Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
Апроч першых некалькіх месяцаў, рэдакцыя Беларуса знаходзілася ў прыватнай кватэры Баляслава Пачопкі, бо на асобнае памяшканьне, як і на выданьне газэты, не хапала сродкаў. Спроба атрымаць частку грошай, якія княгіня Радзівіл дала Царыку на беларускае выдавецтва, скончылася нічым26. Прыйшлося самім зьвярнуцца да княгіні. Вось як пісаў пра гэта Адам Станкевіч (ён сам прызнаўся, што чэрпаў зьвесткі з рукапісных успамінаў Баляслава Пачопкі):
26 Царык (гл. зноску №12) піша: „Увесну, а магчыма, у пачатку лета 1913 году, у маёй адвакацкай канцылярыі зьявіўся невядомы мне каталіцкі ксёндз, які адрэкамэндаваў сябе Астрамовічам, беларускім дзеячам, які выдае беларускі часопіс Беларус, які друкаваўся лацінскімі літарамі. Ён заявіў, што яму стала вядома пра атрыманыя мною ад княгіні Радзівіл грошы на беларускае выдавецтва, і дамагаўся, каб яму аддалі частку гэтых грошай. Я ўпэўніў яго, што чуткі пра гэтыя грошы зусім беспадстаўныя, і я грошай ад М. Радзівіл не атрымліваў. Я быў зьвязаны ня толькі дадзеным княгіні Радзівіл словам, але... прафэсійнай этыкай... Апроч таго, у мяне былі зусім апраўданыя засьцярогі, як бы клерыкалы ня выкарысталі факту атрыманьня грошай Беларускім выдавецкім таварыствам на шкоду дэмакратычнай групе беларусаў. Клерыкалы былі настойлівыя, і ксёндз Астрамовіч праз нейкі час зноў прыйшоў у кампаніі з сябрам... У настойлівых словах яны зноў паўтарылі свае дамаганьні, але я цьвёрда стаяў на сваім і катэгарычна загадаў наведвальнікам пакінуць мяне ў спакоі і не турбаваць мяне больш падобнымі дамаганьнямі, блізкімі да вымаганьняў" (с. 231).
„Па выхадзе 1-га нумару ў 1913 г. людзі добрай волі прыслалі свае то прадплаты, то падмогі, чаго стала на якія 3—4 нумары, але хутка ў касе было пуста і з часапісам круха... Неяк у гэтым часе паслаў Бог помач: штось даў ксёндз Францішак Будзька, штось кс. Астрамовіч, а ў канцы заінтэрэсавалася часапісам княгіня Магдалена Радзівіліха, каторая сыстэматычна пакрывала даўгі Беларуса аж да яго закрыцьця, г. зн. да прыходу ў Вільню немцаў у 1915 г.“27.
Дзейнасьць Магдалены Радзівіл не абмяжоўвалася дапамогаю беларускім выдавецтвам і студэнтам. TasaTa Беларус пісала 14 верасьня 1914 г.: „Мінск. Тутака залажылася Беларускае каталіцкае таварыства «Літасьць», маючае мэтай памагаць сем’ям запасных (г. зн. пакліканых у армію. —A. H.). Залажыцелькай і
27 Stankievic A. Bielaruski... (гл. зноску №23), s. 70.
Хурсік у кнізе Белы лебедзь... (гл. зноску №1) піша: „Пачынаючы з 1906 года і да моманту закрыцця ў 1915-м Магдаліна аказвала фінансавую падтрымку часапісу «Belarus», аплачвала яго даўгі. Шкада, што нельга сёння аднавіць лічбу той помачы, але за дзевяць гадоў склала яна, відаць, значную суму. Бралі шмат, без усякай падзякі" (с. 49). Калі б Хурсік парупіўся зірнуць у Энцыклапедыю гісторыі Беларусі (т. 1, Менск, 1993, с. 345—346) ці Беларускую Энцыклапедыю (т. 2., Менск, 1996, с. 388), дык ведаў бы, што Беларус выходзіў ня дзевяць, а толькі крыху болып як два з паловаю гады (13 студзеня 1913 г. — 30 ліпеня 1915 г). У артыкуле Г. Піхуры (гл. зноску №1), на які спасылаецца Хурсік, нічога не сказана пра даты выхаду гэтай газэты. Выдаўцы Беларуса (роўна як і выдаўцы Нашай Нівы, сябры суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца" і інш.) і Магдалена Радзівіл, кожны паводле сваёй магчымасьці, намагаліся зрабіць унёсак у дарагую ім справу беларускага нацыянальна-рэлігійнага адраджэньня. Яны не шукалі падзякі, але,
Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне 25 кераўнічкай гэнага таварыства ёсьць мяйсцовая абываталька княгіня М. Радзівілова“28.
