• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Ллеся ўвайшла ў залу. Наўкола віселі дзедавы партрэты, напісаныя прыхілыіікамі і сябрамі, цётчыны фатаграфіі са спектакляў. У куце каля вакна пыхліва выпячваў губы дзедаў бюст, замоўлены ў знакамітага скулыітара. «На магілу сабе, відаць, прыгатаваў», кпіў з бацькавай пыхі Алег. Але
    не, на магілу рыхтавалі, як тлумачыла Ганна Раманаўна, пейкую манументальную кампазіцыю. «Спадзяюся, разважала Ллеся, яны нс зробяць фаію ў поўны рост з прыліплымі да яго дзедавымі рукамі». Цётка мела даволі своеасаблівае ўяўленне пра тое, як ушанаваць памяць мужа. Ігар, які аплочваў усю задуму, распавядаў сястры, што ледзь угаймаваў фантазію ўдавы і ўгаварыў цётку пе ўторкваць у памятку абрысы кансерваторыі, царквы і Віленскай Вострай Брамы. «Лепей бы яго на прадзедавай радзіме пахавалі, я мог бы нават паставіць капліцу! Л то запхнулі ў куток з функцыянерамі... Няўжо дзеду не знайшлося месца на алеі з музыкамі ягонага кшталту?» абураўся ўнук.
    Ад рытуальна-ўіпанавалыіых роздумаў Ллесю адарвала Ганна Раманаўна. Яна вызвалілася ад чарговых наведнікаў, a дзяўчаты корпаліся за яе на кухні. «Пойдзем са мной!» загадкава і ўрачыста прамовіла дзедава жонка, і яны накіраваліся на доўгім калідоры з партрэтамі і ўзнагародамі маэстра ў ягоны кабінет. Тут нічога не змянілася. Яшчэ ў дзяцінстве Ллеся выпрацавала звычку запамінаць падрабязнасці кабінетнай абстаноўкі. Дзед прывучыў яе знаходзіць пры кожнай сустрэчы навінкі. Імі былі незвычайныя свечкі з калекцыі, каторую дзед збіраў у паездках і на гастролях. Старога моцна расчароўвала, калі Алсся памылялася альбо разгублена не магла распазнаць новы экземнляр. Чамусьці дзед быў упэўнены, што ўнучка будзе мастаком і ёй трэба трэніраваць назіральнасць і зрокавую памяць. Алеся ж магла даскапала паўтарыць, пра што вялася апошні раз гаворка, якія творы выконваліся на нядаўнім канцэрце, але гатыя візуальныя дробязі... Усё ж яна не магла расчараваць новапрыдбанага дзеда такога асаблівага ды яшчэ з сабакам Цімкам! Трэба было працаваць над сабой, і таму яна займалася ў ізастудыі, дарыла старому малюнкі ягоных выступаў і свядома запамінала знешнія дэталі.
    Узнагародай за старанне была дэманстрацыя бара. Лдчыпялася паўкруглая шафка, яе люстрапая сярэдзіна круцілася дзедавай прыгожай рукой, міналі нейкія бескарысныя бутэлькі і з’яўляліся нарэіпце яны цукеркі! Такіх дакладна не нрадавалі ў крамах, як і свечкі з дзедавай калекцыі. Але,
    у адрозненпе ад апошняй, іювыя цукеркі Алеся заўжды магла распазнаць у чароўным сховііпчы.
    Дзяўчынцы дазвалялася таксама назіраць, як дзед паджартоўвае з якой-небудзь студэнткі-першакурсніцы. Унучка, студэнтка і сабака запрашаліся ў кабіпет. Спачатку раздаваліся неверагодныя цукеркі. Потым дзед даставаў чарачку-напарстак, націскаў на вяпец статуэткі-анёла і той сікаў каньяком. Студэнтка чырванела, ад напою адмаўлялася альбо пастойвала: «До! До!» Дзед расплываўся ва ўсмешцы, відаць, задаволены сваімі спакушальніцкімі чарамі і пачуццём іумару, і каментаваў: «До гэта до. А вось не на “до” гэта не на “до”!» Студэнтка ўсаджвалася за інструмент, а ўнучка з сабакам адпускаліся на кухню пад нагляд дзедавай жонкі. Узгадаўшы гэта, Алеся саркастычна ўсміхнулася: яна б не здзівілася, калі б даведалася, што студэнткі гэтыя маглі выггіць каньяку значна болей, чым можа прадаставіць анёлава «мача».
