Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Калі я наблізілася да сядзібы, то заўважыла, што з тэрасы нейкая жанчына ў белай сукенцы маша мне рукою й запрашае зайсці. Я падумала, іпто гэта нейкая рэстаўратарка ўгледзела мянс й выскачыла ў адной сукенцы, каб уратаваць ад ліўня. Мне не вельмі хацелася тады з кімсьці размаўляць, але калі яна ўжо гэтак раснеражывалася за мяне, што не пабаялася нрамокпуць, я вырашыла завітаць да яе. Жанчына яіпчэ крыху пастаяла на тэрасе, але ўжо проста глядзела ўверх на хмары. (Ну й рамантычная асоба гэткай непагадзі не баіцца.) Потым, відаць, упэўнілася, што я кірую да сядзібы, і знікла з вачэй. Я абышла сядзібу, падышла да ганку й убачыла на лаўцы маладога чалавека ў шэрай куртцы й завялікіх акулярах, які сузіраў халодныя памыі дажджу й гладзіў мокраіа чорнага сабаку. Я адразу падумала, што гэта й ёсць Лошыцкі маньяк, бо ў ягоным твары было нешта не ад гэтага свету, нешта некрафілічнае. Тут маньяк заўважыў мяне, усміхнуўся й неспадзеўна па-беларуску прапанаваў перасядзець дождж разам з ім: «Заходзьце, спадарычна. Перачакаем разам. Вы ж, відаць, ніколі не былі тут усярэдзіне». Я крыху пакрыўдзілася на «відаць, ніколі» (усё ім відаць празарліўцы вялікія), але паднялася на ганак па прыступках, бо хай ён і маньяк, алс беларус. Да таго ж я разлічвала, што ў сядзібе мяне чакае салідарная жанчына ў белым. Малады чалавек яшчэ нахабней усміхнуўся (у чалавека гора, а ён смяецца) і назваўся незразумелым імем Габрусь.
Псеўданім?
Малады чалавек засмяяўся (прылік не самы моцны ягоны бок) і сказаў:
У пэўнай ступені так.
Л чым вы займаецеся?
Я гісторык.
Энцыклапедыст?
Ха-ха. Безумоўна.
(I ён туды ж.)
Водзіце экскурсіі па сядзібе?
He. Звычайна не, але для вас магу правесці.
- А гэта можна?
Так, я сябрую з рэстаўратарамі.
Я змрочна:
Мастакамі, вядома ж.
А што, вы не любіце мастакоў?
Чаму ж? Зусім наадварот.
Ды вы не бойцеся, яны зараз працуюць унізе. Я правяду вас па першым гіаверсе. На другі нельга можа абваліцца.
- Які вы клапатлівы.
Ага. Галантны.
Мне пашчасціла.
Хадзем.
Мы з Габрусём увайшлі ў сядзібу, і ён распавёў мнс пра печы, пра паркет, пра стагоддзі й прыбудовы, паказаўзнакаміты камін і карціны рэстаўратараў.
А вось тут тэраса.
А мне адна жанчына адсюль рукой памахала запрашала схавацца ад дажджу. Такая ў белым.
Хто тут сёння ў белым? Здаецца, я не бачыў.
Можа, вы яе не ведаеце. Вы б у яе адразу закахаліся. Вельмі рамантычная асоба.
Чаму?
Стаяла пад дажджом у адной сукенцы даўгой, як даўней насілі, глядзела ў неба.
Хутчэй вар’ятка, чым рамантычпая.
Чаму гэта?
Восень жа. У белай даўгой сукенцы, на дажджы.
А я б хацела з ёй пазнаёміцца. Даведаецеся, хто гэта, перадавайце прывітанне.
Лбавязкова. Л вось я ведаеце з кім хацеў бы пазнаёміцца? 3 кім?
3 тым чалавекам, што жыве ў вінакурні.
Там многа хто жыве.
He, на трэцім паверсе, дзе надпіс.
Які надпіс?
Ну... «Была шостая гадзіна раніцы», пра кароў, пра павуцінне й усё такое.
А навопіта?
А па-вашаму, гэта цалкам натуральна, што сярод абарыгенаў з’яўляецца гэткі надпіс?
Чаму б не?
У гэтага чалавека вельмі тонкая душа. Альбо неагранёны гірыродны талент, альбо... Альбо падсяліўся нехта. Якінебудзь бедны мастак.
А калі мастачка?
Тады яшчэ лепш.
- Чаму?
Я ўзяў бы яе за жонку.
- А калі яна замужам?
Я змагаўся б.
А калі яна кахае свайго мужа?
Быў бы хросным бацькам іхпім дзецям.
- А калі гэта ўсё ж мужчына?
