• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Пятрок, бягучы сярод іншых, успомніў, як яны з мужыкамі выходзілі раніцай на пакос і шэрагам, выхваляючыся адзін перад адпым, ішлі, косячы траву. Цяпер касіла іх. Пятрок закрычаў страшным голасам. Голасам настаўніка, каторага дасталі вучні. У каторага ад злосці, шаленства па-
    цямнела ў галаве. Каторы гатовы не, не забіць ляснуць лінейкай, хай бы і не па галаве хулігана і недатумка, а па дошцы. Паламаць тоўстую метровую драўляную лінейку папалам, зараўці: «Вон з класу! Марш да дырэктара!» Падумаць: «Добра, што не забіў». Пятрок закрычаў голасам настаўніка, катораму ягонае стагоддзе давала раз за разам задаіше забіваць людзей: у Пс'ршую сусветную, падчас сталінскага тэрору, цяпер у Вялікую Айчынную. Забіваць замест таго, каб вучыць. Забіваць бессэнсоўна, бязмэтна альбо самому загінуць. I яны ж браталіся з гэтымі немцамі у Першую сусветную, пасля нямецкай рэвалюцыі! I дзе тады былі яны леніны, троцкія, сталіны, гітлеры? Пятрок закрычаў, не чуючы свайго голасу. Яму на момант падалося, што гэта ён плача наўзрыд. Але ён не мог плакаць. Ён жа мужчына. Ён настаўнік. Ён ужо адслужыў адну вайну. Перакрываючы віск куляў, замагільнае маўчанне забітага камандзіра, Пятрок даў каманду акапвацца. Ён служыў у штабе, ён ведаў, як вядупца баявыя дзеянні. Ён узяў сцізорык і пачаў капаць. I ён імгненнямі сам не мог успомніць, што капае: акоп ці сабе магілу. Пачалі акапвацца астатнія хто, чым мог. Амаль бяззбройныя, яны яшчэ спрабавалі адстрэльвацца з акопаў. Потым іх узялі ў палон. Яны выжылі. Яны не ведалі, ці мелі рацыю, але настаўніцкі крык, а можа быць, і сам Бог, выратаваў іхняе жыццё.
    У нямецкім палоне Пятрок захварэў: наеўся сырых буракоў, якія бабы скатвалі ім у лагер з пагорка. Вырашыў, што гэта тыф. Зразумеў, што так ці іначай памрэ. Падгаварыў яшчэ двух хлопцаў на ўцёкі ім няма чаго было губляць, акрамя сваёй смсрці. Хлопцы ўзялі яго пад рукі і пацягнулі да шпіталя. Немцы не хацелі пэцкацца заразай і прапусцілі іх, a яны крок за крокам, зайшоўшы за будынак шпіталя, кінуліся ўцякаць. 3 траіх выжылі двое аднаго здалі мясцовыя людзі. Пятрок дайшоў дадому, вылечыўся, пагарэў, адбудаваў хату. Пасля вайны хаваўся ад арышту на балотах: ён жа быў у палоне, ды і хадзілі чуткі, што ратаваў у трыццатыя людзей ад рэпрэсіяў. Пераседзеўшы пагрозу, ізноў настаўнічаў. Бо гэта святое. Бо настаўнічалі, пісалі, перакладалі папярэднікі. Такі быў у яі'онай сям’і абавязак.
