Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Нарэшце Алеся нашкрабла чатыры аднолькавыя кубкі са сподачкамі, расставіла іх разам з талеркамі на круглым стале, усярэдзіну прыстроіла каля вазы з кветкамі нарэзаны дзяўчатамі торт, фрукты і шакаладныя цукеркі. Уражанне было такое, што зараз усё гэта спаўзе з маленькага століка, і незразумела было, як вакол яго размяшчалася ўся радзіна. Бялявая і чорпепькая прынеслі чайнік, прыляпілі яго збоку, потым вырашылі адразу разліць гарбату па кубках. Дзедавай
унучцы гэта падалося няправільным, але яна разумела, што болып не мае права голасу. Палілася нямоцная, светленькая гарбата, якую дзед назваў бы памыямі. Алеся ледзьве стрымлівалася, каб пе зрабіць заўвагу.
Раптам пазванілі ў дзверы. Усярэдзіне кватэры ўзрадавана застракатала Ганна Раманаўна. Дзынкнула дэкаратыўная ліра на дзвярах запусцілі гасцей. Ллеся разам з астатнімі выйшла насустрач. Марына са світай. Высокая, ружовая, светлавалосая. Усё гэткая ж поўная, але, здаецца, ні на грам не патаўсцелая пасля родаў, у адрозненне ад унучкі маэстра. Ллеся ўжо ведала, што Марына нарадзіла сына крыху раней за яе. Як казала дзедава ўдава, невядома ад каго. «Няўжо ад яго?» здзіўлялася пра сябе Алеся. «Але ж гэтага не можа быць: яму было амаль дзевяноста! Відаць, пераемніца напускае туману, каб лічылі яе за спадкаемцу не толькі ў музыцы». Адзінае надавалася Алесі пэўным: тое, што дзед намаліў дзяцей жанчынам, каторых любіў.
Марына ў суправаджэнні маленькага лысага акампаніятара і незнаёмца разрэзала прастору прыхожай, як «дзесяціпавярховы» карабель разразае роўнядзь гавані. Пераемніца навіталася з усімі з вышыні сваёй недасяжнай вялікасці. Удавана радасна «пазнала» Алесю. Скрыпачакампаніятар выхапіў яе вачамі сярод прысутных і сапраўды прыязна кіўнуў галавой. Ён быў са старой дзсдавай гвардыі той самы чалавек, які запраўляў дзедаву машыну ў гэтую першую сустрэчу на запраўцы. Марына прадставіла незнаёмца: пямецкі кампазітар, чые творы выконваў маэстра, заязджаўся да вас тады й тады. Цётка істэрычна, уголас пачала разважаць, ці яна насамрэч ужо бачыла госця. Пераемніца мякка, як малой, тлумачыла, што ёсць нават фатаграфіі, якія задакументавалі тыя візіты. Ах, так! Ну вядома ж! Цяпер Ганна Раманаўна магла запусціць чужынца ў хату. Ллеся хіхікнула пра сябе, і ўся працэсія ламапулася без запрашэння ў дзедаў кабінет. Акампаніятар, мінаючы ўнучку маэстра, вінавата развёў рукамі. Студэнткі зарулілі ў залю. Цётка як растала. А Алеся засталася стаяць у прыхожай. Падумаўніы, яна неахвотна далучылася да дзяўчат.
Тыя ўжо выграбалі з камоды, што траплялася пад руку, не зважаючы на колер і малюнак. Новыя кубкі нагрувасцілі стосікам на стале. Студэнткі прыжмурылі вочкі і вырашылі здымаць налітыя кубкі са сподачкаў і раскладаць у апошнія торт, бо на талеркі не было месца. Алеся ўжо не магла гэта спакойна назіраць:
Але ж сподачак выконвае пэўную функцыянальную ролю пры кубку!
Якую? рыкнула бялявая.
Ну, напрыклад... Раптам вадкасць выплюхнецца?
Мы акуратна ніць будзем.
А калі я захачу сесці гіапіць гарбаты на канапу?
Дык што?
На што я кубак пастаўлю?
На вісу патрымаеш.
Але ж гэта не элегантпа.
Студэнткі пераглянуліся. Паціснулі плячыма і працягвалі раскладаць торт па сподачках. На дзедавым інкруставаным стале ўтвараўся інтэрнатаўскі хаос. «Ну, калі тут цяпер такія ліберальныя парадкі!..» кіданула моладзі Алеся і пайпіла ў кухпю. У калідоры яна сутыкнулася з Ганнай Раманаўнай, якая курсіравала паміж кабінетам і спальняй. «Раскладзіце стол!» загадала дзедава ўдава. «Ах ты», раззлавалася на сябе Алеся. «Дык вось чаму мы так лёгка маглі сесці за яго ўсе разам!» Але было ўжо позна. Перакладаць торт на талеркі, мыць сподачкі не хацелася. 3 іншага боку, яна магла сабе ўявіць, які вэрхал пачнецца, калі цётка ўбачыць, іпто дзяўчаты зрабілі са святочным сталом. Ганна Раманаўна якраз зазірнула ў залу. Але не: тое, чаго пе прабачылі б унучцы маэстра ці Леры, сышло студэнткам з рук.
