Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
33 Стары Мінчук. „Як яны ваююць“, Наша Ніва, №38, Вільня, 19.9.1913.
Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне 29 колькасьць пакліканьняў у краіне, дзе архібіскупы скардзяцца на перашкоды, якія робіць урад... дык стане яснаю няшчырасьць каталіцкіх пачуцьцяў сярод польскага духавенства. Гэта ваўкі, апранутыя ў авечую шкуру, аднолькава няверныя Царкве, як некалі Сямашка і кампанія, толькі больш небясьпечныя, бо прыкрываюць сваю здраду плашчом ляяльнасьці. Што значаць вонкавыя ворагі ў параўнаньні з такімі здраднікамі, як сьвятар Міхалькевіч і мансіньёр Ключынскі"34.
Пра трэці ліст згадвалася ўжо вышэй.
Апрача карэспандэнцыяў X.Y.Z., у тым самым нумары Les Annales... знаходзіцца наступная вестка: „3 прыемнасьцю паведамляем, што сп-ня княгіня Магдалена Радзівіл згадзілася ўвайсьці ў склад Камітэту падтрымкі Арганізацыі Нацыянальнасьцяў"35.
Супадзеньне наўрад ці выпадковае, і адразу ўзьнікае пытаньне, ці часам X.Y.Z. і Магдалена Радзівіл — не адна і тая асоба. Прынамсі, да такой высновы
34 „Quand on pense au petit nombre de vocations, dans un pays oil les archeveques se plaignent des entraves qu’y met le gouvernement... on se rend compte du peu de sincerite du sentiment catholique dans le clerge polonais. Ce sont les loups recouverts de la peau de brebis, aussi infidels a 1’Eglise que Font ete Liemorsko (Siemaszko? —A. N.) et Cie, mais plus dangereux encore en ce qu’ils masquent leur trahison d’une apparence de loyoaute. Que sont les enemies du dehors compares a des traitres comme 1’abbe Michalkievicz et Mgr Kluczinski“ (Les Annales des Nationalites, No.1/2, Paris, 1914, p. 91).
Казімер Міхалькевіч быў адміністратарам Віленскай дыяцэзіі, а Вінцэнт Ключынскі — архібіскупам Магілёўскім і апостальскім адміністратарам Менскім.
35 „Nous avons plaisir d’annoncer que Mme la princesse Madeleine Radzivill a consenti a entrer dans le Comite de patronage de FOffice des Nationalites" (ibid., p. 92).
прыйшоў аўтар артыкулу „Nasi oszczercy“ (Нашыя паклёпнікі) у травеньскім нумары 1914 г. польскага часопісу Nad Swisloczq (Над Сьвіслаччу), што выходзіў у Менску. Аўтар, які падпісаўся літараю са шкадаваньнем піша, што „ўся справа інфармаваньня як заходніх дзяржаваў, так і Расеі пра тое, што ў нас дзеецца, перайшла цалкам у варожыя нам рукі і сталася прыладаю самай скрайняй антыпольскай агітацыі"36. 3 гэтай прычыны „нам проста нельга апускаць рук і дазваляць першым-лепшым адкідам грамадзтва публічна зьневажаць бяз слова пратэсту"37. Такімі „адкідамі“ ў вачох аўтара была, відаць, Магдалена Радзівіл: „Нас на Меншчыне перадусім абыходзіць той факт, што інфарматаркай аб тутэйшых адносінах стала кн(ягіня) Магдалена... Радзівіл і што ў тым самым нумары... знаходзім аж тры карэспандэнцыі з Менску, праўда, падпісаныя ініцыяламі X.Y.Z., але падобныя як блізьняты да ўсяго таго, што кн(ягіня) Р(адзівіл) пры кожнай нагодзе распавядае, так што аўтарства гэтых пісанінаў не пакідае найменшага сумлеву“.
Аўтар выступае ў абароне адміністратара Віленскай дыяцэзіі Міхалькевіча: ён „ведамы ўсім нам як бездакорны сьвятар, як пастыр усіх сваіх парафіянаў, але таксама і як добры грамадзянін краіны і гэтым самым як найбольш талерантна настроены да ўсіх нацыянальнасьцяў". Але тут жа ідзе дадатак: „Зрэшты,
’ „...саіа informacja taksamo Rosji, jak i panstw zachodnich o tem, co si$ u nas dzieje, przeszia w catosci w r^ce wrogie nam i stala si$ narz^dziem najskrajniejszej, antypolskiej agitacji" (-m.-. „Nasi oszczercy", Nad Swisloczq, Minsk, Maj 1914, s. 17). ' ,,...nie wolno nam po prostu rqk opuszczac i pozwalac pierwszemu lepszemu wyrzutkowi spoleczenstwa Izyc publicznie bez slowa protestu“ (ibid., s. 17).
Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянапьна-рэлігійнае адраджэньне 31 мы ж найлепш ведаем, ці ў нас нават існуе беларускае пытаньне ў каталіцкім касьцёле, дзе ўсе, бяз розьніцы мовы, на якой размаўляюць у хаце, толькі і выключна моляцца па-польску“38.
Напрыканцы аўтар прапануе даць належны адказ княгіні Радзівіл у прыхільным — на ягоную думку — да палякаў францускім тыднёвіку La vie. Ён завяршае свой артыкул наступнымі словамі: „Бо толькі там можам і мусім даць адказ на падобныя паклёпы, як вышэйзгаданыя, — толькі там можна пасьпяхова паказаць сапраўдны твар падобных псэўдабеларускіх «дзяячак», як напр. кн. Магдалена Радзівіл"39.
Каб паставіць кропку ў гэтай тэме, варта прыгадаць яшчэ адну карэспандэнцыю з Менску ў Les An­nates... з датаю 21 красавіка, надрукаваную ў нумары 3/5. Аўтар — Apollon Iwanowitch (відаць, псэўданім), — закранае прыблізна тыя самыя тэмы, што і X.Y.Z. У прыватнасьці, ён піша пра сумны стан замененага на вайсковыя казармы дамініканскага кляштару, дзе ў
38 „Zresztq wiemy przeciez najlepiej, czy u nas istnieje nawet kwestja bialoruska w kosciele katolickim, gdzie wszyscy, bez roznicy j^zyka, jakim w domu mowiq, tylko i wylqcznie modlq si^ po polsku“ (ibid., s. 18).
39 „А przeciez tylko tam mozemy i powinnismy odpowiedziec na podobne oszczerstwa, jak wyzej przytoczone, — tam tylko mozna skutecznie wyswietlic istotnq fizjonomi^ podobnych «dzialaczek» pseudobialoruskich, jak np. ks. Magdalena Radziwillowa" (ibid., s. 19—20).
Найбольш верагодна, артыкул напісаў сам рэдактар Nad Swisloczq Уладзімеж Дважачак (Wlodzimierz Dworzaczek). Ён і ягоны часопіс належалі да г. зв. „эндэцкага" (нацыяналдэмакратычнага) напрамку польскай палітыкі, варожага да ўсялякіх праяваў беларускага і летувіскага нацыянальнага адраджэньня.
32 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі былой царкве наладзілі танцавальную залу і афіцэрскі клюб. Далей ён працягвае: „Пад танцавальнай залаю знаходзяцца лёхі з людзкімі парэшткамі. Целы памерлых павыцягвалі з дамавінаў у 1864 г. і параскідалі абы-як. Жаўнеры бяруць першую-лепшую галёнкавую косьць, каб чысьціць афіцэрскія боты"40.
* * *
На пачатку XX ст. дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэньня надавалі шмат увагі рэлігійнаму пытаньню, асабліва ролі рэлігіі ў захаваньні і разьвіцьці нацыянальнай сьвядомасьці. Яны бачылі, як суседзі выкарыстоўвалі ў сваіх палітычных мэтах рэлігійны падзел сярод беларусаў. Таму шмат хто сур’ёзна задумляўся пра магчымасьць адраджэньня Уніі, скасаванай расейцамі ў 1839 г.
Пісьменьнік і мастак Карусь Каганец (Казімер Кастравіцкі, 1868—1918), сын паўстанца 1863 г., пісаў у 1905 г. у артыкуле „Парада“, падрыхтаваным, відаць, для часопісу Палесьсе, на выданьне якога расейскія ўлады не далі дазволу: „Мы свой край павінны называць Беларусьсю, а самі сябе — беларусамі, каб ня было больш поваду да рашчэньня камусь сваіх праў да нашай зямлі... Так жа і з вераю: адны каталікі, над каторымі палякі хочуць панаваць, другія — праваслаўныя, над каторымі маскале пануюць. А ці ня лепей бы было аднавіць вунію? Бо што ж мы за такія бяздольнікі, што і Богу памаліцца па-сваему ня сьмеем: хто
40 „Un caveau contenant des ddpouilles humaines se trouve sous la salle de bal. Les morts ont ete tire s de leur tombes en 1864 et gisent pele-mele. Les soldats prennent par hasard des tibias pour nettoyer les bottes des officiers" (Les Annales des Natio­nalites, No. 3/5, Paris, 1914, p. 171).
