• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Фларыян быў на ўздыме. Напісаны ім верш-заклік да барацьбы разляцеўся па ўсіх атрадах. На яго глядзяць з павагай і шляхта, і сяляне. Ён цяпер вялікі чалавек, ідэйны натхняльнік паўстання, амаль як ягопы герой Якуб Ясінскі. Сам Міхал Клеафас Агінскі перадаў Фларыяну ўхвальны ліст праз людзей са свайго бліжняга маёнтка. Л сёння Крумкача прызначылі кіраўніком атрада. Для ўсіх відавочны ягоны моцны
    баявы дух, ён умее натхняць людзей, умее з імі размаўляць, і мала хто страдяе і фехтус гэтак добра, як ён. Фларыян ляўіпа. Калі трэба, ён можа карыстацца зброяй любой рукой. Ён будзе адважным ваяром. Да ўсяго кожны ведае гэтую байку гіра тое, што яго загаварыла ад кулі і ад піаблі маці. Перад тым як пераспавіць, узяла яго маленькага за пятачку, пацалавала ножку і прамовіла: «Няхай не возьме цябе ні куля, ні піабля». Бабы, іпто служылі ў іхнім маёнтку, разнеслі гэтую чутку па вёсцы і далей па наваколлі. Ен сам пасмейваўся з гэтых жаночых прымхаў, але накуль, сапраўды, ён заўжды сыходзіў сухім з вады. Ен будзе непераможііым ваяром. Ен будзе служыць сваёй айчыне і Богу, каторы на баку разумнасці і святла. Яны нс могуць не перамагчы: у іх, як трапна сказаў Касцюшка, «палітычна мудрыя намеры». Фларыян прыхінуўся да шыі каня і панёсся на ім так хутка, што здавалася, вецер выдзера яго з сядла. Імгненнямі ў Фларыяпа з’яўлялася ўражаннс, што ў яго выраслі крылы, і ён зараз узляціць, паплыве над лесам, над полем, над вясновым пахам, ііад родным маёнткам. Ён рэалізаваўся. Ён знайшоў сваё прызначэнне ў жыцці здабыць волю паспалітаму люду. Несці святло ведаў, агмень мастацтва. Ён быў шчаслівым маладым чалавекам, чый палымяны всрш зараз прамаўляюць і ў іпляхсцкіх сядзібах, і ў гарадскіх пакоях, і ў сялянскіх хатах. Ягоны верш ляціць хутчэй за яго самога. Фларыян яшчэ мацней прыціснуўся да конскай шыі, яшчэ вастрэй адчуў пах конскага поту. Звярнуў уваіу на валаскі на вушах каня. Усё наўкола плыло ў яго перад вачыма, лопалася ад салодкай радасці, якая распірала яму жывот, шчыміла груд.зі. Усё цяпер будзе добра. Усё цяпер будзе правільна. Усё цяпер будзе, як мае быць...
    Увосень ён гэтак жа імчаў праз лес. Прыхінуўся да шыі капя, каб не зачаніла куля. Лдчуў моцны пах конскай скуры. Валаскі на вушах капя былі выяўней за наваколле, рэчаісней за паўстанне, за ідэалы, за выцякаючую скрозь пальцы радзіму. Падаючас лісце падавалася вялізным. Як быццам гіганцкія жоўтыя, арапжавыя і чырвоныя птушкі гатовыя былі кінуцца яму ў твар, даць крылом па вачах. Крумкач. 3 драпежніка ён пераўтварыўся ў ахвяру, і тонкакрылыя лісцінкі зграяй Hana-
    далі на яго. За ім гнаўся атрад расейцаў. Ён даў каманду сваім людзям адыходзіць праз лес, а сам скочыў на каня і панёсся па дарозе, каб адвесці ад сваіх ворага. Можа быць, ён спадзяваўся, што зробіцца ветрам, будзе хутчэйшы за вецер? Дагэтуль ён быў ііяўлоўным, непераможным. I зараз здолее ўцячы і сабраць па лесе сваіх сяброў. Ён Крумкач, легепдарны герой паўстання, каторым захапляюцца і свае, і ворагі. Куля прасвістала зусім блізка. Які дзіўны гук. Гідкі. Салодкі. Ён выклікас нрыліў адрэналіну ў крыві. Чым мацней свішчуць кулі, тым піырэй раскрываюцца ягоныя чорпыя крылы, баронячы цела. Ён замоўлены. Кожны ведас гэтую байку. Стрэлы праціўніка суправаджаліся цяпер бесперастанным ціўканнем куляў. Фларыян зразумеў, што ягоны конь цудоўная мішэнь, і ворагу лягчэй будзе яго падстрэліць. Крумкач саскочыў з каня і адкаціўся ў лес. Па нравым баку ішла нізінка з балотцам. Ён всдаў гэта, бо яго і сястру цягалі туды маці з бабкай па журавіны. Нявартая мужчыны справа. Якому хлопцу падабаецца валандацца з ягадкамі гэта не тое самае, што хадзіць у грыбы. Гэтай восенню грыбы ратавалі іх атрад ад голаду. Паўстанне губляла моц, наўкола быў вораг, памешчыкі не хацелі даваць правіянт. Крумкач пачуў, як заіржаў і паваліўся падстрэлены конь. Грымнуўся і пакаціўся кулём. Крумкач бег далей паміж дрэвамі і кустоўя. Ізноў стрэл. У яго? У каня? Раптам боль працяў пяту. Боль быў такі моцны, што аддаўся ў галаве, і нават незразумела было, што паранена галава ці нага. Цёплая вадкасць палілася ў бот. Фларыян падумаў, што гэта гучыць, як у рыцарскіх раманах. Ён япічэ спрабаваў бегчы, ступаючы на параненую нагу і ўскрыкваючы, а іютым сціснуўшы ад болю зубы, але вельмі хутка яго дагналі пераследвальнікі і ўзялі ў палон.
