• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Л Гном прыехаў проста: на маленькі вакзальчык з двума іпляхамі, у маленькае мястэчка з распухлаю назваю Зюдабраруб. Я стаілася ўзакінутай залі чакання, і, калі цягнік выстрымнуў аднаго-адзінага пасажыра, я высачыла толькі касавокага стомленага мужчыну з завялікай галавой і нядбайна змайстраваным целам. Подлая мая каціная натура выцягнула ўздоўж зямлі шыю, напружыла рухавыя лапаткі і на мяккіх учэпістых лапках, паціху, ужо хацела была збегчы, але... Але мая гасііадыня і таварышка тыцнула ў цябе ўрачыста пальцам, і я, прыладзіўшы па-элеганцку хвост, спружыніла, каб абняць твой пляцак і (не самыя магугныя ў маім жыцці) плечы. У мяне было дзесяць тваіх лістоў, і я зналася з табою ўсяго тры дні ў сакавіку, калі дзень спачываў у нарцысах...
    Ля мора твае вусны аказаліся нячулымі і сухімі, як налыганыя на нітку грыбы, і я сябе жахліва пікадавала. Гэта ўжо было зусім песправядліва! ІПто за лёс адзін толькі месяц ніколі не падманваў маіх чаканняў. У якой бы краіне я ні была, адкуль бы ні глядзела на поўніо, заўсёды яна адказвала мне нямым крыкам роспачнай жанчыііы, і я суцяшалася: ёй было горай.
    Памятаю адну дзяўчыну, якая напілася, села на ровар і панеслася насустрач месяцу, супраць цемры тое, што я не зрабіла праз цвярозасць і страх. He, яе не забілі, не згвалтавалі, праз віно яна не спужалася нават проста замерзла.
    Халодныя жнівеньскія ночы прыдатны час, каб падкідваць на далоні дробненькія камсньчыкі расчараванняў. Хаця... Расчараванне занадта моцна. Гэта ўжо стала натуральным, лёгкім, са звужаным вокам смуткам...
    ...Ты засмяяўся і прымружыўся так, як рабіў Філіп. Ты быў падобны да паўночнага шкіпера, а вецер, бы абрабаваны вікінг, выдзіраў мяне з тваіх абдымкаў. Я ўчапілася мацней за тваю шыю, і ты прымхліва паскардзіўся, што нейкія містычныя перліны коцяцца па тваёй спіне. (Я, відаць, раздзерла тваю сандалавага дрэва феньку.) Лшалелас вока ў небе пралівала на пясок і хвалі жудасна яркія д’ябальскія слёзы. Можа,
    вада, а можа, святло абгарнула мае плечы, нрабегла дрыготкай плынню ўніз і апусціла мяне на дол.
    Уверсе не было зорак разам з хмарамі ў мяне ўтарогііўся толькі чужы цікаўны позірк, і калі я сціснула нешта круглае і гладкае, гэта было звычайнае бутэлечнае шкло.
    Падарыла Цыдлоўскаму запінкі з бурштынам на дзень нараджэння. Каб ён всдаў... А можа, і не варта было з ім разыходзіцца? Можа, ён і не такі дурань, калі здагадаўся, што я кахаю ў табе Філіпа, раіісй за мяпе?
    А ў мяне якраз наспеў злачынпы план. Вакно лазенкі сушыла на траве шматок святла, і хітрыя квсткі прыкінуліся мёртвымі касматымі жукамі. Я так баялася, піто яны расплюшчаць вочы, і тады мас памеры будуць выкрытыя. Маме гэта нс спадабалася б, алс фіранкі ў лазенцы так спакушальна рассунуліся пасярэдзіне, што я проста не магла не падгледзець за Гномам. Нарэшце, амаль з богабаязным раскаяннем, ледзь не перахрысціўшыся, я ўперылася-такі пераможна ў вузенькую шчыліну і... Божа мой, ты чысціў зубы!
    Пазней, калі я жыла ў тваім шыкоўным доме, у сінім пакоі, поўпым арыентальных упрыгожашіяў і паху духмяных палачак, ты смяяўся і паўтараў, што такой злачыннай праявы кахання табе ўжо не зведаць...
    А тады, пасля дупіа, мы атрымалі пасцелыіую бялізну, пакінулі сямейку маіх сяброў і міма белага сабакі руіпылі ў жылы вагончык. Заспеты знянацку сад маўчаў, а можа, і злаваў, хто ведае, і застаялая вада „а-вар’яцку аблізвала мне ногі.
