Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
цам у мяне жыццё гэтак і не забілася. Можа, таму нішто майго мужа ў хаце й не трымала. Я сябе страпша вінаваціла, але рукі не апускала й змагалася за гэтае дзіця, як магла: зёлкамі лячылася, да дактароў ездзіла, да бабак хадзіла. Толькі не захацеў мне Бог дзіцёнка даць. Я як у сон правалілася адное добрымі справамі ратавалася, але потым праз новае каханне ажыла. Думаю, сядзеў ўва мне недзе глыбока гэты спадзеў нарадзіць дзіця, хаця б і не ад свайго мужа. Але каханне гэта не жарт, і ніякі разлік у ім ужо потым ролі не грае: закахаешся й будзеш на гэтым агні гарэць. А тут муж і пачуццё абавязку. Праўду сказана: «Нельга слугаваць двум панам». Вось я й зламалася: не магла болей маніць, здраджваць аднаму й другому, пакутаваць, чакаць і спадзявацца невядома на што. I цяжка мне было, сумпа, піто пе магу я іншаму чалавеку жыццё даць, што гэткая я нягодная. Думала: «Нашто ж я ў гэты свет прыйшла, калі не магу сваё жыццё далей перадаць?» Але ж на нешта мяне Бог стварыў... I ў чым была мая віна? Гэта не віна мая была, а бяда. He змагла я, не хапіла ў мяне моцы прыняць Гасподнюю волю. Думала, сама змагу ўсё адным махам вырашыць, усё скончыць, забіць сваю жахлівую бяду. А мне б варта было перажыць, мне б варта было паверыць, што не нам вызначаць, каму й калі ў гэты свет прыходзіць і калі сыходзіць з яго...
Жанчыі іа змоўкла, утаропілася пакутніцкім поглядам у вакно, і ад сукенкі ейнай ізноў павеяла цяжкім вільготным холадам. Я здрыганулася й счакала крыху, бо не ведала, як далей працягнуць размову, таму што распытваць пра падрабязнасці мне падалося бсстактоўпым, а пра бяздзетнасць ейную гаварыць было ніякавата й надта журботна. Праз нейкі момант я насмелілася скіраваць гутарку на каханне, бо палічыла тады гэтую тэму самай нейтральнай і бяспечнай:
Я вас вельмі добра разумею. У мяне гэткае самае пытанне: кахаць аднаго чалавека й спадзявацца невядома на што альбо выбраць іншага, даступнага, і жыць потым правільным упарадкавапым жыццём.
Жанчына хітнула галавой, як быццам у знак згоды, але працягвала ўзірацца ці то ўдалячынь, ці то ўсярэдзіну сябе:
Трэба слухаць сябе. Сваё сэрца й сваё сумленне.
Я ўзрадавалася, таму што хаця жапчына й адказвала адсутна, як быццам аднекуль здалёк, парада была даволі неканкрэтная й нязмрочная:
Я гэтаксама думаю. Мпе здаецца, што самую глыбіню свайго сумленпя падмануць немагчыма. Сумлсіше заўжды застаецца з табой, нават калі ты тлуміш галаву сабе й людзям. Госця нарэшце зірнула на мяне, усміхнулася ўсмешкай жанчыны са стогадовым досведам і заўважыла:
I яшчэ трэба зразумець сваё сагіраўднае жаданне й добра падумаць, у чым насамрэч яно палягае. Бо мары могуць збыцца, і добра, калі гэта сапраўды будзе тое, чаго ты хацела. Тут я занервавалася, бо пераключылася на сябе й успомніла, што хачу быць са Змітром:
Алс як жа я магу гэта ведаць? Як мне зрабіць правільны выбар, які будзе потым апраўданы жыццём?
Абарыгенка пасур’ёзнела, нават паружавела й з імпэтам прамовіла:
Магчымасць выбару дае пам Бог і накіроўвае нас, калі мы прыслухоўваемся да яго. Але выраіпаем мы самі. Учынак альбо яго адсутнасць гэта ўсё рашэнні. Трэба думаць і вырашаць у згодзе з Богам і сваім сумленнем. А ўжо воля Бога на тое, каб дазволіць нашаму рашэнню адбыцца альбо спыніць яго. Узнагародзіць альбо пакараць.
Можа, мне тады не варта й рыпацца? Хаця... ўсё роўна ж прыйдзецца нешта думаць, неяк жыць. Я адчуваю, што пакуль я не вызначуся, мяне будуць пераследаваць адныя й тыя ж беды.
