Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Гэтым днём мы япгчэ здолелі застацца разам, паверыць у натуральнасць, нязмушанасць нашага суіснавання. Лле потым нагнала ветрам іншыя дні, і яны нізкімі абыякавымі хмарамі знеслі цябе ў неакрэсленым кірунку. I хаця я заўжды магла б адшукаць цябе ў гэтым горадзе, нават высачыць цябе, я ўсё роўпа не змагла б цябе знайсці. Бо ты знік у нетрах невядомай мне, неагучанай крыўды, злоснага сумпення, падазрэння ў тым, чаго не было. I паколькі я не ведала й не ў стане была здагадацца, што нас разлучыла, я вырашыла шукаць адказу ў снах. Я paua клалася спаць і позна ўставала. Я глядзела свае сны гэтак, як людзі глядзяць на дошку на лекцыі геніяльнага прафесара, каб пабачыць тое, чаго няма ў падручніку, але што трапна й яскрава раскрые таямніцу мудрагслістай навукі.
Спачатку, некалькі тыдняў, мне снілася, што ты крочыш побач са мной. Але я бачыла толькі твае чаравікі нічога болей. Нарэшце, пасля адной выпадковай сустрэчы ў кіно на «Небе над Берлінам» і рытуалыіага замірэння ў кавярні, мне прысніўся твой твар. Ты глядзеў на мяне й маўчаў. Але ты не кахаў мяне. Ты чакаў. Ты чакаў майго разумення, маёй здагадкі. Але я не здагадвалася, ніяк не здагадвалася, чаго ты хочаш, хаця й спадзявалася, што змагу зразумсць цябе, калі ты сам
паспрабуеш мне растлумачыць. Пасля гэтага ты прыходзіў да мяне кожную ноч, але ўсё роўна моўчкі. Затое ты быў побач, і калі мне хацелася пабачыць цябе пасярод якога-небудзь сну, я аглядалася й бачыла цябе. I ты кахаў мяне. Тады ты мяне кахаў. I яшчэ ў двух снах. У тым, дзе мы сядзелі ў Лошыцы на лаўцы, ты трымаў маю руку на сваім сэрцы й гладзіў мяне далоняй па твары. I ўсміхаўся. I гэта было болып, чым каханне, гэта былі мы. Нарэшце разам, нарэшце без страху, нарэшце самі сабой. I ў апопінім сне, дзе ты зноў прамаўчаў. Дзе гаварыла толькі мая прабабка Марыля й апавядала мне мой лёс. Але я не чула словаў, а толькі бачыла вобразы, з якіх запомніла святло й адчуванне шчасця. I калі лёс скончыўся, мы пайіплі з табой, узяўпіыся за рукі, ты моўчкі, а я з усмепікай суцяшэння й каровай на вяроўцы за спінай.
А калі сны нра цябе перасталі мне давацца, калі я перагаварыла па тэлефоне з усёй тваёй раднёй, бо цябе ніколі не было дома, калі паглядзела ў кіно шэсць фільмаў і не сустрэла цябе, я зразумела, што з гэтага моманту пайшоў чысты аркуш часу й жыцця. Прабел, пустыя мілімстры ў тэксце нашага лёсу. Міліметры бясконцыя й няўмольныя, бо яны не хацелі запаўняцца. I я гіачала шукаць адказу ў мінулым. У тваіх даўніх словах, паводзінах, марах. Я зграбла ў кучу ўсё тое, іпто здавалася мне трызненнем, калі мы былі разам: што я прапаную табе ўмоўнасці, што я нічога не нагіісала, што нейкая там Надзя табе раднейшая за мяне, і што жыццё пакажа. Вось гэта было адкрыццё! I я пачала перапісваць гэтую лухту напава, каб выправіць свой чысты й светлы гепітальт, несправядліва заплямлены ў тваёй свядомасці.
Я зняла жытло ў трохпавярховым доме з каваным надпісам «1896» пад дахам. Сярод сабак, катоў, абарыгенаў, легендаў і аварыйных станаў. Я пісала дзёрзка й шчыра гэтак, як для сябе, ведаючы загадзя, што праз колькі гадоў гэтага не буду разумець нават я сама. Я хацела выдрапаць Надзіны вочы, выкруціць ёй, як ляльцы, рукі й ногі, павыдзіраць валасы абавязкова з валасянымі цыбулінамі, навесці на яе псоту, сурочыць на тры пакаленні наперад. Але я, маладушнае, су-
пярэчлівае стварэнне, прабачыла яе й пакарала яе тым, што кінула гіра яе думаць. Паглядзім, што ёй цяпер пакажа жыццё!