    I вось яна, Всра, працуе цяпер у архівах, бібліятэках і на ўпіверсітэцкай кафедры студэнтка-гісторык, затым выкладчыца, кандыдат гістарычных навук, маці дваіх дзяцей, жонка інтэлектуала з добрай сям’і з радаводам не менш значным, чым у яе. Значыць, яны выжылі аскепачкі славутага мінулага. I такіх аскепачкаў, яна ўпэўнілася, было шмат. Цікава было тое, што шляхі бацькоўскага, мацярынскага і мужняга роду перасякаліся ў мінулым: то нейкія далёкія дзяды вучыліся разам у Віленскай гімназіі, то нсхта ў некага выкладаў, то нехта сутыкаўся ў духоўнай семінарыі, то сведчылі ў судзе па бойцы паміж двума гіанамі-суседзямі, то стрыечныя цёткі-дзядзькі перажаніліся. Вера здзіўлялася, як, нічога пра гэта не ведаючы, не ведаючы ўжо дакладна гісторыі роду, маючы толькі згадкі-трызненні старых людзей (з каторых, з большага, кпілі), не маючы нават сапраўдных прозвішчаў, ейныя бацькі, бацькі мужа і яны самі знайшлі адно аднаго. Калі яна размаўляла на гэтую тэму на канферэнцыі з адным нямецкім прафесарам, ён распавёў ёй, што ў Германіі япы тлумачаць гэта паняткам «Biirgerheit» валоданнем грамадзянскімі дабрадзейнасцямі, калі пэўвыя каштоўнасці, выхаванне перадаюцца з пакалення ў пакаленне і людзі знаходзяць адно аднаго ў адпаведпасці з імі, нягледзячы на свой сучасны сацыяльны і матэрыялыіы статус ці адукацыйны ўзровень. Вера на той момант настолькі праніклася гэтай ідэяй, пгго напісала на гэтую тэму артыкул, хоць і разумела, што такі кірунак не будзе надта папулярным у нашай навуцы. Гэтая ідэя была кшталту праблемы партызанаў. Усе ведалі такія небяспечныя тэмы, ка каторых маглі ў рэшце рэшт не зацвердзіць пісаную гадоў дзесяць дысертацыю. Тады раілі: «Пішыце пра Абаму і ягоную палітыку». Але не паспеў нехта разабраць па костках Абаму, як у няміласць трапі лі любыя афраамерыканцы, нават у працах па літаратуры і лінгвістыцы, бо пачалася вайна ва Украіне (невядома, які лёс напаткаў бы дзядзьку Тома ці дзядзьку Рымуса, але пра іх на той прамежак часу, відаць, ніхто не пісаў). I па вялікім рахунку, скажуць яны вам у кулуарах, хіба гэтыя негры людзі? Ізноў папаўзлі страшныя расповеды пра тое, як нехта гадамі сядзеў на нішчымніцы, рабіўпіы даследаванне, і абяцаў дзецям, што
    вось напішацца дысертацыя, і мама зможа іх забяспечыць і бавіць з імі болей часу. Л тады абараніла мама дысертацыю, атрымала добрыя водгукі і адзнакі, прайшла ўсе белыя-чорныя рэцэнзіі, а налітыка памянялася, і працу не зацвердзілі. Л дзеці выраслі. Дзяцінства нармальнага не бачылі, зарабілі сабе на ўсё жыццё гаймарыт, бо мама паклала сябе на алтар навукі. I маме той таксама жыць ужо позна, бо гады не тыя, і па нляж яна цяпер рызыкнула б выйсці толькі ў хіджабс. I нават калі б мама і атрымала ступень кандыдата, то трэба было б іпукаць яшчэ адну працу, каб хаця б пракарміцца альбо ісці ў прыбіральшчыцы ці касіршы, бо ім болей нлоцяць. Таму што і муж ужо ўцёк.
    Як ейны бацька здолеў гэтулькі і'адоў падстрахоўваць маці? Гатаваць, прыбіраць, глядзець Веру, заплятаць ёй косы, калі Ларыса з’язджала на стажыроўкі. I ён жа сам выкладаў, пісаў вершы. Адвучыўся ў аспірантуры, напісаў дысертацыю, але не абараніўся, бо некаму трэба было займацца будзённымі справамі і зарабляць грошы тут і цяпер, а не праз нейкі нявызначаны час. Працаваў простым выкладчыкам, падрабляў ііа вячэрніх курсах і, калі ўдавалася, рэпетытарстваваў. Выдаў дапаможнік па сваім даследаванні, атрымаў за яго ганарар і супакоіўся не дарма працаваў, здабыў хлеб надзённы. Тут якраз Ларыса пайшла на новы віток паступіла ў дактарантуру. Л ён адстаў. Дома ў яго нават асобнага пісьмовага стала не было ён карыстаўся адкідным секрэтэрам у савецкай паліраванай мэблі-сценцы, іптостаялаўдзіцячым пакойчыку. Таму ягонае жыццё было прывязанае да біярытмаў і раскладу заняткаў Веры. Л Вера любіла глядзець, як бацька працуе за сваім адкідным сталом позна ўвечары, працягнуўпіы праз увесь ііакой падаўжальнік для настолыіай лямпы. Ёй было спакойна, яна лёгка засынала, а калі прачыналася раніцай, то секрэтэр быў акуратна зачынены, і яе сустракаў чысты новы дзень у ейным уласным пакойчыку.
