Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Алесіна родная бабуля, Соня, таксама выйшла замуж другі раз за сябра маладосці. Віктусь вучыўся разам з дзедам у Віленскай кансерваторыі і, аўдавеўшы, далёка не шукаў сабе новай спадзвіжніцы, а ўзгадаў пра першае каханне оперную спявачку Соню. Вось такая ў іх адбылася цікавая псрастаноўка лёсаў. Ганну Раманаўну пасля шлюбу з дзедам нават не перасталі называць цёткай зваротам, які яна нрыдбала ў часы сяброўства з Алесінай роднай бабуляй.
Гэтая блытаніна сардэчпых справаў і шлюбныя ракіроўкі, відаць, так моцна паўплывалі на іхную радзіну, што сям’я лічылася непахіснай святыняй. Кастусёвы дзеці мёртвай хваткай трымаліся за сваіх жонак-мужоў. Радню проста скаланула, калі Алесіна стрыечная сястра Жэня разышлася са сваім першым мужам. I не важна, што пра гэтага пебараку памяталі толькі, што ў яго «флейтавыя вусны». (3 цягам часу ўзгадвалася адно тое, што «прыпячатаў» дзед.) А па вялікім рахунку нікому не цікава было, што там за доля ў Жэні і ці былі ў ейнага мужа якія-небудзь вартасці, акрамя музычных задаткаў. Галоўпымі лічыліся інтарэсы клану і ўзорнасць сямейнай рэпутацыі. Дзеда ж суцяшала тое, што новы Жэнін муж таксама музыка. Хоць і нарвежац, не праваслаўны і джазмен. «Чорная лінія», як яе жартам любіў называць дзед, не абмінула і старэйшую ўнучку.
А малодіпай унучцы будучы «чорны» шлях насылаў камічныя знакі. Алесі расказвалі, як недзе ў трохгадовым узросце яна ўбачыла на запраўцы негра. Стала каленкамі на сядзенне і вытыркнула ў задняе акно ажно чатыры хвігі нарэшце спатрэбіліся Жэгііны ўрокі. Пра гэты эпізод Алеся памятала, як стаяла на каленках, гордая сваімі чатырма хвігамі, гатовая абараніць сябе й сваю сям’ю найноўшай зброяй, а бацькі смяяліся, але потым, кусаючы вусны, адчытвалі яе. Чарнаскуры чалавск, відаць, падаўся дзяўчынцы такім страшным, што памяць не захавала ягоны воблік. Другі дзіцячы ўспамін пра запраўку па дарозе на бабіна лецішча таксама быў звязаны са смехам. Зноў заходзіліся бацькі. Алеся азірнулася па баках неграў наўкола не было, ды і яна сама прыстойна сядзела сабе на заднім сядзешіі і нешта напявала. Да ўсяго чарнаскуры
чалавек нс здзівіў бы яс цяпер ёй было ажно цэлых шэсць гадоў. Прыгледзеўшыся, Алеся зразумела, што развесяліла бацькоў. Ля суседняй калонкі стаяў высокі светлавалосы чалавск і даішнай палачкай камандаваў мужчыпам, відаць, сябрам, які запраўляў яму зялёную «Волгу». Бацькі выйшлі з «Жыгулёў» і пачалі абдымацца-цалавацца з гэтым высокім дзядзькам. Паказалі на яе. Светлавалосы нахіліўся, адчыніў дзверцу, узяў яе, разгубленую, на рукі, усміхнуўся і пыхліва сказаў: «Мая парода». Так Алсся даведалася, што акрамя дзеда Віктуся, у яе ёсць яшчэ родны дзед Кастусь.
Нельга сказаць, што былыя муж і жонка замірыліся, але дзеці пасля той сустрэчы назапраўцы зноў пачалі сустракацца з бацькам. Стасункам гэтым замінала цяпер рэўнасць паміж Адай і Алегам, якія аб’ядноўваліся толькі, калі іх абурала «неанраўданая» набліжанасць да дзеда каго-небудзь з цётчыных дзяцей. Першую ж жонку Соню і аднакашніка Віктуся дзед перажыў амаль на дваццаць гадоў. I паколькі Алсся засталася без бабулі і дзядулі, якія гадавалі і любілі яе, яна хілілася да дзеда Канстанціна і ягонай другой жонкі, не гледзячы па тое, якая сямейная палітыка праводзілася Адай і бацькам.
