• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Два разы на тыдзень яны гіісалі адно аднаму лісты. Вера калі прымушаў бацька. Ларыса слала ў лістах для дачкі паштоўкі з рэпрадукцыямі імпрэсіяністаў, коцікамі, сабакамі, каляднымі матывамі. Такога дзіва ні ў кога тады не было. Калі Ларыса вярнулася з Францыі, то здавалася, што вакол ейнай галавы свіціцца німб. На ёй была куплёная модная вопратка, ад яе пахла незвычайнымі духамі, і пастрыжаная яна была парыжскім цырулыіікам. Ларыса выглядала і паводзіла сябе як жанчына з французскага кіно. Л сама япа жыла як у сне, хай бы ізпоў ператварыўшы іхпяе сямейнае жыццё ва ўтульны рай. Але Лёню яна нагадвала паламаную цацку. 3 нейкай
    трэснутай дэталькай, якая болей не спружыніла. He спружыніла для яго.
    Лёнік падыходзіў Ларысе. Ён быў ёй парай на пэўным этапе ейпага жыцця, ён быў ідэальным ва ўсіх адаосінах для таго свету, у каторым яны пабраліся шлюбам. Калі Ларыса ўпершыню ўбачыла яго, ён уразіў яе сваёй адказнасцю, дасканаласцю. Лёнік насіў касцюм і гальштук, пахнуў адэкалонам, быў нейкім старасвсцкім кавалерам. Да ўсяго начытаным іумапітарыям. I пісаў вершы. Выдаў з часам свой зборнік. Калі Ларыса пачула, як ён чытае свае верпіы, яна выраіпыла зайсці за яго замуж. Ягонай адзінай заганай было паленне. Але гэты пах цыгарэтаў, змяпіаны з драўняным пахам ягонай скуры і адэкалону, выклікаў у яе любоўнае замілаванне, нават калі яны ўжо кагічаткова разышліся з мужам.
    Іхняе каханне было сапраўднай ідыліяй са шчаслівым канцом-вяселлем. Нават сямейнае жыццё з нялёгкім савецкім побытам было ім у радасць ніхто ніколі нс дакараў адзін адггаго нямытым посудам ці непрыбранай кватэрай. Яе і не было напачатку туляліся па інтэрнатах, жылі на агульнай кухні. Хто першы прыходзіў дахаты, той гатаваў есці, хто меў час, мыў посуд і гірыбіраў. Ларыса не падпускала мужа толькі да сціркі. Алс яны стараліся рабіць усё разам, пры гэтым размаўляць, разважаць. Ім здавалася, што і дачка тады набіраецца пры іх розуму. Галоўнае было жыць насычаным культурным, духоўным жыццём, працаваць па любімай абодвума працы, развіваць дачку. Іхняе існаванне разам было разумным, апраўданым, і можна было падумаць, што нават з космасу відаць свячэнне, якое ліецца ад іхняй сям’і.
    Усё б так, калі б не свякруха. Чорная хворая пляма, якая выжырала іхнюю энергію, каханне, зводзіла на нішто клопат адно пра аднаго, абясцэньвала Ларысіпу навуковую працу, Лёневы вершы і даччыны таленты. Здавалася, што Лявонаўна ненавідзела іх. Ненавідзела іх разам, паасобку і, відаі іь, мела мэтай як мага хутчэй убачыць іх усіх у дамавіне. Уся тая разумнасць, правільнасць, якую яны стваралі, разбуралася хімерамі, пакалечанымі свядомасцю свекрыві. Колькі разоў Ларыса, каторая шчыра любіла свайго мужа, гатовая была разысціся
    з ім пасля паездкі да ягоных бацькоў. Колькі разоў яна кідала сваёй любімай, адзінай дачцэ ў твар злосныя словы: «Ты гэткая самая, як твая бабуля Лявонаўна!» Гэтаму адчаю і расчараванпю не было межаў. А нявестчыпа нянавісць да свекрыві прачыналася раніцай раней за Ларысу і не давала ёй заснуць уначы. Ларысіна доктарская, ейная апантанасць кар’ерай былі народжаныя гэтым пачуццём, былі спосабам давесці ўсім, хто чаго насамрэч варты. I нават смсрць Лявонаўны не палепшыла, а пагоршыла сітуацыю, таму што крыніца нянавісці знікла, а само пачуццё засталося, перакінуўшыся на мужа і дачку.
