• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    ...Паленне бразнула аб падлогу. Падскочыў кот, ганяючы нсрад печчу цыбуліну. У гэтай хаце неіпта лапаталі дзеці. Заплакаў маленькі Толік. Верка пайшла да дзяцей. Над калыскай, расшпіліўшы кашульку, схілілася сямігадовая пля-
    менніца Рыма і торкала малому «сіську»: «На сісю, Толік, на». Рыміна двухгадовая сястра Зося ў хлапечай майцы-безрукаўцы гулялася побач з самаробным бахуром. He было толькі трохгадовага Лёніка можа, выскачыў за ёй, калі яна хадзіла па дровы? Хоць бы не прастыў. Мужава сястра Зіна прывезла дзяцей у вёску з Горак: палічыла, што ў вёсцы надзейней, чым у горадзе. Сама пайшла з раніцы ў грыбы: набраць «курачак». Якія грыбы, калі наўкола немцы? Верка дастала з калыскі Толіка, пераспавіла, прысела на ложак і пакарміла яго грудзьмі. Усміхнулася, гледзячы на сынавы два піжніх зубікі і ззяючыя блакітныя вочкі. Зірнула ў вакно. Па вуліцы да іхняй хаты наўскос ішоў паліцай. У Веркі ёкнула сэрца. Паліцай гэты быў бяспечны Валерка, Аньцін сын. Яго не варта баяцца, бо бабы самі хадзілі і ўпрошвалі Валерку пайсці ў паліцаі, каб быў нехта свой, каб не паставілі якога злодзея. На пачатку вайпы хлопец па гадах не патрапіў пад мабілізацыю, але для паліцая якраз згадзіўся. Ды толькі іігго яму тут рабіць, каля іхняй хаты? Навучапая досведам перадваеннага дзесяцігоддзя, Верка хуценька падышла да стала. Адной рукой трымаючы Толіка, адкінула настольнік, адчыніла шуфляду. Занахла праполісам і валяр’янкай. Верка перабрала пальцамі ў шуфлядзе: шарык праполісу, бутэлечка валяр’янкі, нажніцы з аблезлай зялёнай фарбай, просты аловак, зашмальцаваны нататнік з кардоннай вокладкай, адрыўны каляндар на 41 год. Няспраўджаны год, якога, лічы, не было, бо палова памятных датаў і святаў апынуліся абясцэненыя вайной. Катушка чорных нітак з уторкнутай у іх іголкай. Пруткі для вязання. Ключ ад школы на тасёмцы з беларускім арнаментам. Верка выхапіла ключ і аддала Рыме: «Бяры дзяцей і бяжыце гародамі ў ілколу. Прыхапіце ў дварышчы Лёніка. Я ці мама прыйдзем за вамі вечарам. Калі раптам пас да ночы не будзе альбо Толік будзе моцна крычаць, пяройдзеце да Коласіхі. Толькі не ідзіце па вуліцы». Верка дастала з калыскі сусла і торкнула Толіку ў рот, укруціла малога ў коўдру. Зняла з сябе швэдар і накінула на плечы Зосі. Той павіс на ёй ажно да пятаў. «Бяжыце, пакуль Толік не расплакаўся. I не забудзь забраць з сабой Лёніка. Вось жа неслух. Уцёк на двор, і добра, калі ўсё абыдзецца».
    Прыціснуўшы да сябе левай рукой скрутак з Толікам, прапай рукой Верка падганяла перад сабой дзяўчат. Давяла да дзвярэй, уторкнула Рыме Толіка, зашпіліла Зосі верхні гузік на швэдары, склала ёй ручкі перад сабой люляць бахура. «Бягом бяжыце, і каб ні гуку». Адчыніла сені, выпхнула дзяцей, агледзела двор, шукаючы Лёніка. Няма. Відаць, сядзіць ізноў за дрывотняй, гуляецца з драўляпымі машынкамі, зробленымі яму бацькам. Дзяўчаты завярпулі за рог хаты, бягучы ў сад. Добра: там і падбяруць малога.