Неабходнасць выбару ўсё роўна ляжыць на пас. Тое, які выбар мы робім, таксама важпа: выбар паміж любоўю й пыхай, паміж дабром і злом.
Але ж не я адпа раблю выбар. Астатнія таксама, і, магчыма, супрацьлеглы.
Спадзявайцеся. Спадзявайцеся на Бога й на добры зыход. Бог вызначае нашыя шляхі мы вырашаем, як па іх ісці.
О-ох. Цікава, ці ёсць Богу справа да ўсіх гэтых жаночыхмужчынскіх жарсцяў? I ці маюць яны ўвогуле дачыненне да
пашага жыцця? Жаігчына, канечне, жыве мужчынам і потым дзецьмі (тут госця мая схіліла галаву набок і так горка паглядзела мне ў вочы, што я ад ейнага позірку ажно прыкусіла кончык языка), але я вось пядаўна ўявіла сабе, што будзе мне гадоў семдзесят, стану я перад люстэркам і скажу: «Ну вось і прайшло тваё жыццё, а ці спраўдзілася яно?» і ўбачу перад сабой толькі твары гэтых недатумкаў, якіх я мела гонар «кахаць». А што, гэта сэнс жыцця? Mary сабе ўявіць, як ужо Бог ад нашых глупстваў стаміўся. Мы заўжды нешта просім у яго і хочам усяго адразу, а самі баімся сябе, баімся Боскага ў сабе, сваіх самых светлых і гірыгожых здольнасцяў любіць і рабіць дабро.
I мы не заўжды ведаем, што ёсць дабром, праўда?
Але як жа нам тады вырашаць?! Што дабро, а што зло, я магу ведаць альбо абстрактпа, альбо па мінулым досведзе, але ж як жыццё павернецца, я не магу прадбачыць. Як жа мне правілыіа выбраць?
Я не магу вырашаць за вас альбо прадказваць вам лёс. Але я думаю, вам трэба пакласціся на Бога й прыслухацца да сябе.
Прыслухацца да сябе... Я й не разбяруся, дзе ўва мне гаворыць маё «я», а дзе нешта іншае. Тут, хутчэй, трэба настолькі ад сябе дыстанцыявацца, каб зразумець, хто ты, што ты й куды табе ісці.
I магчыма, табе не будзе іншай дарогі, акрамя як пратаптаць сваю асобную сцежку.
О-ой, не пужайце мяне, і так цяжка. Хаця... Хай сабе й сваю, але ж чаму я не магу быць разам з мужчынам, якога кахаю? Няўжо ж мая сцсжка павінна абавязкова быць самотнай?
А вы яе гэтак бачыце?
Нічога я не бачу я проста хачу жыць з ім у любові й згодзе. I творчасці. I як я магу бачыць тое, чаго, відавочна, няма?
А вы паспрабуйце. Адна справа захацець, а іншая убачыць і зрабіць неабходныя захады. А там хто ведае я ж вам казала: пакуль мы жывем, мы можам спадзявацца.
Колькі я ўжо спадзяюся! Столькі ўсяго зрабіла, гэтак змянілася... ў лепіпы бок, знак падала! А дзе ён? Чаму ён ніяк не прыйдзе?
Нелыа быць гэткім роспачным дзіцём. У вас ужо дастаткова розуму й досведу, каб адказаць на свае пытанні й уладкаваць жыццё. Нельга ўсе рапіэнні на Бога й выпадак спіхваць. Трэба узяць на сябе адказнасць за свой лёс, а не енчыць і жаліцца ўсяму свету, што прынц ніяк не хоча прыйсці й заваяваць.
Ага. Толькі гэтак любоўныя справы й робяцца: сядзіш, марыш, на пяльцах вышываеш, а тут праходзіць міма прынц, нрычым не твой, і па нейкай памылцы альбо непаразуменні цябе выбірае. I самае дзіўнае, што ў вас цудоўна ўсё выходзіць хоць заўтра пад вянец. А наспрабуеш таргануцца й цяўкнуць, што шчырага, узаемнага кахання з тваім абраннікам хочаш, адразу ўсё адбярэцца й будзеш адна ў віпакурні век дажываць.
Век дажываць. Калі б вы толькі ведалі, якое гэта шчасце, дажыць свой век! Гэта заўжды шанец дачакацца цуду!
Цуду. У мяне ўсё жыццё цуды. Ведаеце, я думаю, што калі мой лёс ніколі не падводзіў мяне і вырашаў мас справы самым цудоўным чынам, то, можа, і зараз мне варта аддацца збегу абставінаў? Забыць Змітра, калі ўжо мы рассталіся, застацца з Габрусём можа, гэта й ёсць жыццёвая мудрасць?