Жыццё сярод музыкі, наведванне дзедавых фартэпіянных канцэртаў, балетныя расповеды Ганны Раманаўны, здаецца, не пакідалі ім са стрыечнай сястрой Жэняй выбару. Абедзве падаліся ў мастацтва паступілі ў кансерваторыю. Жэня на вакал, Алеся на фартэпіяна. Алеся мела, як лічылася, прыярытэт перад сястрой, бо насіла бацькава, а значыць і дзедава прозвішча. Нельга сказаць, што гэта палягчала вучобу ў кансерваторыі. Хоць-калі наадварот, часцей выклікала ў людзей злосць і нагарду: «блатная». Алеся разумела, што можна вывернуцца назнайніцу, граць як заўгодна добра, але дастаткова сысці са сцэны альбо апынуцца ў кампаніі нядобразычліўцаў, як будзеш усё той жа дзедавай унучкай, якая, быццам бы, сама па сабе нічога не вартая. Да таго ж магутнасць, велічыня дзедавага таленту прыціскала іх з Жэняй да зямлі яны дакладна ўсведамлялі, што ніколі не зробяць шыкоўнай музычнай кар’еры, бо іх заўжды будуць нараўноўваць з геніяльным продкам.
Таму папрацаваўіны пару гадоў у кансерваторыі, Алеся пайітіла на «вольныя хлябы»: давала прыватныя ўрокі. За заняткі ў чалавека з прозвіпічам ейнага дзеда людзі былі гатовыя плаціць шалёныя, па ейных меркаваннях, грошы. Алеся ні з кім не канкуравала, не рабіла афіцыйнай кар’еры, пры гэтым ейнае майстэрства толькі крышталізавалася з гадамі. За тое, што яна ціха адышла ўбок, яе адразу палюбілі дзедавы калегі і знаёмыя, таму любая новая ахвяра, якая хацела вучыцца граць гіа піяніна ці ііаступаць у кансерваторыю, аддавалася ў Алесевы рукі. Гропіы нават пе лічыліся і нікога з сям’і асабліва не цікавілі сачылі толькі за раскладам заняткаў і патрабавалі пунктуальнасці ад вучняў, бо інакш канвеер спыніўся б. Час для сябе ўсё ж заставаўся і прысвячаўся захапленням: чытву і джазу. Дзякаваць перпіаму, Алесі хутка не было пра што гаварыць з дзедам. Дзякаваць другому, ён увогуле расчараваўся ва ўнучцы, якой і так не хапіла характару, каб зрабіць кар’еру ў «сур’ёзнай» музыцы.
Яшчэ ў дзяцінстве, калі Жэня вучылася ў музычнай школе, Алеся любіла пайграць на піяніна стрыечнай сястры. Спачатку гвалціла нотныя запісы, а потым наігрывала мелодыі, якія прасіліся на волю з сэрца. Жэня рэагавала скептычна: «Ні адзін кампазітар нс напіша такой лухты». Дзед, запрошаны на сямейныя канцэрты, камснтаваў папушчальніцтва Алесевых бацькоў адназначна: «Некаму мядзведзь наступае на вуха, a тут слон патаптаўся. Дзіцячыя густы трэба накіраваць у здаровае і больш адпаведнае для яе рэчышча. Хай лепей малюе».
Алеся магла б прыдбаць комплекс на ўсё жыццё, але прага да музыкі, жаданне быць падобнай да незвычайнага дзеда патрабавалі граць. Бацькі спрабавалі адводзіць яе ад фаію «далікатна»: забаранялі займацца, бо інакш сапсуе нотамі вочы, будзе насіць акуляры і яе ніхто не пакахас і не возьме замуж. Але дачка наважыла стаць піяністкай і для яе пытанне будучыні было вырашаным. Гадоў у трынаццаць Алеся зразумела, што музыка, якая гучыць у ёй, адпавядае ейнаму халерычнаму тэмпераменту і ёй пе вучаць у музычнай школе гэта джаз. Таксама Алеся скеміла, што калі добра граць тое, што ад цябе
чакае бальшыня, то можна спакойна займацца сваім хобі і не згубіць дзедаву любоў.
Дарэчы, нягледзячы на акуляры, дзяўчына выйшла замуж яшчэ на апошнім курсе кансерваторыі за студэнта з харавога аддзялення. «Махае рукамі, падвёў выснову дзед. Дырыжорам не будзе, але да саліста, мабыць, даслужыцца». «Не перажывай, суцяшала сястру Жэня. Па-мойму, гэта лепшая характарыстыка, чым проста “флейтавыя вусны”».
