• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    He, я тіе піала свайго маньяка: як казала мая бабуля хай будзе. Да таго ж я думала, пгго аднойчы наважуся зрабіць тое, што маньяк заўсёды творыць, калі размаўляе са мной. Я спадзявалася, што калі я змагу крыху Андрэю як бы здрадзіць, то й не крыху таксама змагу, і выратую сябе такім чынам ад сваёй балючай страсці. А яшчэ: я не ведаю, ці можна гэта вось так проста выкласці, але я падсвядома хацела прабалбатацца і прызнацца, што забіла чалавека.
    У такіх выпадках звычайна кажуць неіпта накшталт: «Я не хацела яго забіваць» але гэта было б няпраўдай. Усё здарылася так неспадзявана, што я не паспела пават падумаць, хачу я таго альбо не хачу. Андрэй прыехаў тады раней, і мы сядзелі пілі гарбату, і я праз гэта потым увесь час хацела ў прыбіральню. Я толькі й думала, што калі мяне стукнуць у жывот, то здарыцца нешта жахлівае і Андрэй мяпе нраз гэта кіне. А той блавдзін, з каторым мы біліся, так заўсміхаўся разгублена, калі я перастала драць ягоныя кудлы, пацягпула іх да сябе і прасіпела: «Пачакай хвіліначку, я толькі схаджу ў туалет». Са мной насамрэч нешта такое сталася. Я проста забыла, іііто паміж намі адбывалася, а хлогічык той, напэўна, падумаў, што я ўсё знарок падстроіла, каб Андрэй мог знянацку на яго наскочыць. Відаць, тыя некалькі хвілінаў, якія бландзін яшчэ быў жывы, ён быў абсалютна расчараваны ў жанчынах. Але ж я сапраўды незнарок! Можа... гэта ўсё праз гарбату?
    Канечне, хлопчык той зусім пе ад расчаравання памёр. Я яго ўласнаручна забіла. Андрэй яму тады неяк даў ззаду, і ў таго бландзіна выпаў пісталет. Я гіадумала, што трэба дапамагчы Андрэю, узяла пісталет і стрэліла. Я не ведала, што ў мяне гэта можа атрымацца. А ў белабрысага такі твар тады быў! Здзіўлены нейкі. Па-шалёнаму здзіўлены. Мне здаецца,
    ён быў упэўнены, што пераможа і мы зоймемся каханнем. Проста нейкі дурапь. Я ж не люблю бландзінаў!..
    Я потым яшчэ тыдзень у сябе прыходзіла. Я ж сама найболып пацярпела: «ворагі» мёртвыя, Андрэю шнары толькі да твару, а я сабе ўсе ногі падрапала, пакуль мы па пажарнай лесвіцы на гарышча лезлі! Андрэй мяне, дзякаваць гэтаму, вельмі іпкадаваў: мы цэ-э-элымі дпямі былі разам! У рэстарацыях штодзень вячэралі Агідрэй мне фісташкі чысціў, a яшчэ гіадарыў файненькі касцюмчык, туфлі і процьму бялізпы. Сказаў, што моцна раўііуе за тое, што я ў сукенцы на гарышча караскалася. А ўвогуле, ён глядзеў на мянс так, як быццам бы я з’ела запар сем порцый марозіва альбо прасадзіла семдзесят баксаў на жуйкі. Няхай. Абы толькі глядзсў. Можа, мне цяпер ізноў каго забіць, каб Андрэй адклаў свой бізнес хаця б на дзень?..
    А сорамна мне ні крышанкі не было. Ані звашія. Нават няёмка неяк: я ў школе ніколі чацвёрак за чвэрць не атрымлівала адны пяцёркі, у ізастудыіо хадзіла, харэаграфіяй займалася, а тут такая дрэнь.
    Андрэй нават болей за мяне перажываў. Дарэчы, я ўсё хацела спытацца, што ён з тым каўказцам зрабіў, які з белабрысым да нас прывалокся, але столькі клопатаў было, што да гэтага часу не здолела. Да таго ж Андрэй надумаў мяне да споведзі адвесці. Ледзь не сілком у свой джып запіхаў завёз аж у Пількаўшчыну: «свой бацюшка, свой бацюшка». Але ж я хоць і забойца, але не вар’ятка. Я таму бацюшку ні ў чым не прызналася, акрамя таго, што Андрэй жанаты і што ў яго ёсць дзіця васьмігадовы хлопчык, але Андрэй яго зусім не любіць, бо сыны вырастаюць і пачынаюць камандаваць сваімі бацькамі. I ў рэшце рэшт Авдрэева сям’я за мяжой, а я тут, і нараджу Андрэю малюпасснькую ласкавуіо дачушку, і ён будзе яе любіць, а таму я важнейшая. Сонны бацюшка на мяне тады так вылуніўся, як быццам бы я прызнаюся ў забойстве. Што ты ім ні распавядзі, усё ім не падабаецца! А яшчэ казаў: «свой».
