• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Праз пару дзён пасля абмепу ііадарункамі Філіп, адсвяткаваўіпы Раство з сям’ёй, надумаў на Новы год запрасіць да сваёй маці Ларысу. Філіпава маці жыла адна пад Парыжам. Наслухаўшыся расповедаў пра таленавітую студэнтку, яна захацела пазнаёміцца з Ларысай асабіста, тым больш што ейны дзед, які сябраваў з польскімі эмігрантамі, распавядаў, піто яны былі людзьмі адукаванымі, абазнанымі ў мастацтве. Гэтае сяброўства «псрадавалася ў спадчыну»: дзедаў дзед і бацька таксама блізка ведалі палітычпых уцекачоў з былой Рэчы Паспалітай. А пачалося ўсё з таго, што нейкая далёкая пра-пра-прабабка яшчэ падчас напалсонаўскіх войпаў зайпіла замуж за свайго хатняга настаўніка музыкі з Польшчы. Гэтак тыя палякі адзін аднаго і цягнулі па чужыне. Дзеда здзіўляла
    іхняе самавызначэнне, таму што яны клікалі сябе то палякамі, то, здаецца, літоўцамі, то беларусамі. Невялікае даследаванне палітычнай карты свету паказала, што Беларусь недалёка ад Полыпчы і Літвы, і маман захацелася паглядзець па зпаёмую сына, якая магла нагадаць ёй пра дзеда. Каб гэта не выглядала надазрона і каб Ларысе не было няёмка, Філіп запрасіў і ейную калегу-прыяцельніцу, а там мусіў клікаць і таварыша з органаў. Для такіх нагодаў у беларусаў былі прыпасеныя набор цукерак «Белавежская пушча», плеценая з саломкі шкатулка і вышываны ручнік з сувенірнай крамы.
    Філіп заехаў за сваімі студэнтамі на машыне. У ягоным «Сітраене» пахла скурай сядзенняў і зусім інакшымі, чым у Ларысіпага мужа, цыгарэтамі і духамі. Было цёпла, грала радыё. Яны пад’ехалі да асветленага вокнамі двухпавярховага дома, які па той момант падаўся Ларысе палацам. Жоііка Філіпа з сынам і дачкой прыехала на сваёй машыне раней. Ларысе здавалася, што ад іх сыходзіць ззянне, як ад мадонны і Ісуса настолькі яны былі французскія французы. А зграбная, дагледжаная маман падарыла Ларысе загорнуты ў падарункавую паперу пакуначак, у каторым угадвалася скрыначка з духамі. Падкладаючы госці на талерачку французскія сыры, гаспадыня безупынку размаўляла з ёй пра імпрэсіяністаў і экзістэнцыялістаў, Валеньція Ваньковіча і Напалеона Орду, Адама Міцкевіча і Гіёма Апалінэра, Казіміра Малевіча і Рамэна Гары, Хаіма Суціна і Марка Шагала. Ларыса не заўжды разумела выбар гаспадыні, не ведала ўсіх згадваемых імёнаў і здзіўлялася пра сябе, іпто Напалеон меў дачыненне да мастацтва і да арды. Ларыса пачала падазраваць, што маман рыхтавалася да сустрэчы з ёй у бібліятэцы, як яна сама да спатканняў з ейным сынам. На ўсялякі выпадак, каб падтрымаць размову, Ларыса ўзгадала крэм «Пані Валевска» у сіняй баначцы, хоць ёй было б прасцей пагаварыць пра ніколі раней не каштаваны сыр. Гаспадыню парадаваў новы кірунак размовы пра амурныя сувязі французаў і палякаў, і яна распавяла пра свайго польскага продка. Гэта было не зусім дарэчы, таму што Ларыса адразу засумавала: як бы і не сапраўдная францужанка гэтая маман, і Філіп, лічы, частко-
    ва паляк, а не француз. А іпто дзіўнага ў гэтых паляках? Яна сама не зразумееш хто ці тое беларуска, ці тое полька. Але маман чамусьці было вельмі важным пацвердзіць рэальнасць таго продка-паляка. Япа ўстала з-за вялізнага авальнага стала, падышла да камоды і перадала Ларысе акварэльны малюнак, напісаны тым прадзедам. «Мой любімы», падзялілася маман з Ларысай. Гэта быў даволі звычайны акварэлыіы пейзаж. Халоднае азярцо, справа на пярэднім нлане сосны, па левым баку ідзе паўкругам лес, за ім царква, на другім беразе сядзіба, хаткі, правей сяляне пасвяць кароў. Карціна падалася Ларысе простай і вельмі знаёмай. Здаецца, яна недзе сто разоў бачыла падобную выяву і нават пачула плёск хваляў, адбітыя паверхняй вады гулкія крыкі і смех дзяцей, адчула пах свежай рыбы, сасновага бору і суніцаў. Але яна не магла тады ўзгадаць, ці ведала нешта накшталт пасамрэч. I ці магла яна бачыць нешта, адлюстраванае на карціне хай сабе і не зусім, але ўсё ж французскага мастака? Гэты французскі дом, французская ежа, французскае вііго, ейныя першыя ў жыцці французскія духі, фрапцузская маіпына Філіпа і збольшага францужанка-маці як быццам зачаравалі Ларысу, пазбавілі яе волі. Яе панесла хваляй, і невядома было, куды яе вынесе.
