• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    He дзіва, што Вера не захацела іхнюю кватэру захоўваць. Дзяцінства ўжо даўно скончылася, а потым не надта яна была ў ёй шчаслівая. Казала: «Горай не прыдумаеш, як у гэтым катуху памерці. Наш сапраўдны дом гэта дзедава і бабіна хата. А гэта так, часовы прытулак». Япы з Дзянісам нешта зараблялі, дакладалі, разменьваліся, пакуль нарэшце не купілі трохпакаёўку ў новым доме. Ларыса яе адгаворвала, пераконвала, што лепей яшчэ дазбіраць гроніай, каб мець дзве меншыя кватэры хай бы нават двухпакаёўку і аднапакаёўку, каб не дзяліцца потым з дзецьмі і было дзе прытуліцца самім у старасці. Вера пярэчыла, што хоча пачаць новае жыццё ва ўласных чыстых сценах і каб усе былі разам. Каб і бацька, калі надумае, мог каля іх прытуліцца. I сёння трохпакаёўка не гэткая ўжо раскоша: у Фелікса ў садку ў нянечкі чатырохпакаёўка, пабудаваная па ільготным крэдыце. А яна, Вера, дацэнт універсітэта, хай сабе яны за спадчыну і за грошы мужа-праграміста кватэру купляюць. Гэта для яе пытанне сацыяльнай роўнасці, дзе дацэнт і кандыдат навук у невыгодным становііпчы ў параўнанні з нянечкай, каторая не мас ніякай адукацыі. I ты, маўляў, мама ў Францыі жывеш, магла б пранікнуцца ідэямі свабоды, роўнасці і братэрства. Ларыса тады на яс пакрыўдзілася: вядома, ёй трэба было думаць, дзе жыць, калі яна раптам вернецца, хоць і не хацелася такога развіцця падзеяў. Ізноў яны з Верай павадзіліся: дачка не хацела падпарадкоўвацца маці, кіравалася сваімі меркаваннямі. Ларыса папракала Веру, што хоча для яе найлепшага, дакарала падарункамі. Даводзіла, што калі б яна не пераводзіла Веры грошы падчас дэкрэтнага адпачынку, яны б ногі працягпулі. Дайшло да таго, што яны гіачалі спрачацца, чый муж лепшы. Вера бубніла, піто Дзяніс забяспечвае яе самым неабходным, хоць і не могуць яны быць гэткімі багатымі, як французы. Ларыса ёй пералічвала ўсе пункты, па каторых у іх недастаткова сродкаў: рахунку ў банку няма, на адукацыю дзяцей грошы не назапашваюцца, на пенсію не адкладаецца, і нават за мяжу яны два разы на і'од не ездзяць. Яны лузеры і матэрыяльна не забяспечаныя людзі. Замаўляць сабе штомесяц на сто даляраў кніжак у інтэрнэце ці паставіць душавую кабінку на лецішчы гэта
    яшчэ не багацце. Вера ўспамінала пра бацьку: «Вы хіба надта багатыя былі ці нечым за Саветамі разжыліся?» Ларыса тады накідвалася на дачку: «Ты хочаш сказаць, што ў цябе быў благі бацька?» А сама ўцякла ад яго ў іншую краіну. Але такі яна чалавек: яна павінна быць пайлепшай, найнрыгажэйшай, найразумнейшай і самай замужняй. I не сказаць, каб гэта яе ўласныя бацькі гэтак разбэсцілі: яна нават не была адзіпым дзіцём у сям’і. Але для малодшай сястры яна таксама была царыцай і гуру. Гэтак склалася, гэтак яна сябе паставіла, гэта і дапамагло ёй дасягнуць усяго ў сваім жыцці.