    Верка вярнулася ў хату, падышла да стала. Уздрыгнула, бо адразу ў сянёх бразнула клямка. Паспела. Паспела выправіць дзяцей. Загрукалі па падлозе боты. Памарудзіў і тады ўвайшоў у хату паліцай, таргануўшы на сябе іпаляваныя дзверы. Хлопец узняў ад няёмкасці брыво, лоб пайшоў зморшчыпамі. Валерка быў ейным вучнем, і неблагім. «Збірайцеся, Вера Лявонаўна, я вас арыштаваць прыйшоў. На расстрэл вас павядуць». «Мамачка, не!» закрычаў, зайшоўся слязьмі Лёнік, выскачыў з запечку і абняў маці за ногі. Дык вось дзе ён гуляў. Ну, вядома. Там таксама былі машынкі папяровыя, на колах з драўляпых катушак. Калі паліцай паведаміў, што прыйшоў арыштаваць яе, яна ледзь не абмачылася, а калі закрычаў Лёнік, яна зразумела, што жыццё ейнае скончылася і яна памерла яшчэ да выканання прысуду. У яе вымерлі ўсе пачуцці, уся чуллівасць, мяккасць, уразлівасць. Але япа стаяла, прыціснуўшы да сябе і гладзячы далонню Лёнікаву галаву, і ліхаманкава думала, што рабіць. Цягнуць час. Гандлявацца. Лёнік крычаў страшна: рот разяўлены, напоўнены слінай, сам увесь чырвоны, вочы залітыя слязьмі. Як быццам ён можа нешта змяніць: вось пакапрызнічае як след, і маме адменяць прысуд. Ён любіў дамагацца свайго крыкам. Бабы раілі Верцы: «Ты яго адлупцуй добранька прутом. Бі як сідараву казу, каб навука была, a то потым рады не дасі». А яна яго шкадавала, так і не пабіла ні разу абдымала, суцяшала, гугарыла. Калі ўжо зусім раздурэецца, плісне на яго вадой з жалезнага кубачка, як на шкадлівага ката. Лёнік і сцішыцца патроху. А халоднай парой дык змерзне і палезе, румзаючы, на печ настунным разам падумае, ці варта крычаць. «I малога з сабой
    бярыце. Загадана расстраляць жонак савецкіх камандзіраў і камісараў з сем’ямі», вымавіў паліцай. «Якая ж я жонка камандзіра? Ты ж сам ведаеш, што Пётр Сымонавіч радавым на фронт пайшоў». «Данеслі на вас, Вера Лявонаўна. Нехта немцам стукнуў, а яны парадак любяць. Ёсць непарадак трэба выпраўляць». Всрка апусціла вочы на Лёніка той ужо толькі ўсхліпваў, не лямантаваў. «Адпусці малога, Валерка. Мяне забяры, а яго адпусці. Скажаш дзеці былі ў грыбах, а тады ў лесе схаваліся. Мо, да партызанаў прыбіліся. Ніхто з немцаў не палезе ў лес гэтую дробязь шукаць. Нікому яны насамрэч не трэба нават для парадку». Паліцай завагаўся. Паглядзеў былой настаўніцы ў вочы, адкрыў рот нешта сказаць. I тут рэзка бразнула клямка ў сянёх, загрымелі ўпэўнена боты, і дзверы ў хату адчыніў Мацей. Мацей паспеў паваяваць. Ён па мабілізацыі трапіў у дывізію імя Берыі, меў добрае абмундзіравапне. Яно яму і выратавала жыццё. У адным баі Мацея кантузіла, і ён застаўся ляжаць на полі разам з загінулымі. А тады прыйшлі бабы пашукаць, чым можна разжыцца. Адпа кабета пачала здымаць з яго боты, ён і ачуняў. Тая самая баба яго і выхадзіла. Вярнуўся ён тады, хаваючыся, дахаты. У партызаны не пайпюў: іх бапдытамі лічылі, бо яны тады самі па сабе бадзяліся і мусілі выжываць. Галодныя, узброеныя, псіхічна ііакалечаныя вайной мужчыны. А ў Мацея была вёска, сям’я. Вось яго таксама бабы прыйшлі ўпрошваць, каб паліцаем пайпюў. Свой чалавек, сямейны. Ён будзе за сваю вёску і за людзей.
    «Збірайся, Верка. Доўга вы тут таптацца будзеце? Хутка немцы прыедуць. Хочаце, каб яны нам вёску праз вас спалілі?» загадаў Мацей. «Але ж, Мацейка, якая я камандзірская жонка? Мой жа Пятрок радавым ваюе». «Можа быць і так. Толькі данеслі на цябе, Всрка. Генюсь Надзьчын. Адпомсціў ёп табс ў рэшце рэшт. Гультай гультаём, а данесці не паленаваўся». Вера Лявонаўна здзіўлена прыгадала гэтую гісторыю. Калі Генюсь быў у пятым класе, яна яму паставіла двойку за кантрольную па матэматыцы. Заслужана, справядліва паставіла. Нават не было як на троечку нацягнуць. He са зла ён не благі хлопец. Зух, круцяло, але не благі. А тады, пераказвалі ёй,
    прыйшоў Генюсь дахаты, а ў маці бабы былі на сяле. Надзька давай распытваць, як школа. Даведалася пра двойку, і так ёй сорамна зрабілася перад бабамі, так крыўдна, што няма чым пахваліцца і сын у яе гэткі няўдалы. А яна ж яго так гадавала, так спадзявалася, што толк з яго будзе, што яна ганарыцца ім будзе, калі ён падрасце. I скажуць людзі: «Во, якая добрая ў Паўлюковых парода». Ад злосці Надзька схапіла пугу і жорстка адлугіцавала сына на вачах у баб. Генюсь плакаў, ажно выў, а пасля экзекуцыі паабяцаў: «Я Веру Лявонаўну заб’ю». Вось жа стрымаў слова.
