Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
У Парыжы Фларыян пазнаёміўся з іншымі эмігрантамі з Рэчы Паспалітай і дзякуючы ім не згубіўся на новым месцы. Яны сустракаліся, займаліся асветніцкай дзейнасцю, распаўсюджвалі інфармацыю гіра паўстанне, Рэч Паспалітую, Вялікае Княства Літоўскае. Фларыян зарабляў на жыццё, як заўжды, працуючы хатнім настаўнікам музыкі і маляваішя. Напачатку ён жыў у мансардзе. Потым закахаўся ў адну са сваіх вучаніцаў і рызыкнуў зрабіць ёй прапанову. Ён быў чалавекам высакародным, з добрай рэпутацыяй, і бацькі дзяўчыны далі згоду. Фларыян, як кажуць сяляне, пайпюў у прымы. Так ён і жыў: кахаў, гадаваў дзяцей і ўнукаў, сябраваў, выкладаў, клапаціўся пра сваіх вучняў, хварэў, старэў, рыхтаваўся да смерціЁн не пакінуў вартай вялікай увагі творчай спадчыны, але ў ягонай сястры захаваліся некалькі Фларыянавых карцін, якімі іютым вельмі ганарыліся ейныя нашчадкі. Карціны тыя
згарэлі ў Другую сусветную вайну. Перад смерцю, рыхтуючы тастамент, Крумкач запісаў на папсры свой легендарны верш. Ён так і захоўваўся, нямы, Фларыянавымі напічадкамі разам з ягопымі дзённікамі, лістамі, малюнкамі, нотамі любімых твораў, сярод якіх быў і «Марш паўстанцаў 1794 года» Міхала Клеафаса Агінскага. Нават дзеці Фларыянавы ўжо не маглі прачытаць бацькаў веріп, ды, відаць, і не ведалі, хто ягоны аўтар, бо, валодаючы мовай музыкі і выяўлсігчага мастацтва, троху разумеючы польскую мову, па-беларуску маглі сказаць толькі пару словаў, кшталту «дзякуй» і «калі ласка». Хоцькалі бацька з замілаваннем глядзеў на сваіх дзяцей і, з вачыма поўнымі слёз, прамаўляў на гэтай мала зразумелай мове: «Як бы вашыя дзед з бабай і цётка радаваліся, гледзячы на вас». Але казаў ён гэта сам сабе.
Фларыян не быў самотным чалавекам, бо новая радзіма прыняла яго прыхільна і падарыла яму будучыню: ён сустрэў тут сваю жонку і нарадзіў дзяцей. У яго былі сябры сярод фрапцузаў, і ён падтрымліваў цесныя зносіны з эмігрантамі з Рэчы Паспалітай. Але ён быў сумным чалавекам. Ён тужыў па радзіме, па бацьках, па сястры, па стрыечных братах, па сябрах з атрада. Па родных мясцінах, па тым прыгожым свеце, які яны, паўстанцы, меліся стварыць. Па акварэльных адценнях беларускай прыроды, якіх ён нідзе болей не сустракаў. Але збольшага ён лічыў сябе шчаслівым чалавскам: ён узгадваў свае рамантычныя надарожжы ў ранняй маладосці, і ў яго быў той вясновы дзень, калі ён імчаў ііа кані праз лес. Вясновы дзень на радзіме, якую чакала вялікая справядлівая будучыня. Ён быў шчаслівым нават у той момант, калі ў яго, быццам бы замоўленага ад кулі, цякла ў боце кроў. Цёплая жывая кроў. Ён быў жывы. Ён жыў. Ён жыў на сваёй радзіме. Ён быў настаўнікам, летуценігікам, змагаром, затым «бандытам». У сваім лесе, дзе ён паляваў з бацькам, братамі і дзядзькамі, дзе ён збіраў грыбы і ягады з маці, бабкай і сястрой. I гэты лес дыхаў, дарыў яму свой пах і свае гукі. I маці ў белай хустцы, усміхаючыся, аглядалася на яго, каб не адстаў, не зблудзіў, не згубіўся. Мілая маці, каторая загаварыла яго ад кулі і шаблі, толькі не загаварыла ад цемрашальства, ад здрады, ад вялі-
кам палітыкі, ад кахання, ад эміграцыі, ад туп на радзіме, па свабодзе. А гэты лес і дагэтуль стаіць і дорыць свой пах і гукі іювай вясной іювым дзецям. I невядома, ці загаварылі іх маці, а можа, забылі, не падумалі альбо не было такой патрэбы...