    Вера іншая. Яна ва ўсім сумняваецца, бясконца корпаецца ў мінуўшчыне, шукае ўсё новыя і новыя факты, доказы. He можа прыняць рашэнпе, бо заўжды нешта парушае ейнае ўяўленне пра дасканаласць: то палітыка, то клімат. Яе немагчыма любіць, бо яна не пачуваецца любімай. I не важна, хай бы Ларысе і запярэчылі неанатолагі, колькі яна карміла дачку сіськай і ці давала ёй пустышку у псіхалогіі таксама ёсць свая мода, а жыццё застаецца жыццсм, людзі людзьмі. Ларыса з гадамі ўпэўнілася, што псіхалогія толькі ставіць дыягназ, а лечаць чалавека болып эфектыўна мастацтва і філасофія. I па вялікім рахунку, якія сокі Ларыса магла тады з сябе выціснуць? Самі ніколі не даелі усё дачцэ. Гадзінамі стаялі ў чэргах, каб фруктаў купіць, а тыя перад носам маглі скончыцца. Добра, што была вёска: увесь дабрабыт толькі адтуль, ад Ларысіных бацькоў. Лле пасля Чарнобыля яе вёска апынулася недалёка ад забруджанай зоны. Пра паездкі дамоў за прадуктамі ці з дачкой нс магло быць і гаворкі. Нельга быць занадта асцярожным, калі справа датычыцца твайго адзінага дзіцяці. Ларыса пачала і бацькоў угаворваць пераехаць да яе на лецііпча, тым болып што яно месцілася значна бліжэй, на поўнач ад Мснску можна было да старых нават на электрычцы пасля працы даехаць. Меншая сястра, жывучы ў пасёлку пад Менскам, супраціўлялася: не жадала расстацца з роднымі мясцінамі, бо і сама япа, і ейпыя дзеці вельмі любілі вёску. У рэшце рэшт Ларыса перамагла, падтрымаўшы свае доказы французскімі матэрыяламі пра радыяцыю і Чарнобыль. Чамусьці менавітаяны падзейнічалі на радню безадмоўна. Так
    што маці з бацькам яны дагледзелі ўжо на Ларысіным леціпічы, туды ж перакачавала і сестрыно сямейства. Ларыса лічыла сябс з Лёнікам агароднікамі па прымусс, таму яна ўзрадавалася, калі лецішча снакваля адышло ў іншыя рукі. Яе ўразіла потым, што Лёнік гэтак захапіўся агародніцтвам на схіле гадоў, пераехаўшы на сваю радзіму. Яе здзіўляла і тое, што ён зрабіўся гэткім дэспатам у дачыненні да Всры, каторую рапей вельмі любіў. Хоць rand стан рэчаў і быў Ларысе выгодны: на гэтым сонцы павінны былі быць нсйкія плямы, каб можна было апраўдаць ейную здраду і каб дачка лічыла яе выратавалыііцай, адзінай роднаснай душой. Вядома, у Веры былі яшчэ муж і дзеці, але муж, казаў бы той, не радня, а з дзецьмі таксама наваюешся без саюзнікаў цяжкавата.
    Вера здрыганулася: ад вакна пацягнула холадам. Паставіла кубачак з выпітай кавай на падваконне. Паклала правую руку на левае плячо, абаперлася на яс падбароддзем. Хутка прыйдуць дзеці. Дачка Стася павінна забраць сына-першакласніка з прадлёнкі. Калі Фелікс нічога не згубіць у школе, кшталту камізэлькі ці якой-небудзь улюбёнай цацкі, ні з кім не наб’ецца, адзіная напруга будзе зрабіць хатняе заданне. Чытае і лічыць сын добра гэта для іх з Верай адно задавальненне, алс вось пісаць кручочкі, ды яшчэ левай рукой! Са Стасяй складаней. Ёй чатырнаццаць, і ўжо пават калі яна толькі заходзіць у кватэру, радасць ад сустрэчы змепіваецца ў Веры з поўным недаўменнем і непрыманнем. Ну як можна насіць такое шчынкае чорпае адзенне, такую кароткую куртачку, як быццам бы яна распранула па дарозе дамоў чыхуахуа! I Вера мусіць ёй гэтую сабачую воііратку сама купляць, каб быць добрай маці. Што ж у гэтым добрага? Дзяўчынцы з прыстойнай сям’і варта было б насіць цёплае паліто светлага колеру, ваўняныя класічныя нагавіцы, які-пебудзь кашміравы гольфік. Але нашто ёй маці, калі ў яе ёсць інтэрнэт? Маці з бацькам толькі для грошай. Дзякуй Богу, яшчэ пагаджаецца хадзіць на гурткі і да рэпетытараў. А інакш канец, канец іхняму сямейству і іхняй пародзе. Усё, што Вс'ра зараз можа зрабіць для сваіх дзяцей, гэта, санраўды, зарабляць на жыццё і старацца не адстаць у валоданні камп’ютарнымі тэхнало-
