• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Перад шлагбаумам каля былой карчмы стаялі два вяселлі. Забаўная стылёвая моладзь, экзатычныя маіпыпы. Радзіны пілі з крышталёвых бакалаў шампанскае, маладых не было відаць. Падпяўшыся ў парк, жанчыны ўбачылі і маладых. Нявесты, задраўшы белыя пышныя сукенкі, на шпільках мітусіліся паміж векавечнымі дрэвамі і напаўразабранай сядзібай. Іх ганялі па гразі прасунутыя фатографы з драпежным выглядам і адпаведнай хваткай. Самі, відаць, свежанькія гарадскія парачкі. На гата было балюча глядзець. «Цьфу, жалю варта!» пракаментавала Ганна. «Затое фоткі будуць шыкоўныя», запярэчыла сяброўка. «А мы з табой стаім у ЗАГСе, як манекены на балкончыку, гіад гярбом». Абедзве пераглянуліся і ўздыхнулі. Цэлае жыццё праходзіць. Цэлае жыццё. «Хай лепей маладыя бегаюць па парку, чым мясцовыя», падвяла выснову Марына. «А дзе яны, дарэчы, падзеліся?» пацікавілася госця. «Рассялілі, відаць. Бачыла каля крамы? Яны, можа, і ёсць. Каму 'гут у нас піць? Людзі крэдыты плоцяць».
    Жапчыны засумавалі, але, з іншага боку, парадаваліся кожная за сябе. У іх ужо ўсё ў мінулым: вяселле, вырашэнне жыллёвага пытання, цяжарнасць і роды. Жыві сабе, гадуй дзяцей, бэсці трошачкі мужа. Калі б так. Падумалі пра працу, пра
    будучыя школьныя клопаты. Цяпер усё для нашчадкаў, каб усё ў іх было лепей ці хаця б не горай за бацькоў і суседзяў. А вырастуць прыстройвай іх, раны ад першага кахання ім залізвай. А іютым ім адукацыю атрымліваць, зарабляць, шукаць сябе, сваю палову, нараджаць унукаў і гэтак бясконца. «Добра, што ў мяне ёсць сяброўка ў Германіі адгіраўлю сваіх дзяцей да яе. Хай вучацца, працу знаходзяць. Там яны не прападуць», падумала Марына. «Файна, што тут нешта мяняецца, а сябры старыя застаюцца. Радзіма ёсць радзіма. Калі з маіх у Нямеччыне толку не выйдзе, заўжды можна вярнуцца сюды. Тут столькі дзівосных куточкаў, а ў іх цэлы свет. Жывуць жа тут неяк людзі?.. Паеду, можа, калі пагляджу на наш каштан. Толькі гумовікі зялёныя абавязкова сабе куплю», паглыбілася ў марныя летуценпі Ганна, разглядаючы заплямленыя мокрай глебай скураныя боты.
    Нечакана перад жанчынамі выпырхнула чарада хлапчукоў у плаўках. Нягледзячы на каляндар, дзеці купаліся ў рацэ і скакалі ў яе з тарзанкі. Адзіп малы з завушніцай у вуху спыніўся, бегучы да дрэва, і пілыіа паглядзеў на агаломшаных цётак. Белабрысы, друзлы такіх звычайна празываюць у школе «смятана». Колькі яму? Гадоў трынаццаць? На разважанне, як і на настушіы ўдых, не было часу. Альбінос павярнуўся да кабетаў задам, спусціў трусы і з гонарам закрычаў: «Kiss my black ass!» Праз момант, абліўшы знямелую публіку халоднымі пырскамі, хлопец з гікам сігануў з тарзанкі ў ваду.
    Люты снежань 2009 г.
    ГЭТКАЙ БЯДЫ,
    альбо КАХАННЕ ЯК ІІГГАМБАВАЯ РУЖА
    Чакае яна. Чакае яе муж. Чакае нават іх сын, хоць ніхто не сказаў яму, чаму і навошта чакаць.
    Яна ведае, на якой вуліцы ён жыве. У яе запісаны недзе нумар яго тэлефона. Яна можа звязацца з яго раднёй, якая, мабыць, за даўніною гадоў забылася, адкуль яе ведае, і лічыць ледзь не далёкай сваячкай. Але яна маўчыць. Яна партызаніць. Япа жыве сваім правільным жыццём. Япа не парушае гармоніі быцця, якая ім абодвум была міласціва дараваная лёсам. Яна проста чакае вестак з Галандыі.
