• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Дзейныя асобы
    Н і н а брунетка з карэ й азызлым тварам. Увесь час размаўляе вельмі моцна, амаль крычыць, і ненатуральна, па-конску смяецца.
    М і з э р ы я дзяўчына з усходняга тыпу тварам. Сядзіць моўчкі, падціснуўшы вусны, альбо паліць і з’едліва ўздымае левае брыво, калі Ніна звяртаецца да яе.
    К і р ы л а малады чалавек гадоў дваццаці васьмі. Чарнавалосы, з рыжаватай барадой і вусамі. Час ад часу стомлена працірае акуляры, забываецца й трэ потым гэтай жа насоўкай вусы.
    С о іі я дастаткова бледная худатварая бландзінка, ледзь не альбіноска. Увесь час нервуецца, болып за ўсіх п’е, прычым сама сабе налівае. Здаецца, калі б у яе было па цыгарэціне паміж кожным пальцам, гэта б ёй значна дапамагло.
    Дзеянне адбываецца ў вялізным пакоі мастацкай майстзрні, дзе ўсё як звычайна: некалькі мальбертаў, запэцканыя фарбай крэслы й анучы, карціны на сценах. На стале ў куце банкі з фарбаю й бруднай вадой, пэндзлі й алоўкі. Дзе-нідзе стаяць макеты да спектакляў, напалову разабраныя, на некаторых пустыя бутэлькі з-пад спіртнога. Пасярод майстэрні складзены мальберт на двух табурэтках. На ім бутэлька гарэлкі, тоніку, пластмасавыя кубкі й нейкае відавочна перасоленае сала з хлебам. Усе чацвёра дзейных асобаў сядзяць вакол гэтага імправізаванага стала. Іх гамонку цяжка назваць агульнай, бо гавораць усе адначасова. Да таго ж Мізэрыя ўстаўляе якую-небудзь фразу, толькі калі забывае ўзняць брыво. Ніна гарлае са.ма па сабе, не чакае й не слухае адказаў. Кірыла і Соня размаўляюць паміж сабою, але, так бы мовіць, у плыні агульнай неразбярыхі, гудзення падвальных трубаў, ляскання пад’ездных дзвярэй і выкрыкаў за вакном пад столлю. У майстэрні гарыць святло. Адчуваецца, піто звонку млява urns вясна. Сум, нейкае шкадаванне й яшчэ не зусім усвядомленая палёгка ад таго, што самае цяжкае, здаецца, скончылася.
    К і р ы л а. ...Я, напэўна, адашлю Ніну днямі дамоў: мне трэба шмат і іраііаваць зрабіць два макеты для Магілёўскага тэатра.
    Н і н a. А вяселлс мы вырашылі згуляць на вёсцы. Калі ўсе госці нап’юцца, мы паедзем з Кірылам да ракі, распалім вогнішча й будзем любіцца пад адкрытым небам.
    К і р ы л а. Ты мяне кінула.
    С о н я. Я цябе не кідала я проста хацела, каб мая згода была праўдай.
    Н і н а. Хочаш, Соня, і цябе запросім? Ты зусім здзічэла ў сваім Зарэччы, ці як яго там.
    К і р ы л а. Ты манюка.
    Н і н a. А вы ж ведаеце Вадзіма? Дык ён ажаніўся, і ў яго ў кватэры смярдзіць катамі.
    С о н я. Я толькі хацела, каб гэта быў вольны выбар і праз яго натуральнасць і чысціня пачуццяў.
    Н і н а. Мне там стала так дрэнна, што мы ад яго сышлі.
    К і р ы л а. Ты з’схала.
    С о н я. Я з’ехала, каб зразумець сябе й перапарадзіцца. Як бы я магла жыць з табой і разумець цябе, калі не ўсведамляла, чаго мпе самой трэба?
    Н і н a. А Мізэрыя гэта прозвііпча ці ймя? А Ніна Атрамант, па-мойму, нядрэнна гучыць.
    К і р ы л а. Ты проста яшчэ адзін парог у тым струмені жыцця, які з маленства вучыць мяне разлюбліваць.
    Н і н а. Слухай, Мізэрыя, а з тым лесніком, пра каторага яна распавядала, у іх сапраўды нешта было, альбо яна ўсё дзеля смеху выдумала?
    М і з э р ы я (скрозь зубы). Горшага смеху, чым ты, не выдумаеіп. I дзе ён толькі цябе падчапіў?
    С о н я. Я жыла сярод любові натуралыіай і самадастатковай да шаленства. Сярод лісця, дрэваў, травы й кветак, кожны працэс у жыцці каторых мае сэнс. Разумееш, яны растуць, пладзяцца, паміраюць, і гэта мае сэнс.
