• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Ты стаяла ля агароджы з нсйкім падшыванцам. 3 нейкім хлопчыкам у акулярах і штроксавай кашулі. Ты трымала яго
    *Масцца на ўвазе папулярны ў дзевяностыя гады XX ст. рэчавы рынак, размешчапы на тэрыторыі стадыёна «Дынама».
    за руку, а ён адхінаў табе валасы з твару. Вялікім пальцам гэты шчанюк праводзіў па тваёй шчацэ, а ты залівалася смехам і цалавала яго. Так, як ты мусіла цяпер, пасля таго, як вярнулася да мяпе, цалаваць толькі мяне. Ты нейкага падлетка. Вераніка! Так не робяць! Дарослыя людзі так не робяць. Так нахабна не забіваюць!
    I тады зіюў. Праз садок. Да аркі. Два пад’езды. Ручку ад дзвярэй з мясам. Прыступкі. Ключы. Столькі шмат і звіняць. Адамкнуў. На стол. Да вакна. Падпсршы далонню голаў. Стукнуў пскалькі разоў, каб не было панадна. Кахаць Всраніку. Такую сцерву. Здрадніцу. Шлюху. Лпдную балонку.
    ...А праз дзень я паехаў на лецішча. Выходныя. I я ўжо тут болей не мог. Прытэпаў з электрычкі да хаткі. Закінуў заплечнік на веранду. He пераапранаўся. Узяў асадку й пагюўз на грады падпраўляць падпісы на трэсачках. Дзе, пгго пасаджана. Для яе. Усе гэтыя гады дарма. Для яе. Потым не вытрываў. Вычварэнне піць да паўдня, але надта ўжо мне было цяжка. Дастаў прыхаваную бутэльку гарэлкі, вынес кубак. Паставіў на лаве на ганку. Хлеба адкроіў, сала, адчыніў слоік з агуркамі. Паклаў на аркуіп з нейкім, яшчэ студэнцкім сваім, пакрысам. Сеў на лаву вярхом. Затым узяў і чамусьці намаляваў асадкай на дошцы жаночыя абрысы. Перагарнуў накрыс. Напісаў на чыстым баку: «Вераніка сука й нікчэмная балонка». Потым знайшоў па лаве маленькі цвік, ііадняў з падлогі малаток, прыстроіў паперку на лобе ў маёй уяўлай жанчыны, прыладзіў цвічок і моцна-моцна ўдарыў.
    Каб ужо напэўна забіць.
    1999
    МЫ ІДЗЕМ НА ПАХАВАННЕ
    Шпаркімі крокамі, намоклыя й замерзлыя, ідзем мы ўздоўж ракі на пахаванне. Дождж, як дарваўшыся, абсмоктвае шэрыя дамы, ад чаго тыя цямнеюць і гараць чорнымі плямамі, быццам чырванню сораму. Ты трымаеіп мой клятчасты нарасон, а я віспу на тваёй руцэ. Дрыжу й прыціскаюся, як мацней, а ты сагнутай рукой падцягваепі мяне бліжэй да сябе. Пакрыўленыя, павыбіваныя ліхтары надламанымі макавымі галоўкамі нс'відушча зазіраюць нам у твары. Каля самай ракі не тоячыся мілуюцца на лаўцы мясцовыя падлеткі паляць, а потым цалуюцца, цалуюцца, а потым паляць.
    А нам пяма калі ні на тое, ні на другое, бо мы спяшаемся на пахаванне. Вось ужо й новыя элітныя дамы, перад якімі бадуцца два казляняты. Побач дзед у чорнай кепцы сузірае праз цыгарэтны дым іхні паядынак, а бацькі ваяроў абыякава скубуць першую здыхлявую траўку. Мы спыняемся й прыціскаемся адно да аднаго яшчэ мацней. Всцер халоднай упэўненай далоняй ханас мянс за шыю, лашчыць з залішняй страсцю мае мокрыя, кучаравыя ад дажджу валасы. (Праз іх я буду выглядаць занадта прыгожай, як для пахавання. Усе скажуць: «Здаецца ж, нс свята, а яна вунь як прыбралася».) Кучаравыя ж казляняты кідаюць біцца й падбягаюць да казла, занятага спажываннем сумніўных у гэтым горадзс вітамінаў. Нечага круцяцца каля яго, а потым ізноў да справы басціся. Гераічны казліны лёс!
    Белыя казляняты, чорны дзед, шэрыя каза з казлом, цагляныя блакітна-жоўта-ружовыя новабудоўлі. Надвячорак смярдзіць ваўком. Дождж. У вокнах няма святла. Хутка святы. «Ніколі гэткага не бачыў». «Мне не дае спакою Гамлет».
