• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    На лецішчах народ адчужана вічыраваў на градах. Кабеты ў новых купальніках і са старасвецкімі хусткамі на галовах стаялі ракам і слухалі nancy з прыймачоў. Мужыкі корпаліся каля машыпаў альбо нешта фарбавалі. Апошняе можна было й не рабіць, бо й без таго патыхала гарэлай «хіміяй». Дзеці з ri-
    кам лёталі па дарожках, каталіся на роварах і гулялі ў мячык. Была звычайная слякотная субота напрыканцы траўня. Хмара смуроду павольна плыла ў гарачым паветры.
    Іхняя хата набрыняла прахалодай: птчыльныя фіранкі ўбераглі яс ад сонца. Але ж вясна й трэба адпачываць, атрымліваць ад жыцця асалоду! Ядзя паадчыніла дзверы, адвесіла вокны й пачала шукаць купальнік, каб пазагараць. Купальніка не знайшлося, таму яна мусіла прыстасаваць для гэтых мэтаў дзве старыя блакітныя фіранкі. Класіка! Штучная тканіна павысыпалася, але хто ж гэта ўбачыць усе занятыя працай.
    У ценю кусцістага кветніку жанчына прымасціла халоднае пасля стаяння ў хаце крэсла. Мэта была, натуральна, загарэць, але ўсё ж схавацца ад суседзяў было варта. Галоўнай страшыдлай была тоўстая аморфпая цётка без узросту, якая паўзла па градзе на ўчастку насупраць. Ейная дачка з мужам летуценна дэфілявалі каля даволі дарагой іншамаркі. Унукіхлопцы гулялі ў хованкі паміж нахіленай прыбіральняй і іхнім жытлом-вагончыкам. Наўрад ці яны бедавалі без гародніны ў горадзе, але, відавочна, што мае быць, тое мае быць.
    Ядзя гарод не палола. I нават не праз ідэалагічпыя перакананні, а таму што не магла: гразла ў адной градзе гадзінамі, а потым пакутавала ад болю ў спіне. Таму ў мэтах захаваішя віду вырашана было нямы прэсінг суседкі вытрымаць і на правакацыю не паддавацца. Тым болыл што Андрэй завіхаўся з сваёй мужчынскай працай за дваіх.
    Муж калоў дровы для лазні, а Ядзя разняволена награвала сваім целам крэсла. Нарэшце надышоў гэты дзень, калі навучальны год скончыўся, калегі й студэнты забываюцца й трэба проста жыць, як усе прыродныя стварэнні, што радуюцца вясне. Кветкі скарыліся цеплыні, трускаўкі лянотна пераплятаюць вусы, матылі пырхаюць у яблынях, і жукі наводзяць бляск на сонцы. Вунь і суседзі-багацеі з другога боку ўчастку выпусцілі дзяцей на вынас, а самі размаўляюць ні пра што ў піэзлонгах. I смурод, смурод мярзотны смурод заграбае лецішчы ў ліпкія абдымкі.
    Здаецца, ніхто не заўважаў, што робіцца ў паветры. Дарма, што дзеці глынаюць невядома якую брыдоту, галоўнае, каб
    выглядала як у тэлевізары, а кіно ж не пахне. Калі цёмны дым павеяў над іхнім комінам гіры незапаленай печы, Ядзя з Андрэем зразумелі, што робіцца нешта зусім не тое. Усё яшчэ перакананыя, піто адбываецца санкцыяваная, але бязглуздая ўтылізацыя, яны ўсё ж вырашылі паруіпыць загад невядомых началыіікаў і вогнііпча затушыць.
    Са пікадаваннем Ядзя параскручвала з гэткай стараннасцю прыладжаныя фіранкі, нераапранулася ў майку й пюрты, узяла з прылазніку вілы, каб раскідаць падпаленае смецце. Муж ужо чакаў яе на дарожцы перад хатай, клянучы нядбайных дачпікаў і саўкоў увогуле. Дастаткова было мінуць дзве хаты, каб убачыць, ілто звалка не проста гарыць, а палае. Пакуль Ядзя з Андрэем беглі да яе па сцежцы нраз ноле, яны паспелі заўважыць, што на лецішчах ля самага лесу жыццё спакойна ішло сваім шэрагам. Каля ладных хат былых і сённяшніх гаспадароў свёкравага прадпрыемства, накрытыя чорным дымам, бавілі час вялікія прыгожыя сямействы.