    Усё валіцца ў яе з рук, і жыве яна як самнамбула. Яе існаванне падпарадкавапае чаканню. Япа робіць працу: піша артыкулы, праводзіць трэніпгі, кансультаванні. Зрабіўшы пэўны кавалак работы, яна націскае кнопку, каб забраць пошту. У яе даволі ўтульная залежнасць чакаць і-мэйлу. Калі б яна захварэла на чаканне звычайнага ліста і мусіла бегаць на першы паверх правяраць паштовую скрынку, ёй прыйшлося б цярпець нягоды. Скразнякі, чужыя людзі, добрыя і благія суседзі, неабходнасць болып-меніп прыстойна апрануцца, каб спусціцца ўніз. Відаць, яна б доўга не вытрывала і вылечылася ад такой складанай хваробы. А так можна бясклопатна пакутаваць на чакапне электроннага паведамлення і не замарочвацца наконт прыліку альбо раз і назаўжды пазбавіцца ад любоўнай іпахондрыі, уласцівай рамантычным дамачкам.
    Яна магла б разабрацца, чаму Галандыя. Па прафесіі яна кансультаігг-логатэрапеўт. Яе праца грунтуецца на свядомым стаўленні да словаў. Словы выратавання супраць словаў згубы. Гэта ёй добра ўдаецца. Нс дарма яе клічуць Сафія. Да яе прыходзяць людзі, распавядаюць ёй свае гісторыі, разбіраюцца разам з ёй у сваіх спадзявагшях, планах на будучыню. Япа дагіамагае ўсім, у каго ёсць праблемы альбо ахвота абмяркоўваць тэму, сфармуляваную ёю. Закаханым, расчараваным, кар’ерыстам, лузерам, шматдзетным, бяздзетным. Але яна не скажа сабе, чаму Галандыя. I ўсё ж нарэшце задае сабе пытан-
    не. Адно слова: «Чаму?» Яе розум, як выдрэсіраваны сабака, пачынае тлумачыць ёй.
    Памятае, усё памятае і няма чаго спадзявацца, піто сабакі не ўмеюць гаварыць. Карацей, сядзяць яны ва ўніверсітэцкім пабе аднаго старажытнага ангельскага гарадка. Яна, яе муж Васіль філосаф-вучоны, Хорст прарэктар аднаго з нямецкіх універсітэтаў, Марціп галандскі філосаф-кансультант і амерыканскі студэнт філасофіі і эканомікі Эд. Яны прыехалі на вялікую канферэнцыю па практычнай філасофіі. Толькі што яны вызваліліся ад агульнай павіннасці на выбар нефармальнага баўлення часу ў вольны вечар. Выбар быў жорсткім: спяваць, глядзець дакументальны фільм гіра чарговую сярмяжную тугу і схадзіць на шпацыр паглядзець на рымскую сцяну вакол старога горада. Спяваць Сафія пагадзілася б толькі пад наркозам. На мінулай брытанскай канферэнцыі пасля «Дробна драбніцы» япа сарвала апладысменты японцаў. Паслухаўшы іхняе выкананне японскіх народных песень, Сафія зразумела, чаму: японскія спевы падаліся ёй атанальнымі. Можна ўявіць сабе, як яна спявала, бо японцы кланяліся ёй да канца канферэнцыі і па чарзс фатаграфаваліся з ёй на фоне гістарычных карііусоў універсітэта. Калі ж дапусціць, што спевы Сафіі ім не сгіадабаліся, то магчыма, японцы, уражаныя яе адчайпай мужнасцю камікадзэ, развітваліся з ёй, бо прыстойны чалавек павінен быў бы зрабіць сабе пасля такой ганьбы харакіры. Так што са спевамі яна болей не рызыкавала. Сярмяжнай тугі хагіала сваёй, таму заставалася прагулка.
    Перад уваходам ва ўніверсітэцкі двор Сафію з Васілём чакалі астатнія шукальнікі лёгкага жыцця. Дваццаціаднагадовы амсрыканец Эд, які, дасягнуўшы паўналецця, не хацеў марнаваць часу, і, відаць, палічыў, што на праглядзе палітычнага фільма ці надчас спевак у коле ангельскіх лэдзі не пажлукціш піва. Абцяжараны комнлсксам віны за нацысцкае мінулае бацькоў Хорст (ён пераконваў Сафію, што гітлерызм дыскрэдытаваў групавыя спеўкі). I прыблудзіўшы да іх галандзец Марцін, які, па аднаму яму вядомых прычынах, настойваў на тым, іігго сапраўды хоча падзівіцца на разваліны.