    Н і н а. На вяселле запросім маю прыяцельку з Прагі. Няхай будзе маёй сведкай.
    М і з э р ы я (убок). Вядома, хто разумее, што ты вярзеш, сведкам да цябе не пойдзе.
    Кірыла. Мары марамі,ажыццё жыццём. Аказваецца, можна любіць адну й спакойна жыць з другой, а з трэцяй гііць у майстэрні.
    С о н я. Вось зараз мы ўсе гаворым разам, але ці значыць гэта, што мы расцем?
    К і р ы л а. Я нічога не адчуваю, калі спускаюся па прыступках у майстэрню, ні пра што не ўспамінаю. Выходзіць, што можпа быць пячулым, што можна жыць не па сэрцы.
    Н і н а. У мяне сэрца разрываецца, калі я думаю, што яшчэ так доўга да вяселля. Я так хачу жыць у майстэрні й пасля падарожжа, але Кірыла кажа, што гэта будзе перашкаджаць ягонай працы. Як такое можа быць? Я ж яго на-тхня-ю!
    С о н я. Мы адчуваем адзін аднаго праз нрастору стала, мы задушваемся ад спакушалыіай парфумы, але мы ўжо не прыродныя стварэнні, і для нас гэта не мае амаль ніякага сэнсу.
    К і р ы л а. Ну чаму? Сэнс ёсць. Я толькі й думаю зараз, ці можна нашае становішча неяк змяніць. Ці можна развязацца з усімі гэтымі людзьмі.
    Н і н а. Мой бацька супраць таго, каб мы з Кірылам жылі тутака разам. Ён кажа, што я паводжу сябе як прастытутка. I чаму ён не хоча зразумець, што гэта мой лёс быць з Кірылам?
    С о н я. Хацела б я ведаць, ці ёсць усё гэта нашым лёсам.
    К і р ы л а. Гэта было б занадта жорстка. Лепш ужо думаць, што ўсё гэта вынік напіых дзеянняў. Калі б сапраўды было нешта накшталт таго, піто ты называеш лёсам, я думаю, я парадзіўся б для лепшай долі.
    Н і н а. Соня, табе трэба пастрыгчыся й пафарбаваць валасы ў цёмны колер. Гэта было б так па-дэкадэнцку.
    С о н я. Хаця... Нашто даваць усяму нейкія азначэнні? Жыццё гэта жыццё, а не палатно, якое трэба нацягнуць па падрамнік, запэцкаць фарбамі, а потым абавязкова запіхнуць карціну ў рамку.
    Н і н а (крычыць да Мізэрыі, пасля таго як краем вуха праз свой віск пачула словы «рамка» й «карціна»), Дарэчы, паглядзіце на повыя Кірылавы работы. Я думаю, яму трэба
    паслаць свае рэчы куды-небудзь на Захад. Яны мусяць мець там поспех! Мы паедзем у Францыю! Кірыл будзс працаваць там у якім-небудзь тэатры! Мы будзем есці іхнія доўгія батоны й гарачыя круасаны з маслам!
    Узбуджаная сваімі праектамі, Ніна зрываецца з зэдліка, хапае за рукаво Мізэрыю й імчыць у кут, дзе, відаць, састаўленыя новыя карціны. Мізэрыя абачліва затрымлівае Ніну тамака, і яны сядаюць на падлогу, каб пагаварыць. Цяпер ужо Мізэрыя не сціхае: гамоніць, вельмі імпульсіўна жэстыкулюе, нават смяшыць Ніну, што той відочна даспадобы. Відавочна, Ніна ганарыцца тым, што яна змагла зачараваць хаця б адну з сябровак свайго кавалера. ГІраз нейкі час Ніна падбягае да стала, каб узяць Міззрыі цыгарэтаў, і потым ізноў вяртаецца ў кут. Кірыла і Соня зараз пачуваюцца крыху болей разняволена, але іхняя гутарка становіцца значна менш сентыментальнай, але болып агрэсіўнай і з’едлівай.
    К і р ы л а. Як добра ты, Соня, навучылася паэтычна выказвацца! Якая ўзнёслая асоба! Ніхто й не паверыў бы, што ты добраахвотна нарабіла такога паскудства!
    С о н я. Цікава, якога?
    К і р ы л a. He трэба прыкідвацца й рабіць з сябе анёла!
    С о п я. Я нічога з сябе не раблю. Я сапраўды ні ў чым перад табой не вінаватая.
    К і р ы л а. Канечне. Асабліва ў тым, што разладзіла вяселле, пасмяялася з мяне.
    С о н я. Я гіе смяялася з цябе, Кірыла. Я цябс кахала. Я ж табе нават не здрадзіла за гэты час.
