• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    што малы спрабуе выказаць сваю пакуту. He вытрымаў усяго гэтага драматызму Васіль. Ён успыхнуў: «Пагавары ж ты з ім! Ты можаш гутарыць з кліентамі і нс хочаш па-людску растлумачыць усё роднаму сыну. Хай ён не ўмее размаўляць, але, можа, ён цябе зразумее!» Муж узяў Дамініка на рукі, а Сафія пачала гаварыць. Прасіла прабачэння, выказвала свае пачуцці, завярала, што разумее сынавы перажыванні. Нарэшце паабяцала болей не з’язджаць. Так надоўга. Прыпамсі, пакуль яму не споўніцца трох гадоў. Яна і не зманіла сыну: у Галандыю яна потым паехала толькі на тры дні.
    Пасля ўсяго, што адбылося, канферэнцыя падавалася Сафіі нейкім сном. Жанчыну цяпер здзіўлялі начныя з’яўленні гэтага чалавека і тое хваляванне, якое абудзіў у ёй Марцін. Сафія была ўпэўненая, што двайнік галандца назаўжды застаўся ў мінулым. Прагулка, крама, лецішча, дом шчаслівыя і спакойныя сямейныя клопаты згладзілі ўспаміпы як пра паездку, так і пра старое балючае каханне. I вось зусім нечакана Сафія сустрэла сястру свайго былога захаплення. У той дзень трэба было ехаць па нейкую драбязу «ў горад». Каля «Цэнтральнага» гастранома, як гэта звычайна бывае са старымі знаёмымі, жанчына сустрэла Галю. Пазнала яе толькі таму, што прыняла тую за брата: Галя пастрыглася і схуднела. Раней жанчыны і не сябравалі, і не варагавалі: абедзве чакалі, як павернецца лёс. Пасля таго, як Сафія зайшла замуж за Васіля, яны сутыкаліся дзе-небудзь на «культурпых мерапрысмствах», гутарылі пра агульных знаёмых, але Сафія наўмысна ніколі не пыталася пра Галінага брата. Тая сама не вытрымлівала і пад канец гаворкі «даносіла», дзе ён і як. Цяпер абедзве ўзрадаваліся сустрэчы: яны былі прывідамі маладосці, калі ўсё здаецца болып сапраўдным і важным, чым калі табе добра за трыццаць. Па старой завядзёнцы Галя, распытаўшы гіра тое, хто замужам, хто разышоўся і ў каго колькі дзяцей, распавяла пра брата. Паскардзілася, што ён засеў у нейкім маленькім гарадку ў Галандыі. Хай бы яшч.э ў Амстэрдамс! Жанчыне не зразумела было, нашто брату было з’язджаць, ды яшчэ ў нейкую правінцыю тут жа праграмеры таксама добра зарабляюць. Сафія адказала, што, відаць, дух свабоды прывабіў
    яго. Гэтага за грошы не купіш, у руках не патрымаеш. I гэта альбо ёсць, альбо не. Гэта нешта, што лунае ў паветры. Сафія ўзгадала адну пакручастую старажытную вуліцу недалёка ад Гаповерскага ўніверсітэта, дзе жыў выкладчык і філосаф Густаў Х-н. Калі стаіш каля ягонага дома, адчуваеш, што інфармацыйная прастора, напрацаваная гаспадаром і вучонымі-папярэднікамі, нікуды не падзелася і напаўняе наваколле. У той жа час у Беларусі здавалася, што ўсё тое вялікае і творчае, іпто рабілася людзьмі, амаль бясследна знікала ў нейкай багне. Сафія добра жыла, нядрэнна зарабляла, у яе быў нейкі там духоўны свет, але адчуванне было такое, як быццам яна існуе на дне яміны, напоўненай вязкай субстанцыяй. Хто япа тут? Пустое месца. Цень свайго ценю. Чалавек з натоўпу. Гэтае пачуццё амаль фізічна агарнула Сафію. Яе ахапіла паніка. Яна раптоўна забылася на рэальныя абставіны свайго жыцця, на сваё сямейнае шчасце. Трэба было тэрмінова нешта рабіць. Сафіі захацелася вырвацца з гатай уяўнай безвыходнасці. Яна маланкава пралічыла некалькі хадоў наперад і ў напаўадчайным стане сутаргава папрасіла Галю запісаць свой і-мэйл. Гэта быў самы надзейны сродак сувязі: паштовыя адрасы, тэлефоны мяняюцца, а і-мэйл перарабіць рукі не дойдуць. Да таго ж гэты і-мэйл ведаюць усе старыя сябры, калегі. Інакш Сафію цяжка знайсці за агюшнія сем гадоў яна чатыры разы пераязджала. Сафія трохі ведала Галю і была ўпэўненая, што тая перадасць і-мэйл брату. Галя прыроджаны «пераносчык навінаў», а гіа-нростаму пляткарка. Яна мастачка тэатру ёй усё цікава, усё для яе лёсавызначальна, і ўсё сенсацыя. Галя не вытрывае і напіша брату пра сустрэчу з Сафіяй. Дасць яму і-мэйл. Так Сафія пачне чакаць.
