Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
45 Stankievic A. Bielaruski... (гл. зноску №23), s. 66.
46 Казімер Сваяк. Дзея маей мысьлі, сэрца і волі, выд. другое, Лёндан, 1991, с. 28. Гоман — беларуская газэта, якая выходзіла ў Вільні ў 1916—1918 гг., падчас нямецкай акупацыі.
коўнае разьяднаньне. На ейную думку, адказнасьць за заняпад і зьнішчэньне Уніяцкай Царквы ў Беларусі ў вялікай ступені несьлі прадстаўнікі беларускіх вышэйшых клясаў, што пакінулі свой народ, апалячыўшыся і прыняўшы дзеля асабістых выгодаў рымскі абрад. Праз шмат гадоў, 18 траўня 1928 г., з выгнаньня яна пісала а. Фабіяну Абрантовічу: „Мяне заўсёды мучыць думка, што, пакінуўшы ўсходні абрад, мае продкі зрабілі страшэнную крыўду Каталіцтву, што праз злучэньне з Царквой моцнай дзеля сьвецкіх меркаваньняў яны тым самым дарэшты аслабілі Унію, якая патрабавала большай апекі і якая, з прычыны адыходу ад яе адукаваных клясаў, дайшла да ўзроўню, калі ня стала ёй сілаў для змаганьня са схізмаю. Маю ўражаньне, што на нас, нашчадках уніятаў, што праз снабізм здрадзілі сваёй Народнай Веры, ляжыць у нейкай меры адказнасьць за адступленьне ад Каталіцтва адных, за страшныя цярпеньні іншых простых людзей, верных першаснаму вучэньню сьвятых Кірылы і Мятода“.
Магдалена Радзівіл назаўсёды пакінула Беларусь у канцы 1918 г., напярэдадні бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Прабыўшы кароткі час у Варшаве і Коўне, яна выехала ў Нямеччыну, дзе спачатку жыла ў горадзе Гэрмсдорф у Сылезіі, а пасьля ў Годэсбэргу над ракой Рэйн, непадалёк ад Кёльну. У лісьце да a. А. Цікоты яна патлумачыла, чаму не магла застацца ў Польшчы, у склад якое тады ўваходзіла Заходняя Беларусь: „Ня раз папракаю сябе за спакойнае жыцьцё ў той час, калі ў маёй беларускай Бацькаўшчыне кіпіць вайна О mojej bialoruskej Ojczyznie wrze wojna). Але, хоць здаровая, я так упала сіламі, што ні на што б там не здалася, нават калі б мае нэрвы вытрывалі ў зносінах з
абрыдлымі караняжамі (z przebrzydlymi koroniarzami — г. зн. з жыхарамі Кароны, або палякамі, адрозна ад насельнікаў Вялікага Княства. —А Н.У‘ (ліст ад 27 ліпеня 1929 г.).
Абставіны ейнага жыцьця моцна зьмяніліся: „Мне здаецца, што шаноўны Айцец не здае сабе справы з майго фінансавага становішча. Большасьць таго, што я мела, цяпер у руках бальшавікоў па той бок мяжы. Тыя драбніцы, што маю ў самой Польшчы, паменшалі яшчэ больш праз нечуваныя падаткі, дары для Айчыны, рэквізыцыі і г. д., таксама праз несумленную адміністрацыю. Маю вялікія запазычанасьці, а таго, што застаецца ад даходаў, пасьля адлічэньня працэнтаў за пазыкі і пэнсіі для старых слугаў і іхніх удоваў стае мне на сьціплае жыцьцё ў кляштары на вёсцы. Прашу ад мяне ні на што не спадзявацца, бо нічога не магу даць“ (ліст da a. А. Цікоты ад 22 студзеня 1929 г.).
Княгіня падтрымлівала кантакты з бацькаўшчынай праз пошту, але многія з тых, хто некалі карыстаўся з ейнае шчодрасьці, забыліся на яе. Адным з нешматлікіх ня страчваў з ёю сувязі айцец Баляслаў Пачопка, былы рэдактар газэты Беларус. Бацька вялікай сям’і, у 1926 г. ён стаў грэка-каталіцкім (уніяцкім) сьвятаром. Біскуп Пінскі Зыгмунт Лазінскі прызначыў яго на грэка-каталіцкую парафію ў Бабровічах на Палесьсі. У 1930 г. айцец Пачопка вырашыў распачаць пабудову новай царквы на месцы старой, якая развальвалася. He хапала сродкаў, і, як апісвае ягоны сын Пётра, а. Пачопка „зьвярнуўся па дапамогу да княгіні Магдалены Радзівіл, якая некалі давала яму стыпэндыю на навуку ў Духоўнай сэмінарыі ў Вільні. Княгіня і тут прыйшла з дапамогаю. Праўда, дапамога гэтая была замалая, каб збудаваць царкоўку, але хапіла на
куплю драўніны і пачатак работы“47. Царкву дабудавалі ў 1932 г.