Магдалена Радзівіл і беларускае нацьіянальна-рэлігійнае адраджэньне 33 каталік — той па-польску, а хто праваслаўны — той па-маскоўску. А вуніяцкая вера наша, бо яна ў нас вытварылася“41. Паводле словаў Адама Станкевіча, „Каганец быў чалавек дужа рэлігійны. Называў сябе уніятам. Маліўся з беларускай рукапіснай кніжыцы, якой малітвы сам напісаў“42.
Паэтка Цётка (Аляіза Пашкевіч), ратуючыся ад арышту, што пагражаў ёй за ўдзел у рэвалюцыі 1905 г., уцякла ў Заходнюю Украіну, якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Адтуль у чэрвені 1906 г. яна пісала ў Пецярбург Браніславу ЭпімахуШыпілу: „...Цяпер жыву я ў Львові, з украінцамі-русінамі і уніятамі заваджу знакомства... Скора вышлю кніжкі аб уніі для акадэмікаў духоўных на Ваш адрыс для Будзькі. Вы, шаноўны прафэсар, закіньце перад імі слова за унію, бо яны Вас вельмі шануюць і паважаюць. Унія для беларусаў была б крэпкай падпорай, бо лацінскае духавенства ў нас на нішто“43.
Думалі пра Унію і заснавальнікі газэты Наша Ніва, асабліва Іван Луцкевіч, які падтрымліваў шчыльныя сувязі з мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім. У 1908 г. Шаптыцкі сам таемна прыяжджаў у Вільню, а пасьля наведаў Менск і Слуцак, знаёміўся з настроямі сярод беларусаў44. Ягоны плян — дарэчы, даволі нерэальны —
41 „3 папераў Каганца", Беларусь, №49 (76), Менск, 19.12.1919, с. 3.
42 Stankievic A. Bielaruski... (гл. зноску №23), s. 34.
43 Бібіла Ю. „Матар’ялы да біографіі Цёткі“, Запіскі аддзелу гуманітарньіх навук, кніга 2, Працы клясы філёлёгіі., том 1, Менск, 1928, с. 296—97. Будзька, пра якога згадвае Цётка, — гэта будучы сьвятар Францішак Будзька. Ён атрымаў сьвятарства ў 1907 г.
44 Луцкевіч А. „Мітрапаліт Шэптыцкі і беларускі рух“, Богословія, т. IV, кн. 1—2, Львоў, 1926, с. 47.
„насадзіць“ Унію ў Беларусі пры дапамозе ўкраінскіх каляністаў скончыўся нічым, але вялікі мітрапаліт застаўся шчырым прыяцелем беларусаў да канца свайго жыцьця і дапамагаў ім, чым мог.
У 1910 г. выйшаў першы Каляндар Нашай Нівы. У ім, а таксама ў наступных выпусках аж да 1914 г. зьмяшчаліся зьвесткі аб праваслаўных, рымаі грэкакаталіцкіх (уніяцкіх) сьвятах.
Беларускія студэнты Духоўнай акадэміі ў Пецярбурзе (ад жніўня 1914 г. ён называўся Петраградам) таксама цікавіліся пытаньнямі Уніі. Сярод дакладаў, што чыталіся ў іхнім гуртку, адзін быў прысьвечаны Уніі. Яго аўтар — Антон Неманцэвіч, будучы беларускі грэка-каталіцкі экзарх45.
Айцец Кастусь Стаповіч (паэта Казімер Сваяк), які ў Першую сусьветную вайну працаваў на занятай немцамі Віленшчыне, заўважаў у сваім дзёньніку 27 сакавіка 1916 г.: „Справа беларушчыны пачынае прымаць зусім правідны характар. Там, дзе складаецца арганізацыя якая-кольвечы, дабывае права для сваёй мовы і звычаю. Як можна дадумацца, зложыцца звольна і касьцельнае жыцьцё з правам для мовы роднае. Гоман віленскі ясна даводзіць патрэбу адбудовы уніі, — «адвечнай веры бацькоў нашых». Багаслаў, Божа!..“46.
Магдалена Радзівіл глыбока пранялася думкаю адраджэньня Уніі, якую яна называла „народнай вераю“. Як хрысьціянка, яна балюча перажывала цар-