Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Абняліся-пацалаваліся, і муж паехаў, а яна засталася на гаспадарцы. Дзякаваць таму, што машыны не было, яна хоць не мусіла цягнуць дзяцей на возера, што яе ўнутрана радавала: гэта добры занятак для малых, але мярзляцтва ў ледзяной вадзе не для яе. I чаму некаторыя людзі думаюць, што выход-
ныя на блакітных азёрах гэта вяршыня жыццёвага поспеху? Прыязджаюць туды на «міні»-шміні ў даражэзных купальніках, абмазаныя крэмамі і для і супраць загару, папярэдне папасціўшыся колькі мссяцаў і бяскопца робячы «нажніцы» і «веласіпед», а можа і папацеўшы ў фітнэс-цэнтры. Ехалі б сабе на мора. Няўжо яна адна гарачыню не пераносіць? Так, холад япа таксама не любіць, але на возеры можна пасядзець у ценю соснаў, палюбавацца шкляной роўняддзю вады. Калі б не трэба было вучыць дзяцей плаваць, яна б і не палезла лішні раз у возера. А з іншага боку, варта адважыцца акунуцца і праплысці, і яе на бераг не выцягнеш. Муж тады робіць ёй незадаволеныя знакі, паказвае на малых, маўляў, дзяцей без нагляду кідаеш, а я адзін не дам рады. Толькі сумленне яе і прымушае выйсці з вады, бо яна ведае, што, угрэўшыся на сонцы, не захоча ізноў лезці ў гэтую халадэчу...
А сястра яе любіць пакупацца на выходных. Вось і цяпер, у суботу, недзе а дзявятай раніцы яна прыехала з іхнім стрыечным братам і сваім мужам. Сястра зайшла замуж за сябра дзяцінства ягоная бабуля жыве па суседстве. Зяцю ііе сядзелася ў горадзе, і ён падрываўся рана ранкам, каб ляцець да бабулі ў госці. Аб адзінаццатай, у апошнюю гадзіну, калі дазвалялася дзецям гуляць на дварэ, бо потым пякло сонца і яны мусілі хавацца ў хаце да трох (пажадана спаць дзённым сном), яна адчула, што на вуліцы нешта адбываецца. Што называецца, рэптылыіым мозгам. Нейкія нязвыклыя гукі, пасмейванне, ускрыкі, гаворка. Яна выйшла з сада на вуліцу. Проста на яе па разбітым трактарамі стогадовым бруку пад засенню вербаў, клёнаў і таполяў рухалася небывалае для мясцовага краявіду дзіва. Спачатку яна ўбачыла шыкоўную машыну. Паабагіал яе, як целаахоўнікі ў фільме пра гангстараў, ці тое ішлі, ці тое беглі дзве вялізныя постаці Галя і Коля. Галіна маці, бабуліна сяброўка, жыла ў пачатку вёскі, і яны прыстроіліся паглядзець, што гэта робіцца. Машынка знаходзілася недзе на ўзроўні іхніх паясніцаў. Галя была мажная, хоць і не сказаць каб надта высокая жанчыпа, а Коля да пары ёй, толькі большы, улічваючы, што ён асобіна мужчынскага полу. Каб уявіць Галіны габарыты, дастаткова распавесці гісторыю,
якая здарылася ў іхняй вёсцы нару гадоў таму. Гэтым летам іх апанавалі дзікі. Усе бабы баяліся хадзіць у лес у ягады, алс не ісці не маглі, бо трэба было неяк зарабіць на чарніцах. Галя тады неяк стаяла ў двары, гледзячы на таўшчэзную вярбу і кажа: «Можа, патрэніравацца па дрэвах лазіць на той выпадак, калі дзіка сустрэну?» А праз нейкі час здарылася ў іх страшэнная бура вядома, азёры прыцягваюць іх апошнімі гадамі ўсё часцей. Вялізныя дрэвы ў лесе паваліла і паламала, як запалкі. Назаўтра выправілася вялікая кампанія вяскоўцаў паглядзець, што ў лесе бура нарабіла. Прыйшлі, а там просска: дарогі, сцежкі завалепыя аграменнымі дрэвамі. Ва ўсіх бабулі, мацяркі, жонкі, дзеці. Лёгка ўявіць, што б было, калі б наляцела гэтая бура раніцай, пакуль усе яшчэ ў лесе. Тады нехта вырашыў псравесці ўсё ў жарт і гаворыць: «Можа, гэта Галя вучылася па дрэвах лазіць і гэтак сосны паваляла?» Ад таго часу так тое месца і клікалі «Галіна просека».