IIIто датычыцца апошніх, то Жэні нядоўга заставалася карыстацца рабочым органам мужа. Неяк Алеся зацягнула сястру па джэм-сэшн з парвежскім джазменам. Гэта была першая палова дзевяностых. Гралі ў падвальнай кавярні з вокнамі, завешанымі чырвонымі шторамі. Знадворку ішоў дождж. Публіка складалася ў асноўным з аматараў джазу і музыкаў, шмат хто з якіх потым назаўсёды з’ехаў за мяжу. Атмасфера была ледзь не хатняя. Зайгралі, няведама чаму, можа, дзеля смеху, кандовы «Summertime». Жэня, ашалелая, відаць, ад джазавай анархіі, нечакана для сястры заспявала прыстойным «чорным» вакалам. Нарвежац Пэр развесяліўся: яму падабалася, калі публіка пачынала разнявольвацца і па-добраму вар’яцець ад ягонага выканання. Ці варта казаць, што даспявала Жэня стандарт на «сцэне» пад апладысменты і крыкі адабрэння, а налета на прыступках лютэранскай царквы ўпівалася апладысментамі пасля вянчання. «Флейтавыя вусны» яшчэ з год пакутавалі, наведвалі дзеда з выглядам рэанімаванага нябожчыка, якому яшчэ не да канца зразумела, дзе лепей: на гэтым свеце ці на тым, а потым ажаніліся зноў і зніклі з іхняй сям’і назаўжды.
Ці тое новае сваяцтва адыграла сваю ролю, ці тое надышла творчая сталасць, але Алеся пачала даволі актыўна паігрываць з сябрамі-джазменамі і нават ездзіць з імі на гастролі. Гэта надавала ейнаму сухому іміджу рэпетытаркі своеасаблівую жвавасць і не зашкодзіла асноўнаму занятку. Летам, калі дзеці адпачывалі, а абітурыенты здавалі нарэшцс іспыты, Алеся ехала ў Нарвегію. Тут, ужо па самым сапраўдным блаце, яна выступала з Пэрам, Жэняй і іхнімі сябрамі ў клубах і на розных гарадскіх мерапрыемствах. Але гэтая пратэкцыя не
чапляла Алесю: яна была шчаслівая ад магчымасці займацца любімай справай і не адчуваць сябе здрадніцай, бо тут мала хто чуў пра дзеда.
3 цягам часу ў яе склалася сваё кола знаёмых. У замежжы всльмі паважалі ейную акадэмічную адукацыю, начытанасць, всданне моваў. Па «чорнай лініі» яна нават пазнаёмілася ў Штатах з адной афраамерыканскай аматаркай джазу даволі паспяховай пісьменніцай і рэдактаркай выдавецтва і ўмудрылася запрасіць тую на бабуліна лецішча гіа паўночны захад Беларусі. Бялявыя, блакітнавокія мясцовыя жыхары ашалелі ад такога відовіпіча. Іх саміх можна было б лёгка змясціць на паштоўцы XIX стагоддзя, якія фотазнаўцы называюць «тыпамі». А тут такое нявіданае заморскас дзіва! Ветліва клапяецца ў грыбах, спачувальна паглядае на бабульчыпы хусткі і трыко пад сукенкамі, прынятыя за рэлігійны прымус. Усяляк падкрэслівае сваю талерантнасць да тутэйшага дзікунства. Ведала б тая Тоні (празваная ў момант Тонькай), што шкадуюць бабкі яе адукаваную, рэалізаваную, багатую амерыканку: гэта ж такое няшчасце нарадзіцца чорнай! Затое Алесю цяпер ніхто нс мог бы западозрыць у расізме. Ёй нават падалося, піто яна саступіла госці сваё месца ў дзедавай дуіпы. Маэстра ахвяраваўся прыехаць на лецішча і потым над уплывам высокай прыгажуні Тоні кінуўся выконваць госпелы і спірычуэлс. Гэта крыху ўсхвалявала ўнучку: ява зразумела сваю цётку Аду і ейную рэўнасць да дзеда з Алегам. «Добра, што яму за восемдзесят, а Тоні жыве ў Амерыцы», суцяшала сябе Алеся і пакорліва раздабывала пакінутаму закаханаму патрэбпыя ноты.
Свята месца пуста не бывае. Відаць, Тоні разварупіыла размякчэлае ад старасці сэрца маэстра, бо хутка дзеда спасцігла новае кахапне. У доме з’явілася Марына. Высокая, поўная, ружовая, светлавалосая. «Вось табе і чорная лінія, шыпела пра сябе Алеся, Дзедаў тыпаж жанчыны змяніўся. Марына негатыўны адбітак Тоні. Гэта не празрыстая бсларусачка Соня і не маленькая чарнавалосая Ганпа». Аіюшняя паводзіла сябе з Марынай па-свойску. He ведала, не разумела, не давала веры альбо не паказвала знаку? Дзедава жонка проста паведаміла