• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Веры Лявонаўнс гэта было знаёма. Яна і сама распавяла дзецям пра сваю сям’ю толькі тады, калі тым было каля дваццаці гадоў. Пра тое, піто дзед ейны выслужаны дваранін на цывілыіай службс, а па-нашаму шляхцюк. Пра хутар Дзеравсц, дзе ў іх стаяў двухпавярховы дом, і ў кожнага з іх,
    шасці дзяцей, быў свой пакойчык, а яшчэ гасцёўня і сталоўка. Як яны ўсе рабілі па гаспадарцы і нават насілі лапці, а вечарам пераапраналіся ў прыстойныя строі, заводзілі іфамафон, і ў іх збіралася «інтэлігенцыя» з усёй акругі: настаўнікі, урач, бацюшка, ксёндз, ураднік, суседзі-дваране Міцэвічы.
    Многія з іх потым пайшлі пад нож. Міцэвічы паспелі ўцячы ў Полыпчу. Яны шмат для вёскі сваёй зрабілі: пабудавалі бальніцу і школу, выкапалі калодзеж, але пеяк загадзя даведаліся, штб іх, нягледзячы на добрыя справы, можа чакаць. Адна з іхніх дачок, замужам за Верчыным братам, засталася, бо муж у Грамадзянскую ваяваў афіцэрам у Чырвонай Арміі. Мужа не толькі не пашкадавалі, але, у адрозненне ад астатніх братоў, расстралялі, хоць і змагаўся за народнае шчасце. Братава дажывала тады век з дзецьмі ў Магілёве. Іншых братоў Верчыных саслалі разам з бацькам. Бацька памёр яшчэ ў дарозе. Казалі, убачыў у нейкім сібірскім горадзе вакзал бясконцы, бязмежны, парэзаны рэйкамі, здаецца, болыпы за ўвесь яго трыццацігектарны надзел, і гэткая туга яго ахапіла, што ён лёг на падлогу вагона тварам уніз і з гора памёр. А браты выжылі. Аселі ў Сібіры, нават іх з Петраком туды клікалі. Казалі: «Тут вольніца». Але кожны вечар, як распавядалі потым пляменнікі, прыехаўшы да Веркі ў госці, бацькі выходзілі на двор і глядзелі на захад сонца.
    Выжыла Верчына маці: па патрабаванні Петрака ўцякла, калі арыштавалі бацьку, у Чарнігаўскую вобласць да сваякоў. Потым, вярнуўшыся дахаты, дажывала свой доўгі век у малодшай дачкі. Выжыла гадоў на дваццаць маладзейшая за Верку сястра Наста. Яна перабралася да іх з Петраком у вёску. Але тады ўсё роўна пастанавілі яе арыштаваць. Пятрок паспеў прыскакаць на кані з райана і папярэдзіць іх. Сам схаваўся ў лесе, бы і не было яго тут, а Верка расклала вогнішча пад сушылкай для сена, паклала Насту на сетку з сенам і падняла тую ўгару. Паабяцала моцна не паліць і папрасіла Насту трываць, бо інакш усё роўна смерць. Кожны раз, калі салдаты паролі штыкамі сена, якое ляжала ў капе на падлозе хлява, Верка баялася знепрытомнець, бо ёй уяўлялася, як штык уваходзіць у цела ейнай любімай сястры. Салдаты не здагадалі-
    ся, што Наста хаваецца над вогнішчам, а не зашылася ў сена, і хутка з’ехалі. Насту гэтым разам удалося ўратаваць. Яны з Петраком потым думалі-думалі і вырашылі аддаць сястру замуж за саракагадовага бабыля: у новай сям’і грахі продкаў з яе б здымаліся. На сваім вяселлі Наста сядзела па печы разам з дзецьмі, пакуль жаніх з гасцямі гулялі. А ўсё роўна яе потым арыштавалі і адседзела яна каля году ў турме. Выйшла з турмы, прыйшла на вакзал: куды падзецца? Дому няма, бацькоў няма, на сястру цень навядзеш. Але ж, здаецца, замужам, хоць і за чалавекам ледзь не ўдвая старэй за яе. Паехала ў вёску да мужа. I яшчэ пяцьдзясят гадоў з ім пражыла, нарадзіла яму дваіх дзяцей, выгадавала ўнукаў...