    А над звалкай ужо асмаліліся галіны дрэваў. Крыху наводдаль, за кустамі, стаяў худы падпіты мужычок у засціранай гімнасцёрцы. Ядзя адразу накінулася на яго й пачала крычаць пастаўленым настаўніцкім голасам: «Што гэта ў вас такое робіцца? Хіба можпа паліць смецце такой гарачынёй? Хто гэта да такога дадумаўся?» Мужычок міралюбна хістаўся па нагах і, усміхаіочыся, вымучыў з сябе гіару словаў: «Я ж гэта... старажу, каб на лес не перакінулася. Ішоў, можа, хто, сігарэту кінуў і загарэлася». Тут да жанчыны дайіпло, што звалка гіалае толькі таму, што гэта пажар, а не нейчы неразумны загад і што цікавіць ён толькі іх траіх яе, Андрэя ды гатага дзядзьку.
    Пакуль Ядзя думала, як ёй быць з гэтым адкрыццём, муж ужо закідваў агонь пяском, выкапаным з ямы для сметніку. Да пяску было далёка бегчы, таму жапчына вырашыла кідаць зямлю з поля. Ад вілаў не было ніякай карысці, і Андрэй пагнаў жонку па шуфель і вядро, а заадно й па дапамогу. Крайнія лецііпчы стаялі зусім блізка: было відаць, што паны начальнікі, па чарзе пакасіўшы газонакасілкай траву, селі палуднаваць. Людзей там было поўна: бацькі, дарослыя дзецкжі, маткі, жонкі. Ядзя адчула няёмкасць і іраз тое, што прыйдзсцца
    адрываць народ ад прыемнай справы, але з іншага боку незразумела было, як яны могуць так бесклапотна есці ў сітуацыі, якая пагражае іхняй маёмасці ды здароўю.
    Падышоўшы да плоту з металічнай сеткі, жанчына нерашуча спынілася насупраць ідылічнай кампаніі. У садзе на адпым з участкаў мужыкі, відаць, святкавалі ўдалы пакос газонаў. Завітыя таўстухі-мамашкі сямействаў мылі ў ракавінах талеркі. Цёткі глядзелі на Ядзю з ейнымі віламі так пагрозліва, што тая зразумела: гэтыя могуць не толькі накарміць ды абмыць, але й абараніць сваіх мужычкоў. I хай гарыць гэтая звалка й увесь лес разам з лсцішчамі, абы не было гэткіх малявак у майках і шортах каля нашых мужоў, сыночкаў і радысак!
    Ядзя зразумела, што ніякіх прафесійных уменняў не хопіць ёй, каб папрасіць гэтых людзей дапамагчы прычым што самім сабе. Таму яна завярнулася й пабегла дахаты, ііакідаючы ў непарушным спакоі дбайных дачнікаў, якія спялілі сваё зімовае шчасце. «Ні за што! Hi за што... думала жанчына, не буду я рачкаваць на лецішчы! Гэтак робяць толькі безадказныя, прыгонныя людзі без уяўлення!»
    Пакуль жонка прынесла шуфель і вядро, знойдзеныя ў гармідары прылазніку, прыстасаванага пад хляўчук для інструментаў, Апдрэй ужо здолеў патушыць большую частку агню. Дзядзька-булдос знік. На сцежцы Ядзю пераняла анёльскага выгляду маленькая бялявая дзяўчынка ў даўгой сукенцы й капялюшыку. За ёю выплыла з кустоўя мілавідная маладая мамаша ў белым купалыііку. Непадалёк корпаўся хлопчык гадоў дзесяці шукаў нешта ў папаратніку. Ядзя пачала падазраваць, што пажар проста падаўся ім з мужам і дзядзьку«партызану».
    Андрэй, якія ўсе арыстакраты! Ну далібог! Можа, мы з табой вар’яты?
    Яны арыстакраты, а мы з табой шляхта ў дзясятым калепе! Таму наш абавязак пілыіаваць гэтую зямлю!
    Расчыраванелы, муж сердаваў на «быдла», а Ядзя сумна торкала шуфель у пясок, цягнула яго да звалкі, засыпала непакорныя плямы агню. Дзіўна: нікому гэтая зямля не патрэбная, акрамя іх і п’янага дзядзькі-трасяначніка, якому інстынктыў-
    па важпа зберагчы лес, бо куды тады беларусу падзецца, калі іірыйдзе навала? Раз-пораз жанчына крычала, каб Андрэй не ступаў на смецце, бо там поўна батарэек і розных балончыкаў, якія «могуць выбухнуць». Муж шыбаваў да апію наўпрост па гурбе звалкі, моўчкі засыпаў палаючыя вуголлі, тупіыў кустоўе, збіваў агонь на вецці. I пажар згас.
