• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    I вось сталася так, што гэты чалавек адняў раму ад двара, адчыніў фортачку, дастаў цвік і выняў унугранае акно. Перакінуў тулава на падваконне, удыхнуў пах чыстай бялізны з шафы, ляжалых посцілак і пагрызеных мыпіамі шпалераў. Раней у малым пакойчыку стаяў каля вакна жалезны ложак. У дзяцінстве Любе падабалася ляжаць на ім, трымацца рукой за металічную іпышку на брыжы, слухаць лета. Як куры квохчуць, пчолы гудуць, дзеці смяюцца, калодзеж рыпіць. Гадоў
    у дзесяць, лежачы на тым ложку, Люба чамусьці наважыла для сябе адказаць на пытанне, ці ёсць Бог. Нсвядома, чаму ёй так закарцела разабрацца з гэтым, але кожны дзень яна сядала з пазакласным чытапнем на ложак, прыслухоўвалася да паваколля, да сваіх думак, сагравала рукой металічны набалдашнік і пыталася ў сябе: «Ці ёсць Бог?» Тады яна вырашыла, што Бог ёсць. Беспадстаўна, бяздоказна проста прыняла ў сябе гэты пастулат і ніколі ў ім болей не сумнявалася.
    Цяпер ложак пераставілі да сценкі і на ягоным месцы стаяў пізкі фатэль. Ніхто ніколі не сядзеў на ім, бо пачытаць кніжку ўсё роўна любілі на тым самым ложку, як ва ўтульнай норцы, бо ён быў часткова застаўлены шафай. На фатэлі складалі коўдры і посцілкі, і чалавек гэты мякка спусціў на іх ногі ў запэцканых граззю гумовых ботах.
    Ён толькі што быў у Галі з Валерам, мірна выпіваў, абыякава аглядаў іхнюю голую хату, ведаючы, што там няма чым парадаваць сваю клептамашю. Жыў Юрка ў суседняй вёсцы на звалцы, бо бацька прагнаў яго з хаты за штогадовыя судзімасці, п’янства і крадзеж. А што тут у вёсцы красці, чым наталяць сваю асацыяльную прагу? Вось хата адна нядаўна гарэла толькі й радасці, што нацягаў сабе потым у логава абгарэлага рыззя. Вяртацца туды проці ночы не хацелася, мучыў голад, карцела яшчэ выгтіць. Галі з Валсрам ужо нямнога патрабавалася пастарэлі, а яму яшчэ дваццаць пяць малады арганізм просіць добра выпіць і закусіць. Юрка паспрабаваў раскруціць сяброў па далейшае баляванне. Гаспадары аднекваліся, хіліліся да брудных падушак. Госць разважаў услых, да каго б яшчэ прыбіцца, дзе б пажывіцца. Валера, ледзьве вяжучы лыка, узгадаў Любу: «Вось каб нам божую кароўку сюды, ды ў Святкі пракаціцца з музыкай, уключыўшы гіечку». Юрка зацікавіўся, што за божая кароўка такая. Разамлелыя, Галя з Валсрам яшчэ болей расплыліся, перанесліся ў думках у летняе цяпло. Вяла, з усмешачкай Валера распавёў Юрку пра суседку. Той не верыў сваім вушам: зусім побач, за трыццаць метраў стаяла хата, поўная райскіх дабротаў, а ён нудзіўся тут, у галяку. Разамлелыя сябры-сабутэльнікі ўжо ні цікавілі, ні раздражпялі яго. Ен адчуваў у сабе той хваравіты гон,
    які беспамылкова дапамагаў яму знайсці наручны гадзіннік у раздзявалцы, пакуль аднакласнікі былі на фізкультуры, адшукаць слоік агуркоў у суседкі ў сянёх ці бутэльку гарэлкі, прыпасеную аднавяскоўцам да пасадкі бульбы. Юрку не важна было, што гадзіннік у яго адбіраўся на наступным жа ўроку, за слоік ён атрымліваў таўкачом па карку, а за гарэлку і ў вуха кулаком, бо ніколі не ўмеў хаваць крадзенага ці талкова скарыстаць з свайго нешчаслівага таленту.