Алесі зрабілася зусім сумна. Ніколі яна, здаецца, не пачувалася тут як дома. Рагіей дзедаў снабізм і цётчына падазронасць да мужавай радні часта зводзілі па нішто ейную шчырасць. Цяпер жа ў хаце гаспадарылі чужыя людзі, а яна зноў стаяла гіа абочыне, хоць і бавілася ў гэтай сям’і ледзь не трыццаць год. Сёння Алеся была снобкай, бадай, горшай за дзеда, а Ганна
Рамапаўна трапіла гіад уплыў людзей, якія зрабілі менавіта яе, а не ўдаву вядомага піяніста зоркай.
Цётку можна было зразумець: творчая асоба, яна амаль пяцьдзясят гадоў хавалася ў ценю свайго другога мужа. Ен быў не толькі трафеем кахання, але і хмарай, якая захінула Ганну ад асабістай славы, прыхільнікаў, першых роляў у свецкім жыцці. Пасля сканчэння балетнай кар’еры жонка маэстра пайшла на пенсію, не выкладала, а толькі займалася хатняй гаспадаркай, гатоўкай палудняў для мужа і ягоных знакамітых і не вельмі гасцей, а таксама для ягоных дзяцей і ўнукаў. Па меркаванні Ады, Ганна Раманаўна баялася адлучыцца ад прыдбанай уласнасці і, як вартавы пёс, сцерагла маёмасць і любвсабілыіага маэстра. Л іх было так шмат: всрагодных спадкаемцаў з мужавага боку і спакусніц. Дзякаваць богу, болыпасць Кастусёвых унукаў раз’ехалася за мяжу, пакінуўшы Ганну законнай уладальніцай свету, які яна дбайна стварала апошнія пяцьдзясят гадоў. Суперніцы ж пастарэлі, як і маэстра, а некаторыя нават памерлі.
Ганніным трыумфам была Соніна смерць. Кастуся тады не было дома. Ён збіраўся схаць на малую радзіму, бо яго запрасілі на адкрыццё помніка знакамітаму паэту Яўгену С. земляку і таварышу па гімназіі. Туг якраз патэлефанавала Ада і паведаміла нра смерць маці. Ганна разі'убілася. Пачала думаць, як паведаміць навіну і не выдаць сваіх супярэчлівых перажыванняў: шкадавання, палёгкі... Потым перахацела ўвогуле нешта казаць, паглыбляцца ў смутак, глядзець і іа Кастуся ў жалобе. Нарэшце зусім забылася.
Дзеці чакалі яго. За пару дзён да здарэння Кастусь сказаў ім, што будзе побач з Соніным лецішчам у Яўгенавай вёсцы. Пахаванне маці, здавалася, можна будзе хоць неяк ператрываць, бо яіпчэ заставаўся бацька. Але ён не прыехаў. Вярпуўпіыся ў нядзелю вечарам з урачыстасцяў, Кастусь па чарзс натэлефанаваў дзецям і перадаў прывітанне з роднай зямелькі. 3 Адай пасля таго здарылася істэрыка, схапіла сэрца мусілі выклікаць хуткую дапамогу. Алсг скрыгатаў зубамі.
Ганна ўзгадала пра смерць сяброўкі і папярэдніцы толькі праз некалькі дзён, ужо пасля вяртання мужа з Нарачанскага
краю. Гэта быў страшэнны скандал. Ганна рыдала, Кастусь гатовы быў ірваць па сабе валасы. Ён не ведаў, як вымаліць прабачэнне ў дзяцей. Паімчаўся на працу спачатку да дачкі у раённую паліклініку, потым да сына ва ўніверсітэт. I хоць бацька распавёў ім праўду, горыч ад гэтай гісторыі застаўся назаўжды.
На Ганніна шчасце, дзеці Кастусёвы так і не прабачылі бацьку і засталіся яму чужымі да канца жыцця. Адданая ж Алеся занадта слабахарактарная: на яе дастаткова цыкнуць, і япа ўжо будзе ціха пакутаваць ад сусветнай тугі, але ніколі не стане за нешта змагацца. Як і нябожчыца Соня. Цяпер, на дзявятым дзясятку, Ганне можна было супакоіцца і атрымліваць ад свайго самастойнага існавання асалоду, накпіталт той, якую адчуваюць маладыя дзяўчаты на здыманай ці прыдбанай ад бабулек-дзядоў кватэры. У жонкі маэстра такой свабоды ніколі раней не было.