А пакуль што жыццё паказвала мне. Ды й як магло быць інакш, калі адзіным прымальным доказам каханпя, прымальным для цябе, мог быць, як на мой розум, толькі экстрэмізм. А як яшчэ назваць тую справу, калі я мусіла ўсе свае абстрактныя погляды й перакананні, прыдбаныя ў гадзіны чытання й разважанняў, у гады вандровак па палітычна-карэктных краінах, пусціць ва ўжытак? Выцягнуць іх тутака, у роднай краіне Беларусі, проста пасярод Лошыцы не тое што ў супрацьлсглым баку ад істэблішменту, а ўвогуле па-за рамкамі яго. Прымусіць іх рэалізоўвацца, працаваць, рабіцца ўмоўнымі рэфлексамі гэтак, каб нават старыя сябры паверылі ў трываласць маіх рэакцыяў, а ты не сумняваўся ў маіх не-звычайпасці й ня-ўмоўнасці. Пераболыпыць іх настолькі, каб яны зрабіліся знакам, безумоўным для барацьбітоў з умоўнасцямі. Жыць творчасцю, але абавязкова ў экстрэмалыіых умовах, сярод няшчасных і знядоленых. Кахаць, але прынцыпова заставацца адной, каб не быць падобнай да ўсіх астатніх і не паразітаваць на мужыку. Зарабляць высокаінтэлектуальнай працай пляваць, што жабрацкія грошы. Змагацца за вагу ў грамадстве, але не прадавацца наменклатуршчыкам і не мець справы з кар’ерыстамі. Ездзіць па ровары й кожны дзень рызыкаваць гэтым сваім творчым, сумленным, высокаінтэлектуальным жыццём, бо кіроўцы гатовыя забіць цябе. Дзіва што: яны з апошняй моцы выпінаюцца, каб «адпавядаць», трацяць інтэлектуальныя й фізічныя сілы, здароўе, грошы на няхай знешнія, але атрыбуты прыстойпага жыцця. А іутака нейкая дзеўка ўпарта торкаецца пад колы на сваім альтэрнатыўным ровары. He можаш пайсці замуж за мужыка з машынай сядзі ў хаце альбо ездзі на аўтобусе № 3, а не гайсай на прадукце вытворчасці Мінскага матацыклетнага й веласіпеднага завода, няхай і з поўным наборам катафотаў! Знайшлася экалагіня, фсміністка дарма, што вас за алтар не пускаюць! Так, я за экалогію, я за экалогію, я за экалогію. Гэта праўда, і гэта не самы дрэнны вобраз мяне. He хапала яшчэ, каб яны здагадаліся, што я не змагла зайсці замуж не тое што
за мужыка з машынай, а нават за небагатага мастака, і што ў першую чаргу я ўсё ж за кахаіше.
Каханне заўжды здавалася мне фундаментам, сутпасцю чалавечага існавання. Каханнс было мэтай і сродкам жыцця, галоўнай безумоў-насцю свету. I ўсё ў маім жыцці было падпарадкавана попіуку, чаканню, прадчуванню сапраўднага кахапня. Сумнення быць не магло. Рана ці позна сутнасць павінна была атрымаць сваю знешнюю праяву. I каб сустрэць гэтае рана ці позна ў поўнай зброі, трэба было ўпарадкаваць сваё жыццё так, каб ніякія ўмоўнасці не маглі зрабіцца перапткодай майму каханню. Ніякія грошы, ніякія квадратныя метры, ніякія хваробы, ніякая саманерэалізаванасць, ніякія праблемы ў адносінах, ніякая смерць. Менавіта таму ў далёкія 16 гадоў я вырашыла атрымаць прыбытковую адукацыю, займець уласную жыллёвую плошчу, рэгулярна займацца фізкультурай, рэалізоўваць таленты, вывучыць псіхалогію й жыць доўга. На гэты момант асабліва злабадзённым быў выбар прафесіі, і, пастуніўшы ў адну вельмі гуманітарную ўстапову без іспытаў, я ўсё ж змяніла арыенцір на болып прагматычную адукацыю, каб вандраваць па свсце й, галоўнае, мець выбар у каханні. Дакладней, мець магчымасць паміж карысцю й каханнем выбраць апошняс. За час вучобы я сапсавала сабе здароўе так, што яго давялося потым адбудоўваць рэгулярнай фізкультурай і рацыянальным харчаваннем. Я хаатычна рэалізоўвала свае таленты, так што час ад часу мусіла пытацца ў сябе, ці не загубіла я іх. За паступныя пасля шаснаццаці дзесяць гадоў я гэтак ублыталася ў адносіны з людзьмі, што не мела ініпага выбару, акрамя як вучыць псіхалогію, а таксама ўсе ажыццявімыя й неажыццявімыя мстады псіхатэрапіі. Я ледзь не памерла ад страшэннага расчаравання ў патэнцыйных аб’ектах кахання, якія, дзякаваць навамодным павевам псіхалагічнага ііазітывізму, а таксама міралюбівасці характару, удалося прабачыць і палюбіць. I самае галоўнае я ўсё ж атрымала прыбытковую адукацыю, якую проста не захацела скарыстаць. Мая адукацыя атрымалася вельмі гуманістычнай, алыруістычнай і няўхільна цяпіула мяне ў бездань навукі й дабрачыннасці ў выглядзе
выкладання. Але адукацыя ўсё ж давала мне магчымасць вапдраваць і мець выбар на карысць кахання.
