• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    I злы, нікчэмны малачай незваротна наляцеў у баразну.
    Травень 2005 сакавік 2006 г.
    HE ЗЛАВІЦЬ ТУЮ ПТУШКУ
    У маленстве мне вельмі карцела злавіць птуіпку. Птушкі былі паўсюль дражнілі мяне, заахвочвалі, падманвалі да сябе й порстка ўцякалі, варта было наблізіцца й працягнуць руку. Але аднойчы ўдача мне амаль усміхнулася.
    Здаецца, была ранняя вясна. Гарод у вёсцы быў не засеяны, і па барознах павольна дзёўбаліся тугадумныя куры. Цоп і здзейсніцца мара, хоць гуляцца з курыцай, вядома, не тое самае, што з маленечкім вераб’ём. Асабліва калі тая курыца табе па калена. Скок за скокам і даверлівая, неабачлівая птушка апынецца ў тваіх абдымках. Узрадаваная, я кінулася да курэй. Яны, незадаволеныя й здзіўленыя, адбеглі далей. Я за імі a яны ледзьве не ляцяць.
    Скончыўся гарод, сад, пачалося поле. Расставіўшы рукі, я бегла й бегла, каб дамагчыся свайго й завяршыць справу. Прыціснуць да сябе жывую трапяткую птушку, зажыць з пачуццём здзейсненай мары. Толькі, відаць, куры ўжо даўно пайшлі ўрассыпную, бо ў пэўны момант я ўсвядоміла, што стаю адна ў чыстым полі й наўкола няма ні хат, ні людзей, ні тых запаветных курэй.
    Неба ў нашай вёсцы з аўчынку згубіцца цяжка, але ў сваім дзіцячым ўяўленні я дайшла да краю. Да таго ж тады яшчэ было нсасушанае балота. Яно было паўсюль, і тысяча таемных сцсжак змяіліся да яго ад паселішча. Думаю, было страшна й слёзы ліліся, як мае быць. Але вочы глядзелі наперад, і ногі вялі да «кулісаў». Гэтак у нас называлі маліннік, які цягнуўся ўздоўж самай багны, утвараючы мяжу наміж тым светам і гэтым. He ведаю, ці атрымала б я за «кулісамі» кампенсацыю ў выглядзе няспрытнай птушкі, але мяне своечасова пераняла суседка баба Волька.
    Добрая баба Волька распытала, хто я, чыя й куды йду, a я, млеючы ад радасці, паведаміла ёй, іпто зблудзіла. Дахаты мы вярнуліся разам, і я не бачыла бабу Вольку некалькі гадоў, пакуль не дарасла да таго, каб памятаць не толькі выключныя здарэнні. Самае цікавае, што баба Волька не магла потым узгадаць гэты эпізод і піколі не ведала прычыны маёй
    асаблівай прыязнасці да яе. Я ж, падросшы й выправіўшыся ў цэнтр вёскі «па сяло», адразу пазнала сваю выратавалыпцу сярод ііппых кабет і шчыра дэманстравала ёй сваю прыхільнасць праз усё жыццё.
    3	тае пары мінула трыццаць гадоў. Птушку я гэтак і не злавіла. Праўда, у клетцы ў мяне жыве канарэйка зноў жа стварэнне дзікае, якое не надта даецца ў рукі. Бабе Вольцы ўжо добра за восемдзесят, і ўсё гэтак жа збіраюцца каля ейнай хаты «на сяло» цяпер ужо нешматлікія суседкі.
    Я прыязджаю ў вёску летам, і мы любім пасядзець з бабай Волькай на лаўцы ў яе пад хатай і пагаманіць. У астатні час я тэлефаную ёй па мабіле. Можна сказаць, што мы сябруем. Баба Волька шануе мяне за тое, што я ўмею пагаварыць, ды яшчэ «па-наську», а я сплочваю свой доўг за шчаслівае начуццё «знойдзенасці».
    Вось і сёння мы сядзім з бабай Волькай перад хатай. Свежаваты вечар пасля вільготнай спякоты. Баба Волька задуменна кажа: «Нікога ўжо няма. Нікога няма...». Я сціскаю кулакі, але разумею, што час не ўхопіш ў жменю, як і тую птушку.
    Усё ж мы двое яіпчэ ёсць. Вось я гляджу на брук, а баба Волька ўзіраецца ў неба. Мы яшчэ тут і вікадуем свае то хоць як, то з сэнсам пражытыя гады. Насамрэч у гэтую хвіліну мы там, дзе й нас ужо няма. Зараз мы абедзве памерлі.