Дапамога княгіні айцу Пачопку не азначала, што яна заўсёды ўхваляла мэтады ягонай пастырскай дзейнасьці. У лісьце да айца Андрэя Цікоты ад 9 красавіка 1928 г. яна заўважала: „Годнасьць вымагае, каб прадстаўнікі Праўды не ўжывалі дзеля яе пашырэньня мэтадаў, якімі карыстаюцца гэрэтыкі (do jakich si^ uciekajq kacerzy). Я перапісваюся з адным пачцівым беларускім пробашчам, які наіўна хваліцца, што перацягвае да Царквы схізматыкаў тым, што бярэ за духоўныя паслугі менш ад папоў. Гэта геройскі ўчынак з ягонага боку, бо нябога мае шматлікую сям’ю, але такога роду прапаганда мала абяцае: варта папам зьнізіць цэны — і будуць мець назад сваіх былых прыхаджанаў".
Магдалена Радзівіл мала верыла ў здольнасьць польскай Рыма-Каталіцкай Царквы дапамагчы збліжэньню праваслаўных і каталікоў. У лісьце да а. Фабіяна Абрантовіча ад 18 траўня 1928 г. яна разважала: „У цьвярозыя хвіліны разумею, што праца ці ахвяра для Веры хоць бы ў Японіі ёсьць такім добрым учынкам, які можа паклікаць блаславенства на краіну, блізкую нашаму сэрцу. Калі Пінская сэмінарыя (у чым не сумняюся) спрычыніцца да паляпшэньня лацінскага духавенства, то гэтым самым можа прыцягнуць праваслаўных да лона сапраўднае Царквы; але прыходзяць хвіліны, калі за лацінскім сьвятаром бачу фанатыка паляка (aZe przychodzq chwile kiedy za laciriskim ksiydzem widzq fanatyka Polaka\l.
Наогул яна даволі крытычна глядзела на Каталіцкую Царкву ў Польшчы: „Ва ўсёй Эўропе цывілізацыя
47 Poczopko Р. Kaplan unicki rodem z Wilenszczyzny, Jablonna, 1999, s. 29.
38 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі выйшла з Царквы. Яна вучыць людзей думаць, а ня цэлы дзень праседжваць у храме. А ў Полыпчы, апроч пабожнасьці ў як найбольш сьціслым сэнсе, г. зн. прысутнасьці на богаслужэньнях, пастоў і прыманьня сакрамэнтаў, людзі нічога не навучыліся" (ліст да а. Ф. Абрантовіча ад 25 красавіка 1928 г.).
Між іншым, хоць гэта не зусім датычыць тэмы, каб лепш зразумець характар Магдалены Радзівіл, варта прывесьці ейную думку пра антысэмітызм: „Уважаю антысэмітызм за рэч дрэнную хоць бы з тае прычыны, што для Найсьвяцейшае Дзевы ня можа быць прыемнаю нянавісьць да племя, з якога Яна сама паходзіла, і што толькі габрэі, якія прысутнічалі ў Ерусаліме пры ўкрыжаваньні Сына Божага, сьцягнулі праклён на сваіх нашчадкаў. He маглі быць у гэтым вінаватыя габрэі, якія жылі тады ў іншых частках Рымскай дзяржавы. Спадзяюся, што не кажу гарэзіі“ (ліст да а. Ф. Абрантовіча ад 15 лютага 1928 г.).
3	такімі перакананьнямі Магдалене Радзівіл было цяжка заставацца ў краіне, дзе з ростам у палітычным жыцьці нацысцкай, у аснове сваёй антыхрысьціянскай ідэалёгіі ўбіраўся ў сілу антысэмітызм. У 1932 г. яна пераехала ў Швэйцарыю. Там, у Фрыбургу, у кляштары сясьцёр дамініканак, Магдалена Радзівіл правяла рэшту свайго жыцьця.
Як адзначалася вышэй, ідэя адраджэньня Уніі ўзьнікла ў беларускіх нацыянальных дзеячаў даволі рана. Асаблівую моц яна набыла на пачатку 20-х гг. мінулага стагодзьдзя. Сярод сьвятароў прыхільнікамі Уніі былі Адам Станкевіч, Язэп Германовіч (паэта Вінцук Адважны), Канстантын Стаповіч, Уладыслаў Талочка і інш. У каталіцкай газэце Крыніца нават рэгулярна друкаваўся „Куток аб Уніі“. У палове 20-х гг.