    Фларыян сядзеў у астрозе на шляху паміж Унечай і Бранскам. Разам з ім сядзелі людзі Агінскага. Там жа ён сустрэў некалькіх са сваіх паплечнікаў. Шляхта магла сустракацца паміж сабой, сялян трымалі ізалявана. Фларыян ведаў, што ніхто з сяброў не выдасць яго, а асабістых ворагаў ён не паспеў нажыць. Усё жыццё ён выклікаў у людзей адно захапленне сваімі талентамі і вартасцямі. Ваяваў ён пад мянушкай, і
    доказаў ягонай ролі ў паўстанні не было. На допытах Фларыян пацвярджаў, што так, ён адстрэльваўся ад расейскіх салдатаў. Але ён мог быць звычайным шляхцічам якіх заўгодна поглядаў, які ратаваўся ад узброеных людзей. Узброены сам, бо час несгіакойны. Якія мае перакананні? Ён чалавек адукаваны, ідэалы Французскай рэвалюцыі яму блізкія і ўяўляюцца прагрэсіўнымі. Падзел Рэчы Паспалітай? Нельга прымусіць людзей у адно імгненне памяняць свядомасць. Гэта іхняя агульная радзіма палякаў і ліцвіпаў. Спрадвечгіа расейскія землі? He ведаю. Расейцаў мала ў сваім жыцці сустракаў. Сёе-тое з расейцаў чытаў, асабіста не знаёмы. Ягоны род месціцца на гэтай зямлі не меней за трыста гадоў. Суседзі людзі таксама не лрышлыя. Сяляне ўвогуле нікуды не кратаюцца абрабляюць гэтую зямлю ад цара Гароха. Дзякаваць Богу, плодзяцца, перадаюць у спадчыну свае рамантычныя абрады і традыцыі, музыку і майстэрствы. 3 гэтага пункту гледжання яны людзі светлыя. Цёмныя, бо не ведаюць сваіх магчымасцяў. Так, ён вандраваў пасля навучання ва ўніверсітэце. Захапляўся рыцарскай эгюхай, аб’ездзіў амаль усю Заходнюю Еўропу. I сяляне, і паны, і месцічы там багацейіпыя. Ён быў звычайным падарожнікам. Харчаваўся і плаціў за начлег грашыма, дадзенымі ў дарогу бацькамі. Хоць-калі расплочваўся малюнкамі і граў на скрыпцы. Можа, гэта і не варта шляхецкага гопару, але ён быў малады, ім кіраваў дух авантуры. Меў лісты да далёкай радні і знаёмых. Спыняўся ў іх. Да паўстання вандроўка не мела дачынення. У Расею не ездзіў: меў іншы план падарожжа, бо чытаў іншую літаратуру. Цікавіўся еўрапейскім сярэднявеччам. Па вяртанні на радзіму працаваў хатнім настаўнікам малявання і музыкі. Ажаніцца не паспеў. За адсутнасцю непасрэдных доказаў актыўнага ўдзелу ў паўстанні, акрамя наяўнасці зброі і спробы адстрэльвацца падчас затрыманпя, сасланы ў Сібір за спачуванне паўстанцам, магчымы ўдзел у бандыцкіх асацыяцыях, распаўсюджванне небяспечных бунтарскіх ідэяў і падбухторванне да бунту сялян і шляхты, з якімі падтрымліваў актыўныя стасункі пад прыкрыццём настаўніцкай дзейнасці і збору фальклору. Пазбаўлены шляхсцкага гонару,
    правоў і маёмасці разам з усім родам і нсчіасрэдна стрыечнымі братамі кіраўнікамі бандыцкіх асацыяцыяў.