Каб аб’яднаць усе мэты ў адну, я, павандраваўшы па свеце, павыкладаўшы ва ўніверсітэце й паўдзельнічаўшы ў напісанні падручніка, вырашыла кінуць дзіцячыя іульні й зарабіць вялікія грошы. Заробкі гэтыя сталіся лёгкімі, працадаўцыгаспадары проста прасіліся ў падручнік па культуралагічных асаблівасцях сялянскага класу братняга нямецкага народа, кармілі добра й нават вадзілі ў тэатр. Жыццё на экалагічна чыстай нямецкай прыродзе, праца крамшчыцы ў летмяй будцы-кавярні пад адкрытым небам, прыклад самастойных дагледжаных немак, нямецкая філасофія й літаратура, чытаныя ў адсутнасць наведвалыіікаў, прывялі мяне да высновы, што ўсё складзецца, як і запланавана. I калі я, дагледжапая й самастойная, вярнулася на патрыманым аўтамабілі на радзіму Беларусь, ушчамілася ў ЖБК, зрабіла неабходныя ўклады й пачала сабе вольна-прывольна займацца навукай, у паветры, як ужо можна было здагадацца, запахла каханнем. Канечне ж, небагатым мастаком. Разумным, таленавітым, шчодрым і смелым да дабрыні. Знаўцам гісторыі, літаратуры й мастацтва. Чалавечным і жарсным. Мужчынам якраз для мяне.
...Лднойчы зімовым вечарам, калі Гільдэнстэрн і Разэнкранц ужо памерлі, а Арланда яшчэ не паспела заваражыць гледачоў празрыстасцю сваёй скуры, я зайшла ў тралейбус, і мне падалося, што нехта паклікаў мяне. Я павярнулася на голас, не заўважыла нікога знаёмага, але раптам убачыла Яго. «ЁН!>, «ЁН!>, «ЁН!» запульсавала ў галаве чырвоная лямпачка з надпісам «Архетып каханага», а па-простаму кажучы, «Казачны прынц». Я падышла й удавана спакойна спынілася побач, а потым пачала цішком паглядаць на ягонае адлюстраванне ў акне. Гэтак, як і ён на маё. I больш за ўсё мне тады хацелася, каб мы ехалі разам усё жыццё, каб засталіся побач на векі вечныя, каб маглі папросту называць адно аднаго па імені й смяяцца з адно толькі нам зразумелых рэчаў. А потым мы выйшлі з тралейбуса гіраз розныя дзверы, але на адным прыпынку й абодва пакіраваліся ў адзін бок. На дварэ быў снег, слізка, і на сцежцы не было як размінуцца, а крочылі мы
амаль аднолькава хутка. Тады ён, зайшоўшы крыху наперад, сказаў, што нам не застаецца нічога іпшага, акрамя як пазнаёміцца й ісці разам. Мы пазнаёміліся, і высветлілася, што мы абодва любім адную і тую ж музыку, тыя ж кнігі, едзем з аднаго й таго ж кінапаказу і да таго ж жывем праз дарогу. Вядома, гэтак быць не магло, але гэта сталася. Бо гэтак мусіла быць. Натуралыіа, здаецца, зусім натуральна з пункту гледжання жыцця, калі глядзець на яго зверху, што два чалавекі, якія гэтак пасуюць адно аднаму, павінны сустрэцца й быць разам. Натуральна, але выдавала гэта на цуд. I цяпер я разумею, што гэта й было цудам. Да таго ж аднойчы я ўзгадала, што ўжо даўно ведаю яго.