Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Але бывалі й такія дні, калі Вераніка вярталася дахаты пад раніцу, гарэзлівая й задаволеная, і была выключна прыязнай да мяпс. Тады яна, са смехам, абдымала мяне й заспакойвала: «Нічога, не бядуй. Аднойчы ты таксама знойдзеш сваю жапчыну, якая будзе пасаваць табе больш за мяне, і мы станем сябраваць сем’ямі». Але Вераніка не была злой. Так, эгаістычнай, разбэшчанай, жорсткай, але не злой. I калі ёй сапраўды шанцавала, і яна сустракала некага вартага, Вераніка рабілася ледзь не анёлам. Але іскры агню, якія літаральна пырскалі з яе тады, праціналі мяне дратамі, бы змочанымі ў пякельнай серы. I я трываў, трываў бясконца, бо разумсў, што быць Веранікай цяжар нашмат большы за мой боль. I я рабіўся саўдзельнікам Веранічынай безразважнасці, бо хоць і не патураў, але ж суперажываў. Тым больш, што заўважыў нейкую незразумелую заканамернасць: калі Вераніка йшла на іювадзе ў сваёй зусім не дабрадзейнай натуры, усё ладзілася й у яе, і ў мяне. Але як толькі Вераніцы сніліся яе дзіцячыя сны альбо прыходзілі ў голаў думкі пра нейкі «няспраўджаны абавязак псрад грамадствам» (Бог яе всдае, што яна мела на ўвазе), яна ледзь не захворвала, бо сгірабавала быць «прыстойнай». Вераніка даводзіла, што яе йснаванне заганная паталогія. I, не паверыце, я сам пераконваў Вераніку, што, магчыма, гэта ёсць цалкам натуралыіым для яе, і іпто па апошніх вестках ад паліткарэктнасці паталогія не можа лічыцца заганнай. О так, тут ужо маёй беднай Вераніццы не было як сумаваць, і яна казала палымяныя прамовы пра тое, што «так, яна мусіла аддаваць сябе, дзяліцца сваёй жыццёвай моцай, бо іпакш тая душыла й раздзірала яе знутры».
Мана. Нічога яна не мусіла нікому аддаваць. Насамрэч яна ўжо не магла спыніцца, затрымацца з нейкім пэўным мужчынам. Таму што яна баялася. Баялася перайсці тую мяжу, за якой бы ёй прыйшлося ўбачыць ужо нс сябе й сваю страсць, а мужчыпу, на якога яна цэбры той страсці вылівала. He кажу ўжо пра каханне. Тым болып узаемнас. Яно б Вераніку проста забіла.
У тым і парадокс: нягледзячы на ўсе яе прыгоды, каханне й мужчыны ўвогуле былі для Веранікі самай небяспечнай
рэччу, страшэннай пагрозай. Бо яны, калі скапцэнтравацца на іх у той ступепі, у якой яны таго заслугоўваюць, адрывалі б Вераніку ад яе самой. Ад адзінай і непаўторнай крыніцы яе жыцця, як сама Вераніка гэта ўспрымала. Яны б зруйнавалі яе асобу, зламалі яе ўнутраны стрыжань, зніштожылі б яе духоўны досвед. А хіба дзеля гэтага яе Бог стварыў? Зусім не. I ніхто, кажу вам, ніхто з тых дурняў, з якімі яна круціла, не быў для яс важным. Верапіка прыслухоўвалася толькі да сваіх пачуццяў, толькі да сваіх тактыльных адчуванняў. I калі я нарэшце насмсліўся спытацца ў яс, ці аддавала япа перавагу каму з тых, з кім была разам, Вераніка з усёй сваёй непадробнай шчырасцю адказала мне, што «так, два тры з іх былі болын тэхнічныя ў гэтым плаііе, чым астатпія». Так што відавочна, віто яна была засяроджаная цалкам на сабе. Яна толькі хацела папеставаць сваю натуру, сябе, такую каштоўную й прыгожую. I калі гэтыя добраахвотнікі стараліся на Вераніцы, яны нават не здагадваліся, што проста сціралі з яс парцалянавага цела пыл, які назбіраўся за тыдзень-другі пастаяннай сувязі альбо самоты. Так што, я мяркую, Вераніка рабіла ўсё гэта ў мэтах асабістай гігіены. I не болып.
А я... Я быў даўно скаронай крэпасцю, перамога над якой нікчэмным медалём боўталася ў Веранікі на грудзях. Яна кожны раз сыходзіла на мяне, як прасвяда, але затым уставала й рухалася далей. Варочалася, а потым ізноў знікала. А мне заставалася ненавідзець, ірваць фотакарткі, выкідаць яе рыззё й чакаць, чакаць, чакаць... Ажно пакуль Вераніка не прыцягвалася «мірыцца». 3 валізкай, нашпігавапай рознымі прысмакамі, і бутэлечкай белай. Вось такое «пакаянне».