Прыгледзеўшыся, яна ўбачыла, што за рулём аўтамабіля сядзіць яе муж. I машына такая нізкая, таму што гэта кабрыялет з адкінутым верхам, толькі не чырвоны, а барвовы ці, хутчэй, колеру спелых журавінаў. Яна была агаломіпаная: не магла паверыць, што такое ўвогуле магчыма вось так, проста прыгнаць у іхнюю некалі заціснутую паміж балотамі вёску кабрыялет найноўшай мадэлі. Яна пачувалася, як на сваім вяселлі, калі муж прыехаў да яе з букетам і не пазнаў яе, прыбраную і нафарбаваную. Цяпер яна як быццам не пазнавала свайго мужа, які з кветкамі выскачыў з машыны і пачаў яе віншаваць. Яна думала: «Няўжо гэта мой дзень народзінаў? I які ў мяне шчодры муж, калі зрабіў мне такі прэзент. I якая ж я асаблівая, калі мне дораць такія падарункі. Ну добра, хай сабе машына ўзятая напракат і гэта пустая трата, але ж як прыгожа, і як прыемна!»
Папалуднаваўшы і ледзь не сілком паклаўшы дзяцей спаць, уся кампанія пачала абмяркоўваць, іпто рабіць з гэтым прэзентам, якая будзе праграма. Удзельнічалі: бабуля, муж, сястра, муж сястры, нежанаты стрыечны брат. Нехта прапанаваў з шыкам праехацца на Бслае возера. Але Белае (любімае ўсімі, хоць і пахне балотам) гэта жабянятня. Які цымус ехаць
туды па чырвоным, прабачце, журавінавым кабрыялеце, хоць некаторыя так і робяць? На Рудакова далёка паркавацца асабліва не пафарсіш. Можна паехаць у Купы, там арандаваць экскурсійны самалёт і пасмяяцца з Галі прызямліцца ў яе на гародах. Так, хто тады пахаванне Галі будзе аплочваць? Сваё возера, Наўры, нават не разглядалася: каго мы тут уразім не той размах. «Чакайце, чакайце! загіярэчыла імянінніца.
Я ж прагнула нечага ўзнёслага, артыстычнага. Праехаць праз палі, па дарожцы, абсаджанай дрэвамі. I каб іпалік, і рагі развяваліся, і чорныя акуляры». Усе адзіп за адным расчаравана ўздыхнулі, але слова імянінніцы закон.
Пачалі рыхтаваць амуніцыю. Ціхенька прайшоўшы ў маленькі пакойчык, бо дзеці спалі, яна пачала шукаць у старой драўлянай шафе свае даўнія сукенкі, якія насіла ў сямпаццацьдваццаць гадоў і якія шкада было выкінуць, а апранаць не мела сэнсу. Вісела там і вясельная сукенка. Пастаяўшы перад адчыненай дзверцай і паразважаўшы, яна выбрала крэмавую вясельную сукенку, доўгую чорную сукенку з дробнымі белымі кветачкамі і блакітны сарафан з вышыўкай. На дыбачках гірабралася ў гэтую хату, і творчая нарада працягнулася. Сарафап спадарства забракавала адразу: занадта проста, хоць блакітны і журавінавы колер добра дапасуюцца. Завесіўшыся занавескамі, яна прымерыла каля прыпечку вясельную сукенку ледзьве ўлезла ў грудзях і сцёгнах. Палюбаваліся, паўспаміналі, але на фотках будзе выглядаць, як карцінка з вясельнага буклета. Ізноў яна завесілася каля прыпечку, апранаючы чорную квяцістую сукенку. Самы раз. Асабліва яна спадабалася бабулі. Вядома, чаму: у яе маці была гэткага кшталту капіуля, толькі зялёная. Яе ўсе памяталі: бабуля так любіла гэтую кашулю, што захоўвала яе ў куфры і штолета даставала разам са старым дзіцячым адзеннем і саматканымі посцілкамі, каб прасуіпыць на сонцы. У выніку выбар паў на чорную сукенку, тым больш што куплялася яна падчас вучобы ў Лондане. Прычоску вырашылі пакінуць, якая ёсць, толькі замест нізкага хваста зрабіць высокі, хоць пад івалікам усё роўна не будзе відаць. Але вось праблема дзе ўзяць шыфонавы шалік? Да таго ж чырвоны. Узгадалі, што свякруха
некалі даўна дарыла барвовы з чорнымі разводамі шалік хадзіць у царкву. Ізноў яна прабралася на дыбачках у гэтую хату, шукала-шукала ў серванце і знайшла. 3 горам папалам прыстроіла шалік на галаве, бо ён саслізгаў з яе гладкіх валасоў, абкруціла рагі вакол іпыі, завязала ззаду. Паглядзелася ў люстэрка нешта не падобна да арыстакраткі з фільма. «А піто за фільм?» «А я адкуль памятаю? Можа, гэта і не адзін фільм, а два ці пекалькі, але былі, былі такія кадры». Сястра пазычыла свае навамодныя акуляры. Трохі лепей, але зусім іншы стыль. Трэба такія акуляры, якія насілі ў дзевяностыя. Успомііілі, што маці прывозіла сабе падобныя акуляры са Швейцарыі, а яна іх падхапіла. Можа, таксама недзе валяюцца цяпер, адпраўленыя на пенсію ў вёску. Так і ёсць бабуля прыгадала, што бачыла гэтае дабро ў шуфлядзе пад тэлевізарам. 3 падрапанымі гатымі акулярамі яна выглядала ўжо бліжэй да патрэбнага вобразу. Заставалася памада. Але свая ізноў не гадзілася: максімум, па што яна цяпер адважвалася, гэта колер ружовага дрэва. Сястра пакорпалася-пакорпалася ў касметычцы і знайшла чырвоную. He, не гадзіцца. «Бураком можна вусны памазаць», прапанавала бабуля. Нс, лепей не рызыкаваць. Буракі, жарсныя пацалункі пакусае перад тым, як фатаграфавацца, і будзе дастаткова.