    Ноччу Ларыса ляжала ў маленькім гасцявым пакойчыку, абабітым тканінай з кветкамі, і плакала ад зайздрасці, ад жарсці да нармалыіага здаровага жыцця. I ёй хацелася ўгрызціся ў гэтую сям’ю і жыць у ёй, чым заўгодна нават паразітам. Хоць і шкада было, што не яна першая адкрыла для сябе гэты свет і што тут ужо патаўкліся перад ёй палякі. Але ж калі гэта было! Ларыса думала, як жа пашанцавала Філіпавай жонцы, піто ў яе такая свякруха, якая печы ніколі ў вочы не бачыла і ведае толькі, што такое камін у загарадным доме. Свядомасць Ларысы кляпічом упілася ў гэтую вытанчаную, цывілізаваную дамачку, якая цяпер назаўжды асацыявалася ў яе з абазнанасцю ў мастацтве, раскошай і ііадоранымі духамі. Ларыса нават не іішыкпулася імі, каб не быць непрыстойнай і не наслядзіць у гэтым казачным доме проста панюхала флакончык. Ад сапраўдных французскіх духоў у яе ажно галава забалела. Яна павезла іх дамоў у Менск некранутымі, бо там гэта быў знак
    замежжа, недасяжпага шыку і багацця, каторае трэба было расцягнуць надоўга.
    Ларыса сябравала з Філіпам і ягонай сям’ёй болей як дзесяць гадоў. Яны перапісваліся (асобна з маман), абменьваліся падарункамі. Філіп слаў ёй кнігі па лінгвістыцы, маман альбомы па мастацтве і дызайне інтэр’ераў. У канцы васьмідзясятых пачатку дзевяностых, калі жылі з лецішча і вёскі і карысталіся талонамі на прадукты, Філіп з маман слалі ім пасылкі: гарбату, каву, шакалад, маргарын у круглых банках, салямі, скрыначкі з сырам, муку і макароны. Ларыса тады казала Лёню з Верай: «Ну вось, сплацілася. Як я была на стажыроўцы, вы без мяне памучыліся, а цяпер французы нас падкормліваюць». Раз у некалькі гадоў Ларыса сама ездзіла ў Францыю на стажыроўкі і са студэнтамі. Інстытут запрасіў пару разоў у Менск Філіпа як куратара праграмы па абмене. Выраслі Філіпавы дзеці. Ляснуў савок. Вырасла і паступіла ў інстытут Вера. Памяняўся ўвесь уклад жыцця. Усё было магчымым, бо мяняўся свет. Жыццё зрабілася вальнейшым. Цяпер не трэба было збіраць тузін характарыстык і праходзіць усіх урачоў, каб паехаць у Францыю. Ларыса квітнела ў сваім франкафонным асяродку. Філіп атрымаў прафесара, надрукаваў кніжку і разышоўся з жонкай. Лёнік на хвалі адраджэння пачуваўся шчаслівым і важным чалавекам, выдаў яшчэ адзін зборнік вершаў. Інстытут замсжных моваў перайменавалі ў лінгвістычны ўніверсітэт. Памянялася сімволіка раз, другі. Палітычныя спадзевы змяніліся палітычнымі расчаравапнямі. Усе пачалі з’язджаць. Як бы і Ларысе трэба было ехаць, бо не было чаго заставацца, хоць і не было ад чаго ўцякаць. Але Лёнік быў чалавекам з іншага часу у новых умовах ён пачуваўся як рыба з зарослай сажалкі ў салоным, пагрозліва бязмежным акіяне. Вера была ўжо дарослай маладой жанчынай, якая глядзела на бацькоў як на недастаткова пародзістых сабак: не тое чыталі, не гэта слухалі, не тое любілі, не гэта елі. А там, у Францыі, жыў Філіп у добрым старым свеце, зразумелым і, як здавалася, дасканалым. Ларысін і Філіпаў шлюб выглядаў даўно наспелым і натуральным. I Ларыса ўпрыгожыла сабой Філіпава сямейства, хай бы яны былі ўжо далёка не
    маладыя, а маман, калі добра прыгледзецца, свякруха як свякруха, гіраўда, культурная і ў выкшталцоным інтэр’еры.