    Всра выпрастала на канапе ногі. Ад сядзення за пісьмовым сталом, у бібліятэках, ад стаяння на занятках, пасля дзвюх цяжарнасцяў ногі ў яе пачалі балець павылазілі вены. Яна шкадавала, што гэтак рапа засталася «без пог» пакуль была маладая, баялася занадта агаляцца, а пасталела трэба ўжо хаваць пакручанае часам цела. Паглядзела на свой пісьмовы стол. Трэба ад яго пазбаўляцца. Хутка яна не зможа сабе дазволіць і дома працаваць за сталом толькі лежачы. Можна купіць секрэтэр для петбука якраз згадзіцца. Фатаграфіі на ім таксама можла прыстроіць. Яна палюбіла свой стол зусім нядаўна ужо пасля таго, як малодшы сын пайшоў у школу і наладзілі яму рабочае месца. Тады Вера змагла засяродзіцца на сабе, сваіх жаданнях. Праўда, далёка справа не зайшла яе хапіла толькі на тое, каб паставіць на стол фатаграфіі ў рамачках. Цяпер і яны з мужам, і дзеці мелі свой куток, і Веры ўяўлялася, што ейнае побытавае жыццё на бліжэйшыя гады закансервуецца пакуль не трэба будзе нешта сур’ёзна мяняць для дзяцей-падлеткаў і, дасць Бог, студэнтаў. Можа быць, прыйдзецца пашырацца, а можа, яны будуць мусіць плаціць за вучобу дзяцей ва ўніверсітэце тады ўжо ўсё застанецца як ёсць. А калі сын ці дачка рана возьмуць шлюб? А калі нават не рана? Колькі ў іх з мужам часу на тое, каб, вылезшы з дзіцячых хваробаў і сабраўшы ў металічныя баначкі ад ландрынак іхнія малочныя зубы, забяспечыць сваіх дзяцей матэрыяльна? I ці здатпыя яны на гэта? Всра зірнула на фа-
    таграфію маці. Канечне, застаецца спадзеў на тое, іпто маці зможа дапамагчы, але ў яе самой няпэўны статус, і невядома, як у яе будзе са здароўем.
    ...У дзяцінстве, калі Вера хварэла і сядзела дома альбо проста рана прыходзіла са школы, яна любіла ўпотай падысці да мацерынага вялізнага пісьмовага стала. Гэта быў раскладзены напалову стол-кніга. Ён быў застаўлены тоўстымі фаліянтамі, энцыклапедыямі, слоўнікамі, але Веру цікавіў нататнік у скураной вокладцы з дзяўчатамі ў народных строях. У гэтым нататніку маці распісвала ўвесь свой гардэроб: што з чым апранаць і для якіх нагодаў. Як шахматысты запісваюць камбінацыі фігураў, так маці пазначала спалучэнні вопраткі. Па-перпіае, яна вельмі добра іпыла. Шыла часта, лёгка, паміж іншымі справамі навукай, выкладаннем, дзіцём. Потым, калі яна ў сорак гадоў абараніла доктарскую і пачала ездзіць на стажыроўкі ў Францыю, маці прывозіла адтуль адзснне, і ў нататнік заносіліся ідэі, падгледжаныя ў францужанак ці на старонках французскіх жаночых часопісаў. Плюс у яе быў нрыродны густ, файная знешнасць, самабытнас адчуванне колеру, стылю і жаноцкасці. Гадамі гартаючы нататнік маці, Вера вывучыла, здаецца, усе магчымыя спалучэнні строяў. Яна доўга думала, іпто з зялёнымі іптроксамі пад швэдар можна апранаць выключна сіні атласны станік. I толькі калі ёй самой было за трыццаць, яна зразумела, што запісы ў нататніку не ёсць фіксацыяй нейкага таемнага закону моды, а з’яўляюцца адлюстраваннем мацерыных схілыіасцяў і перавагаў.
    У маці была нетыповая для беларускага субстрату знешпасць хутчэй, экзатычная: цёмна-каштанавыя валасы, зялёна-карыя вочы гіад даўгімі вейкамі, тонкі нос з невялікай гарбінкай, маленькі рост, дробная фігура дзяўчынкі-падлетка. Усё тое, што па незразумелых прычынах гэтак злавала ейную свякроў, рабіла Ларысу адметнай і прывабнай для іншых людзей. Да гэтага дадавалася пластыка любімай коткі, пявучы пяшчотны голас, глыбокія гуманітарныя веды. Яна заварожвала. Людзі глядзелі ёй у рот, імітавалі яе, вучыліся ў яе. I яна была разумнай зрабіла добрую навуковую кар’еру. Толькі
    ўсё гэта было нішто для свекрыві, каторая не шанавала яе і ігнаравала любое ейнае дасягненне.