Вера адарвала вочы ад манітора. Паглядзела ў вакно. Болей за ўсё ёй хацелася б зараз апынуцца у сваім садзе, сядзець на тэрасе і піць каву, глядзець паверх ружаў на недалёкі лес. Назіраць, як гуляюць у валейбол дзеці з мужам. Пагаварыць з бацькам. Запрасіць яго да сябе, пасадзіць яго за садовы столік і не пакрыўдзіцца, калі ён нагадае, што Дзяніс ніяк пе замацуе на плеценай стольніцы шкло. Пачаставаць бацьку гарбатай і паслухаць, што ён назбіраў тры літры журавінаў і іх трэба тэрмінова замарозіць на зіму, таму што гэта прыродпы антыбіётык і найлепшы сродак ад высокага ціску. Всра не стане ў соты раз нагадваць яму, што яна гіпатонік, і ейныя лскі гэта кава з шакаладам. I можа, яны пакаіптуюць прысланага маці французскага іпакаладу, а можа, нават маці сама прыедзе і пахваліць Верыны ружы і бацькаў новы плот. I яны будуць размаўляць, як некалі раней, калі яна была маленькая, бацька быў вечным паэтам-пачаткоўцам, а маці маладым навукоўцам. I ўсё жыццё, уся любоў, усё шчасце былі наперадзе.
Але гэта ілюзія. I хутка вечар. Прыйдуць дахаты муж і дзеці, і трэба ўсё жзгатаваць паесці. I іютым, калі дасць Бог, усё будзе як звычайна: вячэра, і я гэта не ем, і тое не ем, хатняе заданне, мультфільмы і інтэрнэт па таймеры, прасаванне адзенпя на заўтра, пачысціць малому абутак, папярэдне вытрасіпы з яго пясок (адкуль у школьніка столькі пяску?), пачытаць сыну кніжку, пагаварыць перад сном з дачкой, пацалаваць на ноч абодвух, сказаць «Дабранач. Я цябе вельмі люблю». Пайсці на кухню, памыць посуд, падмесці і памыць падлогу, прабурчэць штодзённае «Ці тут панства ела, ці тут свінні пасвіліся?», пагутарыць з мужам. Прыняць душ. Пачытаць павіны ў інтэрнэце.
He варта, не варта было рабіць гэтага перад сном. Цяпер не заснеш і будзеш думаць, што вось ён канец свету, і жыццё пражытас дарэмна, і няма перспектываў, і трэба некуды бегчы. А куды бегчы? Куды ўцякаць, калі дзеці вучацца тут у гімназіі, і яны прызвычаіліся да сваіх сяброў і пастаўнікаў?
Калі тут свой, «родны» педыятр у паліклініцы, які ведае дзяцей ад нараджэння. Калі тут твой сад, і твае ружы, і бацька акапаўся у вёсцы. I як жыць без любімай працы? Архівы ёсць дзе заўгодна, але ці зможа яна ў іх працаваць і пісаць артыкулы, калі прыстроіцца рабіць якой-небудзь афіцыянткай? Наўрад ці яна здолее трапіць ва ўніверсітэт. Нават калі яна не будзе мусіць зарабляць, дзякуючы Дзянісавай прафесіі, пі зможа яна займацца навукай, ці знойдзе адпаведную сабе і дзецям нішу ў новым грамадстве? Так, тут усё як бы блага, але зболыпага надзейна, бо знаёма. I не сказаць, каб надзейна блага. Калі падумаць, то нават нядрэнна, хоць яны і бягуць кароткімі перабежкамі паміж фінансавымі крызісамі і валютнымі патрасеннямі, паступова страчваючы да іх усялякую чуллівасць. Тады спыняюцца і ўспамінаюць: «Як мы раней жылі, як выкручваліся? Ах, так елі квашаную капусту з бульбай». Канечнс, калі ў цябе дзеці, ды ў сучасным тэхналагічным свеце, апынацца ў безграшовым стане ўсё складаней. Толькі тое і суцяшае, што прынамсі вайны пакуль пяма. Але пры гэткіх суседзях ці надоўга? Дасць Бог, хоць іх, беларусаў, гэтая доля абміне.
Каб толькі дзеці маглі пажыць добрым жыццём, самарэалізавацца! Можа быць, тут нешта зменіцца, нарасце мяса на касцях. Л не хай дачка з сынам, падросшы, самі выбіраюць, дзе ім жыць, і едуць у лепшы свет, калі захочуць. I калі яшчэ не будзе позна. Як ёй хочацца верыць, што яны здолеюць быць шчаслівымі на радзіме! Можа быць, проста таму, што тут жыццё ідзе па наезджанай каляіне?