    «Сыночкі мае, пачала прасіцца Верка, пашкадуйце маё дзіцятка. Мяне вазьміце, а яго адпусціце. Ён жа, дурань маленькі, нічога не разумее. Схавацца мог. Уцячы па двор мог. Ён за мамку спужаўся, кінуўся да мяне. А каб хітрэйшы быў, падлейшы быў, ціхенька б сядзеў, і вы б гіра яго нават не ўзгадалі». Лёнік ізноў пачаў румзаць. «Не гандлюйся з намі, Верка! Нам што, сваіх дзяцей ім аддаць? Ці сабе кулю ў лоб? Хадзілі, прасілі. Да халеры вы нас у паліцаі ісці ўгаворвалі? А зараз мы для вас зладзеі. А ў нас цяпер праца такая. Мы людзі ў форме. Загадана арыштаваць жонак савецкіх афіцэраў з сем’ямі значыць, мы мусім загад выконваць. I ён не адзін у цябе. Хочаш, каб і астатніх на расстрэл пацягнулі?» запярэчыў Мацей. У Веркі апусціліся рукі. Яна ўспомніла, як Толік ўсміхаўся ёй сёння сваімі двума зубікамі. Рыма са сваёй сісяй. Зоська з бахуром. Як яна паглядзіць мужавай сястры ў вочы? Ужо не паглядзіць. Нікому не паглядзіць яна ў вочы. I мужа не дачакаецца. I вайна для яе не скончыцца. Канец. Канец. I яны з Лёнікам закладнікі. Верка зірнула па паліцаяў. Яны ўзброеныя. Валерка стаіць белы. 3 жахам, бездапаможна назірае за тым, што адбываецца. Мацей сярдзіты. Ён злуе яму сваю сям’ю цяпер ратаваць трэба, аднавяскоўцаў. Верка прысела на кукішкі перад Лёнікам. Паглядзела яму ў вочы. «Лёнечка, сыночак. Што б ні здарылася, ты павінен ведаць, што мы цябе з татам вельмі моцна любім і радыя, што ты ў нас нарадзіўся». Заплаканы Лёнік заўсміхаўся, абняў яе за шыю. Здаецца, ён падумаў, што ўсё благое скончылася і далей усё будзе добра. «Дайце хоць дзіцё апрануць», папрасіла
    паліцаяў Верка. Яна ўзяла з драўлянай канапы хлопчыкаў швэдар. Лпранула яго. Хацела зашпіліць, тады перадумала, нешта ўспомніўшы. Падышла да шафкі. Дастала самапечаны хлеб, цукарніцу. Адрэзала вялікую скібку, пасыпала яе цукрам, аддала малому. Той заўсміхаўся, паслухмяна сказаў «дзякуй». Выглядала ўсё так, як быццам яны пасварыліся, a зараз мама яго прабачыла і хоча падсаладзіць былую крыўду. Верка апранула прыталены пінжак і зашпіліла на жываце гузік. Раней насіла пінжак у школу, а цяпер вось корпаецца ў ім па гаспадарцы. Узяла Лёніка за руку. Паглядзела на паліцаяў. Нешта яны казалі. Неяк яна ішла, перастаўляючы босыя ногі: забыла абуцца хадзіла ж у гэтую хату. Трымала Лёніка за далоньку. Час ад часу паціскала яе. Мая ты далонька. Як жа я цябе люблю. Як жа мы з татам радаваліся, калі ты нарадзіўся, Лёнік. Ты нашае позняе нечаканае шчасце. Наш першынец.
    Калі яна зайшла замуж за Пятра, ёй было ўжо за сорак. Так атрымалася. Памерла ейная старэйшая сястра Наталля. Наталля з Пятром, як і яна пазней, вучыліся разам у Каніцкай настаўніцкай семінарыі. Сябравалі. Пажаніліся, нарадзілі сына Валодзьку. Даўгавата і пажылі. Вядома, як у вёсцы робіцца: калі Наталля памерла, вырашылі ейныя бацькі сасватаць за зяця сярэднюю дачку, каб дзіцё сіратой не расло. Верка да таго ўжо пабыла замужам за ўдаўцом бацюшкам з суседняй вёскі. Але яны нават дзяцей нажыць не паспелі: таго арыштавалі ў трыццаць трэцім і паведамілі ёй, што муж расстраляны. Пасынка і падчарыцу распіхалі па далёкай радні, каб згубіўся іхні след і каб іх не адправілі ў дзіцячы дом. Верка вярнулася ў бацькоўскую хату. Яна не хацела замуж за Петрака, асабліва пасля таго, як страціла мужа. Але быў Наталлін сын Валодзька, і яго было шкада. Верка марудзіла, раздумляла, а тады неяк пад вечар прыскакаў да іх на кані Пятрок і папрасіў у бацькоў дазволу пагаварыць з ёй сам-насам на вуліцы. Яна дакладна і не памятала, што ён ёй казаў нешта пра добрыя сем’і, пра дабрабыт, пра пароду. Верка слухала яго і думала, што вось напэўна зараз цікуе за ёй праз занавеску малодшая сястра Наста. А потым Пятрок сказаў словы, якія так моцна ўразілі Верку, што ўсе ейныя пачуцці і роздумы падаліся ёй няваж-