    Мы даходзім да суда, заціснутага паміж цырульняй, кветкавай крамай і фотаатэлье. Спыняемся, таўчэмся, маўчым, намсрвасмся, баімся, ідзем назад. На другім баку ракі ні казлоў, ні падлеткаў. Толькі разбэшчанейшы дождж і непрагляднейшае наветра. Пластыкавыя бутэлькі й смецце ў вадзе, рудая, заіржавслая труба. Вада пераліваецца праз трубу,
    і здалёк здасцца, што гэта плёскаецца нейкая засмердлая крымінальная кроў. Мпе робіцца млоспа.
    Далей бомбасховііпча, дзіцячая пляцоўка. Снарады на ёй пафарбаваныя ў крэмавы й ружаваты колеры. Сакавіта й, як для гэтага занядбапага двара, занадта модна. Мы стаім пасярод пляцоўкі й углядаемся ў згвалчаныя дажджом, сцішэлыя дамы ты за маёй сніной, а я за тваёй. Людзі, відаць, параз’язджаліся перад святамі: скарочаны дзень значыць, мы можам спазніцца. (Чаго мы баімся?) За тваёй спіной агароджанае высокай сеткай футбольнае поле. Маленькая рэзервацыя каля канцавога прыпынку тралейбуса, дзе неяк не наважваюцца пагуляць у мячык дзеці. Бразгае вакно. Гэта нехта вытыркнуўся на дождж папаліць і паназіраць за нашымі абдымкамі. Каб не расчароўваць чалавека, мы цалуемся й сыходзім. Шчымлівая, неадчэпная халадэча.
    Па бетонных дрыготкіх плітах мы скачам да вострава. На востраве, відаць, раскінуўся сам задыханы вецер. Праз ягоныя частыя ўдыхі й выдыхі я дранцвсю й упадаю ў транс. Я раскачваюся на кукішках на гіганцкай халаднючай каменнай лаве. А ты сядаеш гюбач на высокую каменную спінку й прапануеш выпіць віно, прыхопленае для хаўтураў. Па шэрай няўрымслівай вадзе, заведзепай ветрам, разліваецца празрысты блакітны бляск. Адбітак надзеі ў «люстэрку маёй душы». Як апошнія аўтсайдары, мы п’ем з горла сухое чырвонае віно. У трыснягу тваіх вачэй я бачу свае срэбныя завушніцы з гралатам. Мне цёпла, і я думаю, што калі б пайшоў снег, было б яшчэ пякней.
    Але снег не йдзс. Гэта мы з табой ідзем на пахаванне. Ды й чаго нам баяцца цяпер? Хіба, можа, пахаванне страшнейшас за саму смерць? Факт смерці. Паведамленнс пра смерць. Усведамленне смерці. Замірэнне з смерцю. Можа, усё якраз праз тое, што мы не ведаем, што намі кіруе: факт, паведамленне, усведамленнс альбо замірэнне? Мы нават нс ўпэўненыя, з чаго ўсё пачалося: з факту, паведамлення ці ўсё ж замірэння?
    Усведамленне... Няўжо мы некалі будзем на гэта здатныя? I гэта ніколі не будзе аднолькавым для цябе й мяпе. Як Гамлет. Ты кажаш, што разумееш яго, хаця й не можаш растлумачыць словамі. А я яго зусім не адчуваю. He адчуваю, але таксама
    разумею, хаця й інакш, чым ты. I не магу вызначыцца з сваім да яго стаўленнем. Я расчароўваю цябе сваім Гамлетам. Я засмучаю цябе сваёй прагай пэўнага стаўлення.
    У жыцці я выбіраю сабе толькі мужчын-гамлетаў. Магчыма, таму, што не магу разабрацца з Гамлетам-персанажам. А яны й цягнуцца да мянс. Ліпнуць быццам мухі да мёду. I яны гэткія розныя. Гамлет не адзін гамлетаў іпмат. У гамлетаў розны ўзрост і розныя мовы, у іх розныя гісторыі й розная будучыня. I ўсе яны эстафетны ланцуг, які настойліва вядзе мяііе да паразы.
    Лле ці можа мужчына-гамлст разумець сябе самога? I нашто мне гэтае стаўленне? I ці абавязкова ты мусіш мяне загубіць? Л можа, мы здолеем жыць кожны з чужым Гамлстам? Альбо ахвяраваць сваім? Я б магла. А ты не зможапі. Ты мужчына-гамлет, а я дурніца Афелія. Нясмслая пявуха. Мне адна дарога галавой у раку. Але, відаць што, мелка. Ды й холадна, брудна. Да таго ж я плаваць ліоблю яшчэ захочацца паплаваць на развітанне. «Ведаеш, піто? Ну хочаш, я буду жыць з тваім Гамлетам?»