    Л заўтра мы пойдзем у ягады. Баба Волька здасць іх маладачанскаму прадпрымалыііку, а я навару варэння, каб есці яго ўзімку з тостамі перад ненавіснай працай. I бабы Вольчын унук, і я пакінем па сабе дзяцей. Магчыма, аднойчы на тым самым месцы нехта з іх вымавіць: «Нікога ўжо няма. Нікога няма...». Але сёння ж во мы сядзім на лаўцы каля бабы Вольчынай хаты. I я гляджу на брук, а баба Волька ўзіраецца ў неба.
    Жнівень 2007 ліпень 2008 г.
    ЦЯПЕР ЗАСТАНЕЦЦА СЛЕД...
    Хавалі Марыю Іванаўну. Расейская радня з Чэбаксараў роспачна лямантавала, працягвала рукі да прысутных. Бсларусы змрочна маўчалі, думалі сваю думу. Адныя аддаліся сумным успамінам пра нябожчыцу, другія падлічвалі расходы сваякоў на пахаванне, трэція прыглядаліся да антуражу і прыкідвалі, як самім леі'чы ў труну найвыгаднейшым чынам.
    Таццяніны думкі псраскоквалі са шкадаванняў памерлай дзядзькавай жонкі і самога, цянер адзінокага, дзядзькі на тое, што трэба заправіцца па дарозе дахаты, што праспект Дзяржынскага перакапалі, панабудавалі новых вуліцаў і яна, не ведаючы дарогі, падрэзала аўтобус. Як непрыемна. Добра, што ўсё абышлося і яна не спазнілася на паніхіду, на якую выправілася з вялікай неахвотай. Які сэнс? Толькі што падтрымаць дзядзьку. А калі нябожчыца пакрыўдзіцца? Пачне сніцца і з’яўляцца наяве. I кветкі ўжо былі купленыя белыя з бляклай аблямоўкай ружы. Так і ехала: паглядзіць на кветкі на пярэднім пасажырскім сядзенні і соваецца па незнаёмых ды не пазначаных на мапе вуліцах. Круцілася, круцілася, развярнулася, мінула нейкае дзіўнае «стаматалагічнае бюро». Зразумела, што зблудзіла ў трох соснах, і вырашыла пакінуць машыну ля абочыны ды бегаць шукаць морг сярод карпусоў 9-й лякарпі на сваіх дваіх. Як толькі Таццянаспынілася, пачала тэлефанаваць радня: «Мы цябе бачылі, рукамі махалі. Нашто ты далсй паехала мы ж ззаду!» Зноў прыйшлося разварочвацца на старой, забітай суцэльнай плыняй машынаў вуліцы. Кінулася ў разварот на чырвонае святло інакш не дала б рады. Якая дрэнь самой бы даехаць жывой.
    Калі Таццяна падышла да сваіх ля паталагаанатамічнага бюро, то была настолькі ўзрадаваная, што забылася, з якой нагоды сустрэліся. Усе з палёгкай усміхаліся, весела віталіся і тое казаць, шчасце: хавалі б цётку без яе. Сяброўкі Марыі Іванаўны насуплена трымаліся вялікім натоўпам убаку. Гледзячы на іх, Таццяна ўсвядоміла, наколькі молада выглядала для сваіх васьмідзесяці пяці цётка закансервавалася недзе ў шэсцьдзясят гадоў.
    Марыя Іванаўна ўвайшла ў іхнюю сям’ю на пачатку васьмідзясятых, калі Таццяне было сем, а самой дзядзькавай новай жонцы за пяцьдзясят. Некаторыя ў такім узросце маюць ўнукаў-падлеткаў, але цётка была вечнай дзяўчынай і ў бабульку ніколі не ператварылася. Насіла яна кароткія сукенкі сямідзясятых гадоў, залівіста сакатала і з пшанічнай бландзінкі незаўважна «выгарэла» да кудзельнай сівізны. Тані было прыемна бачыць побач з дзядзькам такую вясёлую і прывабную цётку, тым больш што ягоную першую жонку дзяўчынка ўвогуле не ведала. Да ўсяго ў ванным пакоі Марыі Іванаўны на тыповай белай кафлі красаваліся выразаныя з паштовак ружы і бэз. Таццяніны бацькі таксама мусілі ахвяраваць на карысць ужытковага мастацтва сваёй лазенкай, дзе ў шахматным парадку фанатычна ляпіліся мылам квсткі. Другім пунктам у Таніным новым сяброўстве было разгляданне цётчыных «каштоўнасцяў» пацерак з чэшскага шкла і таму падобных упрыгожанняў. Марыя Іванаўна строга папярэджвала: «Глядзі, не парві!» I, вядома, нейкім чароўным чынам пацеркі ірваліся і рассыпаліся гіа канапе. Гэтак жа, як і семкі ад кавуна няўмольна ляцелі на стэрылыіую падлогу і выслізгвалі з мокрых ад ружовага соку пальчыкаў, калі дзяўчынка кідалася ліквідаваць наступствы катастрофы. Нягледзячы на сваё іпчырае захаплсіше новай цёткай, Таня адчувала, што не адпавядае ейным чакаішям і не можа разлічваць на любоў да сябе.