Мелася і яшчэ адпа прычына, па якой Ганна Раманаўна і ейная радня так рашуча пасунула Кастусёвых нашчадкаў. Некалі яны ўжо згубілі дом, віленскае радавое гняздо. Калі муж Ганнінай сястры Паўліны памёр, тая пазнаёмілася са сваёй быццам бы стрыечнай пляменніцай. Ніхто раней не бачыў і пе ведаў яе. Жанчына клапацілася пра бабку, спачувала той, што гэтак цяжка даглядаць дом без мужа. Урэшце «пляменніца» ўмудрылася купіць у Паўліны дом, паабяцаўшы, што ён будзе заўжды адкрыты для старых гаспадароў. Бабку выправілі да дзяцей і ўнукаў у Беларусь з нейкімі няпэўнымі дакументамі. Скончылася ўсё тым, што аферыстка знікла, гірадаўшы, відаць, гораду зямлю, а дом гіачаў разбурацца і быў знесены, каб у ім не вяліся бамжы. Паўліне ж унукі казалі: «Бабуля, ты мусіш цяпер жыць як мага даўжэй, бо без папераў і беларускага грамадзянства мы нават не будзем ведаць, як цябе пахаваць». Бабка сумленна трымалася і памерла за некалькі дзён да свайго дзевяностагоддзя.
Лера сцвярджала, што ў дварышчы зніштожанага дома цвілі ружы, пасаджаныя яшчэ Ганнінымі і Паўлінінымі бацькамі. Наўкола стаялі карабслыіыя сосны, якімі, па Лерыным сведчанні, гандлявала яшчэ прабабка. Алеся цьмяна памя-
тала гэты дом. У дзяцінстве разам з дзедам і бацькамі яны ездзілі да Паўліны з бабы Сонінага лецішча. Да Вільні было зусім блізка, і ехалі яны па брукаванцы, якая была, дарэчы, і ў бабы Сонінай вёсач і іы. Болып за ўсё Ллесю ўразіла тое, што ў Паўліны, у гарадскім доме, было два паверхі, а пасярод залі стаяў круглы столік і вакол яго скураныя фатэлі і канапа. Для савецкага дзіцяці гэта было моцнае ўражанне.
Жэня памятала пра віленскі дом болып. Яна расказвала пра спевы вакол стала, гульні ў шарады разам з дарослымі, але Алеся, відаць, нічога гэтага пс застала. Пакуль яна падрасла, пастарэў дзед і ўтварыліся межы. Праўда, маэстра хваліўся, што бесперашкодна ездзіць у Вілыію, бо жыве і іа двух пашпартах: на беларускім баку прад’яўляе беларускі, а на літоўскім літоўскі, атрыманы да 1939 года. Алесі з цяжкасцю верылася ў рэалістычнасць такой афсры, але гіпнатычны іпарм дзеда, сапраўды, мог тварыць цуды.
Пра дзіцячыя паездкі ў Вільню Алесі ўзгадвалася, у асноўным, здзіўленне ад таго, што там размаўляюць на нейкай незразумелай мове: не па-руску, не па-беларуску і не па-польску. Дзяўчынка нечакана заўважыла гэта гадоў у дзесяць. Яна разважала, як ператравіць гэтае адкрыццё, і няўмела, у адрозненне ад літоўцаў, ела загорнутае ў цэлафан марозіва ў форме кілбаскі. Чамусьці незнаёмая мова прывяла да адчужэння ад горада маладосці бабуль і дзядоў. Алеся не магла звязаць старыя фотаздымкі і байкі продкаў з сучаснымі вуліцамі, хоць тыя і захаваліся лепей, чым Менск. Вытанчаная даўніна, магчыма, не зусім справядліва, асацыявалася ў дзяўчынкі толькі з бабы Соніным леціпічам, дзе жыла беларуская мова.
Ганна Раманаўна распавядала, што ў пяцідзясятыя гады трапілі яны ўсёй камнаігіяй у Менск былыя гімназісты, якім пашчасціла прысвяціць сябе мастацтву, а не палітыцы. Літоўцы лічылі іх за палякаў, палякі за рускіх, а хацелася быць беларусамі. Ганна і Соня з жаночай непасрэднасцю пыталіся ў земляка Яўгена С.: «Паслухай, якая ж гэта Беларусь? Туг жа ніхто не размаўляе па-беларуску!» Соня вырашыла для сябс супярэчнасць тым, што засяродзілася на спадчыне бацькоў і адпачывала дупюй па лецішчы ў вёсцы. А Ганна ўпарта зада-