    У камеры Фларыян заплюшчваў вочы і бачыў тое імгненне, калі ён вясной скакаў праз лес, псражываў яго раз за разам. Гэта быў момапт шчасця, спраўджанасці быцця, калі разумееш, інто ўсё рабіў менавіта дзеля гэтых хвілінаў душэўнага ўздыму. На што яны спадзяваліся? Япы кіраваліся сваёй верай, сваімі перакананнямі. Паўстанне павінна было перамагчы, таму што ў іх былі талковыя правадыры, а іхнія ідэі, змены, каторыя яны задумалі, былі прагрэсіўнымі і разумнымі. Гэта павінна была быць перамога розуму над абсурдам, адсталасцю і бязладдзем. Няўжо ж яны пяўгодныя Богу? Можа быць, яны і ўгодныя Богу, але непатрэбныя людзям магнатам, буйным землеўладальнікам, нават сялянам, каторых яны меліся ашчаслівіць. Шмат хто з іх будзе лічыць інсургентаў злачынцамі, як закамандуе новая дзяржава, бо не ў стане зразумець, чаго паўстанцы для іх хацелі. Паўстанцкія імёны будуць зганеныя для людзей, але ж гэта імёпы змагароў за сапраўднае шчасце народа. I што думаюць нра яго сваякі? Як цяпер зойдзе замуж ягоная сястра? Праз ягоную дзейнасць і працу братоў увесь род пазбаўлены шляхецкіх правоў. Яны болей не будуць мець гопару служыць сваёй айчыне, як служылі раней, калі былі актыўнымі творцамі яе лёсу. I якая цяпер у яго радзіма? Як яна завецца? Што цяпер ёсць ягонай радзімай? Месца засталося тым самым, але як быццам бы нехта пакрыў палатно новай грунтоўкай, і яны ўсе апынуліся пад тоўстым слоем свежых фарбаў, нанесеных грубымі, тоўстымі мазкамі. Яны твор, пра каторы ніхто не будзе ведаць, бо пра старую карціну забудуць, і ніхто яе пе ўбачыць, пакуль новананесены слой не пойдзе трэшчыпамі пад уздзеяннем часу...
    Фларыян вярнуўся ў родныя мясціны недзе праз сем гадоў. Маёнтак іхні перайшоў да расейскай генеральшы Свіныной. Гэта ў гісторыі свайго краю яны мелі значэнне і насычалі прастору сэнсам, а ў новай дзяржаве яны былі нязначнай дробнай шляхтай з небяспечнымі памкненнямі. Ды што яны нават у князёў Агінскіх, чыймі суседзямі яны былі, адабралі ўладангіі. Фларыянава сям’я, дакладней тыя, хто ад яе застаўся,
    перабраліся ў сядзібу ў вёсцы кіламетраў за дваццаць ад былога радавога гнязда. Сядзіба гэта моцна сказана. Хутчэй, нравільней назваць яе вялікай хатай. Хоць яна і мела левае і правае крыло, але месцілася пры вуліцы і не мела пад’езду. Сэнсу ў тым пад’ездзе ўжо таксама не было: не было каму іх наведваць. Браты, сябры, аднадумцы параскіданыя па ўсім свеце. Сястра зайшла замуж за Фларыянавага паплечнікапаўстанца і даволі сціпла жыла ў фальварку недалёка ад бацькоў. Фларыян параіўся-параіўся з роднымі, і вырашана было з’язджаць за мяжу. Бацькі лічылі, што нелыа марнаваць усё тое, піто было здабыта ў папярэднія гады: адукацыю, мастацкі талснт, валоданне замсжнымі мовамі. Ніхто з іх не ўяўляў, як іхні сын мог бы рэалізавацца ў іювых умовах, не маючы звыклага асяродку і былога статусу. У бацькоў заставаліся грошы, якія прызначаліся Фларыяну ў спадчыну, і ён змог на гэтыя сродкі з’ехаць у Францыю. Крумкач звязваў сваю будучыню з радзімай, але не ведаў, што мог для яе зрабіць, не маючы тытулу, правоў, гонару і маёнтку. Фларыяну сорамна было цяпер браць грошы ў родных, каторыя праз яго былі пазбаўленыя шляхецкіх прывілеяў і зведзеныя да сялянаў, але не спраўдзіць жыццё, жывучы сялянскім клопатам, было для яго яіпчэ горай.