    Я цяпер падыходжу да люстэрка і шукаю на твары сляды граху. I калі я што-небудзь такое падазронае знаходжу, то бываю вельмі й всльмі задаволеная: значыць, ёсць япічэ Бог
    на небе. Інакш як жа яшчэ растлумачыць, што ў мяне зморшчынкі на лобе, кругі пад вачыма, а яіпчэ крыжык пацямнеў? Гэта ўсё папярэджанне аб тым, што мой грэх зафіксавапы. А калі ён зафіксаваны, значыць, грэх ёсць, і, выходзіць, Бог таксама існуе.
    Я наконт граху нават Грышкевічу патэлефанавала, бо маньяк мне нічога болып-менш уцямнага не прапанаваў. Грышкевіч выкшталцоны пляткар, і па дванаццаць гадоў старэйшы за мяне, так што мне й сяброўкі не трэба заводзіць. Праўда, Андрэй лічыць, што лепшая сяброўка не можа быць мужчынам, і таму мы з Грышкевічам сустракаемся дзе-небудзь у метро, бо наверсе нас лёгка заўважыць. А так мы сыходзімся на якой-небудзь станцыі, стаім за калонамі альбо ў пераходах ці катаемся сюды-туды па ўсіх нанрамках. Размаўляем пра першае-лепшае, маўчым альбо крычым адно аднаму на вуха: «Гэта добра, што ты сёння ад яго збегла. Ты мусіш паказаць яму свой характар». Альбо: «Гэта добра, што я сёння ад яго ўцякла: я маю права на асабістае жыццё!» Толькі гэта мне не дапамагае: па-першае, я ў пакаранне яіпчэ радзей бачу Андрэя, а па-другое, у мянс ніякага асабістага жыцця пяма. Я ўсё спрабую пераканаць сябе ў адваротным раз нават адна на «Вольную сцэну» на таксоўцы з’ездзіла але мне ад гэтага толькі горш. Я ўвесь спектакль тады сядзела, ледзь ііе губляючы прытомнасці ад адной думкі, што Андрэй, можа, раней прыехаў дамоў і мы маглі б зараз займацца каханнем.
    Так іпто я заўжды дома чакаю. Я ведаю, што ў мяне развіваецца німфаманія, але не магу даць сабе ніякай рады. Сноўдаюся па хаце, мыю, прыбіраю абы час мінаў, але кінуць усё і пайсці не магу. Ужо ўсё да дзірак працерла, а душу сваю ад чорнага гэтага кахання ніяк адцерці не ўдаецца. Я раней была ўпэўненая, што ніколі не буду спаць з жанатым, не заб’ю чалавека і не зраблю аборту. Але чаму ўсё гэта здарылася са мной? Як усё гэта магло стаць мною? I чаму нічога асабліва жудаснага не адбылося? Чаму ўсё застаеці іа такім, як раней? Тыя ж рукі і ногі, тыя ж валасы толькі, можа, больш дагледжаныя. I чаму з люстэрка на мяпе глядзіць ашалелая няшчасная жанчына, якую трасе не з-за таго, што яна нарабі-
    ла, a з-за таго, што яе мужчына не прыншоў на палудзень і будзе толькі а дзясятай гадзіпе вечара?
    Гэтыя ненавісныя дні чакання цёмна-сінімі хмарамі абвіваюць маю галаву, скручваюцца ў вяроўкі і душаць мяне бязлітасна. Злавесныя й паскудныя, як сінякі на маім целе пасля бойкі. Цікава, чаму ў мяпе дагэтуль ніколі не было бландзіна?..
    Я разумею: нармалыіая жанчына, калі б не магла зусім кінуць альбо забыць свайго каханка, завяла б сабе другога палюбоўніка. Але ж я дурніца і завяла сабе дзіця. Як высветлілася, гэта быў «звычайны шантаж». I добры доктар мяккай пухлай рукою нястомна торгаў мяне за локаць і ўсё даводзіў: «Мы не можам даць ніякай гарантыі. Зразумейце, мы толькі хочам вам дапамагчы». Вядомая рэч: за Андрэевы грошы яны маглі б зманіць, што ў мяне каза рагатая ў жываце, а не хворае дзіця, і всжам ііе міргнуць.