    Ачуняўшы пасля таго прыступу страху за будучыню, які здарыўся з ёй каля «Цэнтральнага», Сафія чакала і-мэйлу неяк гіаміж іншым, ледзь не дзеля жарту. Ей здавалася, што прайшло яіпчэ мала часу і гэтаму чалавеку трэба сабрацца з думкамі. Потым чаканне ўвайшло ў звычку, затым зрабілася апантанасцю. Гэты мужчына не адгукнуўся. Сафія здагадвалася, чаму: у яго таксама сваё наладжанае жыццё. Ен не баба, каб даваць волю цікаўнасці. А яна жанчына, ёй проста неабходна
    ведаць, што там з ім і як. А можа, Галя не надумалася перадаць яму адрэсу, і Сафія цяпер дарма чакае, нервуючы сям’ю? На жанчыну найшло нейкае насланнё. Яна разумела, што доўга гэтак цягнуцца не можа, што трэба альбо ставіць кропку ў гэтай хворай гісторыі, альбо ісці напрасткі. У гэтым насланні Сафія, як магла, берагла сына і мужа, якія не павінны былі падазраваць пра ейную пакуту. А ўсярэдзіне ў яе разгортвалася вайна: каханне, жаданне ўбачыць, намср перабароць ягонае маўчанне, ягоны нейтралітэт. Калі Сафія гатовая была выць і плакаць ад адной толькі думкі пра тую пастку, у якую яна сама сябе загнала, ёй нечакана напісаў Марцін. І-мэйл прыйшоў агульнай рассылкай: у ім паведамлялася, што галандскае адгалінаванне кантаўскай суполкі праводзіць невялікую капферэнцыю для тых, хто кансультуе бізнесоўцаў. Сафія трапляла пад гэтую катэгорыю і вырашыла ехаць. Сустракаліся ўсе ў нейкім памежным з Германіяй гарадку: арганізатары не хацелі сталічнымі спакусамі і вабнотамі адцягваць увагу ўдзелызікаў ад абмену досведам. Сафія патэлефанавала Галі і падзялілася навіной, а таксама запытала, дзе дакладна жыве яе брат, бо, можа, яна здолее што-небудзь яму адвсзці і перадаць. Па нейкім неверагодным супадзенні, такім неверагодным, што нават сорамна пісаць, бо піхто не паверыць, брат асеў менавіта ў гэтым гарадку. Галя дала Сафіі адрас і тэлефон. Перадаць нешта яна ўжо не паспявала, бо з’язджала рабіць спектакль у Брэст. У выніку Сафія ехала ў Галандыю, не абцяжараная ніякімі дамовамі, а толькі комплексам віны перад маленькім сынам. Перад Васілём яна не пачувалася вінаватай, бо гэтая гісторыя адбылася яшчэ да іхняга знаёмства і ёй здавалася, што ўсім палепшае, калі яна ўбачыць гэтага чалавека. Дарэчы, Сафія яго не папярэдзіла пра тое, што прыедзе, і нават не ведала, ці зрабіла гэта за яе Галя. На што Сафія магла спадзявацца? Жанчына вырашыла выпрабаваць лёс: хай усё будзе, як атрымаецца.
    Калі Сафія прыехала ў Галандыю, то пе памятала сябе. Адзінае, што змагла больш-менш прыстойна адпрацаваць свой майстар-клас, бо прафесійныя навыкі, як яна ўжо заўважыла, адміраюць апошнімі. Прыемна было зноў сустрэць калегаў,
    патусавацца сярод спецыялістаў. Забаўна было глядзець па Марціна і пасмейвацца пра сябе: нашто цяпер двайігік, калі хутка ўбачыш арыгінал. Канферэнцыя доўжылася толькі тры дні, мабіла была пры сабе у перапынках і всчарам можна было колькі заўгодна тэлефанаваць Васілю, размаўляць з Дамінікам. Сафі і было сорампа, што яна не выканала дадзенае сыну абяцанне, але з іншага боку, гэткай пакуты, як у Англіі, не было. Сын ужо троху падрос, заставаўся з бацькам у звыклай абстаноўцы і перанёс разлуку значналягчэй,чым мінулы раз. Затое ў Сафіінай душы панаваў хаос звар’яцелай ад кахання жанчыны, але яна цешылася сваім асобным, самотным існаваннем у прасторы і нанерад смакавала пачуццё натхнення, якое падорыць ёй пры сустрэчы гэты мужчыпа.