    У Францыі ў Ларысы было ўсё тое самае, што і ў папярэднім шлюбе муж-філолаг, пісьменнік са сваёй кніжкай. Яны жылі, як двое студэнтаў, толькі, д.зякуючы ўзросту і Філіпаву статусу, не абцяжараных побытам і дзецьмі. I гарачыя круасапы на сняданак Ларыса таксама не сла: сачыла за фігурай, баялася за здароўе. Алс гэта была ейная ўлюбёная Францыя. Нават плата за такое шчасце звольніцца з універсітэта, пайсці на пенсію ў пяцьдзясят пяць гадоў, быўшы доктарам навук, падавалася адэкватнай. Толькі час бег, бо дні цягнуцца, а гады пралятаюць, і Філіп з Ларысай пачалі старэць. He так рэзка, як Ларысіны бацькі ў адгіаведным узросце, але ўсё-ткі старэць. I тады паўсталі іншыя пытанні: дзе лячыць зубы у Беларусі ці Францыі, дзе гіадлатваць хранічныя захворванпі, ці пе лепей прайсці ўсялякія касметычныя працэдуры падчас наведвання Мепску, каму муж перапіша кватэру. I вось калі муж завяшчаў кватэру сваім дзецям, а прагматычная, як усе французы, маман адпісала свой дом, адпаведна, унукам, Ларыса засумнявалася, ці надоўга япа затрымаецца ў Францыі. У яе была пажыццёвая віза, яна надпрацоўвала праз інтэрнэт рэдактарам перакладаў на расейскую мову, алс ўсё ейнае прыгожае жыццё трымалася толькі на надзеі, што муж яшчэ трошкі нажыве. Інакш япа і не ведала, куды потым падзецца. У Ларысы былі назапашаныя сродкі, але яна баялася старасці на чужыпе. Дзе ёй прытуліцца, калі муж памрэ раней за яе? Пайсці ў дом састарэлых? Але яна чытала, што гэта ўсё даражэй, і ведала, што павінны і дзеці нешта за бацькоў даплочваць, а ёй няма каму дапамагчы. I з кім бавіць старасць? У Ларысы завяліся сяброўкі ў Францыі, але гэта не тое самае, што сяброўкі ейнай маці-нябожчыцы ў вёсцы, якія сустракаюцца дзесяць разоў за дзень, дапамагаюць табе палоць гарод, калі ты захварэеш, і прыбягуць да цябе дахаты, калі на працягу некалькіх гадзіпаў не ўбачаць цябе ў двары. Маці расла з імі з дзяціпства разам, і яны былі ёй, калі добра разабрацца, стрысчнымі сёстрамі альбо стрыечнымі сёстрамі мужа. Ларыса разумела, піто яна проста не ведае, як старэць,
    а тым больш паміраць, у горадзе, у чужой краіне. Няўжо ёй давядзецца вяртацца назад, у Беларусь? I што яшчэ горай у вёску, з якой яна ўсё жыццё ўцякала, усім сваім жыццём даводзіла і сабе, і іншым, што яна не вясковая. I да каго? Да былога мужа? Да дачкі? Ёсць яшчэ спадзеў на сястру, што тая забярэ да сябе ці пусціць на лецішча, і яны будуць разам дажываць век на накопленыя Ларысай грошы. Але ў сястры свая сям’я, унукі ці трэба ёй будзе Ларыса ў якасці прыжывалкі, а не добрай феі-францужанкі? Можна было б паспрабаваць вярнуцца на працу ва ўніверсітэт. Усё-ткі яна доктар навук, цяпер амаль носьбіт мовы. Калі б удалося прыладзіцца хаця б дацэптам, калі не прафесарам, яс б толькі нагамі наперад з універсітэту вынеслі. Толькі вось дзе жыць? У дачкі ўжо цэлая сям’я, двое дзяцей. Можна назбіраць грошай, пашырыць жыллёвую плошчу, стаяць раніцай у чарзе ў туалет. Лле гэтак не хочацца на схіле гадоў ператварацца ў бабулю, калі сама нядаўна зайшла замуж. Ды яшчэ ваяваць за тое, дзе трэба ставіць заварнік, чаму не прынялі ў шафу абутак, каму гатаваць есці і мыць посуд і хто ніколі не адціскае губку. Перабываючы ў такіх не зусім аптымістычных думках, Ларыса пакуль сутаргава хапала паветра Францыі і ўпівалася кожным імгненнем у гэтай благаславёнай краіне. Усё яшчэ прыгожая, зграбная, элегантна апранутая жанчына, яна разумела сваю перавагу ііерад усімі, хто застаўся дома, і з гонарам несла сваю адметнасць.