• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Месяцы два перад родамі Алеся ііе магла болей сядзець за інструментам і камнутарам дзіцёнак пратэставаў, а яна сама задыхвалася. Джэм-сэшны былі адкладзеныя, але прыватныя заняткі яна магла стоячы праводзіць да самых родаў. He было як пісаць і-мэйлы Жэні, Ігару. Слала толькі кароткія эсэмэскі, зрэдку выходзіла ў «Скайп» і «Фэйсбук». Здавалася, што насычанае творчае жыццё з любімымі і цікавымі людзьмі Mi-
    нула незваротна. Цяпер заставалася толькі ўласна свая сям’я, дзе яна пе ўмела быць такім моцным энергетычным цэнтрам, якім некалі быў для іх, унукаў, дзед.
    Новапароджапы сын, патрабавалыіы, бсзабаронны, нравёў рысу паміж адносна бестурботным жыццём удваіх і кругласутачпым клопатам нра немаўля. Ллесю падтрымлівала і радавала тое, што малы быў выліты прадзед, чым яна не прамінула пахваліцца Ганне Раманаўне ў падзеі яе заінтрыгаваць. «3 чаго б яму быць падобным да Кастуся? Гэта ён, відаць, у бацьку твайго пайшоў», адрэагавала тая. «Старая не хоча нас бачыць. Альбо блытае мяне з Лерай», панура рабіла выснову дзедава ўнучка.
    Гэтак, як маятнік, прайшлі тыя два гады: то яе пацягне з’ездзіць да цёткі, дапамагчы ёй, пагутарыць, паказаць маленькага сына, то адштурхне холаднасць дзедавай другой жонкі. Цяпер жа, калі малы падрос, а ў Ганны Раманаўны быў юбілей, Алеся проста паставіла яс перад фактам, што зойдзе. Трэба было супакоіць сумлснне.
    ...За першыя месяцы пасля родаў Алеся навучылася лічыць кожны рубель: вучняў не было, муж зарабляў дробязь не ў пераходзе ж яму спяваць. Калі сыну споўнілася месяцаў сем, яна выраіпыла вярнуцца да прыватных урокаў. Ізноў пацяклі грошы, ізноў Алеся не лічыла іх, як і вучняў: баялася спудзіць удачу. Але бядняцкі страх перад тым, што ў краме не будзе чым разлічыцца, застаўся.
    Алеся стаяла ў мікрараённым гастраноме і разважала, які пачастунак прынесці Ганне Раманаўне. Цукеркі «Маэстра»? Лле ж гэта цётчына свята, а не дзедава. Торт? А раптам у іх там ужо папечана пірагоў, як было раней? Цукеркі выглядаюць болып элегантна, а торт банальна. Але цукеркі куртаты прэзент, а торт салідны. Пры гэтым цукеркі даражэйшыя, а торт таннейшы а што, калі яе палічаць скнарай? Яна і сапраўды зрабілася скупой, аіпчаднай да абсурду ўва ўсім, што не датычылася дзіцёнка. Урэшце яна купіла больш-менш прэзентабельны торт-рулет, які чамусьці называўся «нірожнае “Світанак”».
    Насустрач ветру, у нязручнай пан-аксамітнай сукенцы з запахам Ллеся руіпыла з перавязанай каробкай на прыпынак аўтобуса (зноў жа каб не плаціць за паркоўку, бо каля дзеда цяпер нс прыб’ешся на мапіыне). Яна другі раз за паўгода ехала ў цэнтр на транспарце і пачувалася іншародным целам. Тут былі іншыя, чым у ейнага атачэння і вучняў, твары. Іншыя выразы на іх, чым на «мордачках» распрацаваных стылёвымі дызайнерамі машын. Хацелася быць ветлівай, саступаць усім месца (сама ж яна села на канцавым прыпынку), але каробка з тортам, сумачка, парасон... Хацелася не слухаць музыку з чужых навушнікаў, не дыхаць потам асабліва фанатычных артадоксаў. Алеся думала: «Ці ёсць апраўданне таму, іпто я цягнуся на трапспарце? Ах, так, ёсць: рамантуюць дарогу, пробка на стрэчнай паласе. Буду думаць, што я паступіла правільна».
