Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
Аляксандар Надсан
Княгіня Радзівіл
і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі
Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд“
Аляксандар Надсан
Княгіня Радзівіл
І СПРАВА АДРАДЖЭНЬНЯ УнІІ ў Беларусі
2-е выданьне
Менск
2009
УДК 282:235.5 (092)
ББК 86.375
Н 17
Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд“
Надсан А.
Н 17 Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі. — 2-е выд. — Менск, 2009. — 112 с.
(Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны Агляд“)
У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў. У першай частцы аўтар разглядае ўнёсак гэтай асобы ў нацыянальнае і рэлігійнае адраджэньне Беларусі, у прыватнасьці ейныя погляды на Грэка-Каталіцкую Царкву. У другой частцы ён пралівае сьвятло на гісторыю нязьдзейсьненай мары княгіні — заснаваць грэка-каталіцкую калегію (сэмінарыю) для беларусаў у Рыме.
УДК 282:235.5 (092)
ББК 86.375
© Аляксандар Надсан 2009
Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне
„Мяне заўсёды мучыць думка, што, пакінуўшы ўсходні абрад, мае продкі зрабілі страшэнную крыўду Каталіцтву".
(3 ліста Магдалены Радзівіл а. Фабіяну Абрантовічу 18 траўня 1928 г.)
Сярод выдатных постацяў беларускага нацыянальнага і рэлігійнага адраджэньня пачатку XX ст. княгіня Магдалена Радзівіл (8.7.1861—6.1.1945) займае не апошняе месца. На жаль, ейнае жыцьцё і дзейнасьць дасюль заставаліся па-за ўвагаю нашых гісторыкаў1.
1	Вось найболын значныя публікацыі пра Магдалену Радзівіл на беларускай мове: I. М. „Княгіня Магдалена-Матыльда Радзівіл", Студэнцкі Кліч, №1 (15), Мюнхэн, 1947, с. 8—12; Піхура Г. „Княгіня Магдалена Радзівіл", Божым шляхам, №2, Лёндан, 1965, с. 8—9; Ст. Г. „Да ўспамінаў аб княгіні Магдалене Радзівіл", Божым шляхам, №6, Лёвдан, 1965, с. 19; Багадзяж М. „Я — беларуска“, Беларуская мінуўшчына, №1, Менск, 1996, с. 37—39; Хурсік В. Белы лебедзь у промнях славы. Магдаліна Радзівіл, Менск, Пейто, 2001, 112 с.
I. М. (Юстын Мурашка), аўтар першага артыкулу (цяпер амаль недасяжнага), у 1918 г. працаваў у адміністрацыі маёнткаў княгіні Радзівіл у Кухцічах. Артыкулы Г. Піхуры і Ст(аніслава) Г(рынкевіча) перадрукоўваліся ў даведніку Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагодзьдзя, Менск—Мюнхен, 1999, с. 350—353. Між іншым, Ст. Г., які напрыканцы Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, піша, што спрабаваў перабрацца ў Швэйцарыю, каб наладзіць сувязь з Магдаленай Радзівіл, ня ведаючы, што яе ўжо не было сярод жывых. У дарозе яго арыштавалі амэрыканцы
Магдалена Радзівіл (у дзявоцтве Завішанка) нарадзілася ў Варшаве, але сваімі каранямі яна была шчыльна зьвязаная з Беларусьсю. Яе бацька, Ян Завіша (1820—1887), вядомы археоляг, рабіў раскопы і дасьледаваў помнікі каменнага веку на Ігуменшчыне і Наваградчыне, браў удзел у міжнародных археалягічных кангрэсах у Вэнэцыі (1871 г.) і Будапэшце (1876 г.)2. Ён належаў да тых прадстаўнікоў шляхетных беларускіх родаў, якія, нягледзячы на вонкавую палянізацыю, засталіся патрыётамі сваёй бацькаўшчыны і зрабілі значны ўнёсак у вывучэньне гісторыі і культуры Беларусі. Такімі былі браты графы Канстантын і Астап Тышкевічы, Уладыслаў Сыракомля, Ганоры Кіркар і інш. Звычайна яны размаўлялі між сабою папольску, хоць добра ведалі беларускую мову і карысталіся ёю ў зносінах з сялянамі. Некаторыя з іх, як Аляксандар Ельскі, спрабавалі пісаць па-беларуску.
Асноўная частка зямельных уладаньняў Завішаў знаходзілася на Меншчыне, у Ігуменскім павеце, з цэнтрам у Кухцічах, прыблізна за пяць вёрстаў ад Узды. Там збольшага і прайшло дзяцінства Магдалены, Тады, відаць, не без уплыву бацькі, у дзяўчаці зарадзілася любоў да Беларусі і беларускага народу, якая пасьля прывяла яе да ўсьведамленьня сваёй нацыянальнай прыналежнасьці.