    «Несмейся! строга загадала Ганна Раманаўна, Гэтаўрачысты момант». Алсся пырснула са смсху: гэткая сур’ёзнасць з боку цёткі была вельмі нечаканай. «Сядай вось сюды, да стала», загадала дзедава жонка. Алеся пасумнела: звычайна за стол саджаў яе дзед напісаць пісьмо па-ангельску ці па-нямецку, паказаць новыя фатаграфіі, набраць нумар брата Антона ў Полыпчы альбо кампазітара, чый твор маэстра выконваў на ўчарашнім канцэрце. Машынальна ўнучка заўважыла некалькі новых рэчаў на раялі: ікопу ў залатым акладзе, цётчыны старыя фатаграфіі і маленькі белы пакуначак, перавязаны бліскучай тасьмой.
    Дзедава ўдава па-змоўніцку прамовіла: «Ты ведаепі, што вы належыце да старога праваслаўнага роду...». Алеся прыкусіла язык, каб не паправіць, што прапрадзеды іх лічылі сябе ўніятамі і не хацелі прызнаваць змененага на праваслаўны манер прозвішча. «Твой прадзед збіраў усё жыццё золата». Алесі рабілася ўсё вссялей. «I вось перад смерцю загадаў перадаваць сваю спадчыну толькі мужчынам, бо жанчыпы хцівыя і іх нельга дапускаць да скарбаў. Пасля таго, як Кастусь адышоў, я гіадзяліла ўсё сямейнае дабро. Болыпую частку атрымаў Ігар. Алег, твой бацька,заўжды быў мамчыным сыночкам, і Кастусь
    не захацсў бы зрабіць яго сваім спадкаемцам. Лда дзеўка. Астатняе я раздала сваім сынам і ўнукам. А як у цябе нарадзіўся хлопчык, ты павінна атрымаць сваю долю і перадаць яму. Хай памятае, якое страшнае было дваццатае стагоддзе. Я як успомню, што амаль усіх нашых хлапцоў з гімназіі забіралі проста з урокаў... А Кастусь ужо быў студэнтам і хаваўся на нейкім літоўскім хутары на хлеўчыку. Потым вывучыўся, скончыў аспірантуру і ажаніўся з Соняй. А гэта я накіроўвала яго і падбухторвала займацца музыкай. Інакш быў бы ўрачом, як ягоны старэйшы брат, бо таго хацела свякроў. Хто заўгодна можа быць урачом! Гэта рамяство!» Дзедава ўдава спынілася і падсунула да Алесі ікону і белы пакупачак. «Разгарні!» загадала старая. Алеся паслухмяна развязала тасьму, раскруціла цалафан і касметычную ватную падушачку, у якой ляжала залатая дзесяцірублёвая манета. «Гэта Мікалай Другі. Ён святы пакутпік. Можна прасвідраваць дзірачку і павесіць малому на шыю замест крыжа». Алеся сумнявалася, што ахрышчаны ў прыпадку гістарычна-палітычнай праўды грэка-католікамсын будзе насіць на шыі расейскага цара. Але няхай. Падорыцца на шаснаццаць гадоў, а далей хай сам вырашае.
    У Алесі варухнулася здагадка аб прыродзе гэтай манеты. Некалі дзедаў бацька ўмудрыўся перад самым аб’яднаннем Беларусі прадаць бабы Соніным гіродкам сваю спадчынную зямлю. Прадзеды паходзілі з суседніх вёсак, хоць потым і ўсталяваліся ў Вілыіі. Бабы Сонін бацька фанатычна ставіўся да зямлі і ніколі не забываўся на свае сялянскія карані. Кастусёў жа бацька перакаваўся на мешчаніна і малой радзімай амаль не цікавіўся. Соніна сям’я з радасцю ўхагіілася за магчымасць гіашырыць «уладанні», якія потым, вядома ж, страціла ў калектывізацыю. Лічылася, што зямля была прададзеная ім гэткай неспакойнай парой наўмысва ды яшчэ за цэлых 700 залатых рублёў! Кастусю, нават калі ён ажаніўся з Соняй, не маглі прабачыць вераломства продка. Ада з Алегам меркавалі, што бацькі праз гэтыя грошы і разышліся, бо Соня не-не ды ўзгадвала мужу гэтую сямейную крыўду. Відаць, дзеду, затурканаму папрокамі, пічога не заставалася, акрамя як кіпуцца
    ў абдымкі всчна закаханай у яго і ўжо разведзенай жончыпай сяброўкі.