Але ўсё ж такі я рабіў захады пазбавіцца ад той хваравітасці, якая панавала ў нашых адносінах. Я намагаўся. Я вырапіыў, што калі Вераніка ўсё роўна заўсёды вяртаецца да мяне, то я мог бы пагрэбаваць прынятымі ўмоўнасцямі й ажаніцца з ёю, хоць япа й такая, якая ёсць. Хоць увесь наш двор, мае калегі й сябры кпяць з мяне. (Няхай. Яны проста тыповыя зайздроснікі.) А калі б Вераніка всдала, што ў яе ёсць законны муж, яна, можа, часцей зазірала б да мяне. Хаця б, каб выявіць
міласэрнасць да сваёй другой паловы. Бо яна ж увасабленне міласэрнасці-
Вось гэтага я й не ўлічыў. Бо як жа ж Вераніка можа так мучыць уласнага мужа? I калі я ўжо дакаціўся да гэткіх разважанняў, то мы ўжо не змоўцы паміж намі ўжо не можа быць раўнапраўнай «сацыялыіай угоды». Значыцца, справа дрэнь, і ёй, Вераніцы, вельмі шкада, што яна не спынілася раней, бо яна ўжо падазравала мяне ў занадта сентыменталыіым стаўленні да нашага сумеснага пражывання. Сама ж яна ўважала яго за добрае сяброўства, асабліва пасля ўсіх яе раманаў. Да таго ж я, відаць, моцна пакутаваў увесь гэты час, а я не варты такой знявагі. I болын яна не будзе так абыходзіцца са міюй. Мы проста палюбоўна расстанемся, гіакуль гэта яшчэ безбалесна. I вы думасце, ёй нешта зашкодзіла менавіта так і зрабіць?..
...Звычайпа мужчыпы, якіх кінулі, робяцца падобнымі да тых жанчынаў, якія гэта ўчынілі. (I наадварот.) Каб утыркнуць сваю нечуваную крыўду ў некага іншага. Каб адпомсціць за сябе супрацьлегламу полу. Альбо ўякасці псіхатэрапіі. Бывае, што пасля найбольш удалых «сеансаў», на свет з’яўляюцца непераўзыдзеныя сцервы й донжуаны. I тыя праклёны, енк і ўпрошвапні, якія суправаджаюць іх, шчылыіа забіваюць іх асабісты надлом. Так што гэтыя няшчасныя людзі самі, бадай, забываюць пра крыніцу сваёй шчадралюбнасці, недасягальнасці ці непастаянства. Але са мной нічога з гэтага не адбылося.
Усе тыя гады, што Вераніка пазбягае мяне, яна, насамрэч, бадзялай коткай блукае паміж мной і іншымі жанчынамі. I таму я застаюся сам гіа сабе. Але адзінота зусім не пужае мяне. Ды й як можа палохаць тое, да чаго ты ўжо прызвычаіўся? Тое, што кожную хвіліну непазбежна акаляе цябе. I даўна ўжо нішто не парушае гэтай самоты. Маё «я» болып не пускае ў сябе нічога звонку. Яно не хоча далучацца да тых, хто тэлефануе альбо прыходзіць. Маё «я» аддало швартовы й выправілася ў адзіночнае плаванне. Без цябе.
А вось зараз ты ходзііп перад маімі вокнамі, а я не магу па начах спаць, бо й коўдра, і прасціна бы аблізваюць мяне шургіатымі языкамі. Маё люстэрка нахабна выдае мне па раніцах твой твар. Mae рукі й сны не слухаюцца мяне. Я больш не
п’ю гарбаты ва ўсякім разе а сёмай гадзіне. I не таму, што я распачаў культурную асвету альбо хаджу на шпацыр да бліжэйіпай кавярні, я проста баюся цябе. Я баюся тваёй здані, што пераслсдуе мяне паўсюдна ў маім доме. У тралейбусе, дзе столькі жанчынаў раптам пачалі размаўляць тваім голасам. У маёй вопратцы й бялізне, якія я кранаю тваёй рукой. У маёй брытве. У маім гадзінніку, які смяецца альбо крывіць вусны, як ты. У маім страху. які пяўхільна цягне мяне а сёмай да вакна.