Загірасіў бы яго на піва. Ці напрасіўся б да яго на госці, бо мне надта карціць паглядзець, што там усярэдзіне.
А калі гэта я?
Вы?
А чаму б не?
А вы што, так хочаце за мяне замуж?
Ну, дзякуй. Я там проста жыву. Так што з вас піва.
Хм. Добра. Толькі свой ровар пайду вазьму.
Так у маім жыцці з’явіўся Габрусь. Габрусь рабіў гістарычныя даследаванні, пісаў артыкулы, складаў нейкія дапаможнікі й проста любіў парк. Габрусь мог адказаць на любое гістарычнае пытанне, расказаць, чаму заняпалі індзейцы і ў што верылі
іпумеры. Габрусь вадзіў мяне ў кіно, катаўся разам са мной на ровары, даваў чытаць кнігі й уставіў мнс іювы замок у дзверы, каб я болып не баялася абарыгенаў. У душы ў мяне пасвятлела, да мяне вярнуліся мае сябры й умілыіа паглядалі на нас з Габрусём, бо выяўна спадзяваліся, іпто жыццё маё нарэшце «наладзіцца». Я пазнаёмілася з дзяўчынкай Насцяй, і тая пачала заходзіць да мяне, каб паслухаць якую казку й выцыганіць цукерку, якімі мяне шчодра частаваў Габрусь. Яшчэ ён насіў мяпс на руках па схіле ля карчмы, дзе раней былі прыступкі, чытаў мне вершы, запрашаў у вандроўкі, знаёміў з сваімі сябрамі й, здаецца... Здаецца, ён мяне кахаў.
I хоць-калі я нават пачала задумвацца пра тое, што ў нас з Габрусём, і праўда, ўсё йдзе вельмі гладка, і што ён збіраўся ажаніцца з гэтай «беднай мастачкай», якая хавалася за шторамі на трэцім паверсе, і што жыву там я, а Габрусь мне ўсё болып і болып падабаецца... Л можа, мне варта было б наблізіць яго да сябе, забыцца на свае перажыванні, паспытаць адчуць каханне наноў, толькі з ііппым чалавекам? Дазволіць ягонай пяшчоце праліцца ў мяне. Аддаць сваю. У нас магло б атрымацца. Усе людзі ўсё роўна звяры, а тут япічэ добрае сяброўства, таму ці не адная трасца, які з табой мужчына? Я магла б паспрабаваць сябе ўгаварыць, пераканаць, што мне няма патрэбы ў табе, што не цябе адзінага я кахаю, бо вось жа й ты, відаць, змог, здужаў-такі (а казаў: «манагамны») аб’ездзіць Надзю. (Дарма яна торкаецца па парку. Два разы яе бачыла без цябе. Дарма. He хачу я з ёй дыхаць адным паветрам. Нядобры яна сабс выбрала лёс.) Усё! Вырашана! Габрусь дык Габрусь! Ен таксама чалавек і тым болып мужчына. Можа, гэта нават будзе цікава. Вск жыві век вучыся. Можна й паспрабаваць. Жапчына ніколі не застаецца адна! Кожны настуішы мужчына пасуе ёй болып, чым папярэдні! Толькі вось каханне...
Ды й Габрусь, які цяпер ужо меў дазвол затрымлівацца запозна, у нейкі момант падхопліваўся й некуды ўцякаў. I заўжды ў бок Серабранкі ускокваў на ровар і ляцеў у цікаўную цемру парку. Нават начных абарыгенаў не баяўся во які харобры. Па ўсім відаць: горкая мая доля быць мне з Габрусём, калі ён ужо гэткі станоўчы, мужны, дабрадзейны й шляхстны.
He хоча чалавек карыстацца маім разгубленым станам, складанасцю маёй жыццёвай сітуацыі. Але чаму ён з’язджае гэтак загюзна? Ды ўсё ў бок парку... Ноччу напрасткі ў Серабранку... А што, калі ён усё ж?.. Мне ж адразу на тос выдала... Лошыцкі маньяк!!! Так. Такім ён і павінен быць: знсшне прыстойным, добрым, аматарам старасвеччыны й рамантычных разгубленых жанчын. Вось чаго ён да мяне прыбіўся: адчуў, што з мяне ён зможа па-асабліваму наздзекавацца як-небудзь гіа-іістарычнаму. Што за свет! Што за жыццё! Hi табе кахання адданага, ні шчырага сяброўства! Адныя дыпламаваныя мастачкі й гістарычныя маньякі! Што ж мне цяпер рабіць?