    К і р ы л а. Ай-я-я!.. I бывае ж такое! Проста фантастычная вернасць! I за які доўгі час! О наваяўленая Пенелопа, дазволь мне прыпасці да тваіх каленяў!
    С о н я. Прыпадай да каленяў сваёй суджанай. Да таго ж я не Пенелопа.
    К і р ы л а. Божа, якая нечалавечая здагадлівасць!
    С о н я. Я Уліс.
    К і р ы л а. ?..
    С о н я. Хоць не. Усё ж такі Пенелопа. Пенелопа памежкаў Усходняй Еўропы канца XX стагоддзя. Толькі няспелая таму й мітусілася гэтак. Наступным разам я ўжо буду
    кіравацца цвёрдымі, ясна аформленымі, выпакутаванымі цяпер жыццёвымі прынцыпамі.
    К і р ы л а. А-а, дык усё ж такі наступны раз будзе? Ну і разбэшчаныя сёння Пенелопы пайшлі!
    С о н я. ІІІто зробііп. Жыццё, дзякаваць Богу, працягваецца.
    К і р ы л а. Я бачу, што й ты спыняцца не збіраепіся.
    С о н я. Нашто?
    К і р ы л а. Правільна. Нашто талент марнаваць? Можна стаць прафесійнай шлюбнай афсрысткай.
    С о н я. Слушная думка. Вопыт ёсць я ў дзіцячым садку два разы замуж заходзіла.
    К і р ы л а. Два разы на дзень пасля ежы?
    С о н я. He. Усяго два разы: адзін у яслях, а другі ў старэйшай групе.
    К і р ы л а. А-а. Можна сказаць, няшмат. 3 тваім тэмпераментам і здольнасцямі. Толькі глядзі не кідай практыкі, a то пашкодзіш здароўе. Усе гэтыя нерэалізаваныя памкненні... праз іх людзі й гінуць.
    С о н я. Ты маеш рацыю. Я таксама думаю, што трэба прыняць сябе, свае жаданні. Прымірыцца з сабою й быць такою, якая ты ёсць, інакш сам Бог пакарае.
    К і р ы л а. Ён цябе ўжо пакараў, бо адняў розум.
    С о н я. He розум, а стэрэатыпнае мысленне. 3 розумам у мяне пакуль што ўсё ў парадку, а тое я б ужо даўна тваёй ненагляднай сяброўцы ў патлы ўчапілася.
    К і р ы л а. Нашто гэта табе? Дарма чалавека накрыўдзіш, а мне з ёю яшчэ жыць.
    С о н я. Ах, так. Я й забылася. Нядрэнны набытак. А! Папрасі яе выразаныя з фанцікаў зорачкі на макеты налепліваць. У яе ж мусіць быць калекцыя фанцікаў?
    К і р ы л a. He рабі яе дурнейшай, чым яна ёсць.
    С о н я. А, дык усё ж такі яна дурная?
    К і р ы л a. He чапляйся да словаў. Калі на тое пайшло, яна ў нечым разумнейшая за цябе. Яна б ужо напэўна не кінула свайго жаніха й не панеслася б на вёску любіцца з леснікамі.
    С о н я. Я не любілася з леснікамі.
    К і р ы л а. Мані болей! Пра гата ўжо ўсе даўно кажуць.
    С о н я. А ты болсй слухай праўды начуешся-а-а. Гэта ж усё плёткі. Трэба ж людзям неяк забаўляцца, вось яны й выдумляюць абы-што. Проста жыць яны не могуць. Свайго жыцця, лічы, няма.
    К і р ы л а. Затое ты можаш «проста». Найпрасцей'. чыкібрыкі і леснікова жонка.
    С о н я. Прычым тут жонка?
    К і р ы л а. Ну, каханка.
    С о н я. Што ты вярзеш? У нас з ім чыста платанічныя адносіны. Нават творчыя.
    К і р ы л а. А-а, ну вядома. 3 прафесіяналамі ж ты болей не водзішся. Ты ж усіх тутака насмяшыла сваімі эксперыментамі з гэтымі бяззубымі пачварамі! Ты што, сапраўды думаеш, што яму п’есы твае патрзбныя?
    С о н я. Можа быць.
    К і р ы л а. Ды яму толькі адно ад цябе патрэбнае!
    С о н я. Цікава што?
    К і р ы л a. А ты ўжо забылася? Здаецца ж, сярод песцікаў і тычынак жыла...
    С о н я. Яму я была патрэбная, а не ўсё такое.
    К і р ы л а. Гледзячы што разумець пад «я».
    С о н я. Гэта слушна.
    К і р ы л а. Ой, я й забыўся. Мы жсталі філосафамі. Дарэчы, я б з тваім «я» як-пебудзь ахвотна пафіласофнічаў.
    С о н я. Цішэй кажы, a то сяброўка зараўнуе.