Другі праект, пра які паведамляла тая самая газэта 18 сьнежня 1914 г., сягаў яшчэ далей: „Яе Сьветласьць Княгіня М. Радзівіліха (удава па забітым на вайне князю Мікалаю Радзівільле) ужо даўно стараецца адкупіць ад места німалы па-Дамініканскі касьцёл разам з быўшым кляштарам і аддаць гэта на ўжытак каталіком. Княгіня ўжо згаварылася з прадстаўнікамі места, каторыя спачатку жадалі 400 тысяч рублёў, a ўрэшце спусьцілі на 350 тысяч рублёў, і за гэту цану Княгіня купляе гэныя муры. У 1865 гаду, пасьля скасаваньня кляштару айцоў дамініканаў муры гэныя стаялі пустыя, а посьле іх абвярнулі на казармы для войска, і гэта ёсьць па сягоньняшні дзень. Умова Княгіні з местам павінна яшчэ быць зацьверджана губэрнатарам, пасьля чаго места пастроіць для войска ў іншым мейсцу казармы, а гэныя муры будуць адноўлены коштам Я(е) С(ьветласьці) і касьцёл будзе філіяльным, а ў кляштары будуць памешчацца розныя прытулкі дабрачыннасьці грамадзянскай, пад кераўніцтвам Яе Сьветласьці Княгіні і каталіцкага ксяндза"29.
Насамрэч думка пра беларускі рэлігійны асяродак нарадзілася ў княгіні даўно. Яшчэ ў сьнежні 1913 г. яна зьвярнулася да Менскай гарадзкой рады з пра-
тым ня менш, сваімі высілкамі і ахвярнасьцю заслужылі на ўдзячную памяць беларусаў іхняга і наступных пакаленьняў. Затое яны ніяк не заслужылі на зьняважлівае „Бралі шмат...“. Між іншым, газэта, якая выходзіла лацінкай, называлася „Bielarus", а не „Belarus'1, як піша Хурсік.
28 Bielarus, No. 38, 18.9.1914, s. 4.
29 ,,Pa-Daminikanski kasciol u Minsku“, Bielarus, No.51, 18.12.1914, s. 5.
26 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Унііў Беларусі пановаю прадаць ёй вышэйзгаданую маёмасьць30. Некалькі месяцаў пазьней у францускім часопісе Les Annales des Nationalites зьявілася карэспандэнцыя з Менску пад датаю 7 сакавіка 1914 г., падпісаная літарамі X.Y.Z., у якой сярод іншага гаварылася: „Адна выдатная беларуская патрыётка робіць стараньні атрымаць ад ураду дазвол заснаваць у Менску каталіцкую навучальную ўстанову, каб захаваць беларусаў каталікоў ад палянізацыі праз адукацыю“31.
Прапанова княгіні сутыкнулася з супрацівам з боку праваслаўнага духоўнага ведамства. Справа зацягнулася, і толькі ў канцы сакавіка 1915 г. з Міністэрства ўнутраных справаў прыйшоў адмоўны адказ.
* * *
Часопіс Les Annales des Nationalites (Летапіс нацыянальнасьцяў), які ад 1912 г. выходзіў у Парыжы (пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны — у Лязане ў Швэйцарыі), быў выданьнем арганізацыі L’Office des Nationalites (пасьля LVnion des Nationalites), што займалася вывучэньнем нацыянальных праблемаў у Эўропе. У яе ўваходзіла нямала вядомых палітыкаў, пісьменьнікаў і навукоўцаў. Прыкладам, да яе належалі францускі сэнатар і былы міністар М. Фор (Maurice Faure), які шмат зрабіў дзеля захаваньня і разьвіцьця мовы „ок“ (langue d’oc); бэльгійскі дыплямат, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1913 г. А. Ля Фантэн (Henri La
30 Хурсік В. Белы лебедзь... (гл. зноску №1), с. 51—52.