Страшна мне зрабілася не на жарт. Канечне, Габрусь не мог ведаць, што менавіта сёння ўночы я здагадалася пра тое, што ён маньяк. I калі б хацеў, ён бы ўжо даўна ўчыніў сваю подлую расправу, бо пават новы замок у дзверы ён мне ўстаўляў. Абароны перад Габрусём у мяне не было. Hi цяпер, ні раней. Чаго ж ён чакае? Можа, шкадуе? А можа, і ііраўда, праняло й ён закахаўся? I я да яго ўважліва стаўлюся, шаную, ягоныя артыкулы чытаю, Хто мог падумаць: гісторык-маньяк! Але чаму? Можа, япічэ нешта можна выправіць? Пагутарыць, пераканаць, падлячыць. Страшна вось што: ён маньяк, а ўсё паказвае на тое, што ён мужчына, які мне пасуе. Вось у чым праблема: мне пасуе гісторык-маньяк. I я чыста ягоны тыпаж: бледнатварая й рудая. Рудая з золатам, але гэта зараз нічога не мяняе, проста я па старой звычцы спрабую намякнуць табе, што ўяўляю сабой правераны й ухвалены мастацтвам вобраз. Значыць, што мы маем: бледнатварая й рудая (з золатам) жанчына сядзіць у засцаным шматлікімі пакаленнямі катоў і абарыгенаў будынку, трасецца ад страху, бо колькі дзён таму вырашыла ўзяць сабе за абранніка хворага забойцу, з якім яе звязваюць далікатныя адносіны, і горш за ўсё тос, іпто гэтая жанчыпа я. I ўсё тое, што адбываецца, атрымліваецца, ёсць маім выбарам. I гэты выбар ніяк не ўплывае на таго, дзеля каго ёп быў зроблепы, а толькі шкодзіць мне. Так, шкодзіць, бо вось жа й Габрусь маньяк, і я сама ў гэтым дурным, навязаным мне змаганні з умоўнасцямі зрабілася адно іхняй за-
кладніцай. I няўжо гэтая жанчына я? Гэта не я, але я ўсё гэта дзеля яго, а ён жа вось...
А што ён? Можа, яму зараз іншае трэба. Ягоная дупіа, можа, пляваць хацела на ўмоўнасці-няўмоўнасці й проста прагне новага досведу, а язык не змог як след растлумачыць. Можа, яму зараз трэба пажыць нейкім іншым жыццём, прайсці пэўны этап. Пазаймацца творчасцю, пасябраваць з іншымі людзьмі, палюбіццаз іншымі жанчынамі, нават займець дзіця. Абрасці дзецьмі. Выгадаваць іх. Альбо кінуць. Зрабіць свой выбар і сутыкнуцца з ягонымі наступствамі. Атрымаць за выбар жыццёвую ўзнагароду альбо цяжкую расплачу. Зразумець альбо не зразумець. Быць разумным альбо дурным. Захварэць брыдкай хваробай. Вылечыцца. Альбо памерці. Весці аскетычны лад жыцця. Баляваць. Спіцца. Дасягнуць прасвятлення. Пайсці ў манастыр. Падацца ў пажарнікі. Разысціся са мной назаўжды альбо вярнуцца. He, не вярнуцца вяртаюцца ііазад. Проста прыйсці. Проста прыйсці нейкім новым днём. Сустрэцца на новай жыццёвай пераправе альбо па сталым адрэзку спакойнага спраўджанага быцця. Быць. Быць. Са міюй ці без мяне, але самому. Самім сабой. Без страху. Са сваім рашэннем. I з маім каханнем, якое я не магу вытравіць з сябе. А што каханне? Кахай не кахай, не трагііш у рай. Перад Богам мы ўсе паўстанем па адным. Дык што я зараз мучуся? Мне б цяпер думаць, што я асабіста скажу Богу й ці ёсць я сабой, сваёй душой. Але калі ўсё гэта мае рашэнні, дык можа, гэта сапраўды я?
Наступным днём у пакоі пахла не мною. He мёдам ад майго цела й нават не мачой з пляцоўкі, як звычайпа, а цёплай крывёю. Крывёю, не сапсаванай яшчэ тытунём і алкаголем. Крывёю не салёнай. Крывёю маладой, салодкай. Дзявочай крывёю. Я не магла зразумець, адкуль ідзе гэты пах. Ён не быў непрыемным ён быў чужым і праз яго чамусьці рабілася сумна. А яшчэ вікада некага. Некага бязвіннага, маладога, некага, хто пры іншых абставінах мог бы зрабіцца табе лепшым сябрам, а замест таго наводніў твой пакой сваёй крывёй. I можа, дзсля гэтай дзеўкі ты выварочвала б у транспарце ўсе кііпэні, каб знайсці таловчык, бо тая спадзяецца на цябе, бо едзе зайцам, а зайшла кантралёрка. I ты дапаможаш ёй, a no-