    Япічэ як Ларыса прысхала знаёміцца з бацькамі мужа, свякруха неяк з парога неўзлюбіла яе. Прыбылі яны ў пятніцу, а ў суботу раніцай, калі япы з Лёнем яшчэ спалі, Лявонаўна пабудзіла яе і загадала: «Ідзі, палі печ». Ларыса абурылася. Яна знаходзілася ў гасцях, лічыла сябе ўжо гарадской, і паленне печы падалося ёй непрымальным. Яна села на ложку і вымавіла: «Я не для таго ў інстытуце вучылася, каб сялянскімі справамі займацца. Я, калі і буду печ паліць, то не ў вас, а ў сваёй маці». Нявестка і сама была з вёскі, з заможнай, моцнай сям’і, але цяжка сказаць, ці ўмела Ларыса гэтую печ паліць. Маці з бабуляй гэткіх даручэпняў ёй не давалі бераглі для вучобы і такой працы, якую робяць усім гамузам: бульбу саджаць, бульбу браць, гной выкідаць, сена грабці. Да таго ж ніхто гэтак, як Ларыса, не мог навесці парадак у хаце. Але яна і сапраўды не была вясковым чалавскам як ёй у шаснаццаць гадоў выкупілі за кабанчыка пашпарт (бо раней жа ў сялян папшартоў не было) і яна паехала працаваць і заканчваць школу ў Менск, яна зрабілася зусім не вясковай. Усё ў ёй памянялася: і адзенне, і маўленне, і манеры. Інстытут яе змяніў яшчэ болей Ларыса вывучылася на выкладчыцу французскай мовы. Бацькі аддалі ёй першынство і ўва ўсім слухаліся сваёй вучонай дачкі. А дачка абараніла кандыдацкую дысертацыю, тады доктарскую і даслужылася ажно да прафесара. Ну а калі яна пачала ездзіць у Францыю, то яе ўвесь раёп лічыў за славутасць.
    Пасля Ларысінай гіершай стажыроўкі неяк усё стала іга месца, вобраз ейны завяршыўся. Ларыса болей не спрабавала фарбавацца ў бландзінку, пачала пасіць кароткія стрыжкі на густых цёмных валасах. Пачала сябс любіць і атрымліваць задавальненне ад існавапня ў сваім целе і са сваім тварам. А на радзіме мужа яе не прымалі і не ў апошнюю чаргу менавіта праз знешнасць. Свёкар са свякрухаю трошкі дапамагалі ім з мужам, прысылалі грошай на ўнучку, але шмат зрабіць для іх не маглі: яны ўжо былі даволі старыя, мелі траіх дзяцей, ды і пагарэлі ў вайну. Ад таго часу бацькі мужа ўжо не абжыліся.
    Горай за ўсё зрабілася, калі з’явілася ў Ларысы дачка. Дзяўчынка нарадзілася чорненькай, з цёмнымі непрагляднымі ііачыма, малепькім носікам, і Ларыса радавалася, што дзяўчынка, па ўсім відаць, падобная да дзсда, Ларысінага бацькі. Яна вельмі ганарылася, што нрацягнула сваю пароду. Алс першыя валоскі выкачаліся, вочкі пасвятлелі і зрабіліся шэрымі, носік выцягнуўся, і дачка стала падобнай да свекрыві. Гэта была страшэнная абраза і здрада з боку адзінага дзіцяці удацца ў чалавека, які гэтак ненавідзіць ейную маці. Даходзіла да таго, што Ларыса карміла малую грудзьмі і не магла пазбавіцца ад думкі, што выкормлівас чужое дзіця. «А што, калі мне падсунулі ў раддоме ішпае немаўля?» думала яна. Але не, метамарфоза адбылася з малой ужо дома, і да таго ж дзіцё было падобнае да радні па мужавай лініі. Гэта было всльмі прыкра. I потым, калі дзяўчынка падрастала, Ларыса сама лавіла сябе па тым, што чакае ад яе толькі «правільнасці»: не дазваляе той дэманстраваць свае эмоцыі, быць па-дзіцячы капрызлівай, плакаць, баяцца, выказваць свае думкі, бо за ўсім Ларысе мроілася вядзьмарка-свякроў. I яна таўкла сваю дачку: «Не плач! He бойся! He скардзься! Бо будзеш басячкай у насунутай хустцы!» I ўсё кідалася на Веру з папрокамі: «Лявопаўна ты вылітая!» Тады жартам заступаўся бацька: «Лявонаўна была добрай пароды. Ейны дзед меў трыста душ».