31 „Une patriote eminence blanc-russe fait des efforts pour obtenir une permisasion du gouvernement de fonder une maison d’education catholique a Minsk pour preserver les Blanc-Russes catholiques de polonisation par l’education“ (Les Annales des Nationalites, No. 1/2, Paris, 1914, p. 92).
Fontaine); пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 1904 г. Ф. Містраль (Frederic Mistral), які прысьвяціў сваё жыцьцё захаваньню і разьвіцьцю правансальскай мовы і культуры; гісторык, прафэсар Сарбонскага ўнівэрсытэту Ш. Сэньёбо (Charles Seignobos), аўтар працы па гісторыі фэадальнай Бургундыі, і інш. У арганізацыю ўваходзілі таксама прадстаўнікі нацыяў, якія параўнаўча нядаўна здабылі незалежнасьць (напр., Баўгарыя) або яшчэ за яе змагаліся. Сярод апошніх варта назваць двух летувісаў: палітыка Ёзаса Габрыса, адміністратара часопіса Les Annales... і нацыянальнага дзеяча і навукоўцу Ёнаса Басанавічуса.
Карэспандэнцыя X.Y.Z. з Менску складаецца з трох лістоў. Першы з іх, ад 17 лютага 1914 г., пачынаецца наступным чынам: „Мне здаецца, што вашым чытачом было б прыемна бачыць, наколькі трапная ў дачыненьні да расейскага ўраду старая прыказка: «Бог робіць сьляпымі тых, каго хоча загубіць». Усе захады, зробленыя ў Пецярбурзе, прыводзяць да вынікаў, адваротных ад жаданых...“. Далей аўтар піша пра бязглуздыя паводзіны новага менскага губэрнатара, які „робіць усё магчымае, каб зрабіць афіцыйную (г. зн. праваслаўную. —A. Н.) рэлігію ненавіснаю. Ён перасьледуе каталіцкіх сьвятароў, а гэта самы пэўны сродак, каб надаць ім папулярнасьці"32.
Аўтар, напэўна, мае на ўвазе спробу царскага ўраду ўвесьці расейскую мову замест польскай у навучаньні каталіцкай рэлігіі ў школах. Польскім ксяндзом, якія супраціўляліся гэтым захадам, даводзілася
32 „...Іе gouverneur... fait de son mieux pour rendre la religion officielle odieuse. Il martyrise les pretres catholiques, ce qui est le moyen le plus assure pour les populariser“ (ibid, p. 90—91).
28 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі цярпець прыкрасьці з боку ўладаў. Несьвядомыя беларускія вернікі глядзелі на „абаронцаў веры“ (вядома ж, ,,польскае“) з павагаю. Гэта якраз і хацеў давесьці X.Y.Z., калі казаў пра рост іхняй папулярнасьці. Нацыянальна сьвядомыя беларусы мелі свой погляд на справу. Вось што пісаў адзін з іх у Нашай Ніве: „Беларус ахвотна вучыўся бы па-своему; па-расейску — не. I калі яму замест польшчыны навязваюць расейшчыну, ён адракаецца ад гэтае перамены, хоць яму кажуць, быццам гэта ратуюць яго ад палякаў. Але калі беларус-каталік трымаецца польшчыны затым, што да яе прывык, што праз паўвеку ніхто да яго ў касьцеле іначай не казаў ні слова, як па-польску, — дык каталіцкія ксяндзы-палякі, якім роўна ня люба як беларушчына, так і расейская мова, зусім сьведама, дзеля апалячваньня нашага народу — стараюцца і далей вучыць па-польску. За гэта іх караюць, а цёмны народ, бачучы гэта, яшчэ крапчэй дзержыцца польшчыны. I выходзіць, што ўвесь «ратунак» беларусаў ад «польшчыны» — гэта адно ашуканства, гэта жаданьне расейскіх нацыяналістаў захапіць у свае рукі тую ўладу над нашым народам, якую праз доўгія гады забіралі палякі. Фальшывай «дружбай» хочуць расейскія «патрыёты» ашукаць беларусаў, каб хутчэй зьвесьці іх са сьвету. Брахнёй ваююць «нстннно польскне» людзі, каб забіць жаданьне беларусаў маліцца па-беларуску — дома і ў касьцеле“33.
У сваім другім лісьце ад 28 лютага X.Y.Z. піша пра двух сэмінарыстаў, выключаных з Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі за іхнюю беларускасьць. Далей аўтар працягвае: „Калі ўзяць пад увагу малую