    Метро, вуліца. Алеся адвыкла ад гэтых людзей. Калі жывеш сярод каляровых новабудоўляў на ўскрайку Менску, дзе кучкуюцца правінцыялы-трасяначнікі і другое-трэцяе пакаленне распладзіўшыхся менчукоў, а цёплай парой з’язджаеш на лецішча ў Нарачанскім краі, то цэнтр падасчіца клаакай чужародных вобразаў. Як мага хутчэй Алеся прайшла кавалак дарогі ад метро да дзедавага дома і сто разоў пашкадавала, што не пераапранула пасля рэпетытарства нан-аксамітную сукенку. Яна панадзіла моду шыць сабе для заняткаў з вучнямі тры строі на год. Ці тое канцэртныя, ці тое вячэрнія, ці тое арыстакратычныя для вечаровых праменадаў па садзе з ружамі старых сартоў. Але тое, што ўражвае вучняў і падыдзе для машыны, вылучала яе сярод навакольнай кітайшчыны як белую варону. Ненафарбаваная, белабрысая, у яшчэ дародавай нарвежскай куртачцы, у туфлях а-ля саракавыя гады Алеся неяк бокам прапіхвалася супраць ветру ў прасторы. Дабегчы да старога ўтульнага свету і схавацца на цётчынай кухні, у дзедавым кабінеце. Хай Ганна Раманаўна будзе, як заўжды, лаяць, што маргарын ўзяла нажом з сярэдзіпы круглай баначкі, а не з боку, хай дзед ужо не прыхіне да свайго вялікага, мажнага цела і не расцалуе ў абедзве пічакі, але там будзе знаёмая атмасфера спакою, далікатнасці і разумнасці.
    Алсся падышла да дзедавага пад’езду Пахла травеньскай лістотай, язмінам, кветкамі. Зірнула ўгору на шыльду: ніколі не памятала дакладна нумару кватэры, а дзедава і апошняя кватэра ў гэтым пад’ездзе адрозніваліся надзясятак. Пазваніла ў дамафон. Паехала на ліфце. Яна адважвалася на гэта толькі цяпер, ужо пажыўшы надзявятым павсрсс дваццаціпавярховіка. Неяк япічэ маленькай Алеся захрасла ў гэтым ліфце разам з бацькамі. Плакала ці тое са страху, ці тое на ўсялякі выпадак. Дзед праз дзверы суцяшаў яе, як мог пават спяваў. Калі ж іх нарэшце вызвалілі з ліфта, Алеся адчула, што ў гэтым жыцці ў яс ёсць абаронца. Дзед, у дыхтоўным піаўковым халаце паверх фраку, стаяў з кухопнай сякерай для мяса ў руках, гатовы сячы дзверы ліфта, калі своечасова нс прыйдзе дапамога.
    Падвойныя дзверы адчыніла Ганна Раманаўна у старэпькай гіаркалёвай сукенцы, нязменная, родная. Жанчыны абняліся. Алеся павіншавала цётку, але пасаромелася пытацца, ці ў той сапраўды юбілсй. Зняла куртку, разулася, абула шытыя ў васьмідзясятыя гады пантоплі з дывапа і пайшла паставіць на кухню торт. Гапна Раманаўна пляскала ад захаплення ў далоні: «Якая сукенка! Якія туфлі! Калі я вучылася ў гімназіі, я насіла такія ў царкву!» Дзедава ўнучка з гонарам абвяшчала: «Сукснку я сама шыла». Цётка потым на працягу ўсяго Алесінага візіту пыталася: «Дык хто, скажы ты мне, шыў сукенку?» Ізноў нехта званіў у дзверы, і Ганна Раманаўна, не даслухаўшы, войкала і бегла адчыняць.
    Прыходзілі дзедавы вучні самі вялікія асобы з славай і пасадамі. Прыносілі квсткі, віно, цукеркі. Цалаваліся з імянінніцай, стоячы ў прыхожай, кораценька прабягаліся па ўспамінах і выпраўляліся па сваіх справах. Цётка чакала галоўных гасцей, якія мусілі прыйсці ўвечары. Алеся з палёгкай уздыхнула: яна яіпчэ паспее ўцячы дахаты, зайсціся ў крамы ў цэнтры, пагуляцца з сынам перад рэпетытарствам.
    Яшчэ нехта прыйшоў. Маладыя дзяўчаты. «Кастусёвы студэнткі», якіх Алеся, дарэчы, ніколі раней не бачыла. Адна чорненькая, другая беленькая класічвая сяброўская пара. Праспявалі Ганне Раманаўне «Многая лета». «Ты хто, санрана?» запыталася дзедава жонка ў чорненькай. «Я нс
    ведаю», флегматычна адказала тая. Алеся ііаііружылася. Сказваліся гады рэпетытарства: каб дзеці паступалі, яна мусіла хоць-калі быць тыранічнай настаўніцай. Л тут такая размазня. Алсся ледзьве стрымлівалася, каб не прачытаць лекцыю. Дзсдавай мудрасці і ўмення размяжоўваць працу і адпачынак у яе не было. Магчыма таму, што япа займалася з вучнямі дома, а не ва ўстанове.