    Андрэй крочыў дахаты ў задуменні не разбярэш, стомлены ён ці думу думае. Ядзя шпацыравала гордая за мужа й уяўляла, якой яна мусіць быць зараз прыгожай. Паны начальнікі па-ранейшаму не звярталі ні па кога ўвагі. Пераможна жанчына азірнулася назад і, Божа мілосны, людзей, бы прусакоў пасля выключэння святла! Адкуль іх гэтулькі наляцсла? Усім ёсць справа да звалкі, усім нешта трэба пакорпацца. 11 іадлеткі, і нейкія дзядзькі з сыночкамі.
    Тут ужо Ядзя не вытрымала, ды панеслася да іх, бы фурыя. Відаць, выгляд у яе быў дастаткова ваяўнічы, а можа, стары шуфель бліснуў маладосцю на сонцы, бо народ на Ядзіны бабскія воплі пра тое, што ім усім тут трэба, палічыў за лепшае пакінуць поле бою. Жанчына дачакалася, пакуль яны шыхтом сыдуць па сцежцы ў бок лецішчаў. Дзёрзка й недвухсэнсоўна паправіла шуфель на шіячы, калі нейкі абураны «інтэлігент» паспрабаваў скоса на яс паглядзець.
    На ўчастак разам з Ядзяй і Андрэем прыйшла вясна. Празрыстая, пахнючая, япа смяялася галасамі дзяцей, якія ўсё гэтак жа гулялі ў мячык і каталіся на роварах. Смярдзела цяпер ужо толькі ад задымленай вопраткі. Андрэй намяняў камуфляж на «гарадское» адзенне, Ядзя ж адшукала сярод свякрусіных рызманоў нейкі самашыты жоўты балахон і падпярэзала яго матузком. На прахалоднай верандзе яны папілі мінералкі, перакусілі свежым салатам. Пашкадавалі, што «наехалі» на таго п’яненькага дзядзьку ў лесе. «Чым ён адрозны ад нас? Гэткі ж, як і мы, беларус толькі бязвольны», падвёў выснову Андрэй і пайшоў рыхтаваць лазню.
    Ядзя ж, прагнучы хоць якогапебудзь выхаваўчага ўздзеяння на суседзяў, залезла на балкон і па мабіле голасна распавяла свёкру пра пажар, падрабязна апісаўшы, як дачнікі ігнаравалі такое небяспечнае здарэнне. Свёкар напрыканцы гэтай сцэні-
    чнай дзеі толькі ўздыхнуў і, хмыкнуўшы, сказаў: «Мяне гэта не здзіўляе. Я прарабіў з гэтымі людзьмі ўсё жыццё».
    Суседзі гісторыю выслухалі ціха, уважліва й, здаецца, сябе ў ёй не пазналі. Адзіным вынікам «выхавання» было тое, што дзеці неяк знікалі, калі Ядзя з’яўлялася на сваім участку. Жанчына пачувалася цяпер прысаромленай: плантацыі няма, амерыканскага газончыка няма, нешматлікія грады з трускаўкамі й клумбы пазарасталі. Сумленне точыць. Якая ж яна пасля гэтага станоўчая гераіня?
    Ядзя ступіла сваімі доўгімі голымі пагамі ў баразну. У адрозненне ад кветніку, тут хоць можна разабрацца, дзе трускаўкі, а дзе пустазелле. Нахілілася й выдрала адну зёлку, потым няўдала абарвала другую. 3 лазні выйшаў па дровы Авдрэй:
    О-о, што гэта за птушка ў нас па градах скача?
    Гэта не птушка, а тыповая дачніца, толькі без хусткі й купальніка.
    Якая ж ты дачніца? Ты ў нас жоўты пілючок. Пілючокліквідатар.
    Жанчына прысела на кукішкі й, пазіраючы то на дым з лазні, то на газон багацеяў з джыпам, пачала калупацца ў нахабным пустазеллі. Яно вылазіла не без трывалай упэўненасці, што карэнне ягонае моцна сядзіць у зямлі. Пахіхікаўшы ў прылазніку з Авдрэем, каб адцягнуць салодкі момант працы, і ўзброіўшыся драналкай, Ядзя палола й ўгаворвала сябе, што галоўнае ўяўляць, якімі духмянымі будуць спелыя трускаўкі. «Я дачніца. Я дачніца. Я тыповая дачніца», манатонна ўбівала яна сабе ў галаву...
    Птушкі засакаталі на маладзенькіх вішнях. Дзеці, галёкаючы, пырхнулі некуды на роварах. Ядзя, патанулая ў жоўтай каптулі, схіліла галаву да калена, паглядзела ўслед дзецям: «Не, усё ж такі якая з мяне дачніца? Я пілюк. Я адважны й адчайны пілюк-ліквідатар».