Чаму? Нашто ты прыйшла? Чаму ты вынырнула акурат тады, калі я ледзь-ледзь навучыўся жыць без цябе? Нашто ты клічаш мяне? I чаму не зойдзсш сама? Няўжо ты не верыш, што я цябе прабачу? Л можа, ты саромеешся некалькіх новых гадоў у тваім узросце? Але ж і я не які-небудзь там маладзён. Мне ўжо таксама амаль трыццаць. I я не скажэнец, каб скакаць па малалетках. Мы з табой роўныя. Мы пара. У нас ёсць агулыіае мінулае, агулыіы досвед, і я яшчэ поўны сілаў. Я магу даць табе тое, чаго ты ад мяле чакаеш. Дык чаму ж ты не зойдзеш? Чаму ты асцерагаешся мяне?
Я назіраю за табою цяпер па вечарах і думаю аб тым, якое гэта дзікунства, што мы з табой не можам зрабіць хоць крок насустрач адзін аднаму. Што ты не хочаш патэлефанаваць і прыкінуцца, што мы, напрыклад, як школьныя знаёмыя маглі б сустрэцца й папляткарыць пра тагачасных сяброў. Альбо што табе прапанавалі выгодную працу, але ты ўжо й так добра ўладкавапая й таму ўзгадала нра мяне. Ilj проста схлусіць, што забыла ў мяне якуюсьці сямейную рэліквію альбо лёсавызначальную і іансру, калі пераязджала. I тады табе не трэба было б дзень пры дні сядаць у тралейбус, а потым затойвацца недзе ў пашым альбо суседнім двары, каб нарэшце раздражніць мяне настолькі, што я не выцерплю й выйду шукаць цябе. Вераніка, я разумею: зараз вясна й табе бракуе новых уражаішяў. I строі, якія ты зараз носіш, таксама шыкоўна на табе выглядаюць, і табе карціць пашпацыраваць. пафарсіць. Але ж мы цывілізаваныя людзі. Мы маглі б усё вырашыць якім-небудзь іншым кшталтам. Хіба не? Я ўжо амаль гатовы пазбавіць цябе непрыемнай працэдуры выпрошванпя прабачэння й неабходнасці дзейнічаць першай. Ты маеш рацыю: я ж мужчына я паві-
нен прымаць удар на сябе. Я дапамагу табе, Вераніка. Сонейка маё, я дапамагу табе апраўдацца перада мной...
...Два дні я лётаў па «Дынама»* і крамах, каб адпаведна апрануцца й загіэўніць цябе ў сваёй добранадзейнасці. Два дні я пільна ўзіраўся ў цябе, каб прызвычаіцца да тваёй прыгажосці й не атрымаць шоку пры непасрэдным кантакце. Я рыхтаваўся. Я святкаваў. Я паслаў на ложак свежую бялізну. Я купіў саладкаватага віна. Я вывесіў у лазенцы новыя ручнікі. Я ўставіў у кубак пад люстэркам дзве повыя зубныя шчоткі. Шалёнік я нават вытрас пыласос. Я чакаў.
...Без пятнаццаці сем я падсеўз гадзіннікам у руцэ да вакна. Потым я надумаў, што гадзіннік усё ж такі лепш начапіць, бо потым лішнія рухі толькі перашкодзяць. Я прыціснуў абедзве далопі да паверхні стала (левую крыху наперадзе), каб бачыць час. Я вырашыў падпільнаваць, як ты выйдзеш з тралейбуса, потым хутка выбегчы прама праз калідор, бразнуць дзвярыма (ключы у кішэні джынсаў), затым некалькі ступеняў уніз і направа. Высачыць, дзе ты хаваешся, альбо нагнаць цябе яшчэ раней. Узяць цябе за плячо, слізгануць рукою на шыю, абняць яе ззаду... I ўсё сказаць. ІТІто? Што падкажа сэрца. Выдумаць, зманіць, заінтрыгаваць, зацікавіць, запрасіць. Быць з табой побач. Цалаваць твае валасы. Быць.
Было ўжо шаснаццаць на восьмую. Калі яна нарэшце выйшла з тралейбуса. Я адразу ўскочыў і кіпуўся з кватэры. Нават адпіхнуў стол і неравярнуў зэдлік (неларадак: яна падумае, што я п’яніца й у мяне тут быў дэбош). Прасадзіў рукою кардон, прыроблены замест шкла на дзвярах у пад’ездзе. Ламануўся да аркі, але рэзка сныніўся, бо падумаў, што ты магла яшчэ затрымацца. Падкраўся да рогу нашага дому й убачыў, што цябе ўжо няма на дарожцы ад прыпынку. Пабег да дзіцячага садка ў двары. I... Гэта ты. Гэта была ты. Мая Вераніка. Толькі мая. Мая адзіная жапчына. Мая дзяўчынка.