    Унутры, у вагончыку, смярдзела старымі кананамі і мокрым абуткам. Мы пілі нейкае піва, Гном са смешным дзіцячым акцэнтам чытаў Бродскага, я мерзла, прыціскала пальцам да стала крошкі ад печыва і первова здымала іх кончыкам языка. Дождж танчыў басанож па даху, і нейкая жывёліна пішчэла і сапла за вакном. Бліжэй да ранку я перастала ад яе ратавацца з гэтым чалавекам і заснула.
    Назаўтра Гном ад’схаў да сябе дамоў, і яіпчэ паўтары гады тваё, Філіп, імя не шчыкала мне, бы кіслая карамелька, рот...
    * * *
    Гномаў звычайна любяць, а карлікаў гіабойваюцца я свайго шкадавала. Ён быў такім мілым і падатлівым, такім бесхарактарным і някемлівым, што я ўважала яго за хворага, за паўдурка, якога трэба было ўратаваць і захаваць ад неспрыялыіых уражанняў. (Нездарма ж варажбітка сказала, што на руцэ ў мяне выяўны знак медыцыны!)
    Для зручнасці лячэнне было перанесенае ў Менск, дзе жыватворны ўплыў маёй асобы павінен быў даць найлепшыя выііікі. Але...
    Мы знялі аднапакаёўку і абставілі яе кветкамі. Слухалі джаз, елі вегетарыянскую ежу і пілі гарбату з карыцай. Праз тыдзень купілі мнс туфлі без абцасаў і ўсялякае чырвонае адзенне «палягчае зносіны з людзьмі».
    Грошы зараблялі палітычна-экалагічна-карэктным чынам: распісвалі ў спецыяльнай тэхніцы пераробленую з макулатуры паперу і прадавалі ў скверыку ля кансерваторыі. He зараблялі амаль нічога.
    Купілі сінія посцілкі на канапу з фатэлямі і васільковы дыван. Сцены абклеілі фіялетавымі шпалерамі. Мне чамусьці хацелася выць.
    Гном уладкаваўся санітарам у Навінках у нейкай нямецкай місіі. Я захварэла. Думаю, на сухоты да лекара не хадзілі, лячыліся зёлкамі.
    Раз на месяц атрымлівалі пасылкі ад Гномавых бацькоў: грошы, расліннае мыла, свечкі і культурны часопіс штотыднёвы дадатак да «FAZ»*. Часоггісы акуратненька складаліся пад сталом, і, калі я выцягвала які-небудзь нумар, а потым кідала яго недачытаным на канапе, Гном метадычна запіхваў яго ў гіатрэбнай паслядоўнасці ў стосік. На трыццаць другім нумары я ўзбунтавалася: апранулася ва ўсё чорнае і абула чаравікі на гіганцкіх абцасах. Гном падарыў мне «Сітраен-Качку».
    Чаравікі адклалі да лепшых часоў, але ў ложку я налаўчылася будаваць маленечкі і, на жаль, трывалы «берлінскі мур».
    * «FAZ» «Frankfurter Allgemeine Zeitung» штодзённая кансерватыўная газета.
    Гном у адказ распрацаваў асабістую баявую тактыку: панадзіў моду вывешваць сінія папяровыя гірлянды. Казаў каб зпяць нагіружанасць, прадухіліць скандал. «Каця, ты сляза ў маіх вачах». Адна сляза на два вокі ну і шанцуе ж мне на скнараў.
    Хутка гірлявды вывешваліся пітодзень. Гном перастаў весці са мной дыскусіі ён адразу хапаўся за сінія паперкі ў знак аб’яўлення вайны. Асабліва смешна гэта было раніцай: Гном бег на сваіх карацюсенькіх пожках спачатку ў прыбіральню, а іютым чапляў за карніз, мэблю, кветкі напаўпарваныя гірлявды. Пры гэтым, як гарохам з трубачкі, ён страляў у мяне абуранымі і абражальнымі позіркамі. Я ж сімулявала прыступы сухотаў: каб не быць выкрытай і крыху пасмяяцца, я вынайшла спецыфічны храп з павіскваннем і кашлем. Да таго ж гэта павялічвала мае шанцы развіць у Гнома агіду да сябе і справадзіць яго адсюль. Але дзе там! Гном не толькі мяне не кінуў, але яшчэ й прыцягнуў Міхаіла.
    Сііачатку Гном прыцёгваўся аднекуль дадому, сядаў за вячэру і важка вяшчаў: «Сёння зноў з Міхаілам бачыўся. Ен музыкант, я табе казаў. У яго такія шчодрыя творы. Дарэчы, чаму морквачкі сюды не паклала?»