    3 цягам часу Ларыса гіачала падазраваць, што нянавісць да свекрыві закладзеная ў нявестак прыродай гэта псіхалагічны буфср, каб магчыма было цярпець мужа. I вось свекрыві ўжо няма, і Ларысе кідаецца ў вочы ўсё тое, што злуе жонак у сваіх мужах: там нешта запляміў, тут захламіў, не гэта купіў, не тое з’еў. I дачка... Як быццам яна ўсе гэтыя гады гадавала і расціла не сваю плоць і кроў, а чужароднае стварэнне. А можа быць, гэта іхняя двухпакаёўка зрабілася занадта маленькай для дзвюх палаваспелых самак? 3 цягам часу Ларыса пачала думаць, іпто так ненавідзіць дачку, бо не любіць і мужа. Бо калі б яна кахала мужа, то рысы ягонай маці, уласцівыя яму, не злавалі б яе так моцна. Разважала яна і пра тое, чаму свякрухі схільныя гэтак не любіць сваіх нявестак. У рэшце рэшт прыйшла да высновы, піто, па-першае, помсцяцца за свае ўласныя крыўды, а па-другое, думаюць, што іхнія сыночкі маглі б выбраць сабе любую жонку, а спыніліся на гэтай. I ў яго заўжды застаецца шанец пайсці з сям’і неабцяжараным дзецьмі каб шукаць, з кім бы яшчэ працягнуць сваю пароду, і клапаціцца пра састарэлую маці.
    Тым не менш праз некалькі гадоў пасля смерці Лявонаўны да Ларысы спакваля прыйшло асэнсаванне, што цяпер нішто не зможа азмрочыць ейнае сямейнае жыццё. Тады ж Ларыса ўпершыню трапіла ў Францыю. Ёй было трошку за сорак, яна была маладым доктарам навук па раманістыцы, у яс былі муж і дачка, даволі здаровыя і яшчэ не старыя бацькі, і яна нарэшце зрабілася паўнаўладнай імператрыцай у сваім свеце. Калі яна разам з калегамі і таварышам з органаў выйшла на
    вакзале ў Парыжы, яе агаломшыла столькі гадоў прагнутая французскасць: французская мова паўкол, іншы пах, іншыя выразы на тварах, іішіая архітэктура. Нават не верылася, піто можна вось так сесці ў Менску на цягнік і трапіць у столькі гадоў вывучаны і любімы свет, хай сабе і нрайшоўшы папярэдне сіта характарыстык, урачоў, даведак. Яна была абранай сярод абраных і, як потым высветлілася, болыпая францужанка за саміх францужанак. Дзякуючы менскаму інстытуту замежных моваў у Ларысы было чыстае вымаўленне, яна выказвалася на граматычна нравільнай літаратурнай мове, і, маючы ідэалістычнае ўяўленне пра французаў, яна гутарыла ў асноўным пра ўзнёслае. Напачатку пекаторыя французы прымалі яе за гэбістку, бо ім не верылася, што чалавек, каторы ўпершыню трапіў у Фрапцыю, можа так добра валодаць мовай і ведаць культуру краіны. А як Ларыса была апранутая! Усімі праўдамі і няпраўдамі даставаная тканіна была ператвораная рукамі Ларысы ў элеганцкія строі. На ёй жа была індывідуальна шытая вопратка! А Ларысе гэтак марылася накуігіць сабе крамнай...
    Агаломшаная, Ларыса правяла ў Парыжы некалькі першых тыдняў, каторыя падаліся сй вечнасцю. У яе літаральна пухла галава ад уражанняў, падзеяў, жаданняў і шчасця. Япа сумавала па Лёніку і Веры, перад сном пісала ім лісты і, не дапісаўшы, падала ў ложак спаць, бо пазаўтра трэба было ісці ііа заняткі, бегчы па музсях і крамах. Япа як быццам бы апынулася на плёнцы з французскім фільмам, і яе хутка-хутка закручвала з бабіны на бабіну разам з вобразамі, рухамі і галасамі. У такім стане Ларыса і пазнаёмілася з Філіпам, каторы вёў у іх семінары па семіётыцы. Ларыса займалася з вялікім імпэтам. Ей уяўлялася, як яна, вярнуўшыся дадому, зробіцца сур’ёзным спецыялістам па прадмеце і паедзе на канферэнцыю ў Маскву з арыгінальным дакладам, апранутая ў куплёнае ў Парыжы адзепне. Ларыса ўважліва слухала выкладчыка, кансультавалася ў яго па прачытаным, і ў рэшце рэшт Філіп усё болей пачаў звяртаць асабістую ўвагу на таленавітую беларуску. Некалькі разоў пасля заняткаў ён запрасіў яе ў кавярню папіць кавы і пагаварыць на адцягненыя тэмы. Ларыса паставілася да гэтых
