўзгадала, што можа патэлефанаваць Ігару ці Жэні і паскардзіцца на стан рэчаў, на прыхадняў, якія акупавалі дзедаву кватэру і задурылі галаву цётцы. Але не, гэта быў бы дзіцячы ўчынак, дурная размова. Усе былі на сваіх месцах, кожны выконваў сваю ролю. Вось і яна, Алеся, прыедзе зараз дахаты і будзе даваць урок. Якраз праз ііару гадзінаў іірыйдзе займацца вакалам малады чалавек. Алеся бралася цяпер за ўсё, што ішло ў рукі. А хлопец вучыўся для сябе, каб з сябрамі спяваць пад гітару ў пераходзе. У пераходзе выключна таму, што не здымаць жа яму з сябрамі гараж, як якім падлеткам, калі проста хочацца сустрэцца і густоўна патусавацца. Алеся адпрацуе і, як звычайна, загадае: «Грошы не ў рукі, толькі на фано». I яны разам з вучням пасмяюцца з ейнай новагірыдбанай прымхлівасці.
Знянацку зазваніў мабільны. Гэты самы вучань. Дрэнная всстка для яе, іпыкоўная для яго. Ен нс будзе болей займацца, бо едзе ў Англію працаваць праграмістам на «БіБіСі». Зойдзе развітацца. Ну што ж, можа, і голас яму там нскалі спатрэбіцца. Змянчоная, на мяжы слёзнай істэрыкі, рэпетытарка заплюшчыла вочы. У памяці ўсплыла карціна, як яны з дзедам ішлі праз гарадскі сад у царкву. Цвілі фруктовыя дрэвы, птушкі спявалі, сцежка вілася ў маладой пахнучай травс. Мінуў бягун у спартовых трусах. «Бяжыць насустрач інфаркту, усміхнуўся дзед, артыкул быў такі». Сам маэстра іпюў навольна, важна, як заўжды, з прамой спіной. Здавалася, яны знаходзіліся не ў Менску, а ў нейкім казачным месцы, у іншым часе. Спакойным, разумным, ураўпаважаным. Усё ў гатым свеце было радасным, добрым, насычаным творчасцю. Але вось яны прыйшлі ў царкву, а там, вядома ж, людзі як гэта ні недарэчпа, са сваімі амбіцыямі, пыхай, злосцю, нслюбоўю. Алеся зірнула на дзеда: нііпто старонняе не закранала яго. «Вось паглядзі, паказаў маэстра на звон, я ахвяраваў гропіы на яго. Магла б і ты займацца дабрачыннасцю, але табе пакуль важны асабісты поспсх па тваёй чорнай лініі». Дзед не дакараў ён ведаў, што ў яе яшчэ ёсць час, шмат часу, бо побач з ім ёй заўсёды было шэсць гадоў.
Алеся расплюшчыла вочы. Слёзы размазалі акварэлыіыя новабудоўлі за вакном. Хутка яна выйдзе з аўтобуса, дапаўзе да кватэры, абдыме сына копію прадзеда, але япа яму не скажа пра гэтае падабенства. Няхай будзе сабой. Захоча, хай нават будзе бухгалтарам. Алеся ажно здрыганулася ад такой страіпнай перспектывы, каторая пагражае ейнаму сыну праз lyManicTbiBHae выхаванне. He, яна гіадыдзс да вакна, падыхае глыбака паветрам, настроіць пальцы: акуратна пагладзіць сцяблінкі кветак. Будзе душыць дзіцёнка класікай і трошкі джазам. I тады яна, можа, і скажа, што не дарма пражыла сваё жыццё. Яна ж зорка, дзедава ўнучка, кроўная радня, сама па сабе. Яна ягоная чорная лінія, і яе выратуе толькі прыстойны фры-джаз.
Травень 2009 травень 2010 г.
НАСТАЎНІК ЗАЎЖДЫ ВІНАВАТЫ
У той дзень яе выклікалі да дэкана. Зусім нечакана. У яе тады быў такі добры настрой! Яна чытала новы курс лекцый і знаходзілася, піто называецца, «у плыні»: доўгая падрыхтоўка скончаная, і цяпер застаецца «абкатваць» матэрыял у аўдыторыі. Яна ўжо і забылася, што за пару дзён да гэтага выгнала з лекцыі па гісторыі сярэднявечча студэнта. Той увесь час бубніў нешта суседу і замінаў ёй і астатнім працаваць. Нават не тое, каб выгнала а проста сказала бяззлобна, будзённа: «Каму нецікава, можаце пакінуць аўдыторыю я ўжо пазначыла прысутных. Будзем іютым размаўляць на іспыце. не хочаце слухаць ідзіце, займайцеся сваімі справамі». Той балбатун уз’еўся: «Вы мяне выгагіяеце?» Яна адрэзала: «Так, калі вы не жадаеце працаваць разам з усімі». Студэнт дэманстратыўна ўстаў і выйшаў. I, як высветлілася потым, пайшоў напрасткі да дэкана. Платнік. Маўляў, мы плоцім гроіпы і плоцім вашым выкладчыкам. Мы разлічваем за свае грошы атрымаць адукацыю. Вашая выкладчыца не мае права выганяць студэнта, які аплочвае ейную працу. I вось цяпер яе выклікаў дэкан.
Дэкапа празвалі Таралаха. Ён быў тоўсты, і на гэтым тоўстым целе касцюм тапоршчыўся, як браня, а з каўняра тырчэла на тонкай шыі лысая галава. У дэкана быў, відаць, нервовы цік, таму што галава ў каўняры хадзіла ўзад-уперад, справа-налева. I першапачаткова празвалі яго Чарапаха. Але двухгадовы сын адной выкладчыцы ііачуў некалі, як маці абмяркоўвае Чарапаху з калегай, і пачаў паўтараць: «Тарапаха! Тарапаха!» Гэты выпадак абляцеў увесь факультэт, і новая мянушка прыжылася.
Тарапаха адчытваў Веру, круцячы ад псіхозу галавой яшчэ мацней, чым звычайна. А яна сядзела, слухала і думала, ці не існуе ў Тарапахі мозг асобна ад галавы, гэтаксама, як галава асобна ад тулава. He сказаць, каб ён занадта злаваў, фармальна, завучаным тонам пагражаў звольніць яе, бо платнікі ствараюць працоўныя месцы, і не толькі для яе, але і для калегаў, асабліва пенсіянераў, каторыя інакш апынуцца на вуліцы са сваёй мізэрнай пенсіяй. Тарапаха лаяў яе, як школьніцу,