    гіямі, каб не выглядаць поўнай ідыёткай ў вачах дзяцей. Яна і так для іх крыху ненармалыіая, бо адзіная з усяго атачэння гаворыць па-беларуску. Палымяныя довады пра родную мову ўжо не дапамагаюць: піто яны туркі псйкія, а не беларусы, што мусяць адрозна ад усіх размаўляць? Сябрам дзеці тлумачаць, што маме патрэбная белмова па працы: яна выкладчыца. Суседзям гаворыцца, што дачка з сынам павінны быць у стане здаць іспыт па беларускай мове ў выпускным класе, а ў іх ужо пяма радні ў вёсцы. Гэта супакойвае і не дазваляе лічыць Верыных дзяцей белымі варонамі. I павінны ж яны неяк разумець маміны артыкулы! Яшчэ Вс'ра спадзяецца, што дачка з сынам скажуць ёй дзякуй за беларускую мову, калі змогуць прачытаць Статут ВКЛ, сучасную беларускую літаратуру. Праўда, ёсць сумнеў, што дзеці ўвогуле некалі за іх возьмуцца, як і за тыя артыкулы. Застаецца чакаць, пакуль нашчадкі дарастуць да беларускамоўпага інтэрнэту. На гэтым этапе для Веры гэта адзінае прагматычнае апраўдапне ейнай беларускамоўнасці, зарука таго, што дзеці будуць мець доступ да рознабаковых крыніцаў інфармацыі. Сама яна прызнае, што выпала з сучаснасці, бо ёй няма калі цікавіцца ўсімі гэтымі прыбамбасамі і інтэрнэт-цацкамі: усё так хугка мяняецца, a ёй трэба працаваць, яна яшчэ не разабралася з гісторыяй, каб далёка зазіраць у будучыню. За гэта ў іхняй сям’і адказвае Дзяніс. Дзякуй Богу, ён праграміст. Яны пазнаёміліся яшчэ ў ліцэі: ён вучыўся на прыкладпой матэматыцы, і ніхто не ведаў тады напэўна, што будзе выгодным у далёкай перспектыве. Ёй пашанцавала. Пашанцавала і ў тым, што Дзяніс ёй патурае, кажа: «Табе важная самарэалізацыя, а вячэру я і сам магу зварыць». Алс яна не вар’ятка ёй хапіла разводу бацькоў, таму яна высільваецца хоць неяк займацца побытам. Хоць бы рабіць выгляд, што корміць сям’ю. Дарэчы, яна яіпчэ наспее закіпуць у мультыварку гародніну і згатаваць рататуй. Пакуль тушыцца ежа, яна зможа трошку сістэматызаваць матэрыялы для артыкула на тэму пісаную-перапісаную. Але яна піша гіра канкрэтнага чалавека. Яна столькі шукала, супастаўляла, здагадвалася, знаходзіла пацверджанні. Цяпер яна амаль усё ведае пра таго загадкавага Крумкача. Дзе нарадзіўся, дзе
    вучыўся, з кім ажаніўся. Што казаў на допыце, у што верыў, на што спадзяваўся. Усяго толькі артыкул. Асобы ў гісторыі. Нават чытаць ніхто не будзе, акрамя прыгонных аспірантаў. Ды нельга не напісаць. Хай Тарапаха робіць сваю справу, a яна будзе рабіць сваю. Можа быць, той нлатнік будзе ейнай самай адданай чытацкай аўдыторыяй. Вера перасела з канапы да стала (шкада ўсё-ткі выкідаць такі вялізны стол: дзе яна дзене свае паперы?). Уключыла нетбук. Забыла, забыла пра вячэру. Ну, нічога, паспеецца. Гатаваць пры дзецях можна, а артыкулам займацца нельга. Паставіла пальцы на клавіятуру. Засяродзілася, нібы ў малітве. Зрабіла ў часе крок. Надрукавала, гледзячы, як разгортваюцца перад ёй карцінкі мінулага: «Фларыян Юльянавіч Цяцерскі. Гады жыцця: 1771, фальварак Цяцерып, 1843, Парыж».
    ...Фларыян імчаў на кані праз вясновы лес. Гэта была япічэ не сапраўдная вясна канец красавіка. IIIмат дзе пад дрэвамі заставаўся ляжаць снег. Але ў паветры лунаў ні з чым непараўналыіы водар, калі пачынае дыхаць зямля, амывас'цца адлігай мох і паваленыя дрэвы, пахне перапрэлым лісцем, талай вадой і маладымі парасткамі. На сэрцы ў Фларыяна было лёгка і радасна: гэтая вясна абяцала быць непаўторнай, і наперадзе ў яго быў бясконца доўгі шчаслівы лёс. Адгэтуль жыццё ў ягонай айчыне вернецца да сваіх разумных вытокаў і ўдасканаліцца, таму што ўсе людзі паспалітыя атрымаюць свабоду. Яны будуць мець грамадзянскія правы, будуць існаваць у свеце, дзе пануе разумнасць і працвітанне. Кожны грамадзянін будзе імкнуцца да самарэалізацыі, рабіць свой унёсак у дабрабыт сям’і, свайго маёнтку і гораду, сваёй вёскі і радзімы. Вялікае княства ізноў будзе цэласным, незалежным, роўным сярод іншых краінаў, і ў ім будзе панаваць пайвышэйшы розум, закоп.