Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Неяк на Новы год, калі мне было пяць ці шэсць гадоў, мае бацькі й сястра глядзелі «Блакітны агеньчык», а я, задаволеная здаровай камплектнасцю свайго жыцця, залезла ў секцыю. Ляжала сабе ў адчыненай нішы з падушкамі, слухала музыку й раптам адчула нейкую незвычайную туіу. Як быццам мне не хапала некага, як быццам быў яшчэ нехта іншы, хто мог бы быць побач са мной, але каго гюбач не было. I тады мне прымроіўся твар. Твар чарнявага хлопчыка з зялёнымі вачыма. Хлопчыка, які чакаў, і якому на гэты момант было гэтак жа невытлумачальна сумна, як і мне. I калі ты паказаў мне свае дзіцячыя фотаздымкі, я пазнала гэтага хлопчыка пазнала гэты выраз твару й гэты душэўны стап і ўспомніла Новы год амаль дваццацігадовай даўніны. I яшчэ высветліла, што мы педзе з год хадзілі з табой у адзін дзіцячы садок, хаця й у розныя групы, бо ты старэйшы за мяне.
А цяпер паміж мною й табою наждак чорнага неба без зораў. Нямы, асіплы ад болю няспраўджанага кахання Лошыцкі парк. Я сяджу ля стала, гляджу паверх манітора ў пустую цемру за вакном, слухаю гуд кампутара, насцярожанае пагойдванне дрэваў і думаю: ці магла я іпто ўратаваць, ці магу я табе іпто растлумачыць? Ды й што тлумачыць? Кожны чалавек чуе толькі тое, што хоча пачуць. I нават мой пісьменніцкі дар не дапамог мне як след давесці табе, што я кахаю цябе аднаго й толькі таму хачу быць з табой разам. Што я не кваплюся ні на твае таленты, ні на твой час, які ты павінен
прысвячаць мастацтву, ні на тваю свабоду. I хіба ёсць нейкая ішііая свабода, акрамя ўнутрапай? I хіба ёсць свабода большая за раблснне дабра, якое адзінае не абцяжарвае душу? I хіба можа нейкі чалавек у цябе гэта адняць? Але, відаць, не наспеў яшчэ для цябе час пачуць і зразумець мяне. Паверыць мне, паверыць сабе, даверыцца жыццю. Таму я сяджу-вычвараюся ў гэтай смуроднай вінакурні, якую скаланае ад мацюкоў маіх суседзяў, а ты недзе ўнарта даводзіш сабе, што толькі без мяне, толькі ў вясёлай кампаніі «сабе падобных» волыіых мастакоў ты можаш ствараць мастацтва.
Толькі гэта няпраўда. Пазаўчора я бачыла цябе з адной да цябе зусім не падобнай. Бачыла, як вы прыдзяўбліся да майго дому, стаялі з эцюднікамі ў мяне пад вокнамі, бралі з ракі паўлітровымі слоікамі ваду для фарбаў, малявалі пейзаж насупраць мае ўлюбёныя дрэвы й напіую альтанку. Бачыла, што яна крэмзала нават здалёку было відаць, што яна імітатарка й пасрэднасць. А ўжо калі б давялося нісаць ейлы партрэт, то рабіць гэта трэба б было толькі ў якім-небудзь авангардным стылі: каб хоць неяк замаскіраваць ейную «неўміручую прыгажосць», надаць ёй хаця б крыху выразнасці й характару. Скажу табе іпчыра не лепшы выбар, асабліва пасля мяне. Я можа й не прыгажуня з вокладкі, але мой твар пельга забыць. Я прыроджаная муза, натхняльніца, з мянс энергія свішча. А ява што? Раструшчапая алыча, падгнілая на жнівеньскім сонцы. Уяўляю, як з цябе ўсе смяюцца. Толькі што ўжо казаць што зроблена, тое зроблена. Хаця... Ты іншы. Таленавіты. Я ж бачыла, што ты маляваў: не бераг насупраць, а дзяўчынку Насцю з вінакурні. Насці гады чатыры. Япа стаяла ўбаку й цікавала, як вы малюеце не ведала, што й ты ўпаляваў яе. Заціснула паміж ног ляльку, так што гэтая задрала ёй спераду спаднічку. Адной рукой абцягвала цяльняшачку, а другой паднесла да роту пасмачку цёмных вільготных валасоў да плячэй. А ты гэтак ласкава пасміхаўся, гледзячы на яе. Я ўжо нават не ведала, да каго цябе раўнаваць: да гэтай бесталаннай памаўзы ці да дзяўчынкі Насці. Слухай, ну няўжо гэтая ніякая крэмзала й ёсць тая самая «родная» Надзя? I як мне цяпер разумець мужчынаў?