    Дзяўчаты павіталіся з Алесяй. Ганна Раманаўна прадставіла яе: «Родная ўнучка маэстра. Па ягонай кроўнай лініі». Алеся нават здзівілася такім пампезнасці і гонару, якія дасталіся ёй пасля дзедавай смерціБеленькая запанібрата гірамовіла: «А мы цябе ведаем. Мы твае фатаграфіі і малюнкі ў альбоме маэстра бачылі». Алеся скурчыла ветлівую міну: «Мне вельмі прыемна». Прыемна ёй не было. Гэтыя дзяўчаты гадоў на пятнаццаць маладзей за яе, студэнткі-другакурсніцы, а ўжо «тыкаюць». Алеся магла зразумець якіх-небудзь немцаў, у якіх казаць «ты» значыць дэманстраваць давер, салідарнасць і шырыню поглядаў, але камісарскае «ты» ад гэтых малалетак яе напружвала. Самі, бадай, «Юліі Віктараўны» для якойнебудзь малечы ў летнім лагеры.
    Да таго ж фоткі! Пра іх толькі і было гаворкі: каму яны застануцца ў спадчыну? Лерынаму міліцыянеру дзедавы альбомы наўрад ці патрэбныя. У лепшым выпадку запхнуць у які-небудзь правінцыйны музей, і не ўбачыць радня Кастуся з роварам у Вільні, з вясковым хорам у дзеда на вакацыях, з каралевай прыгажосці ў 38-м годзе ў Ашмянах. Унукам дзед даваў глядзець альбомы ўласпаручна, пад наглядам і з каментарамі. Кожная фатаграфія была падігісаная і суправаджалася расгюведам пра тое, калі яна здымалася, як рабілася і чым адметная. Дзед любіў фатаграфаваць. Старыя здымкі захавалі для нашчадкаў дасавецкую, зусім нядаўнюю Беларусь, якую япы дрэнна ведалі, бо мала засталося людзей, здолыіых гэтую незатурканую, незмардаваную і не няшчасна калгасную краіну прадстаўляць. Фатаграфіі накшталт Алеся сустракала ў сваіх нарвежскіх сяброў-джазменаў. Але вось у дзедавых альбомах пайшлі пасляваенныя гады: беднасць, спрошчанасць, стандарт. Толькі вясковыя здымкі, зробленыя на прадзедавай радзіме,
    чамусьці не страцілі дыхтоўнасць. Так, ёй паказвалі менскія знаёмыя сваіх бабуль-прыгажунь у каракулевых футрах. Ды нават калі менскі твар 30 50-х гадоў сыты, на ім шкляныя галодныя альбо пакутніцкія вочы.
    Каб не размаўляць з цётчынымі памагатаркамі, Алеся пайшла на кухню. Ісці без запрашэння ў залу альбо ў кабінет маэстра япа не рызыкнула. Нсчакана толькі цяпср Алеся звярнула ўвагу на тое, якая небагатая па сённяшніх часах у дзедавай жонкі абстаноўка. Нефарбавапыя ручной работы шафкі, старэнькая лядоўпя, дзверцы якой нельга моцна цягнуць за ручку, бо адваляцца, інвалід-кран, які нельга туга закручваць, бо сарвецца. Жасцяныя банкі ў гарошак цаглянага колеру, з надггісамі па-літоўску і па-руску. У васьмідзясятыя гады гэтыя кантэйнеры адмыслова везліся з Вільні Ганнай Раманаўнай сабе і палове дзедавай радні. Пустыя каробкі ад замежных іпакаладных цукерак. Цэлафанавыя пакецікі за хлебніцай. Зараснікі кветак. Тое, што амаль трыццаць гадоў таму ўспрымалася як шык, сёння выдавала цётчып узрост, адзіноту і статус удавы мужчыны, які болей дбаў пра творчасць, чым пра побыт.
    На кухню ўвайшлі дзяўчаты. Беленькая ўсяляк падкрэслівала сваю абазнанасць у гаспадарцы Ганны Раманаўны. Чорпснькая пакорліва выконвала загады сяброўкі: мыла фрукты, наразала, раскладала па вазачках. Алесі даручылі сервіраваць стол. Яна ўзрадавалася: нягледзячы на сваё фіяска ў дзяцінстве, Алеся любіла гэтую справу. Для яе было святам падабраць настольнік, выбраць адпаведны посуд. Праўда, яна асцсрагалася вычварэнняў з упрыгожаннямі: кветкі, свечкі лёгка было зачапіць, перадаючы хлеб ці стравы. Адзіпае, што на Вялікдзень і Раство заўжды стаяла ў іх з дзедам на стале якая-небудзь адмысловая свечка: курачка-піяпістка альбо калядная козачка.