    «Не паспсла пашпігаваць іх атрутай», адказвала я пра сябе, але засяроджапа прадумвала свой убор для першай сустрэчы з «маэстра».
    «Маэстра» аказаўся алкапюм з суседняга дому.
    Аднойчы ў чацвер, якраз пасля дажджу (мой чорны лёс! Чаму ў ім усё так літаральна?), Гном і «музыкант» прыцягнуліся да пас п’яныя і мокрыя. Гном пачаў радасна распранацца і распавядаць пра перавагі расліпнага мыла. Міхаіл даверліва ікаў. Гэтыя пачвары пацалаваліся і папаўзлі ў дупі разам, але, дзякуй Богу, Міхаіл учапіўся ў гірлянды і застаўся на подступах да прыбіральні.
    Пасля я прысутнічала на акардэонным канцэрце. «Каця, танчаць усе!» Мой ты Бог... Толькі на момант, на нсвялічкае такое гномаўскае імгненне, з’явілася ў мяне надзея на выратавапне: калі Міхаіл зняў шкарпэткі і я, удзячная, падумала, што ён залепіць сабе пашчу кляпам. Уявіце сабе не! Ен развесіў іх на падлакотніку фатэля і добразычліва, з яўнай сімпатыяй, схапіў мяне за рукаво. Калі меркаваць па расча-
    раваным твары Гнома, то мне пашанцавала, калі пазванілі ў дзверы. Mae бацькі.
    О ё-опсель-мо-опсель! Новыя госці! А я ўжо тут якраз развіўся, угрэўся!
    Ой, Табіяс ужо з такім мілым акцэнтам гаворыць.
    Ну што ты, мама. Як жа ён мог за тыдзень навучыцца. Гэта ён працу на дом узяў. У іх у Навінках конкурс самадзейнасці. Даводзіцца аднаго хворага па класе гульні на акардэоне падцягваць.
    ...Праз пяць хвілінаў задыханая мама зноў пазваніла ў дзверы: «Ты толькі флейту яму сваю не давай, a то ён цябе заразіць можа», заплакала і пабегла за бацькам.
    Гэта была ідэя. Ва ўсякім разе з’ехаць з глузду і падыгрываць на флейце скажэнцу Міхаілу аказалася болып прыемна, чым уяўляць, як я тыцну Гнома... ну, добра, няхай будзе тварам у маё зняслаўленае рукаво.
    Потым ужо, калі мае вусны не маглі больш трымаць флейту, а толькі ўсміхаліся ад гарэлкі, я расплакалася. У адной руцэ ў мяне была чамусьці чарка з гарбатай, а кулаком другой з флейтай наперавес я сціскала левае вока, таму што з яго неяк болыв лілося слёз. I ні Гном, ні Міхаіл мяне не пашкадавалі, a болып мне няма каму было й паскардзіцца, бо ніхто не паверыў бы. Для іх я была шчаслівая: з сябрам-немцам, кватэрай, грашыма, мапіынай, рамантычнымі прыгодамі і свечкамі надчас вячэры.
    А мне здавалася, што ўсё гэта выпадкова прачытаная кніга, знойдзеная ў цягніку і наўмысна пакінутая для іншага пасажыра. У мяне было такое адчуванне, што сама я завісла ў паветры, сярод шуму лістоты, а на зямлі адбывалася нешта, у чым я не магу прыняць удзелу. I мне дазволена будзе спусціцца, толькі калі ўсе дэкарацыі будуць падрыхтаваныя. Ведаць бы, да чаго...
    А тут яшчэ высветлілася, што ў мяне раздваенне асобы. 3 Гіюмавага дзённіка. У жыцці я ўсё рабіла дзеля Гномавай карысці у яго запісах я яму шкодзіла. На самой справе я бачыла Гнома наскрозь і дапамагала здзейсніць яго самае запаветнае жаданне: пазбавіцца мяне. У дзённіку я яго не разумела. Адтуль таксама я даведалася і пра Гномаў ад’езд за тры
    дні да таго, як ён мне пра гэта паведаміў. Нічога памыла што было з яго адзежы і адклала грошай на дарогу. Апошняя бязглуздзіца, якую я прачытала ў мемуарах гэтага інжынера чалавечых душаў, была, вядомаж, пра мяне: «Калі-нікалі мне здаецца, што яна зробленая з воску. Часам мне нават хочацца падпаліць яе валасы: убачыць, як яна гарыць і плавіцца, як мякчэе твар, як расплываецца яе худое цела...».