Разумей пе разумей, а жыць будзеш, у любым выпадку, з самой сабой. У сваім унутраным свеце. I менавіта з гэтага ўнутранага свету будзеш узірацца ў жыццё. I нават калі прымеш светапогляд каханага мужчыпы, не будзеш праз гэта шчаслівай, бо заставацца будзепі толькі сабой. I калі будзеш імкнуцца «адпавядаць» ці «не адпавядаць» толькі зломіпі сваю асобу. I твой мужчына кіне цябе. Таму ілто пават «ніякая крэмзала» Надзя цяплей за ягоны адбітак у люстэрку, і ў гэтым сэнсе яна яму цяпер сапраўды радней за мяне. I вось гэта была мая асноўная гіамылка, праз гэта я сяджу адна. А гіа вялікім рахунку, што страшнага ў адзіноце? Адна ты ці з некім, калі ты ёсць япічэ сваёй асобай, ты ўспрымаеш свет толькі праз сябе.
А што датычыцца памылкі... Ён непіта плявузгаў, што я кахала зашмат. А што было рабіць? Я ж шукала. Ды й ён мне сустрэўся позна колькі мне ўжо было гадоў! А я таропкая я халерык, я баялася не пражыць сваё жыццё. А ён тыповы флегматык. Ужо ж ён пе спяпіаўся на сустрэчу са мной, а вінаватая выйіпла, канечне ж, я. I да таго ж, чаму ён лічыць, што ведае, кахала я некага ці не, лепш за мяне? Няхай ён думае разам са сваёй Надзяй, што ў мяне няма гонару, але кахала я насамрэч толькі яго. I тым капітоўней мне было гэтае каханне, таму што я ведала ўжо, што каханнем не ёсць. Хаця... Усё гэта было пічырым. Шчырым захапленнем людзьмі й жыццём. Гэта было любоўю, a пс каханнсм, прагай жыцця й (што ўжо зараз маніць) пошукам муза. А мне варта было проста любіць гэтых людзей, а не прыдумляць, не драматызаваць жыццё й не лямантаваць потым, што я расчаравалася ў мужчынах. Бо ў выпіку ў вачах людзей я прыдбала сабе драматычны жыццёвы досвед, і мужчына, якога я сапраўды пакахала, кінуў мне мой жыццёвы досвед у твар. (Нельга так з жыццёвым досвсдам гэта парада абодвум зацікаўленым бакам.) Да таго ж, калі чалавск кажа, нагірыклад, іпто ён любіць світанак і захад сонца, зіму й восень, дождж і снег надвячоркам, ніхто не будзе падазраваць гэтага чалавска ў разбэшчанасці й няшчырасці, скажам, да зімы, якая надыходзіць пасля восені. Калі ж вядзецца пра людзей, то выходзіць, гэта брудная справа любіць іх? Але ж кожны чалавек гэта з’ява. Нават
«ніякая Надзя». I калі чалавек па маладосці называе любоў каханііем, хіба можна пароць яму гэтым вочы? Лсабліва, калі ўсё гэтак добра склалася: духоўнае паразуменне, агульныя ідэалы, жарснае каханне, прыбытковая адукацыя, жыллёвая гілошча... Але гэта жанчыны не раўнуюць мужчынаў да мінулага, бо яны, вядома ж, прыгажэй, разумней, душэўней і гатуюць леііш за папярэдніц. А вось мужчыны... Яны раўнуюць да кожнага слупа, нават калі гэта слуп, які ты не змагла абмінуць, калі каталася на лыжах у веку пяці гадоў. Добра. Няхай. Але ж я, нрынамсі, не хацела за гэты слуп замуж!? I як яшчэ я магу растлумачыць сябе й сваё жыццё? Што яшчэ я магу распавесці, каб ты мяне зразумеў? Што яшчэ я магу сказаць, акрамя таго, што...
...Была шостая гадзіна раніцы. Мы сабралі па вёсцы кароў і пагналі на пасту. На выгане, каля сажалкі, я прысела на кукішкі й убачыла ў траве роснае павуцінне. У кроплях расы раздробнілася на фарбы прахалоднае ранішняе сонца... Усё. Гэта ўсё, што я магу растлумачыць табе пра сваё жыццё. Мне было тады дзевяць гадоў, і гэтае роснае павуцінне сталася для мяне тым, чым ёсць маё да цябе каханне.