    I вось ён выйшаўз маленькага пакойчыка ў гэтую хату. Тут было чыста, на падлозе ляжаў новы зялёны дыван, раскладзеная канапа была засцеленая посцілкай, шытай з сотаў-кавалачкаў штучнага футра (след маніі, якая ахапіла іхнія вёскі гадоў дваццаць таму). На журнальным століку быў абы-як нагрувашчаны стосік кніжак. На сценах, у серванце меліся фатаграфіі розных гадоў, і, па вялікім рахунку, цяжка было зразумець, хто жывс ў гэтым доме: ці якая-небудзь бабка, ці дачнікі. Юрка адчыніў белыя дзвсры й увайшоў у гэтую хату. Смярдзела халоднай гіечкай, па падлозе й нрацёртым дыване ішлі белыя пісягі відаць, мышы цягалі аднекуль муку. Ён прайшоўся па мышыных слядах так і ёсць. На маленькай рудой лядоўні стаяў прагрызепы пачак мукі, трохлітровы слоік закатанага салёнага сала й амаль поўпая бутэлька «Беларускага бальзаму». Жыццё расквецілася рознакаляровымі фарбамі. Тут, Юрка ведаў, ніхто не мог схапіць яго за руку, вырваць з роту кавалак сала, запатрабаваць падзяліцца пітвом. Усё гэта было нічыйпым. Нічыйным, таму што й хата была не хата, а нейкае лецішча. I жыццё гэтых людзей тут было нс сапраўдным, а лялечным далёкім ад усіх вясковых клонатаў, кшталту сена, дроваў, бульбы, пасты кароў, гадавання свіней і бясконцага летняга збірання грыбоў-ягадаў. Таму можна было не адчуваць згрызотаў сумлення, а ўявіць сябе сытым дачнікам, чужынцам у вясковым свеце, і з асалодай выпіць ды закусіць.
    Юрка сеў да стала. Дастаў з шуфляды адкрывалку, пагартаў знойдзены ў ёй блакноцік з рысачкамі-працаднямі й запісамі кшталту «11-га кідалі гной у Восава». Абыякава засунуў шуфляду, апусціў цыратку. Наліў бальзаму ў кубак з нейкімі
    калючкамі ва ўзоры. Каўтнуў напою. Пасмактаў ягоную горыч, вязкасць. Адкрыў слоік, уцягнуў носам пах чосніку, адгрыз кавалак сала. Бальзам выпіў увесь. Зняў з тумбачкі вышываную сурвэтку, абкруціў ёй горла слоіка, засунуў яго пад паху. Перайпюў у гэтую хату, лёг у ботах на канапу, павалозіў шчакой па штучпым футры і заснуў.
    Прачнуўся рана якраз каб сысці незаўважаным. Прыхапіў з сабой футраную посцілку й слоік з салам. Ціхенька зачыніў акно. Другую раму акуратна паклаў на гарышча маленькай пішклятні, прыбудаванай да істопкі. Юрка быў задаволены сваім дачным досведам. Валерава «божая кароўка» не расчаравала яго. Ён ведаў, што няхутка сюды вернецца, бо шчасце лепей не шукаць на старым месцы. Гародамі Юрка папіыбаваў далёка ў поле, каб выйсці на дарогу каля моста і каб ніхто не змог западозрыць, дзе прабавіў ён учарашнюю ноч, і не ўзбунтаваў ягоную па-злодзейску прыдбаную асалоду.
    Юрка не ведаў, што ў яго ёсць яшчэ тыдзень часу. Сем дзён да Радаўніцы, пакуль не прыедуць гаспадары хаты. Пакуль не здзівяцца пустой бутэльцы на стале, не схопяцца посцілкі, не заўважаць адсутнасці другой рамы, не заявяць у міліцыю. Пакуль Люба не расплачацца, што згвалцілі ейны родны дом, у якім яшчэ ніколі за жыццё ўсіх пакаленняў не абдылося ніводнага злачынства. Пакуль міліцыя, стомленая тупасцю Юркі, не знойдзе ў ягоным бярлозе на звалцы спёртыя ў гэтых вучоных іпызікаў рэчдокі.
    А Юрка будзе жыць цэлы тыдзень бесклапотным дачнікам і звысака паглядаць у Святках на Галю з Валерам, калі тыя, абпяўшыся, прыйдуць купляць нармальнае віно.
    Травень 2009 г.
    ВАУКАЛАК
    1.	У кожнай жанчыны ёсць свой ваўкалак. Мужчына, які будзе ісці да яе праз ноч, а іютым шукаць неабходны гіад’езд і, як дваццаць гадоў таму, памыляцца. Напачатку яго будзе выручаць дыванок «Алімпіяда-80» з мішкам. Гадоў праз колькі ўжо і ў пад’езд не трапііп: нават у старых пяцінавярховіках, населеных калдырамі ўсіх масцей і пакаленняў, паставяць прымітыўныя дамафоны. Ды і дзяўчына ўжо даўно не будзе жыць у гэтым доме, а па тэлефоне будзе адказваць незнаёмы стомлены голас. Нумар мабілыіагазастанецца невядомым, бо гісторыя кахашія пачалася і скончылася яшчэ тады, калі не трэба было тэлефанаваць, а дастаткова было з’явіцца ў пэўным месцы ў пэўны час. На паказе японскіх фільмаў, на джазавым сэйшне, у падвальнай кавярні ў Траецкім. Цяпер усё інакш яны ўжо не ўпалююць адзін аднаго, бо змяніліся і час, і месца.