    «Ікона гэта вашая, Соніна. Вісела яшчэ ў хаце твайго прапрадзеда той, дзс зараз тваё лецішча. Гэтай іконай бласлаўлялі Кастуся і Соню ейныя бацькі. А шлюб у іх быў песапраўдны: распісаліся за сталом з графінам і гранёнай шклянкай на чырвоным кумачы. Мы таксама не венчаныя. Так што я лічу, што ніколі не была замужам», расставіла кропкі над «і» Ганна Раманаўна. Алеся ўнутрана ўзвілася. Яна любіла дзеда і бабулю Соню, і хоць дзед Віктусь быў ёй бліжэй за роднага, дзяўчына часам адчувала злобу да разлучніцы-цёткі. А зараз высвятлясцца, што яна нават не мела дачынення да Кастуся. Можа, новую ахвяру кахання сабе нагледзела?
    «Ганна Раманаўна, уварвалася ў кабінет бялявая, гарбату заварваем альбо чакаем да вечара?» Алеся і дзедава ўдава вярнуліся з мі нулага ў сучаснасць. «Дарэчы, камавдавала памагатарка, мне патрэбная працоўная кніжка маэстра. Трэба высветліць сякія-такія даты для музея». Бялявая пераможна зірнула па «венцаносную» ўнучку. Так, Алеся ўжо не мела дачынення да «двара». Ганна Раманаўна ўсхапілася і махам адчыніла шуфляду нісьмовага стала. У Алесі ажно вочы палезлі на лоб: нават перад ёй дзед толькі прыадчыняў іпуфляду, каб дастаць запісную з тэлефонамі і адрасамі ці канверт. Праз момант унучка супакоілася: «Відаць, няма ўжо чаго хаваць. Мяркуючы па ўсім, я апошняя ў спісе спадкаемцаў. Але ж і Ігар круцель! He прызнаўся, піто захапаў дабро. Нічога. Што не раздалі сваім, цяпер панясуць вось гэтыя малалеткі». Алеся змрочна назірала, як бялявая з цёткай корпаюцца ў дзедавых паперах. «Які бардак! абуралася Ганна Раманаўна, Лера ж усё прыбірала!» «Ага, злосна каментавала пра сябе Алеся, шукала тэстамэнт». «Нічога страшнага, падбадзёрвала гаспадыню студэнтка. На вакацыях навядзём нарадак. Болей жа тут няма каму дапамагчы», дзяўчына кідала асуджальны позірк у бок унучкі маэстра. «Ну-ну, адбрэхвалася ва ўнутраным дыялогу Алеся, паглядзела б я на цябе, як бы ты, лічы, адна немаўля гадавала, зарабляла грошы і прабівалася праз заслопы варожага клану».
    Усё стала на свас месцы. Зноў нехта заняў прастору паміж Алесяй і Ганнай Раманаўнай, якая не замяніла памерлую Соню мужавым унукам. «Гэта кроў не вада, суцяшала сябе маладая жанчына, а нам яна чужая, хай сабс і цудоўная, і любімая». «Яна пас не палюбіць», адрэзала Алеся няісную пупавіну. Дзедава ўдава ўжо тлумачыла дзяўчатам, хто абдымае яс на выстаўленых фотках. Гэта былі калегі па тэатры, студэнты маэстра усе закаханыя ў зграбную прыгажуню Ганну, гэтак іпчасліва замужнюю за неверагодна таленавітым і пародзістым мужчынам. Ллеся пачала падазраваць, што гэтыя кавалеры мелі нейкія шанцы, што студэнтка слухае зусім інпіыя гісторыі не пра гімназію і беларускую мову. Лле гэта багсма. 3 добрымі каранямі, устойлівая пажыцці, непітушчая, але ўсё ж багема. А Алеся рэпетытарка, у якой стрыечная сястра ўдала выйшла замуж за джазмена-нарвежца. Адымі ў Алесі «гастролі», і што застанецца? Муж, сын, сям’я, лецішча іхпяе радавое гпяздо.
    Стомленая сумнымі развагамі, Алеся пайшла ў залу. Даставаць гюсуд, накрываць на стол. 3 цётчынага, яшчэ віленскага, разнога камода маладая жанчына пачала даставаць кубачкі і сподачкі. Здаецца, раней на дзедавых гірыёмах сервізаў хапала. Цяпер жа трапляўся ў асноўным разнамасны посуд. Алеся змучана піукала больш-менш прымальны набор, але нічога вартага не знаходзілася. Дарма дзед адмаўляўся ад «венікаў» і «чарапкоў» і вярнуў ёй прывезены з Англіі белы з рэльефнымі фруктамі сервіз Веджвуд. Яна вазіла за сабой гэты цяжкі парцалян са здыманай кватэры на кватэру, пакуль не асела ў новым мікрараёне і не пачала частаваць з яго сваіх нешматлікіх гасцей.