    А любоўныя стандарты ў Марыі Іванаўны былі недасягальна высокімі для ўсіх, каго магло ёй цяпер прапанаваць жыццё. Марыіп выпускны баль прыпаў на абвяшчэнне вайны, і першае рамантычнае каханпе хутка загінула па марфлоце. Ад той летняй лёгкасці і прыгажосці засталася вышыванка з бесказыркай і прабітым стралой сэрцам, а таксама дзявочая каса ў круглай каробцы ад цукерак. I тое, і другое ляжала ў шафе з назапашанымі гардзінамі і тканінамі, якія сыпаліся ад часу. Ацалелыя раздорваліся сяброўкам і новай радні ўжо ў дзевяностых і дзвюхтысячных гадах скарб усяго жыцця.
    У саракавыя гады Марыя капала акопы, аплаквала кахапага, вычэсвала вошы з касы. Пасля перамогі паехала ў Ленінград вучыцца на хіміка-тэхнолага. У іхняй тматлікай
    сям’і пакаленнямі працавалі настаўнікамі, але Марыя мела іншыя здольнасці і памкненні. Па размеркаванпі яна як выдатніца загрымела на нейкае сакрэтнае і шкодпае прадпрыемства, алс пачалыіік-франтавік пашкадаваў яе: даў адмацаванне і праз свае вайсковыя сувязі адправіў у Беларусь на скураную фабрыку.
    Марыя разумела, што ў пэўнай ступені ёй пашанцавала, але сэрцам успрымала жыццё ў Бсларусі, без блізкіх і радні, як ссылку і пакаранне. Усё тут было няправільным: і «русская речь», і людзі. Пасялілі дзяўчыну ў камуналку на праспекце: князёў Балконскіх там не вялося толькі завадскія рабочыя з сем’ямі і зародкавай схільнасцю да алкагалізму. Праўда, адна суседская пара даволі добра ставілася да Марыі Іванаўны, але пры яс пераездзе ва ўласную аднапакаёўку па Пуліхава адмовілася дапамагчы перавезці шафу. Праз гэтую прысабечаную шафу сяброўства і скончылася.
    3	дзяўчатамі-калегамі было ігіакш. Усе яны былі маладыя, вясёлыя, поўныя спадзяванняў на будучыню. Hi мова, ні, хай сабе, дрэнныя звычкі мясцовых хлапцоў не адпужвалі іх, і таму пры агульным пасляваенпым дэфіцыце на матрымапіялыіым фронце яны рабілі для сябе аптымістычныя прагнозы. Марыя Іванаўна часта ўзгадвала пра тую пару, як неяк вясной яны з дзвюма сяброўкамі выхапілі ў краме адрэзы на паліто. Шчаслівыя, дзяўчаты ішлі па вуліцы, рагаталі без дай прычыны, прыпіскаючы тканіну да грудзей. Міма праехаў на адкрытай трафейнай машыне сімпатычны салдацік, збавіў хуткасць, падміргнуў ім і заразліва засмяяўся. На пярэднім сядзенні побач з кіроўцам ляжаў букецік нейкіх белых кветак ці тое ландышаў, ці тое пралесак. У адзінокія гадзіны Марыя Іванаўна любіла прыхінуцца ў думках да таго дня: да чужога бесклаіютнага кахання, рамантычнага спаткання з буксцікам забаронепых для зрывання кветак, да спакойнага і вясёлага сямейнага жыцця з маладым хлапцом-франтавіком. Усё гэта мінула яе засталася толькі голая разора без семені, пракапаная тупым плугам вайны.
    3	гэтым салдацікам Марыя Іванаўна пазнаёмілася ажно ў сорак пяць гадоў ды дзе: у санаторыі ва Украіне. У ейным
    гіакоі сабралася іх кампанія беларусаў: жанатых і халасцякоў, замужніх і адзінокіх. Да Марыі цягнуліся, бо была яна як сонечны дзень: светлая, лёгкая і свабодная. Пачалі распавядаць, хто адкуль, перайшлі на размовы пра Менск, пра пасляваенпыя гады ў ім, гіра ўспаміны маладосці. Адзін саракадвухгадовы курортнік з няўдалым сямейным жыццём распавёў, як неяк вясной, ехаўшы на спатканне да будучай жонкі, убачыў рагатунь-дзяўчат з нсйкімі клункамі, ашчадна прыціснутымі да грудзей. Той дзень быў для яго ледзь не самым шчаслівым, бо абяцаў шчасце.