15.4.1945, а не 1944 г., як напісана ў артыкуле. У манаграфіі Белы лебедзь... аўгар сабраў шмат матар’ялаў пра жыцьцё і дзейнасьць княгіні Радзівіл да 1918 г., але іх трэба правяраць, бо ў іх шмат недакладнасьцяў або залішне суб’ектыўных ацэнак.
2 Беларуская Энцыклапедыя, т. 6, Менск, 1998, с. 493; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 5, Менск, 1996, с. 393 (год нараджэньня Яна Завішы ў гэтым выданьні памылкова пададзены як 1852).
Сама Магдалена сьведчыла, што адносіны з маціполькаю ў яе склаліся ня вельмі шчасьліва: „Я сама ў дзяцінстве глыбока адчула розьніцу, якую мая маці рабіла між мною і маёй сястрою, ейнай любіміцай, і адтуль паўстала ўва мне нянавісьць да такога фаварытызму. Трэба яго перанесьці, але горыч па ім застаецца...“ (ліст да а. Андрэя Цікоты ад 27 ліпеня 1929 г.)3. Магчыма, гэтая акалічнасьць паўплывала на рост нацыянальнай сьвядомасьці Магдалены. Паказальна, што нічога не вядома пра беларускія зацікаўленьні ейнае старэйшае сястры Эвы.
У 1881 г. Магдалена выйшла замуж за польскага графа Людвіка Красінскага. У пасаг яна атрымала маёнтак Жорнаўкі (таксама ў Ігуменскім павеце) з больш як 27 тысячамі дзесяцінаў зямлі4. У 1895 г. Магдалена застаецца ўдавою з малой дачкой Люізаю. Яна шмат падарожнічае па Эўропе і ў 1906 г. у Лёндане выходзіць другі раз замуж за князя Міколу Радзівіла, на дзевятнаццаць гадоў маладзейшага за яе. Гэты няўрымсьлівы малады чалавек меў сярод палякаў рэпутацыю масквафіла. Пачатковую асьвету ён атрымаў у езуітаў, пасьля працягваў навуку ў прэстыжным Пажскім корпусе ў Пецярбурзе. Васямнаццацігадовым юнаком ён пайшоў добраахвотнікам у брытанскае войска, каб удзельнічаць у паўднёва-афрыканскай
3 Копіі гэтага і іншых выкарыстаных тут лістоў захоўваюцца ў архіве Бібліятэкі Ф. Скарыны ў Лёндане ў тэчцы „Магдалена Радзівіл".
Магдалена Радзівіл магла размаўляць па-беларуску, але не наважвалася пісаць на гэтай мове і ў перапісцы з беларускімі і літоўскімі дзеячамі карысталася польскаю. Тут і далей — пераклад аўтара.
4 Slownik geograficzny Krolewstwa Polskiego, tom XIV, Warszawa 1895, s. 745.
8 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі (бурскай) вайне (1899—1902). Калі ў 1904 г. выбухнула расейска-японская вайна, ён зноў апынуўся ў войску, гэтым разам расейскім. Ягоны шлюб з багатай удавой польскага арыстакрата, якая магла б быць ягонай маці, у польскіх вышэйшых колах сустрэлі непрыхільна. Магчыма, гэта і паўплывала на канчатковы разрыў Магдалены Радзівіл і ейнага мужа з польскім грамадзтвам. Гэтак удала склалася, што ў тым самым 1906 г. выйшлі першыя легальныя беларускія газэты Наша Доля, а потым і Наша Ніва — пачаў набіраць моцы беларускі адраджэнскі рух.
Узяўшы шлюб, Магдалена і яе муж звычайна жылі ў Кухцічах або ў Менску. Мікола выявіў немалыя гаспадарскія здольнасьці. 3 ягонай прапановы збудавалі чыгуначную лінію ад маёнткаў Магдалены Радзівіл да станцыі Вярэйцы Лібава-Роменскай чыгункі, што ішла праз усю Беларусь і злучала яе з Балтыйскім морам з аднаго боку і з Украінай з другога. Гэта станоўча паўплывала на разьвіцьцё эканомікі рэгіёну5. Аднак сямейнае жыцьцё, відаць, не ахаладзіла неўтаймоўнага характару Міколы Радзівіла. У 1912—1913 гг. ён быў на Балканах, дзе ў шэрагах балгарскага войска змагаўся перш супраць туркаў, а пасьля супраць сэрбаў і грэкаў. Пачатак Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1914 г. засьпеў яго ў Нямеччыне. Праз Францыю і Англію ён дабраўся дамоў і адразу далучыўся да расейскай арміі. Але паваяваць яму давялося нядоўга: 17 лістапада (паводле старога стылю) 1914 г. ён загінуў ва Усходняй Прусіі. Везьлі цела князя на пахаваньне ў Кухцічы праз Менск. Вось што піша пра гэта газэта Беларус: „Князь М. Радзівіл, забіты на вайне, пераве-
5 Болып падрабязна пра пабудову чыгункі гл.: Хурсік. Белы лебедзь... (гл. зноску №1), с. 29—35.
Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне 9 зены ў радавы магільнік у Нясьвіжы6. У Мінску на труну палажылі вянок беларусы з гэткай надпісяй: «Князю Мікалаю, сыну зямлі беларускай, беларусы». А на другой стужцы: «Лёгка зямелька табе, княжэ, ў роднай забытай старонцэ»“7. Далей газэта працягвае: „Нябошчык быў мужам вядомай у Міншчыне грамадзянскай працаўнічкі Я. А. Княгіні Магдалены Радзівіловай, каторая лічыць сябе беларускай, за што вельмі ня любяць яе польскія нарадовыя дэмакраты, каторым здаецца, што нават той беларус-каталік, каторы па-польску ніводнага слова сказаць ня ўмее, ёсьць тыкі не беларус, а паляк, а ў галаве іх ня можа памясьціцца, каб шляхціц, пан, a то яшчэ і князь ды мог быць беларусам. А тымчасам ведама нам, што і нябошчык бацька княгіні Магдалены быў усёй душой беларус і ня мала папрацаваў для беларускай справы, толькі ён быў адзін у полі, ды не такія былі варункі"8.
Аляксандар Уласаў у сваіх успамінах таксама згадвае, як сустракалі цела Міколы Радзівіла ў Менску: „Мікалай Радзівіл, муж вядомай многім беларусам Магдалены Радзівіл (яна ў часе вайны ўтрымлівала ў Менску на свой кошт беларускія ахронкі для дзяцей), цікава, што гэтая фамілія лічыла сябе беларусамі і мела вялікі антаганізм з пальшчызнай. Гэты князь пагіб у Прусіі... Князя прывезьлі ў Менск хаваць, і Цётка ўзлажыла на яго труну вянок з хвойных ветак, перавязаных беларускім паяском“9.
6 Тут відавочная памылка: Міколу Радзівіла пахавалі не ў Нясьвіжы, а ў Кухцічах.
7 Bieiarus, No. 49, Vilnia, 4.12.1914, s. 6.
8 Тамсама.
9 Уласаў А. „Дні жыцця“, падрыхтоўка тэксту С. Александровіча, Шляхам гадоў, Менск, Мастацкая літаратура, 1990, с. 175.
Віктар Хурсік у сваёй кнізе Белы лебедзь... (гл. зноску №1) робіць такую заўвагу адносна ўспамінаў Уласава: „Уласаў
Пахаваньне князя адбылося 26 лістапада ў Кухцічах. Службу адпраўляў беларускі каталіцкі сьвятар а. Аляксандар Астрамовіч. У надмагільнай прамове па-беларуску ён між іншым сказаў, што князь „любіў і простую беларускую мову і прычыніўся да яе пад’ёму і да адраджэньня беларускага народу... Сьмерць князя — гэта вялікая страта для ўдавы княгіні. Гэта страта для ўсіх людзей дваровых і ўсяго беларускага народу. У асобе нябожчыка князя беларусы трацяць шчырага абаронцу справы іх адраджэньня, трацяць яго ў тым часе, калі займаецца зара новага лепшага жыцьця, калі заглядае сонца і ў наша ваконца“10.
груба памыліўся. Князя хавалі не ў Мінску1* (с. 35, зноска). Уласаў пісаў свае ўспаміны ў 1936 г., г. зн. больш як праз дваццаць гадоў пасьля падзеі. Дык нічога дзіўнага, што ў іх могуць быць недакладнасьці. Але ці да месца тут слова „груба“? Дый кніга Хурсіка не без памылак (гл. зноску №13). У Менску з князем разьвітвалася беларуская грамадзкасьць, і вянок на труну ускладаўся ад імя ўсіх беларусаў. Таму крыўдна гучаць словы: „Можна толькі шкадаваць, што сам Уласаў, скарыстаўшы шмат княжаскіх грошай, ня выказаў Мікалаю апошняй пашаны і сам ня ўсклаў на яго труну вянок“ (Хурсік,' тамсама). Уласаў і іншыя беларускія дзеячы таго часу выкарыстоўвалі грошы, атрыманыя ад княгіні Радзівіл, не на асабістыя, а на беларускія грамадзкія (выдавецкія, культурныя, рэлігійныя) патрэбы. Хурсік беспадстаўна кідае цень на аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня, які згінуў у савецкім зьняволеньні.