Але якраз гэта я ўжо не магу сказаць табе. Бо я нават не ведаю, дзе ты атабарыўся, хаця й падазраю, з кім. Бо я не наважваюся падысці да цябе, калі ты малюеш у парку разам з крэмзалай-Надзяй. Бо я баюся быць адрынугай і абсмяянай. Бо я кахаю цябе, як гэта ні дзіўна, цяпер ужо непадзеленым каханнем. Ну чаму? Чаму людзі, гэтак блізкія адзін аднаму, як мы былі блізкімі з табой, павінны разыходзіцца праз нейкія абстрактныя рэчы, кшталту «ўмоўнасцяў-няўмоўнасцяў»? Так, менавіта абстрактныя, нявызначаныя рэчы, бо ведаеіп, што? Канечне, у тваёй Надзі можа быць вельмі фотагенічны твар, і яна маладзейшая за мяне, і нраз колькі гадоў яна атрымае ў Акадэміі мастацтваў дыплом і зробіцца легітымнай мастачкай, але ведаеш, што? Я думаю, што ты ўсё ж такі кахаеш мяне. I што якраз гэтае пакутлівае, нерэалізаванае каханне гоніць цябе ў ііарк і прымушае пісаць дзяўчынку Насцю. I менавіта праз гэтае, балючас гэткім жа самым, як і мне, болем, кахапне твае вочы скуголяць рыкам галоднага апантанага ваўка,
калі ты прыходзіш сюды адзін і ўзіраешся ў дом з надпісам «1896» з таго месца, дзе мы заўжды малявалі разам. Але ж ты... Ты ж не ведаеш, што я тут жыву!!!
Як жа я не здагадалася адразу? Калі ўжо я была гэткай няправільнай жапчыпай, што надумалася забяспечыць сабе матэрыяльны бок жыцця, пабудаваць кватэру, а потым учапіцца ў цябе «па разліку», не растлумачыўпты табе, што гэтым разлікам было стварыць атол кахання, якому б пе замінала дыхаць жыццё з ягонымі аб’ектыўнымі закапамернасцямі, то цяпер я павінна памяняць ролі. Паколькі ты сапраўдны мужчына, a я сапраўдная жанчына, і паміж намі сапраўднае каханне, я вельмі правільна зрабіла, што «зняволілася ў всжы». Цяпер я мушу даць табе знак, каб ты мог мужна мягіе зваяваць. I для гэтага я напісала на шторах у сваім пакоі пасланне для цябе. Якраз гэтае: «Была шостая гадзіпа раніцы. Мы сабралі па вёсцы кароў і пагналі на пасту. На выгане, каля сажалкі, я гірысела на кукішкі й убачыла ў траве роснас павуцінне. У кроплях расы раздробнілася на фарбы прахалоднае ранішняе сонца». Гэта й быў мой знак табе, каб ты мог пабачыць, што я чакаю цябе, што я кахаю цябе, што я адмовілася ад умоўнасцяў тым, што перапаўзла сюды. I... што я таленавіцей за тваю Надзю.
Але чамусьці ён не гіабачыў маё пасланне ні калі падыходзіў пад вокпы вінакурпі, каб паназіраць за дзецьмі ці намаляваць паліто, што сушылася на другім паверсе ў адчыненым вакне, ні калі стаяў на месцы наіпых спатканняў на супрацьлеглым беразе. Ды й я не магла больш штодзень сядзець пры завешаных шторах, бо ў мянс й без таго было змрочна на душы. Праўда, каб выратаваць сваю псіхіку і каб было болып шанцаў, што ён заўважыць мой знак, я вырашыла часцей гуляць удзень. Блукала па парку, карміла апалымі яблыкамі коней, мацала дрэвы, пад якімі мы пекалі мілаваліся, чытала на лаўцы каля сядзібы.
Адіюйчы, калі я гэтак гуляла, пачаўся моцпы лівень, а я была далёка ад дому й не ведала, куды бегчы, каб схавацца. Я прытулілася да вялікага дрэва, але ўспомніла, што неяк летам вось гэтак жа пачаўся дождж і мы стаіліся пад дрэвам, але разам з намі туды пабілася процьма камароў. I тады ты
сказаў: «Цяпер я ведаю, што такое рай па-беларуску: Ён, Яна, Лошыцкі парк, лівень і поўііа камарэчы». I паколькі зараз мне не было з кім абдымацца, а Лошыцкі парк болып не быў раем, бо не было ні Яго, ні камарэчы, мне зрабілася гэтак горка й крыўдна, што я вырашыла лепш намокнуць. Няхай сабе нават захварэць і памерці, таму што як, як, як мне цяпер жыць без яго? I я паплялася сабе па сцежцы дахаты разам з праважаты м-дажджом.