    запрашэнняў з усёй адказнасцю выдатніцы і, баронячы гонар роднага інстытута, дэманстравала свае веды. Праз нейкі час Філіп ужо не мог дачакацца гэтых размоваў, і яны сустракаліся рэгулярна тры разы на тыдзень пасля семінараў. Ларыса рыхтавалася да гэтых сустрэчаў, як першакурсніцай да семінараў па логіцы гадзіпамі седзячы ў бібліятэцы і штудзіруючы ўжо не задачы па логіцы, а сучасную лінгвістыку літаратуру, часопісы па мастацтве і французскія газеты. Філіп знайпюў сабе музу. У яго з’явілася ўдзячная студэнтка, аддушына для душы і розуму. I ніхто не паказаў бы на яго пальцам, таму што гэта была сталая жанчына-аднагодка. Замужняя, цалкам бяспечная дама. Па вялікім рахунку, калега. Але яна была як дзяўчынка. Маленькага росту, з кароткай стрыжачкай, жвавая і танкарукая. 3 неадпаведна тоўстым заручальным пярсцёнкам па безыменным пальцы левай рукі. Калі Філіп спытаў, на якой руцэ ў іх прынята насіць пярсцёнак, Ларыса адказала, іпто на правай, але пярсцёнак спадае ў яе з правай рукі, і яна мусіць насіць яго на левай. Яму муляў гэты нярсцёнак нейкая макарона на такім далікатным пальцы, і перад Раством, купляючы падарункі для жонкі, дзяцей і маці, Філіп набыў пярсцёнак і для Ларысы. Прымяраўся, прыкідваў, глядзеў каршуном на налец, прымружыўшы вока, каб не прагадаць з памерам, і ўрэшце выбраў нравільна танюсенькі пярсцёнак-трыніці.
    Ларыса спужалася. Гэта быў такі дарагі падарупак, хоць сам Філіп сумпяваўся, ці не банальна выглядае на Ларысе ўпрыгожанне, набытае ва ўнівермаіу, а не ў ювелірнай краме. Ларыса не ведала, як ставіцца да такога двухсэнсоўнага прэзента: яна ж глядзела кіно. Ім з Лёнікам дапамаглі купіць заручальныя пярсцёнкі ейныя бацькі, і маладыя набылі тое, што змаглі выхашць у адмысловай краме для тых, хто бярэцца шлюбам. Сяброўкі з іпстытута падказвалі ёй, што можпа паехаць закупіцца для вяселля ў Вільню, але Ларыса як агню баялася гэтай вузкай брукаванкі на Вільню: раз-пораз распавядалі гіра нары, якія разбіліся на ёй, едучы купляць вясельную сукенку, а Ларысінага дзядзьку ледзь не разрэзала ў аварыі надвое, як крэсла, на каторым ён сядзеў, ды добра, ён паспеў зваліцца j іа падлогу. Калі Філіп працягнуў ёй падарунак, Ларыса ў стане
    поўнай разгубленасці мялася, чырванела, бляднела, але ў рэшце рэшт успомніла гіра дружбу народаў, ідэалы Французскай рэвалюцыі і пярсцёнак узяла. Яна не ведала, як паставяцца да такога прэзенту муж і таварыш з органаў, і вырашыла гютым схадзіць у краму, даведацца пра кошт і зманіць, што купіла сама. Яна ж таксама, ведаючы, што на Раство прынята дарыць сябрам падарункі, купіла Філіпу шалік. Яшчэ калі яны сябравалі з Лёпікам, Ларыса думала, што падарыць яму на дзень народзінаў, і бабуля раіла ёй так: «Калі ты збіраешся з ім жыць, то падары кашулю, а калі не, то падары галыптук». Ларыса вырашыла, што для Парыжа галыптук не гадзіцца, і выбрала шэры кашаміравы шалік. Упякнуўшы ў яго грошы, яна супакойвала сябе тым, што на Веру і Лёніка ёй грошай яшчэ хбпіць, а ёй самой нічога крамнага болей не трэба: шыла раней, абыдзецца самашытым і зараз. I так ужо накупляла сабс чамадан тканіны. I да кожнага адрэзу набыла сумачку і туфлі. He магла стрымацца, асабліва таму, што гэта неперадаванае пачуццё, калі ты прыносіш у краму каснічок, просіш сабс аксесуары пад тон, і прадавачка дэманструе табе некалькі рэчаў на выбар. I не трэба стаяць пяць гадзінаў у чарзе, як яна стаяла за сваімі чэшскімі туфлямі, ці ехаць у Маскву, каб купіць сумачку. Дзеля такога можна і зэканоміць на сжы, тым болып піто жанчыпы наўкола былі такімі худымі, што нават Ларыса з ейнай падлеткавай фігурай падавалася сабе тоўстай.