    Цяжэй працаваць бацьку зрабілася, калі ў Всры збіраліся сябры і кавалеры: яму было няёмка, і ён нс мог засяродзіцца, рыхтавацца да заняткаў. Туліўся тады на кухні, а калі Ларыса гатавала свае французскія гірысмакі, ёл і сам не ведаў, дзе
    падзецца. Калегі з універсітэту ці тое жартам, ці тое сур’ёзна раілі яму пакласці ліст фанеры на ваішу і на ім пісаць. Алс Лёнік не скардзіўся ён бачыў сваю самарэалізацыю ў творчасці, напісанні вершаў. А геніяльны верш можна і на калене накідаць. Выкладанне было для яго пакліканнем, але галоўны талент свой бацька бачыў у паэзіі. Ці быў ён добрым паэтам? Неблагім. Ці мог ён зрабіцца папулярным паэтам у краіне, дзе ўсё меней і меней людзей размаўляла на той мове, на каторай ён пісаў? Цяжка сказаць. У цэху паэтаў яго паважалі, жанчыны і потым п’яніцы ў вёсцы пруцянелі ад ягоных вершаў і страчвалі ўласную волю. Але з цягам часу, калі ягонае прозвішча згадвалася хоць-калі толькі ў якіх-небудзь студэнцкіх курсавых і рэфератах, бацька думаў, што ён нашмат лепшы агароднік і садавод, чым паэт, калі вартасць рэчы вызначаць ейнай карыснасцю і рэзультатыўнасцю. Калі дзед Лёня перабраўся ў вёску, пакінуўшы кватэру дачцэ з зяцем і ўнукам, пачэсным паэтам ён быў менавіта для простых людзей, вяскоўцаў, саслапых жонкамі з горада мужоў-выпівох на пенсіі. Ен быў знакамітасцю. На яго забыліся крытыкі, універсітэт, але мясцовыя мужыкі хваліліся пры нагодзе: «Я ўчора дапамагаў гарадзіць плот Паэту. Выпілі з ім па чарцы. Чытаў мне свае веріпы. Моцна напісана. He ўспомню словы, але за душу бярэ».
    Дзед Лёня амаль нс ўзгадваў жонку. Адвык ад яе. Адзінае пачуццё, якое захавалася ў яго да Ларысы гэта нават нс пянавісць, а боль ад расстапня. А Лёніку некалі тлумачылі, піто каб пазбавіцца ад фантомных боляў, нельга думаць пра страчаны орган. Ён і не думаў пра Ларысу жыў, як жывецца. Калі ссыльныя алкашы пачыналі скардзіцца на сваіх жонак, слухаў, спачуваў, паддакваў, але сам пачуваўся халасцяком. Можа быць, хоць-калі і ўспамінаў той час, калі яны з Ларысай былі маладымі, калі Вера была дзяўчынкай, і яны існавалі ў сваім утулыіым маленькім свеце.
    Ларыса была жонкай на зайздрасць іншым: файнай, разумнай, спраўнай. Пакуль яна сядзела над сваімі фаліянтамі, усё ў яе сквірчэла на пліце, з духоўкі пахла выпечкай. На кухонным стале заўжды ў іх ляжаў накрухмалены настольнік. На палуднаванне мужу яна варыла гарачы шакалад і падавала яго
    ў адмысловым парцалянавым кубачку. Ларыса ўмела зрабіць жыццё прыгожым. Нават калі быў дэфіцыт усяго на свеце, яна ўмудралася стварыць адчуваіше таго, што іхні дом поўная чаша. Вера расла маленькай прынцэсай. Ларыса абшывала яе, майстравала з ёй цацкі і ўпрыгожанні. Заўжды старалася з’ездзіць на канферэнцыю ў Маскву і прывезці дачцэ глянцавых сшыткаў, фламастэраў, шакаладных зайцоў. Цягнула дамоў торбы кніг і тканіны. Ніхто не мог бы сказаць, што Лёшо з Ларысай самім у дзяцінстве не было чаго есці. Hi ў вайну, ні пасля вайпы нічога не было. Лёня ўзгадваў, як казлянятам на мордачкі апраналі скуру вожыка, каб яны не высмакталі ў казы малако. I ўсё роўна каза прыходзіла дахаты з пустым вымсм, і адзіным далікатэсам заставалася іржаная булачка маці пякла іх і давала ім з Толікам з сабой у школу. Ягоная дачка не павінна была так жыць. Вера павінна была пачувацца любімай, абароненай, мець дастатак. Таму Лёня падтрымліваў імкненне Ларысы пісаць кандыдацкую, а тады і доктарскую дысертацыі. Ларыса меркавала так: «За год напішу, і тады маё дзіцё, пакуль я жывая, будзе забяспечанае». I яны шчыравалі ўдваіх, кожны як мог, дзеля дачкі. Дзеля Веры Лёня пагадзіўся ўпершыню адпусціць Ларысу на стажыроўку на паўгода ў Парыж. Была сярэдзіна васьмідзясятых, замежжа было іншым светам. Для жонкі гэта была нсчуваная ўдача, і яна выслужыла яе сабе. Сумнявалася, ці ехаць, баялася кінуць мужа з дачкой, гютым пераконвала саму сябе і астатніх: «Нічога, гэта неяк добра для нас у будучыні сплоціцца».