    У апошні дзень канферэнцыі ўдзельнікі, як звычайна, гіайшлі пасля працы прагуляцца. Быў нічым асаблівым не запоўнены волыіы час. Адныя замежпікі кінуліся ў кофішопы, ініпыя блукалі на вуліцах, зазіралі ў бесчалавечна спакуслівыя кандытарскія. Сафія рушыла па адрэсе, каторую ёй дала Галя. Было так лёгка на сэрцы: стаяла вясна, усё цвіло, было цёпла значна цяплей, чым дома. Радавала тое, што сёлета можна будзе перажыць надыход вясны двойчы: за мяжой і ў Беларусі. Сафія задумалася, нашто ёй гэтая раздутая гісторыя кахання, калі ў яс насамрэч усё так добра. Нашто гэтыя вычварэнні? Ці многа ёй трэба? Лстам забіцца на лецішча, сядзець у садзе, чытаць кніжкі альбо старыя замежныя часопісы. Зімой не хварэць. Прайсціся хоць ііару разоў па заснежаным парку. Наталіцца снежнай прасторай. Можа, калі глінтвейну з мужам папіць. Увосень абавязкова зварыць слівовае варэнне з карыцай (на выпадак зімовай прастуды). Антонаўкай з дзедавага саду пахрумсцець. А так... Схадзіць у кіно, на канцэрт куды там: сям’я, абавязкі. Хіба толькі ўспомніць псршае вераснёўскае каханне. Вясной пачытаць японцаў. На радаўніцу абавязкова з’ездзіць у вёску на могілкі. Пабачыцца з блізкай і далёкай раднёй. Каб галаву закруціла ад цёплага павстра, ад птушынага спеву, ад аднаго-адзінага нарцыса, піто вырас каля старога пішклятігіку.
    Сафія падышла да неабходнага дома. Насупраць, на іншым баку вуліцы, прадаваліся велізарныя нефарбаваныя цагляныя вазоны. Іх куплялі высокія маладыя галандкі. Гутарылі з прадавачкай, смяяліся і ішлі па сваіх справах. Сафіі захацелася быць адной з гэтых жанчынаў: шчаслівай, задаволенай жыццём, спакойнай. Такі вазон якраз можна было б купіць для лецішча. Алс ж не цягнуць яго ў Беларусь. А з іншага боку, дзе там бегаць ды шукаць? На кожную хвіліну жыцця рэгламент. Ай, вырашыла тут купляць. А гаты чалавек? Ды пу яго к свінням. Вазон тут, а ёп невядома дзе. Можа, і глядзець няма на што. Так і не зайшла. Як бы яна жыла пасля гэтай сустрэчы? А што, калі б яна паставіла пад удар шчасце роднага сына? Страшна было і самой гэтаму чалавеку паказацца: гірайшло столькі гадоў, і яна магла пастарэць, нават калі сама гэтага не заўважала. Вось каб убачыць яго ўпотай ці выпадкова... Сафія перайшла дарогу і куігіла вазон. Перакінулася парай словаў па-ангельску з гандляркай. Ей здавалася, што з боку яна выглядае як шчаслівая, задаволеная жыццём і спакойная жанчына. На той момант яна і была такой: Дамінікавай мамай, Васілёвай жонкай. Усе яе думкі былі цяпер дома з яе роднымі, дарагімі мужчынамі. Сафія, ўсміхаючыся, падзяўблася з гэтым вялізным гаршчком у гатэль. Па дарозе не вытрывала і зазірнула ў кандытарскую. Яе абслугоўваў сам уласнік і, распытаўшы, хто яна і адкуль і што пасадзіць у новапрыдбаны вазон, усучыў ёй для сыпа нейкі адмысловы пірог. Як потым высветлілася, звычайны, хоць і трошкі адрозны ад нашага, пернік. Ад з’едзеных ласункаў Сафіі зрабілася гідка, так што магло падацца, што яна сапраўды вьшаўзла з «кофі-шопу». Відаць, астатнія ўдзелыіікі канферэнцыі так і падумалі, бо яны, хіхікаючы, паглядалі на Сафііну пакупку раздумвалі, як яна пацягне гэтае дабро дахаты. Нічога давезла. Цяпер забаўляецца тым, піто ізноў чакае. Чакас яна, чакае муж, чакае сын, хоць ім і не сказалі, чаго і нашто чакаць. А ў гэты гаршчок яна ўторкнула не, не цюльпаны, а пітамбавую ружу. Гэткай бяды. Прападзе дык прападзе, выжыве дык выжыве.