    Ты мужна хмурыш бровы, але пе вытрымліваеш і ўсміхаепіся. А я ўзгадваю пра тое, колькі ўсяго трэба будзе напісаць, падзяліць, вызначыць. Можа, нават і абдымацца нельга будзе усё ж пахаванне, а потым траур. «Затое, можа, кінем спрачацца пра Гамлета. Зажывём вольным, паўнавартасным, насычаным жыццём... Сумна. Можна мне ненасычаным, але з табой?» Злуеш. I я таксама. Але ж мы людзі прыстойныя скандаліць не будзем. Ды й каму скандаліць? Ты мужчына, a я, вядома ж, гордая. Затос гютым будзсм падтрымліваць адзін аднаго візітамі суцяшэння. Будзем гэткімі чулымі, абачлівымі. А я, можа, не хачу быць чулай я чуйнай быць хачу! Ды дзе там з гэтымі мужчынамі-гамлетамі ні засмяяцца ліпіні раз, ні заплакаць. Доля.
    Тэлефанаваць, вядома, будзем. Імэйлы цывілізавана-спагадлівыя дасылаць. Да агульных сяброў хадзіць. (Можа, усё ж можна будзе трымацца за рукі?) Вандраваць паасобку будзсм надоўгу й без болю, без асцярогі, без боязі расстання. Кар’еру сабе зробім. Нават не адну. Жытло асобнае займеем.
    А зайздросціць жа нам будуць! Хоць і не ў тым, у чым зараз. I кахаць нас будуць таксама. А можа, і мы самі і ўсё ўзаемна. Хоць не. Табе я жадаю непадзеленага кахання няхай цябе правучыць жыццё. Няхай габе будзе балюча. Няхай заспявае твой Гамлет. Папляце вяночкі. Як жа, мысліцель, аўтсайдар, праўдалюбца які прывабны персанаж! Інфантыльны, збіты з панталыку пакутнік, які ўсіх і самога сябе прыводзіць да згубы. А няхай пажыве, выжыве паспрабуе жыць без мяне!
    Але тады й дзяцей у нас агульных не будзе. не будзе сямейнага ўтульнага побыту, сямейных спрэчак. Толькі хоць-калі будуць надарацца агулыіыя святы. Я з гадамі буду толькі пякнець, а ты мужнець. Па табе будуць млсць маладыя дзяўчаты, а ў мяне, як заўжды, ну проста ўсе спрэс будуць закаханыя. Дзеці ў нас будуць самаўпэўненыя выскачкі, а ўнукі таленавітыя, мілыя зайчаняты. Гады ў рады мы будзем мінаць адно аднаго на сваіх машынах. Раз на тры гады сустракацца ў транспарце. I нам будзе рабіцца млосна. Нам будзе рабіцца няёмка. Нам будзс рабіцца горка. А я буду потым заўсёды плакаць. Я буду, канечне ж, кахаць цябе, а ты мяпе.
    Увечары на сваіх кухнях мы будзем узірацца ў прагаліну паміж клятчастымі хвальбонамі фіранак на гэткі ж дождж. Я буду ўсё гэтак жа туліцца да цябе праз холад і шкадаванне, а ты будзеш зноў прыціскаць да сябе локцем маю руку. Мы будзем гэткія ж маладыя, і ў нас па-ранейшаму ўсё будзе наперадзе. Але мы не будзем гюбач адно з адным. Мы проста будзем. Старыя, напаўспраўджаныя, незразуметыя. Гарбата, ці кава, ці белае віно разгоняць камяк у горле. Высокія дрэвы пад вокнамі па-старэчы павітаюць нас вунь гэтымі самымі галінамі. I пад імі ўжо даўно не будуць пасвіць козаў.
    А можа, і не будзе ў нас ніколі свайго кута. Толькі цягнікі, аўтобусы, самалёты, здаваныя кватэры й гатэлі. Усё напракат, усё ў пазыку, усё новае й чужое. Але будзе тады ў нас тое, чаго мы прагнем зараз: свабода, творчасць і ў кожнага свой асобны Гамлет. Можа, нават здароўе й самапавага. Людская пашана й, як камплімент, непрыманне самымі закаснелымі з іх. Новыя здарэнні, новыя вынаходніцтвы, новыя сенсацыі.
    He будзе толькі аднаго: цябе ў мяне й мяне у цябе. А ў кнігарпях, бібліятэках, у кватэрах будзе стаяць на паліцах усё той жа «Гамлет». У старых ці новых вокладках, у старых ці новых перакладах. I новыя закаханыя будуць разгадваць загадку птушкі Фенікс і Голуба. Разам на разгарачаных каханнем ложках, на скразняках вясновых кавярняў, на затлумленых днях народзінаў, на гэтым халодным востраве. Без мяпе й без цябе. Бо зараз мы ідзем з табой на пахаванне. Ідзем здавацца: вырашаць канцылярскія справы, торкаць у вочы чужым цёткам свае праштамнаваныя пашпарты.