Гэткія разважанні неразумныя, магчыма, недальнабачныя з ейнага боку, але няма ў яе ні іпстынктыўнага пачуцця, ні адвагі, каб уцякаць. Яна глядзіць назад і не можа прадказаць, што чакае іх наперадзе. Яны не першае пакаленне на гэтай зямлі, каторае строіць гіланы на будучыню, але ці не застанецца ейная сям’я і іхнія сучаснікі, таксама, як і папярэднікі, толькі ўгнаеннем для роднай глебы? Гісторыя вучыць таму, што нічому не вучыць.
Відаць, яна эгаістка, баласт для сваёй сям’і, але ёй пікада кідаць тое, іпто япа любіць. I справа нават не ў статусе ці
маёмасці у заможнай краіне маёмасць, можа, лягчэй будзе набыць, хоць і цяжэй, улічваючы ўзрост, статус. I, казаў бы той Ясінскі, «без бібліятэкі, мэблі і экіпажаў можпа быць вельмі шчаслівым, не будучы рабом». Але рэч у тым, што тут яшчэ столькі нязробленага, недаследавапага, недалюбленага. З’едзе яна і гэтыя таямпіцы закрыюцца для яе назаўжды. А самае галоўнае пе спраўдзіцца мара пра паўнавартаснае жыццё ў роднай краіне. Што прымушае яе так думаць: упартасць, нягнуткасць, мэтанакіраванасць, інтуіцыя альбо стома?
Яна разумее, што гэтая краіна як быццам выціскае з сябе людзей накшталт яе. Можна паддацца патрыятычнаму настрою і сказаць, што гэтак краіна нараджае сваіх дзяцей. Але нельга забываць, што свет большы за мацярынскае ўлонне. Проста, відаць, лягчэй рабіць тое, што і рабіла: каціць угару камепь, не ведаючы выніку, а недзе і прырыхтаваўшыся да паразы, аддаўшыся на волю лёсу. Ды й позна ўжо нешта радыкалыіа мяняць. Позна для гэтага ўзросту, позна для гатай пары дня, ці, правільней сказаць, начы.
Нараніцу можна паспаць даўжэй, справадзіўпіы дзяцей у школу, а мужа на працу, бо заўтра якраз методдзень: няма заняткаў ва ўніверсітэце. Ды шкада марпаваць час. Лепей засесці ў архіве ці навуковай залі альбо папрацаваць за кампом дома. Трэба навесці на мабільным будзільнік, a то ўсе праспяць, калі яна нс выцягне сябе своечасова з ложка.
Як заўжды, першая гадзіна. А шостай пад’ём. Хоць ты не кладзіся спаць. А ўстанеш як і не было начы. Як і не было.
27 лістапада 2012 23 снежня 2014 г.
АПАВЯДАННІ
ВЫРВІ ГЭТА 3 МЯНЕ
Ды, можа, і не было ўсяго гэтага. Можа, і не яны ўтварылі заўсёднае балота з кіслай кавы, попелу, печыва й ліпкіх костачак чарнасліву на стале. I хіба пазяхала спінай да іх ноч і глядзела ў паўпаварота са стомленым здзіўленнем у адвешанае вакію. I няўжо ты думаеш, гэта сапраўды Ён сутуліўся ў кутку, заціснуты паміж хлебніцай, слоікам узвару й талеркамі, што нахабна тарэшчыліся сваімі замежнымі відамі са сцяны.
Яна адшчыквала вэнджаную рыбу, як хлеб, і псчіаўмыспа загіівала яе гарбатай. Зацята, панікліва шкрэбла вачамі донца філіжанкі, але глей чаінак не ператвараўся ў словы. Тыя ж, як гарэзлівыя чарцяняты, скакалі па закорках сваіх гаспадароў, тузалі за доўгія ў абаіх валасы, дзьмулі ў вушы, казыталі скрыўленыя вусны й недаўменна ўздымалі бровы, калі іх, нячысцікаў, удавалася злавіць за пяткі, падалі, звешвалі галовы, як кветкі-званы на плоце, і храплі самым подлым чынам.
Яго ўжо амаль нудзіла. «Божа! Калі яна навучыцца не есці цукеркі з салам і піць расол у прыкуску з піакаладам. Такія звычкі, такі характар, такі твар. Як агідна! Суцэльнае навуцінне навокал, усё зламана, нават магнітафон цяпер маўчаць, чакаць, трызніць першым тралейбуса-ам...». Ён здрыгануўся, і сіні сполах пляснуў яму рукой па сумпых вачох. «Ну вось ізноў: нашто запускаць лыжку для гарчыцы, як маятнік, між зубоў і малаціць ёю, быццам гэта “працяг справы бацькоў”. Дзіця-а...».