    Ваўкалак пастаіць пад чужымі вокнамі. Ен па-ранейшаму будзе паліць, хоць яна, маючы дваіх дзяцей, свядома кіне. Ён паназірае праз цыгарэтны дым за чорнымі, засяроджанымі на сабе галінамі і тлумным жыццём за гардзінамі. Снег пападае шапкай па густыя яшчэ валасы, і яна ўжо не страсе яго дбайнай рукой.
    3 бліжняга пад’езда выйдзе жанчына з вядром. У халаце, зімовым абутку, цёплай куртцы. Будзе выіюсіць смецце. Мінаючы ваўкалака, яна пазнае яго і павітаецца. Ен кіўне галавой. Жанчына спыніцца і скажа: «Яна пераехала. Тут нічога нс мяняецца усе паціху співаюцца, але яна тут даўно не жыве». Ваўкалак здзівіцца, але потым здагадаецца, што гэта тая самая жанчына, якой ён пе даваў спаць дваццаць гадоў таму. Ноччу ён памылкова званіў ў дзверы ейнай кватэры, жанчына адчыняла і бяззлобна тлумачыла: «Яна жыве ў наступным пад’ездзе». Ваўкалак выбачаўся, развітваўся, дзёўбся на спозненае спатканне. У наступным пад’ездзе ён быў болып асцярожным і амаль цвярозым глядзеў пад ногі, правяраў, ці ляжыць патрэбны дыванок.
    Жанчына ссутулена рушыць да сметніцы. Цяпер гэтай цётцы мусіць быць гадоў гіад пяцьдзясят. Раней ваўкалаку
    здавалася, што гэта старэчы ўзрост, а цяпер яна сышла б за ягоную аднагодку толькі пашарпануіо і прыбітую жыццём.
    Яму зробіцца крыўдна і агідна. Ён рэзка крутанецца, выйдзе з двара на праспект, спыніць машыну і паедзе дахаты. Там будзе пуста, неабжыта. Назаўтра ваўкалак паляціць на самалёце на сваю новую радзіму. Яго будзе чакаць сям’я, віктарыянскі дом і ружовая гартэнзія ў заднім дворыку.
    Дыванок з мішкам застанецца ляжаць, там, дзе і раней. Яна без зразумелай для сястры гірычыны забароніць той выкідаць яго. Потым яна будзе прыязджаць да сястры гады ў рады і сама здзіўляцца, нашто тая трымае перад новымі жалезпымі дзвярмі тое рыззё. А гэтая гісторыя... Яна заўжды будзе ведаць, пад адным яны зараз небам ці не. I гэтае адчуванне усё, што ёй застанецца ад былога.
    2.	Ён будзе чакаць дылера каля паштамта. Прыстойны малады чалавск: ці то офісны планктон, ці то сам сабе начальнік. У строгім дараіім касцюме, з нейкім дурацкім кейсам, ён будзе пачувацца як груган на азяродах. Да прыпынку падкоціцца машына, уключыцца аварыйка. Нервы крыху адпусцяць: прыехаў можна супакоіцца, заплаціць за сваё дабро й знікнуць. Нечакана з аўтамабіля выскачыць нсверагодна прыгожая дзяўчына, кінецца змяёй яму на шыю, пацалуе ў вусны. Ён ашалее, абдыме яе за плечы, крыху адхіне ад сябе, прыгледзіцца. Ейная сяброўка! Шыкоўная, бясстрашная, недасяжная, заўжды радая паддражніць. Яна засмяецца, развернецца, скокне, бы тая котка, на пасажырскае сядзенне, і машына газане прэч. Усё, здаецца, адбудзецца за некалькі секундаў.
    Ён будзе стаяць узрушаны, але пры гэтым як абліты памыямі: увесь прыпынак аблезлага люду будзе тарэшчыцца на яго. Знайшоў жа ён месца! Падвярнулася ж гэтая! Што за горад! Выпаўзеш у цэнтр толькі што нябожчыкаў знаёмых не сустрэнеш. Немагчыма травы спакойна купіць. Стой цяпер, як дурань. Хай цябе цэнтравыя цёткі разглядаюць яны хоць і лічаць сябе надта гарадскімі, але маральнае асуджэнне ў іхніх вачах адрозніваецца ад мікрараённага толькі на пару градусаў. I нават маладая дзяўчыва, на выгляд прасунутая, будзе разглядаць яго з такім нспадробным здзекам і грэблівасцю.