I вы здолееце з гэтым жыць?
Гэтак шмат хто жыве.
Але ж яны не шчаслівыя.
А я шчаслівая?! Ну хаця... He без гэтага. Я сапраўды шчаслівая мне няшчаснай быць проста невыносна, агідна.
Вось бачыце, вы любіце шчасце, і шчасце любіць вас. Але самае галоўнае гэта тое, што вы любіце жыццё. Паспрабуйце палюбіць свайго мужчыну гэтак жа, як вы любіце жыццё. Паспрабуйце ўбачыць свайго мужчыну, а не свае чаканні да яго, і палюбіце ягонае жыццё й яго ў гэтым жыцці. Менавіта палюбіце, таму што каханне рэч далёка не бескарыслівая.
Я б і радая, толькі адкуль мне цяпер ведаць, хто мой мужчына? Змітра ж ад мяне як адрэзала.
Мне чамусьці здаецца, што ваш мужчыпа у вашых снах. А наконт адрэзала... Гэта быў падарунак лёсу: іпакш і быць не магло, калі вы прагнулі чыстага, шчырага кахання, толькі свабоднага, толькі вольнай душою можна па-сапраўднаму палюбіць і пакахаць. Іншая справа, што, каб шчыра кахаць, людзі неабавязкова павінныя быць паасобку...
Тут раптам забрахаў унізе сабака, і госця мая страпянулася й пачала развітвацца: «Загаварыла я вас. Пайду ўжо. Вунь і сабака мой без мяне засумаваў. I вы не бядуйце аб сваім каханым: нельга куд[>і-кольвек прыйсці, пе прайшоўшы папярэдне піляху». I я гэтак задумалася над ейнымі словамі, што ажно не заўважыла, як незвычайная незнаёмка сышла. А калі я ачомалася й кінулася да вакна, то ўбачыла далёка справа толькі мокрага чорнага сабаку я й не чула, што ішоў гэткі моцны дождж.
Надышоў вечар, аблашчаны свежым нахам ракі й маладой лістоты. Я не магла больш заставацца ў хаце й абмяркоўваць нядаўні візіт і свае перспектывы седзячы. Да таго ж я падумала, што не дрэнна было б знайсці гэтую дзіўную абарыгенку (хаця б па сабаку, калі сама яна будзе ў хаце) і спытаць ейнае імя. Таму я выйшла на двор, пакружыла вакол вінакурні, торкнулася ў краму, але нікога не сустрэла. Я рагггам вельмі выразна адчула, што не маю тут нікога, ніводнай роднаснай душы, што абарыгенаў люблю толькі як вобразы й персанажы, а не як канкрэтных жывых людзей, і што я тут гэткая ж чужая, як і ў якім-небудзь іншым месцы. Я ўзгадала, што першапачаткова хацела ўсяліцца сюды нават не для таго, каб гэткім скажэпскім чынам прывабіць Змітра, а каб выратаваць будынак. Замест гэтага я толькі напоўніла яго яшчэ адной чалавечай гісторыяй і дагэтуль не даведалася, які лёс угатаваны вінакурні з надпісам «1896». Цалкам маі'чыма, што людзей будуць хутка адсяляць, бо хадзілі ўжо чуткі, што неўзабаве здаюцца новыя дамы. Значыць, выкінуць і мяне, бо я не змагу нічога запярэчыць, не здолею памітынгаваць нават дзеля забавы, бо ўжо не веру ў рэзультатыўнасць мітынгаў. Тым больш, што жыць тут, сапраўды, вельмі некамфортна, хаця я й перабыла ў вінакурні самыя няўтульныя поры году. Адна надзея, што
Габрусь, гісторыкі й рэстаўратары не аддадуць будынак на разбурэнне. Праўда, усе яны дасведчана гавораць пра вялікія грошы й пэўны тэрмін карыстання, а самі проста не маюць паміж сабой ніякай еднасці й не хочуць насамрэч звязвацца з нейкімі нявыгаднымі справамі. I яііы гэтак слаба падобныя да мужных змагароў у большасці сваёй яны затурканыя гюбытам, разгубленыя, але гаварлівыя мужчыны. А Габрусь яшчэ й маньяк. I ўсё скончыцца тым, што я панлачу-паплачу па вінакурні (калі мой сябар Габрусь дасць мне дажыць да гэтага дня), а потым нераеду ў новую кватэру на былых бураковых дзялках, завяду сабе стомленага побытам мужчыііу й буду ўмудрона пасмейвацца з закаханых ідэалістычных дурніц.