    Уся кампанія прырыхтавалася да доўгай дарогі. Яны набралі ў лёгкія паветра і, правільна дыхаючы, шпарка рушылі ў патрэбным кірунку. Шпацыр запяў каля дзесяці хвіліпаў. Некалькі з іх пайшлі на тое, каб дапытваць стрэчных, як прайсці да рымскай сцяны. Асабліва складапым гэтае пытанне падалося дзвюм паўнаватым дамачкам на прыпынку аўтобуса, каторыя думалі-думалі і ўрэшце паказалі на даволі прыстойную сцяну ўздоўж тратуара насупраць. Падышоўшы да ўмацавання, вандроўнікі трошкі засумняваліся, што менавіта яно аб’ект іхніх пошукаў, але на ім мелася шыльда, каторая сведчыла, што гэтая сцяна самая што ні на ёсць рымская. Праўда, пімат разоў надбудаваная і перабудаваная. Патаптаўпіыся каля рэліквіі, яны выраіпылі для прыліку хаця б прагуляцца ўздоўж яс. На дарожцы каля сцяны змяшчаліся максімум трое, таму Сафія ішла паміж Хорстам і Марцінам, якіх гіразвала пра сябе «старымі еўрапейцамі». Л муж і амерыканец адсталі і абмяркоўвалі падзснне аўтамабільнай індустрыі ў Дэтройце. Да Сафіі даляталі толькі асобныя рэплікі Васіля пралібертарыянцтваі студэнтава мантра, разбаўлсная раўнамерным глытаннем піва з банкі, схаванай у папяровы пакет: «Never come to Detroit». Сафія вырашыла на ўсялякі выпадак прыслухацца да гэтай парады, калі раіггам закарціць эміграваць. Па дарозе, аглядаючы шэрыя каменныя асабпякі, акуратныя лужайкі і пічымліва дасканалыя садзікі, а таксама «Mini» розных мадэляў і колераў, маладая жанчына са «старымі еўрапейцамі» перайшлі на гаворку пра ровары. Як заўжды, пачалося з галапдца, які не прамінуў папікнуць сумленнага немца скрадзенымі ў вайну веласіпедамі. Хорст засаромеўся нацысцкага міпулага сваіх продкаў яшчэ болей, але паступова гутарка пайпіла нра сучасную любоў еўрапейцаў да ровараў. Цяпер ужо немец змог адыграцца і пасаромець Сафію за родны горад Менск, дзе няма ўмоваў катацца на веліку, а дзікія і адсталыя беларусы ездзяць у лепшым выпадку ііа транспарце, а ў горшым на ўласных аўтамабілях. Пашкадаваўшы пра гэты недапушчальны недахоп, які асабліва адчуваецца ў завейныя марозныя дні, Сафія ўзгадала гіра свой любімы стары бабулііі ровар з адмысловым выпрастаным
    рулём. Тут ужо Хорст з Марцінам зайздросна ўздыхнулі і пачалі наперабой хваліцца адзін перад адпым сваімі рэплікамі даваенных веласіпедаў.
    Дарога назад заняла ў кампаніі хвілінаў пятнаццаць. Спадарства старалася надаць шпацыру статус мерапрыемства, а таксама на ўсялякі выпадак марудзіла з вяртаннем, каб іх не зацягнулі на спеўкі ці ў кіназалу. На ўваходзе ва ўнівсрсітэцкі кампус яны заўважылі, што ў іх утварылася суполка, згуртавапая агульнай еўрапейскай любоўю да ровараў і беларуска-амерыканскай да піва. Амерыканец Эд глядзеў у будучыню вачыма шчаслівага паўналетняга маладзёна, які думае, што цяпер жыццё будзе суцэльнай легальнай п’янкай. Сафія разумела ягоныя пачуцці, бо сама не магла дачакацца, калі кіне карміць малаком дзіця, каб выпіць на Новы год шампанскага. Але калі гэтае свята нарэшце надышло, яна мусіла прызнацца сабе, што «піць неяк пе надта й хочацца». 3 часам Эду давядзецца перажыць нешта накшталт таго, але цяпер яму карцела працягнуць бапкет.
    Узяўпіы ў рукі мапу камі іусу, яны вылічылі, дзе знаходзіцца ўніверсітэцкі паб, і гіайшлі шукаць прытулку. Паб неспадзеўна ўзрадаваў іх жывой джазавай музыкай у напаўнустой зале. Яны прысслі за не зусім тыповы для ангельскіх пабаў высокі столік з барнымі зэдлікамі. Сафія адчула сябе гадоў на пятнаццаць маладзей замарочанай на джазе студэнткай, якой яна была некалі, падчас вучобы ў Лондане. Успомніла велізарныя залы з джазавымі запісамі ў лонданскіх музычных крамах і тое, як ледзь не са страхам хадзіла туды, бо на яе галоднымі вачыма, затуманенымі слязьмі замілавання, пазіралі сур’ёзныя дзядзечкі аматары джазу. Эх, была б яна неўладкаваная правінцыялка была б хітрэйшая і смялейшая. Даўно была б замужам за брытанцам з добрай сям’і і ездзіла на «Міні». Але Сафія была ўладкаваная мянчучка: дагледжаная, любімая бацькамі і распсшчаная ўвагай маладых, нахабных, прыгожых хлопцаў-студэнтаў. Вечных студэнтаў, адзін з каторых, хай сабе і кандыдат філасофскіх навук, стаў яе мужам. Галава закруцілася ў Сафіі ад нрыемных успамінаў пра вучобу ў Англіі і рамантычнае вяртанне дадому, дзе яе чакаў Васіль