стаўленьне да Уніі выразна пагоршылася. Рэч у тым, што Рым даручыў кіраўніцтва ўнійным рухам у Заходняй Беларусі Папскай камісіі „Pro Russia11. Гэты назоў, як патлумачыў польскаму эпіскапату старшыня камісіі францускі езуіт біскуп Мішэль Дэрбіньі (Michel d’Herbigny), азначаў насамрэч „Pro Russia Ecclesiae unienda“, або „За далучэньне Расеі да Царквы“. Адной з установаў, каб рыхтаваць будучых місіянэраў для Расеі, стаўся езуіцкі кляштар у Альбэртыне каля Слоніму, заснаваны напрыканцы 1924 г. Беларусаў не магло не насьцярожыць падпарадкаваньне іхніх інтарэсаў расейскім, і яны з падазрэньнем глядзелі на польскіх езуітаў у адзеньні расейскіх бацюшкаў. Яны разумелі, што гэтая дарога не вяла да адраджэньня Уніі на Беларусі48.
48 Справядлівасьць вымагае сказаць, што альбэртынскія айцы хугка самі зразумелі недарэчнасьць свайго становішча і пачалі весьці пастырскую і выдавецкую працу сярод беларусаў на іх роднай мове. Беларускі характар іхняй дзейнасьці ўзмоцніўся пасьля таго, як у 1929 г. вярнуўся пасьля навукі ў Рыме будучы экзарх а. Антон Неманцэвіч, пад рэдакцыяй якога пачаў выходзіць у 1932 г. часопіс Да Злучэньня. У 1930 г. іншы альбэртынскі езуіт, Эдуард Войтчак (паляк), на пытаньне ў анкеце „Місійнага гуртка“ Пінскай духоўнай сэмінарыі, на якой мове трэба весьці пастырскую працу, адказаў коратка: „Беларуская мова неабходная і яе дастаткова“. Тым ня менш, многія беларусы працягвалі ставіцца да альбэртынскіх айцоў з недаверам. Айцец Адам Станкевіч даў суровую ацэнку іхняй дзейнасьці: „Рабілі і робяць спробы беларускай рэлігійнай працы на выдавецкай ніве і ўніяты. Работай гэтай кіруюць польскія езуіты. Праз даўжэйшы час яны выдавалі месячнік (гражданкай) Да Злучэньня, а цяпер выдаюць так жа месячнік — лацінкай! — Злучэньне. Работа гэта аднак заўсёды для беларускасьці была няшчырая і для рэлігійнай культуры беларускага
Княгіня Радзівіл выказалася на гэты конт з характэрнай для яе бескампраміснасьцю: „Прызнаюся, што ня маю даверу да фантастычнай падтрымкі Уніі польскімі езуітамі ў маскарадных усходніх строях (polskich Jezuitow maskaradujqcych w ubraniu wschodnimY Уважаю, што для сапраўднага дабра Уніі патрэбныя беларускія сьвятары, усім сэрцам адданыя ёй, і з намерам захоўваць яе да сьмерці (Sqdz$, ze prawdziwy interes Unit wymaga Xi^zy bialoruskich, z serca do niej przywiqzanych i z zamiarem wytrwania w jej do smierci)-, a мяне абурае сыстэма наймітаў-лаціньнікаў, якія служаць Уніі на двух-, трохгадовы тэрмін. Атрымліваю лісты ад аднаго Баляслава Пачопкі, жанатага і сямейнага, якога біскуп Лазінскі пасьвяціў на пробашча. Ён мае, прынамсі, тую перавагу, што беларус, але, будучы вельмі бедным, напэўна, мусіць дзеля матар’яльных меркаваньняў працаваць над палянізацыяй сваіх парафіянаў, а апалячаны ўніят пэўна пяройдзе на лацінскі абрад. Усё гэта не выкліча даверу ў і так недаверлівых праваслаўных, і таму мару пра хвіліну, калі сапраўдны ўніят, пасьвячаны ўніяцкім біскупам, пасьля навукі ва ўніяцкай сэмінарыіі, будзе служыць гэтай мэце. Наш народ надта разумны, каб яго маглі ашукаць лацінскія камэдыянты (Nasz narod zbyt mqdry by si^ dac oszukac przez komediantow lacinskich). Ня веру ў тое, каб лаціньнік мог у добрай веры прывязацца да ўсходняга абраду, ён можа, як а. Абрантовіч, сумленна для яго працаваць, але заўсёды застанецца для яго чужым... А ці царкоўныя (лацінскія. — A. Н.) дастойнікі ў глыбіні душы ня мараць пра Унію як пра