Затым ўзяліся абдумваць, дзе ехаць. Праз былы барок? Там цяпер не той антураж дарогу папіырылі. I не бегчы ж ім з камерай па лесе, як партызанам. Арэхавую прысаду выкарчавалі і засадзілі жытам, ды там усё роўна сцежка была, а не дарожка. Падыходзіла толькі дарога на могілкі: вузкая, злева лес, справа поле. He алея і няма засені дрэваў над дарогай, але настрой стварыць можна.
I вось япа прыбралася і нафарбавалася. Папрачыналіся дзеці, і вырашана было гіачынаць акцыю. Муж павінен быў фатаграфаваць, а сястра здымаць на відэакамеру. Яна села ў машыну і ў суправаджэнні блазнаватых усмешак гасцей і суседзяў, а таксама плачу дзяцей, якіх не пусцілі ў машыну дзеля чысціні кадру, паволыіа, як было дамоўлена, праехалася некалькі метраў. Раптам ззаду закрычалі: «Стоп! Стоп!» Япа ўжо спужалася, ці не пераехала каго-небудзь выпадкова, калі
надбег муж сястры і са смехам паведаміў: «Пастой! Гэтак загледзеліся на машыну што забылі здымаць». Задні ход, улічваючы колькасць публікі, яна вырашыла не даваць. Стартавала з таго месца, дзе спынілася. Праехаўшы колькі метраў, ізноў прытармазіла, каб дачакацца, пакуль астатнія сядуць у маіпыну зяця, каб ехаць на могілкі. Цугам яны пракаціліся да канца вёскі, а там другая машына абагнала яе, каб лепей было здымаць тыя кадры, дзеля каторых усё і было задумана. Паказаўшы нравы паварот, яна сабралася была павярнуць на дарожку да могілак, але папярэдняя машына рэзка затармазіла. Зазваніў мабільны. Высветлілася, што перад лужынай на дарожцы, якая не высыхае нават у спёку, ляжыць гадзюка. Паўстаюць два пытанні: першае: «Можа, гэта кепскі знак?», другое: «Ці таптаць змяю?» Пачалі раіцца. У вёсцы гадзюк забіваюць, але ейны муж чытаў у нямецкім інтэрнэце, што іх знішчаць нельга. I іютым: заб’еш, а раптам гэта таксама па благое, а пад рукой няма бабулек, каб падказаць (свая праводзіла іх каля хаты і ў мерапрыемстве ўдзельнічаць не захацела, бо не той узрост). Сама ж яна пашкадавала, што сядзіць у кабрыялеце, а не ў звычайнай закрытай машыне, таму што ёй пачало здавацца, іпто на яе вось-вось накінуцца змеі і будуць поўзаць па ёй і джаліць за дачную разбэшчанасць, за пыху і непавагу да сціплых вясковых традыцыяў. Раіліся-раіліся і вырашылі пусціць гадзюку паміж колаў. Седзячы ў сваім адкрытым кабрыялеце, яна заплюшчыла ад страху вочы і нават не ведала, мінула змяю ці не. Яна ажно здрыганулася, уявіўшы, як пераціснутая гадзюка зараз завяжацца над кабрыялетам вузлом і схіліць да яе разяўленую пашчу з атрутнымі зубамі і раздвоеным языком. Ці што там у змеяў у роце? А калі гэта цяжарная гадзюка і ў яе з жывата вылезе зараз сем маленькіх слізкіх і вёрткіх гадзянят? Што ні ўяві суцэльны грэх.