    Але тут мне, нарэшце, папіанцавала, і я была ўзнагароджаная за ўсе свае былыя пакуты (я ж казала: «Мнс трэба яшчэ каго-небудзь забіць, каб Андрэй стаў звяртаць на мяне болын увагі») мы едзем на Мадэйру. Цэлыя тры тыдні! Цэлымі днямі! Разам! Мы будзем лашчыцца і любіцца пад нейкім далёкім цёплым сонейкам і піць мадэру. Я буду сасмоктваць яе смак і пах з Андрэевага паднябення і праз смех марыць, што зноў пайду выкладаць і буду казаць студэнтам: «Пастаўце кончык языка за зубамі. Цяпер намацайце за імі гарбок і вымавіце гук...». I ўсе будуць чырванець, а я асабіста успамінаць пра цябе, і, магчыма, спакупіу ненаўмысна сваім закаханым поглядам якога-небудзь слабахарактарнага студэнта.
    А цяпер мы стаім у аэрапорце, і ты пытаешся у мяне, як я пачуваюся. Як? А ніяк. Проста як маленькая брунетка ў кароткай чырвонай сукенцы з дробнымі кветкамі. Як маленькая брунетка, якая замілавана глядзіць знізу ўверх на высокага рыжавалосага мужчыну і якую ўся зала есць вачыма, бо яны прыгожая пара. Быццам маленькая брунетка, якая днямі адаслала стрыечнай сястры рукапісы «чарадзейных казак» пра тое, як мы заўжды былі разам, выгадавалі трое дзяцей і ніколі не ўмерлі, але пайшлі на той свет. Быццам дзяўчына, якая пават не падумае пра самагубства і самоту на старыя
    гады. Быццам дзяўчына, якая свята памятае, што ў яс даўгія ногі і прывабная попка, што абавязвае гэтую дзяўчыну быць непахіснай аптымісткай. Быццам выключна шчаслівая дзяўчына, якой, аднак, так шкада, што самалёт не цягнік і з яго нельга таемна саскочыць на якой-небудзь невядомай станцыі. I піто няма ў самалёцс стоп-кранаў, а ў мяне асабіста малеенечкай катапульты, якая б выкінула мяне з мяне.
    1998
    НЯМА СОНІ ПАРАТУНКУ
    Памяці
    Соф’і Сымонаўны Роўды
    Калі б я, як мая бабуля Соня, жыла ў век чорна-белых фотаздымкаў, я б магла зманіць сваім унукам, што ў маладосці была брунеткай. Але ыа самой справе ў мяне зараз даўгія светлыя валасы й твар не вельмі даверлівай коткі. У мяне зялёныя, з жоўтымі крапкамі, вочы й ледзь заўважны знак на левай шчацэ: чырванаватыя адбіткі ковчыкаў пальцаў. Калі мая маці была цяжарная, яна наступіла на качку й з перапуду схапілася за шчаку праз гэта я й жыву цяпер з такой адмецінай. Шчыра кажучы, яна мне ўва мне болып за ўсё падабаецца: ва ўсіх ёсць галава, вушы, вочы, нос, рот і ўсё астатняе гэта звычайна й ненадзейна. Нснадзейна ў тым плане, пгго толькі знак супакойвае мяне, калі раптам вынырвае з нутра самага глыбокага страху сумненне: «Ці я гэта я, альбо я ёсць некім іншым?» Праз свой знак я магу ўспрымаць сябе ўсур’ёз. Калі здараецца нешта жахлівае: няшчасце, не шанцуе альбо яшчэ якая брыда, і думаеш адразу: «Так не бывае. Гэта не са мною. Гэта занадта дрэнна, каб быць праўдай», дастаткова дастаць люстэрка, паглядзецца ў яго й зразумець, што ўсё гэта пасамрэч, што ўсё гэта са мной. Але тое й добра: са мной здараюцца рэальныя непрыемнасці, якія патрабуюць рэальнага рашэння ад мяне як ад рэалыіай асобы. Я сапраўдная я не цацка ў нечых нягеглых руках альбо сон бадзяжнага пудзеля. Я адметная, а значыць, я існую.
    I хаця ў сенцах цяпер цёмна, і ў якім-небудзь палоніку сябе не надта што разгледзіш, я ведаю дакладна, што я ёсць: я гляджуся ў сэрца засмяглага гіалкага ветру, які разбіваецца грудзямі аб дах, каб дапасці да мяне.
    А я заварваю ў сенцах каву й меланхалічпа разглядаю апельсін на палічцы. Сярод нажоў, драчак і закатвалыіых машыпак. Засохлы й закінуты, непатрэбны цяпер ужо нікому. Вось так і каханне хоць-калі, як апельсін, які своечасова не з’елі. Спачатку адкладалі на нотым альбо пакідалі іншым.